Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 IGN апублікавалі новыя ґеймплэйныя ролікі Mortal Kombat 1.

Журналісты IGN, пасьля цырымоніі адкрыцьця Summer Game Fest, апублікавалі новыя ролікі Mortal Kombat 1.
Кожны зь іх дэманструе ґеймплэй новага файтынга й "сакавітыя" фаталіці герояў, сярод якіх можна ўбачыць Кітану, Саб-Зіро, Кеншы, Лю Кана й Соню Блэйд:

▫️Геймплэйны ролік;
▫️Ролік з фаталіці.

Нагадаем, перазапуск Mortal Kombat выходзіць у рэліз 19 верасьня, на PC, PlayStation 5, Xbox Series і Nintendo Switch.
👍6
📰 Падводзім вынікі Future Games Show 2023.

Завяршыўся паказ шоў Future Games ад GamesRadar, на якім паказалі мноства праектаў (як правіла, не вялікіх), у тым ліку: Lords of the Fallen, Life By You, Layers of Fear і іншыя.
Асобна на імпрэзе надалі час рухавічку Unreal Engine 5, паказаўшы відэа з урыўкамі, з розных гульняў, у якіх яго выкарыстоўваюць.

Адабралі для вас самае цікавае!

#FutureGamesShow
10👍2🔥1
📰 Падводзім вынікі Xbox Games Showcase 2023 і Starfield Direct.

Учора ўвечар, завяршылася прэзентацыя Xbox Games Showcase, якая падарыла ґеймерам велізарную колькасьць "сакавітых" навінак і трэйлераў гульняў, якія гульцы чакаюць ужо даўно, сярод іх: Starfield, Fable, Payday 3, Avowed, новая гульня па Зорным войнам і іншыя.

Дадаткова ўключылі ў наш артыкул вынікі Starfield Direct, мерапрыемства цалкам прысьвечанае навінцы ад Bethesda.

#XboxGamesShowcase
🔥6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Brave At Night анансавала сярэднявечны сімулятар Yes, Your Grace: Snowfall.

Каралеўскі абавязак нікуды не падзеўся — здаецца, монстры зараз яшчэ бліжэй, ворагі яшчэ мацней, а ў падданых яшчэ больш няшчасьцяў, чым калі-небудзь. Вам трэба будзе ўмацаваць дзяржаву, абараніць сямʼю й выжыць у зіме, якая насоўваецца ўсё бліжэй.

Дата рэлізу не абвешчана.
Калі вы не знаёмыя з дадзенай гульнёй, можаце пачытаць пра яе ў нашай вельмі старой рэцэнзіі-аглядзе!

P.S. Дарэчы ў гульні выкарыстоўваецца саўндрэк ад беларускага музычнага праекту Dzivia!
11👍1
📰 The Elder Scrolls VI можа стаць апошняй гульнёй Тода Говарда.

Знакаміты ґеймдызайнер Тод Говард даў інтэрвію IGN, у якім акрамя Starfield закрануў тэму The Elder Scrolls.
Так напрыклад стала вядома, што з моманту рэлізу ў 2011 годзе (12 гадоў таму), было прададзена ўжо 60 мільёнаў копіяў Skyrim-а (сюды уваходзяць усе вядомыя яго выданьні, у тым ліку й VR).

Акрамя леґендарнага Skyrim, журналісты не маглі не закрануць тэму The Elder Scrolls VI (афіцыйны анонс якой адбыўся пяць гадоў таму).
Говард пацьвердзіў, што пасьля Starfield наступным рэлізам будзе новая частка TES, але ён не гатовы зараз расказаць хоць што-небудзь пра яе, аднак адзначыў, што для яго, 52-х гадовага чалавека гэта можа стаць апошні буйны рэліз, над якім ён пагодзіцца працаваць:

«Калі мы глядзім на TES VI, гэта той выпадак, калі… Напэўна, мне не трэба было гэтага казаць. Але калі я падлічу, то маладзейшым я не станаўлюся. Як доўга людзі гуляюць у Elder Scrolls? Магчыма, гэта апошняе, што я раблю. Я ня ведаю».
😢13👍10🫡5
​​📰 Што паказалі на PC Gaming Show? Самыя гучныя трэйлеры.

Увечары 11 чэрвеня прайшло PC Gaming Show, на якім паказалі каля 50 разнастайных, вялікіх і малых гульняў.
Пастараліся адабраць для вас самае "смачнае":

🔹Frostpunk 2 — горадабудаўнічы сімулятар-выжываньне выйдзе у 2024 годзе;
🔹 Nivalis — сімулятара жыцьця ў сьвеце кібэрпанку выйдзе ў 2024 годзе;
🔹Punch Club 2 — гульня аб гісторыі станаўленьня леґендай кулачных баёў выйдзе 20 ліпеня;
🔹Eternights — экшэн і сімулятар спатканьняў у вадным флаконе, пакуль без даты рэлізу;
🔹Islands of Insight — цікавая галаваломка, пакуль без даты рэлізу;
🔹Mariachi Legends — піксельны экшэн-плятформер пра мэксыканскага дэтэктыва, пакуль без даты рэлізу;
🔹Critter Cove — прыгода аб аднаўленьні роднага мястэчка, раньні доступ пачнецца сёлета;
🔹Dread Pilots — гульня пра космас, ад стваральнікаў Don’t Starve выйдзе у 2024 годзе;
🔹Shadow Gambit: The Cursed Crew — аб піратах і таямніцах Карыбскага мора, рэліз адбудзецца 17 жніўня;
🔹Breathedge 2 — сюжэтная гульня па рэтра-футурыстычны космас, пакуль без даты рэлізу;
🔹Dune: Awakening — сімулятар выжываньня ў сьвеце пісьменьніка Фрэнка Герберта;
🔹Naheulbeuk's Dungeon Master — аб абароне й разьвіцьці свайго падзямельля, пакуль без даты рэлізу;
🔹Pathfinder: Gallowspire Survivors — Roguelike у сьвеце Pathfinder, рэліз адбудзецца ў 2023 годзе.
10🔥3
​​📰 Вынікі шоў Ubisoft Forward.

Увечары 12 чэрвеня Ubisoft правяла ўласную прэзентацыю Ubisoft Forward, на якім паказала свае будучыя навінкі.
Сабралі ўсё самае цікавае:

🔸Star Wars Outlaws (Рэліз у 2024г.) — Новая гульня ў сусьвеце ЗВ, якая прапануе гульцам ваяваць з Імпэрыяй, у ролі маладой злачынцы Каі Весс;
🔸Assassin’s Creed Mirage (Рэліз 12 кастрычніка) — Працяг серыі Assassinʼs Creed, дзеяньне якой разгортваецца ў Багдадзе, за дзесяцігодзьдзі да падзеяў Valhalla;
🔸Assassin’s Creed Codename Jade (Рэліз невядомы, але хутка пачнецца бэта-тэст) — Мабільная гульня пра Асасінаў ў Кітаі;
🔸Assassin’s Creed Nexus VR (Рэліз 2023г.) — Гульня для Quest 2 і Quest 3;
🔸Avatar: Frontiers of Pandora (Рэліз 7 сьнежня)Прыгода з адкрытым сьветам, заснаваная на серыі фільмаў Джэймза Кэмерана «Аватар»;
🔸Prince of Persia The Lost Crown (Рэліз 18 студзеня) — Сайд-скролер, які адпраўляе гульцоў на пошукі выкрадзенага прынца Хасана.
🔸Skull & Bones (Рэліз ?) — Новы трэйлер шматпакутнай гульні пра піратаў;
🔸The Crew Motorfest (Рэліз 14 верасня) — Новы трэйлер і ґеймплэй гоначнага сімулятара.

Акрамя гульняў, Ubisoft сумесна з Netflix паказалі тызер мультсэрыяла Captain Laserhawk: A Blood Dragon Remix, які натхнёны Far Cry 3: Blood Dragon.
Прэмʼера адбудзецца напрыканцы году.
👍9🗿2
​​📰 У Эўразьвязе не дапусьцяць паўстаньня машын.

Актыўнае разьвіцьцё штучнага інтэлекту ў апошнія гады выклікае мноства спрэчак і небясьпек, самае знакамітае зь якіх гэта магчымае зьяўленьне самасьвядомасьці ў машын і нават іх паўстаньне супраць чалавека.
Падобным пытаньнем зацікавілася віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі па каштоўнасьцях і празрыстасьці Вера Ёўрава, якая запатрабавала, каб ЭЗ узяў пад кантроль кантэнт, што ствараецца ШІ.

Ёўрава заявіла, што машыны й штучны інтэлект ня маюць ніякага права на свабоду выказваньня меркаваньняў.
Для таго, каб "абмежаваць" ШІ неабходна, каб 44 падпісанты "Кодэкса практыкі па дэзінфармацыі" (сярод якіх Microsoft, Google і іншыя), распрацавалі збор правілаў для прадухіленьня выкарыстаньня нейрасетак ў стварэньні ілжывай інфармацыі.

Першапачаткова дадзеная ідэя была ўспрынята скептычна (некаторыя й зусім палічылі яе не дэмакратычнай), аднак многія палітыкі сышліся ў меркаваньні, што ў дадзены момант Эўрзьвяз ніяк не кантралюе кантэнт які ствараецца нейрасеткамі, што спрыяе росту колькасьці розных махлярстваў у першую чаргу з боку людзей, а не машын.

Сама Ёўрава, незадаволена посьпехамі свайго пачынаньня, аднак на дасягнутым спыняцца не зьбіраецца.
👾10👍5😱2❤‍🔥1🗿1
📰 Capcom распавяла новыя падрабязнасьці Dragon's Dogma 2.

Уначы Capcom правяла ўласную гульнявую прэзентацыю, дзе акрамя іншага, былі прадстаўлены новыя падрабязнасьці Dragonʼs Dogma 2.
Ґеймдырэктар гульні Хідэакі Іцуна пацьвердзіў, што новая Dragonʼs Dogma будзе цалкам аднакарыстальніцкай гульнёй, аднак адзін элемэнт шматкарыстальніцкага ґеймплэя, усё ж будзе — гэта сыстэма "пешак" зь першай гульні (копіі пэрсанажаў іншых гульцоў, якія выступаюць у ролі спадарожнікаў).

Па словах распрацоўніка, у новай Dragonʼs Dogma будзе шырокі выбар прафэсіяў і навыкаў, за кошт якіх гульцы змогуць стварыць свой унікальны стыль гульні.
У дадатак да вышэйсказанага, гульцоў чакае палепшаны ШІ, ґрафіка і фізыка (распрацоўшчыкі нават дадалі пэўную разбуральнасьць асяродзьдзя, напрыклад мастоў).

Дата рэлізу не называецца, аднак гульцам абяцаюць больш новай інфармацыі ў бліжэйшы час.
👍6🔥1
📢 Creative Assembly паказалі новы ґеймплэйны ролік Total War Pharaoh.

Creative Assembly, апублікавалі ролік з запісам ґеймплэя за маладога эгіпецкага ваяра Рамсеса, з новай Total War Pharaoh.

Відэа суправаджаецца камэнтарамі распрацоўшчыкаў, якія распавядаюць аб тактыцы, якую варта прымяняць ў бітвах, і аб эканамічным складніку гульні (так яны прадставілі рэсурс у выглядзе працоўнай сілы, за які можна ўзводзіць пабудовы).

Рэліз адбудзецца ў кастрычніку гэтага году.
👍8👎1🔥1
📰 CD Projekt Red расказалі аб новай лякацыі Cyberpunk 2077 Phantom Liberty — Догтаўне.

Студыя CD Projekt RED прадэманстравала новыя ґеймплэйныя кадры дапаўненьня Phantom Liberty для Cyberpunk 2077.

Відэа паказвае гульцам новы раён Найт-Сіці (які па сумяшчальніцтве зьяўляецца вялізным чорным рынкам). Кіруе ім Курт Хансэн — самы ўплывовы найміт, які ўсталяваў жорсткія парадкі ў горадзе, разам са сваёй бандай (якая ўзяла на сябе ролю мясцовай паліцыі).

Новыя лякацыі абяцаюць гульцам велізарную колькасьць эксцэнтрычных і непрадказальных пэрсанажаў, а гэтак жа масу ўнікальнай зброі й імплянтаў!

Рэліз DLC адбудзецца 26 верасьня на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
7👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox апублікавалі сыстэмныя патрабаваньні Cities Skylines 2.

Мінімальныя сыстэмныя патрабаваньні:
Працэсар
— Intel Core i7-4790K або AMD Ryzen 5 1600X;
Відэакарта — Nvidia GeForce GTX 780 або AMD Radeon RX 470;
Апэратыўная памяць — 8 ГБ.

Рэкамендаваныя сыстэмныя патрабаваньні:
Працэсар
— Intel Core i7-9700K або AMD Ryzen 5 5600X;
Відэакарта — Nvidia GeForce RTX 2080 Ti або AMD Radeon RX 6800 XT;
Апэратыўная памяць — 16 ГБ.

Нагадаем, рэліз амбіцыйнага горадабудаўнічага сімулятара адбудзецца 24 кастрычніка на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
🔥9👍3
📰 Стваральнікі Payday 3 выпусьцілі першы дзёньнік распрацоўшчыкаў.

Са словаў распрацоўшчыкаў, на старце, акрамя знакамітай чацьвёркі, гульцам варта чакаць яшчэ двух пэрсанажаў, да выбару якіх яны паставіліся з усёй сурʼёзнасьцю, бо апусканьне ў атмасфэру вельмі важны аспэкт гульні!
Хто гэтыя героі яны не расказалі, але абмовіліся, што падзеі, якія здарыліся з адным з іх паміж гульнямі, адабʼюцца на сюжэце трэцяй часткі… .

Гэтак жа распрацоўшчыкі расказалі, што сыстэма стэлса была перапрацавана, калі раней заўважаючы нешта падазронае ахова паднімала трывогу, то зараз ёсьць шанец, што яны паспрабуюць знайсьці вас самастойна.

Асобна распрацоўшчыкі адзначылі, што на першы погляд гульня можа здацца вельмі падобнай на PayDay 2, але многія новыя дробязі і дэталі робяць яе ўнікальнай!

Рэліз адбудзецца 21 верасьня.
👍6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Steam атрымаў новае буйное абнаўленьне.

Valve абвясьціла аб выпуску новай вэрсіі кліента Steam, якая значна перапрацавала інтэрфейс праґрамы і нутрагульнявога аверлэя:

🔹Палепшаны візуальны складнік і падвышана зручнасьць карыстаньня Steam праз абнаўленьне дыялогавых вокнаў, мэню, шрыфтоў і колераў (зьмены адбыліся ў тым ліку ў мэнэджары скрыншотаў, дасягненьнях і інш);
🔹Панэль апавяшчэньняў стала больш карыснай (і больш падобнай на такую з мабільнай прылады);
🔹Цалкам перароблены нутрагульнявымі аверлэй і дададзена новая панэль прылад, гэтак жа зараз акно з аверлэем можна замацоўваць па-над экранам з гульнёй;
🔹У аверлэі зьявіўся нататнік, у якім можна рабіць запісы, фарматаваць тэкст і ўстаўляць малюнкі;
🔹Кантролер зараз зьяўляецца часткай аверлэя пры падлучэньні ґеймпада;
🔹Вэрсіі Steam для Mac і Linux атрымалі магчымасьць уключэньня апаратнага паскарэньня;
🔹Мноства іншых, драбнейшых зьмен і выпраўленьняў.
🔥14👍1
📰 Starfield будзе самай "не забагаванай" гульнёй Bethesda.

Кіраўнік Microsoft Game Studios Мэт Буці запэўніў гульцоў, што ў Starfield на рэлізе будзе менш за ўсё багаў сярод гульняў Bethesda!

Паводле яго словаў, на працягу распрацоўкі гульню тэставала неверагодна вялікая колькасьць людзей, і калі меркаваць па іх справаздачах, то гульня магла б выйсьці нават сёньня.
Ён заявіў, што знаёмы з актуальнымі праблемамі гульні й іх ня так ужо й шмат, аднак у дэталі не ўдаваўся.

Не гледзячы на тое, што Bethesda заўсёды славілася сваімі багамі (якія заўсёды выпраўляюць гульцы рознымі "Unofficial patch"), у гэты раз сытуацыя сапраўды можа быць іншай, асабліва калі ўзяць да ўвагі скандальную Redfall, тэхнічныя праблемы якой сурʼёзна "падмачылі" рэпутацыю Microsoft.

Нагадаем, што рэліз Starfield адбудзецца ўжо 6 верасьня.
😁15🤔9🤣6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Зьявіўся першы тызер-трэйлер мультсэрыяла паводле Dead Cells.

Дзеяньне мультсэрыяла адбываецца на праклятай выспе, якая была заражана дзіўнай чумой. Кароль гэтай зямлі паспрабаваў стварыць лекі, але яны ператварылі ўсё насельніцтва ў жудасных пачвар! Празь некаторы час, прароцтва пра героя, што пазбавіць выспу ад праклёну пачынае спраўджвацца!

Стварэньнем сэрыяла па папулярнай гульні займаецца француская студыя Animation Digital Network, якая плянуе стварыць 10 серый працягласьцю прыкладна па сем хвілін.

Прэм'ера адбудзецца ў 2024 годзе.
❤‍🔥10
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Guacamelee! Super Turbo Championship Edition, Guacamelee! 2.

Guacamelee!гульня ў жанры экшн, дзе ТАБЕ трэба будзе змагацца са злыднем Карласам Калакам і яго шматлікай нежыцьцю дзеля выратаваньня прэзыдэнцкай дачкі! Будуць і кураняты.

Guacamelee! 2адпраўляйцеся ў Мексісусьвет у доўгачаканым працягу супэрхіта Guacamelee! Праходзьце новыя намаляваныя ўручную ўзроўні, прабіваючы сабе шлях да перамогі. Рэжым сумеснай гульні ўчатырох, новыя прыёмы, дзёрзкія босы, удвая больш ворагаў і на 300% больш курэй!

❗️Забраць гульні можна да 22 чэрвеня.
👍14
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Layers of Fear (2023).

Палатно ў чаканьні апошніх рысак. Выканаўцы галоўнай ролі чакаюць на сцэне. Раману не хапае толькі апошняга разьдзела. Прыйшоў час сутыкнуцца са сваімі страхамі апошні раз.

Гэта вянчаючая праца серыі Layers, у якую ўвайшлі Layers of Fear 2016 году, нараўне зь яго пашырэньнем «Спадчына» і пазьнейшым працягам Layers of Fear 2. Выпрабуйце новую гульнявую мэханіку, новыя страхі й новы разьдзел пад назвай «Апошняя нататка», у якой гісторыя арыґінальнага Layers of Fear раскрываецца з пункту гледжаньня антаганіста, жонкі Мастака. Страх і варʼяцтва чакаюць вас!

Зараз гульню можна набыць са зьніжкай у 15%, за $16.99.
🤔6👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Avowed плянавалася як адказ Obsidian творам Bethesda.

Кіраўнік Obsidian Фергюс Уркхарт прызнаўся, што першапачаткова студыя задумвала Avowed як спробу стварыць "свой Skyrim", аднак у выніку яны зразумелі, што гэта ідзе ў разрэз з асноўнай формулай кампаніі і сэрыяй Pillars of Eternity (у сьвеце якой адбываецца дзеяньне гульні).

Obsidian прыйшла да высновы, што лепш за ўсё ў іх атрымліваецца ствараць невялікія гульні, кожны сантымэтар якіх напоўнены вялікімі і маленькімі гісторыямі (The Outer Worlds, Pillars of Eternity і Tyranny гэтаму прыклады).
Таму гульцы могуць быць упэўненыя, што іх чакаюць займальныя гадзіны, у гутарках з кампаньёнамі і беганіне па ўнікальных дадатковых заданьнях!

Нагадаем, рэліз Avowed адбудзецца на PC і Xbox Series у 2024 годзе.
8👍3😢1🥱1