📰 Vampire: The Masquerade – Bloodlines 2 жывая, але распрацоўшчыкі прапануюць аформіць вяртаньне сродкаў.
Распрацоўнікі Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2 нечакана нагадалі пра сябе й апублікавалі сьвежыя скрыншоты гульні, а гэтак жа абвясьцілі, што хутка прадставяць новыя падрабязнасьці шматпакутнай гульні.
Акрамя гэтага, нам нарэшце стане вядома назва студыі якая выратавала Bloodlines 2.
Таксама распрацоўшчыкі паабяцалі пачаць у бліжэйшы час зьмяняць дэталі апісаньня гульні (што сьведчыць аб значных зьменах канцэпцыі)
Разам з гэтым Paradox Interactive абвясьціла, што жадаючыя змогуць адмяніць папярэднія замовы на любое лічбавае выданьне гульні — а ўладальнікам папярэдніх замоваў фізычных вэрсіяў аўтары ўжо пачалі вяртаць ґрошы.
Нагадаем, Bloodlines 2 анансавалі яшчэ ў 2019 годзе, яе стварэннем першыя часы займалася студыя Hardsuit Labs, але потым гульню некалькі разоў перанеслі і ледзь было не скасавалі.

👍17😁4
📰 BioWare больш ня будзе працаваць над Star Wars The Old Republic.
Такую інфармацыю паведаміла выданьне IGN, абапіраючыся на сваіх інсайдэраў.
Як паведамляецца, ЕА вырашыла зьнізіць нагрузку на студыю, якая зараз актыўна займаецца распрацоўкай новых Dragon Age і Mass Effect.
Афіцыйнай інфармацыі няма, але крыніца запэўнівае, што ЕА ўжо падпісала адпаведнае пагадненьне з Broadsword Online Games, якая будзе займацца разьвіцьцём гульні ў будучыні.
Супрацоўнікі BioWare, якія працуюць над Old Republic зараз (гэта 70-80 чалавек) альбо пяройдуць у Broadsword альбо будуць звольненыя.

🤔6😢1
📰 Microsoft аштрафавалі за збор дадзеных зь дзіцячых акаўнтаў Xbox.
Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША аштрафавала карпарацыю Microsoft на 20 млн. даляраў за незаконны збор інфармацыі зь дзіцячых акаўнтаў Xbox.
Калі канкрэтна, то гаворка ідзе аб працэсе стварэньня ўліковых запісаў, які да 2021 году дазваляў дзіцяці ўказваць пэўны абʼём асабістай інфармацыі без дазволу бацькоў.
Расьсьледаваньне выявіла, што Microsoft зьбірала й захоўвала гэтыя дадзеныя, у тым ліку й дадзеныя акаўнтаў якія так і не былі створаны, што парушае закона аб абароне асабістых зьвестак дзяцей у інтэрнэце.
Microsoft заявіла, што гэта здарылася па віне тэхнічнага збою (які ўжо ліквідавалі). Па словах прадстаўнікоў, у кампаніі з усёй сурʼёзнасьцю ставяцца да пытаньняў захоўваньня й апрацоўкі дадзены дзіцячых акаўнтаў і інфармацыя зь іх ніколі не выкарыстоўвалася, не перадавалася й не манэтызавалася.

😱9👍1
@belarus_sacral - адвечнае блуканне па закутках і цэнтрах Беларусі ў пошуках старога, забытага, закінутага і не зусім.
Далучайцеся, калі цікавыя падарожжы па "сінявокай"!

❤16
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: PAYDAY 2
PAYDAY 2 — дынамічны камандны шутэр для чатырох гульцоў, які зноў дазволіць ґеймерам надзець маскі арыґінальнай каманды PAYDAY — Даласа, Хокстана, Вольфа й Чэйнса — і адправіцца ў сталіцу, каб радасна дзеяць крымінал!
❗️Забраць гульню можна да 15 чэрвеня.

❤🔥13🔥1
📰 Падводзім вынікі Summer Game Fest 2023.
8 чэрвеня адбылася цырымонія адкрыцьця Summer Game Fest 2023, на якой паказалі шмат розных навінак, у тым ліку Alan Wake 2, Mortal Kombat 1, Baldurʼs Gate III, Marvel's Spider-Man 2 і іншыя.
Сабралі ўсё прадстаўленае ў асобным артыкуле.
Дадаткова ўключылі ў допіс вынікі Devolver Direct, які прайшоў адразу пасьля Summer Game Fest і на якім таксама паказалі новыя гульні (у тым ліку The Talos Principle 2 і Human Fall Flat 2).
Таксама асобна публікуем расклад праґрамы Summer Game Fest:
▫️Вечар адкрыцьця — 8 чэрвеня;
▫️Devolver Direct — 9 чэрвеня;
▫️Tribeca Game Showcase — 9 чэрвеня;
▫️Wholesome Direct — 10 чэрвеня;
▫️OTK Games Expo — 10 чэрвеня;
▫️Xbox Games Showcase — 11 чэрвеня;
▫️PC Gaming Show — 11 чэрвеня;
▫️Capcom Showcase — 13 чэрвеня.
#SummerGameFest

Telegraph
Вынікі Summer Game Fest 2023
Prince of Persia: The Lost Crown Адпраўляйцеся ў стыльны й захапляльны экшн-прыгодніцкі плятформер, дзеяньне якога адбываецца ў міталягічным пэрсыдзкім сьвеце, дзе вы можаце маніпуляваць межамі часу! Рэліз адбудзецца 18 студзеня 2024 году, а больш падрабязна…
⚡9🔥2
📰 S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl не пакажуць на Xbox Showcase.
GSC Game World пракамэнтавалі чуткі адносна дэманстрацыі гульні на будучым Хbox Showcase (яно адбудзецца 11 чэрвеня).
На жаль распрацоўшчыкі прапусьцяць гэтае мерапрыемства, аднак яны запэўніваюць, што ўжо ў бліжэйшыя месяцы фанатаў чакаюць важныя абʼявы.
Рэліз гульні плянуецца на бягучы год, на PC і Xbox.

👍11😢6👌3😱2🙏1
📢 Paradox анансавала тактычную стратэгію Stellaris Nexus і стратэгію Star Trek Infinite.
▫️Stellaris Nexus — гэта пакрокавая шматкарыстальніцкая гульня, якая паважае ваш час і дае вам поўны спэктар захапляльных стратэгічных прыгод! Гуляйце за ўнікальныя фракцыі й лідэраў супраць 5 іншых гульцоў, прабіваючы сабе шлях да галяктычнага панаваньня!
▫️Star Trek: Infinite — падрабязнасьці аб дадзенай стратэгіі распрацоўшчыкі прадставяць 16 чэрвеня.
Вядома толькі, што гульцам будзе прапанавана кіраваць чатырма рознымі, цалкам унікальнымі дзяржавамі.
Даты рэлізу не выядомы.

🤔7👍3
📰 Па чутках, Payday 3 выйдзе ў рэліз 21 верасьня.
Датамайнер ALumia_Italia, правёў аналіз файлаў лічбавай крамы Microsoft і выявіў дату старту продажаў каапэратыўнага шутэра Payday 3 – 21 верасьня 2023 году.
Акрамя гэтага, у файлах Epic Games Store, быў знойдзены афіцыйны арт будучай навінкі.
Хутчэй за ўсё афіцыйны анонс даты рэлізу адбудзецца ў рамках адной зь летніх гульнявых канфэрэнцыяў. Пакуль рэліз заплянаваны проста на 2023 год.

⚡10👍2
📰 Выданьне GamesRadar падзялілася сваімі ўражаньнямі ад Alan Wake 2.
Падчас Summer Game Fest, студыя Remedy правяла для журналістаў ґеймплэйны паказ Alan Wake 2, уражаньнямі ад якога й падзяліліся журналісты з GamesRadar (дадаткова апублікаваўшы новы ґеймплэйны ролік гульні).
Увесь паказ засяродзілі на новым пратаганісьце — аґенце ФБР Саге Андэрсан, якая прадстаўляе рацыянальную частку гісторыі Алана Ўэйка.
Адной з ключавых асаблівасьцяў гульні за Сагу, будзе "рэжым расьсьледаваньняў", у якім мы як-бы пападаем у розум гераіні й там супастаўляем доказы й паказаньні.
У гульцоў у тым ліку будзе магчымасьць падысьці да дошкі з доказамі разьмясьціць на ёй знойдзеныя фотаздымкі, цыдулкі ці іншыя дакумэнты, злучыўшы файлы чырвонымі ніткамі (журналісты спрабавалі даведацца, ці можна зрабіць памылку ў расьсьледаваньні, але распрацоўшчыкі адмовіліся гэта камэнтаваць).
Асобна распрацоўнікі закранулі тэму бітваў, якіх у Alan Wake 2 стане менш, але ўсе яны будуць значна больш напружанымі й запамінальнымі, а ворагі зараз амаль заўсёды будуць унікальнымі.
Нагадаем, што Alan Wake 2 выйдзе на PC, PS5 і Xbox Series 17 кастрычніка.

YouTube
Alan Wake 2 preview - It's time for detective mode
Alan Wake 2 has a whole side to it we've never seen or expected, detective mode. New playable character Saga Anderson is an FBI agent and when trying to solve the murders you can go into her 'Mind Place'. It's really a deviation from what we were expecting…
🔥3👍2
📰 Assassinʼs Creed Mirage абзавялася дзёньнікам распрацоўшчыкаў.
Ubisoft па памылцы апублікавала відэа-дзёньнік Assassinʼs Creed Mirage на адным са сваіх YouTube-каналаў, празь некаторы час ролік выдалілі, але так як карыстачы ўсё ўбачылі (і нават запампавалі), яго зноў вярнулі на афіцыйныя каналы.
Відэа з назовам «Вяртаньне да вытокаў», распавядае гульцам аб працэсе працы над мэханікамі стэлса, паркура й утоеных забойстваў, якія распрацоўшчыкі пастараліся зрабіць максымальна падобнымі на першыя гульні серыі. Для фанатаў франшызы распрацоўшчыкі нават дадалі «настальгічны» фільтар у сіне-шэрых колерах першай часткі.
Распрацоўнікі паабяцалі, што ў Mirage гульцоў будзе чакаць велізарнае мноства розных спосабаў бясшумных забойстваў, як новых так і старых. Акрамя гэтага, у гульні быў значна палепшаны ШІ, а гэтак жа дададзены новыя тыпы ворагаў (да прыкладу адны зь іх змогуць зьбіваць арла, які належыць ГГ, а іншыя будуць пратыкаць дзідай стагі сена).
Рэліз Assassinʼs Creed Mirage адбудзецца 12 кастрычніка 2023 году, на PC, PS5, PS4, Xbox Series X|S і Xbox One.
Дарэчы, у Steam першапачаткова гульня прадавацца ня будзе.

Assassin's Creed Mirage: A Return to the Roots
Get a behind-the-scenes look at the development of Assassin's Creed Mirage and discover how the development team created an experience that pays tribute to the beginnings of Assassin's Creed by revisiting its core pillars: parkour, stealth and assassinations.…
👍7
📰 Інсайдэр назваў кошты выданьняў Starfield.
Надзейны інсайдэр billbil-kun апублікаваў сьпіс выданьняў Starfield і кошты да іх:
🔸Standard edition:
PC — €69,99
Xbox Series X|S — €79,99
🔸Premium Edition:
PC — €104,99
Xbox Series X|S — €114,99
🔸Constellation Edition:
PC – €299,99
Xbox Series X|S — €299,99
Афіцыйны старт папярэдніх замоваў гульні, верагодна, варта чакаць пасьля Xbox Showcase (11 чэрвеня).
Рэліз гульні заплянаваны на 6 верасьня 2023 году.

🤯14👀2❤1
📢 IGN апублікавалі новыя ґеймплэйныя ролікі Mortal Kombat 1.
Журналісты IGN, пасьля цырымоніі адкрыцьця Summer Game Fest, апублікавалі новыя ролікі Mortal Kombat 1.
Кожны зь іх дэманструе ґеймплэй новага файтынга й "сакавітыя" фаталіці герояў, сярод якіх можна ўбачыць Кітану, Саб-Зіро, Кеншы, Лю Кана й Соню Блэйд:
▫️Геймплэйны ролік;
▫️Ролік з фаталіці.
Нагадаем, перазапуск Mortal Kombat выходзіць у рэліз 19 верасьня, на PC, PlayStation 5, Xbox Series і Nintendo Switch.

👍6
📰 Падводзім вынікі Future Games Show 2023.
Завяршыўся паказ шоў Future Games ад GamesRadar, на якім паказалі мноства праектаў (як правіла, не вялікіх), у тым ліку: Lords of the Fallen, Life By You, Layers of Fear і іншыя.
Асобна на імпрэзе надалі час рухавічку Unreal Engine 5, паказаўшы відэа з урыўкамі, з розных гульняў, у якіх яго выкарыстоўваюць.
Адабралі для вас самае цікавае!
#FutureGamesShow

Future Games Show 2023
Resistor Высакахуткасная прыгодніцкая RPG з цікавым сюжэтам, адкрытым сьветам, гонкамі з кучай трукаў і відовішчнымі баямі на машынах! Зьбірайце каманду й удзельнічайце ў спаборніцтвах, каб зрынуць тыранію мегакарпарацыі й яе таямнічага дырэктара. PlayStation…
❤10👍2🔥1
Forwarded from Рудзі
Хbox Showcase у 20:00 з двума дзядамі: Рудзі і Віталь. Пачынаем за паўгадзінкі, каб упэўніцца, што нічога не працуе 😂
https://www.youtube.com/watch?v=gzuMfaC30Bs
https://www.youtube.com/watch?v=gzuMfaC30Bs
YouTube
Xbox Games Showcase па-беларуску | Відзік
Падтрымаць Рудзі: patreon.com/rudzi_game
Падтрымаць Віталя: patreon.com/aliakhnovich
Аўтары беларускіх ютуб-каналаў:
"Рудзі" - пра відэагульні: https://www.youtube.com/Рудзі
stopthatnoise - пра навуку ды тэхналогіі: https://www.youtube.com/@stopthatnoiseYT…

🔥11⚡4👍1
📰 Падводзім вынікі Xbox Games Showcase 2023 і Starfield Direct.
Учора ўвечар, завяршылася прэзентацыя Xbox Games Showcase, якая падарыла ґеймерам велізарную колькасьць "сакавітых" навінак і трэйлераў гульняў, якія гульцы чакаюць ужо даўно, сярод іх: Starfield, Fable, Payday 3, Avowed, новая гульня па Зорным войнам і іншыя.
Дадаткова ўключылі ў наш артыкул вынікі Starfield Direct, мерапрыемства цалкам прысьвечанае навінцы ад Bethesda.
#XboxGamesShowcase

Xbox Games Showcase 2023 і Starfield Direct
Fable (2023) Што значыць быць героем? Што ж, у казачнай краіне Альбіён усё залежыць толькі ад вас. Зь цёмнай пагрозай, якая насоўваецца ўсё бліжэй, ваша рэпутацыя апярэджвае вас, ваш выбар назаўжды зьменіць Альбіён! Іншых падрабязнасьцяў аб гульні няма. South…
🔥6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Brave At Night анансавала сярэднявечны сімулятар Yes, Your Grace: Snowfall.
Каралеўскі абавязак нікуды не падзеўся — здаецца, монстры зараз яшчэ бліжэй, ворагі яшчэ мацней, а ў падданых яшчэ больш няшчасьцяў, чым калі-небудзь. Вам трэба будзе ўмацаваць дзяржаву, абараніць сямʼю й выжыць у зіме, якая насоўваецца ўсё бліжэй.
Дата рэлізу не абвешчана.
Калі вы не знаёмыя з дадзенай гульнёй, можаце пачытаць пра яе ў нашай вельмі старой рэцэнзіі-аглядзе!
P.S. Дарэчы ў гульні выкарыстоўваецца саўндрэк ад беларускага музычнага праекту Dzivia!

❤11👍1