Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Адбыўся рэліз хорару Amnesia The Bunker.

У Amnesia: The Bunker гульцы выступаюць у ролі францускага салдата, які апынаецца ў закінутым бункеры часоў Першай сусьветнай вайны з адной куляй у рэвальверы. Распрацоўнікі апісваюць гульню як хорар з "часткова адкрытым сьветам".

Журналістам гульня спадабалася (Мetacritic 78/100), яны хваляць сыстэму выжываньня й сапраўды страхотлівы бункер-лабірынт, адзначаючы, што гэта годны працяг серыі Amnesia.
Мінусам некаторыя выданьні называюць інтэрфейс гульні, нягледзячы на амаль поўную адсутнасьць HUD, яго рэшткі некаторым мяшалі апускацца ў атмасфэру хорара.

Кошт Amnesia: The Bunker — $12.49.
👍9🔥3
🎁 Зараз у GOG, можна бясплатна забраць Amnesia: A Machine for Pigs.

Amnesia: A Machine for Pigsад стваральнікаў Amnesia: The Dark Descent і Dear Esther, гульня жахаў ад першай асобы, якая зацягне вас у глыбіні прагнасьці, улады й варʼяцтва.
Ён уткнецца рылам у твае рэбры й зьесьць тваё сэрца!

❗️Забраць гульню можна да 9 чэрвеня.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.
🔥12👍1
📰 Для рэклямы Diablo IV, Blizzard запрасіла Меган Фокс і Suga з BTS.

Учора адбыўся паўнавартасны рэліз Diablo IV, і ў гонар гэтага Blizzard пачала новы этап, даволі агрэсіўнай рэклямнай кампаніі гульні.

Перш за ўсё, кампанія выпусьціла ролік з удзелам акторкі й мадэлі Меган Фокс, якая абвясьціла аб старце флэшмоба на лепшую гульнявую сьмерць. Для пераможца конкурсу, акторка асабіста зачытае надмагільную прамову.
Для таго, каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна апублікаваць відэа з запісам нутрагульнявой сьмерці ў Twitter або TikTok, дадаўшы гэштэґ DiabloDeaths (вынікі падвядуць 8 чэрвеня).

Акрамя гэтага, у дзень рэлізу Blizzard прадставіла песьню паводле гульні, якую выканалі Halsey і рэпер Suga з BTS (заўв. зь Беларусі паслухаць песьню не атрымаецца).

Асобна варта згадаць, што рэкляма ўсё ж такі дае свой плён. Па словах кампаніі, Diablo IV стала самай хутка прадаванай гульнёй у гісторыі Blizzard.
🥴11🌚31😐1
🎁 Зараз у Steam, можна бясплатна забраць інтэрактыўнае кіно Tell Me Why.

Tell Me Whyгульня ад стваральнікаў Life is Strange, якая апавядае пра двайнятаў Тайлера і Алісану Ронан, якія выкарыстоўваюць сваю незвычайную сувязь, каб дакапацца да таямніц іх дзяцінства.

❗️Забраць гульню можна да 1 ліпеня.
Колькасьць копіяў гульні абмежавана! За бясплатную гульню, калекцыйныя карткі не выдаюць!
👍9🌚3
📰 Valve паказала сыстэму куплі амуніцыі ў Counter-Strike 2.

Valve паказала мэню куплі амуніцыі ў Counter-Strike 2, якое зьяўляецца ў пачатку матчу й дазваляе гульцам абраць іх стартавы набор зброі. Гэтак жа, зараз, пры жаданьні (і пакуль не выйдзе адведзены час) свой выбар можна зьмяніць.

Дадаткова было апублікавана відэа, якое дэманструе абноўленую сыстэму зборак, якая дазваляе ўзяць у матч 15 мадэляў зброі на выбар (стартавы пісталет, чатыры слота пад іншыя пісталеты, і па 5 слотаў для іншых тыпаў зброі (вінтоўкі/драбавікі й падобнае).

Рэліз гульні плянуецца на гэтае лета.
9🌭2
📰 Vampire: The Masquerade – Bloodlines 2 жывая, але распрацоўшчыкі прапануюць аформіць вяртаньне сродкаў.

Распрацоўнікі Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2 нечакана нагадалі пра сябе й апублікавалі сьвежыя скрыншоты гульні, а гэтак жа абвясьцілі, што хутка прадставяць новыя падрабязнасьці шматпакутнай гульні.
Акрамя гэтага, нам нарэшце стане вядома назва студыі якая выратавала Bloodlines 2.

Таксама распрацоўшчыкі паабяцалі пачаць у бліжэйшы час зьмяняць дэталі апісаньня гульні (што сьведчыць аб значных зьменах канцэпцыі)

Разам з гэтым Paradox Interactive абвясьціла, што жадаючыя змогуць адмяніць папярэднія замовы на любое лічбавае выданьне гульні — а ўладальнікам папярэдніх замоваў фізычных вэрсіяў аўтары ўжо пачалі вяртаць ґрошы.

Нагадаем, Bloodlines 2 анансавалі яшчэ ў 2019 годзе, яе стварэннем першыя часы займалася студыя Hardsuit Labs, але потым гульню некалькі разоў перанеслі і ледзь было не скасавалі.
👍17😁4
📰 BioWare больш ня будзе працаваць над Star Wars The Old Republic.

Такую інфармацыю паведаміла выданьне IGN, абапіраючыся на сваіх інсайдэраў.

Як паведамляецца, ЕА вырашыла зьнізіць нагрузку на студыю, якая зараз актыўна займаецца распрацоўкай новых Dragon Age і Mass Effect.

Афіцыйнай інфармацыі няма, але крыніца запэўнівае, што ЕА ўжо падпісала адпаведнае пагадненьне з Broadsword Online Games, якая будзе займацца разьвіцьцём гульні ў будучыні.
Супрацоўнікі BioWare, якія працуюць над Old Republic зараз (гэта 70-80 чалавек) альбо пяройдуць у Broadsword альбо будуць звольненыя.
🤔6😢1
📰 Microsoft аштрафавалі за збор дадзеных зь дзіцячых акаўнтаў Xbox.

Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША аштрафавала карпарацыю Microsoft на 20 млн. даляраў за незаконны збор інфармацыі зь дзіцячых акаўнтаў Xbox.

Калі канкрэтна, то гаворка ідзе аб працэсе стварэньня ўліковых запісаў, які да 2021 году дазваляў дзіцяці ўказваць пэўны абʼём асабістай інфармацыі без дазволу бацькоў.
Расьсьледаваньне выявіла, што Microsoft зьбірала й захоўвала гэтыя дадзеныя, у тым ліку й дадзеныя акаўнтаў якія так і не былі створаны, што парушае закона аб абароне асабістых зьвестак дзяцей у інтэрнэце.

Microsoft заявіла, што гэта здарылася па віне тэхнічнага збою (які ўжо ліквідавалі). Па словах прадстаўнікоў, у кампаніі з усёй сурʼёзнасьцю ставяцца да пытаньняў захоўваньня й апрацоўкі дадзены дзіцячых акаўнтаў і інфармацыя зь іх ніколі не выкарыстоўвалася, не перадавалася й не манэтызавалася.
😱9👍1
@belarus_sacral - адвечнае блуканне па закутках і цэнтрах Беларусі ў пошуках старога, забытага, закінутага і не зусім.
Далучайцеся, калі цікавыя падарожжы па "сінявокай"!
16
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: PAYDAY 2

PAYDAY 2дынамічны камандны шутэр для чатырох гульцоў, які зноў дазволіць ґеймерам надзець маскі арыґінальнай каманды PAYDAY — Даласа, Хокстана, Вольфа й Чэйнса — і адправіцца ў сталіцу, каб радасна дзеяць крымінал!

❗️Забраць гульню можна да 15 чэрвеня.
❤‍🔥13🔥1
📰 Падводзім вынікі Summer Game Fest 2023.

8 чэрвеня адбылася цырымонія адкрыцьця Summer Game Fest 2023, на якой паказалі шмат розных навінак, у тым ліку Alan Wake 2, Mortal Kombat 1, Baldurʼs Gate III, Marvel's Spider-Man 2 і іншыя.

Сабралі ўсё прадстаўленае ў асобным артыкуле.
Дадаткова ўключылі ў допіс вынікі Devolver Direct, які прайшоў адразу пасьля Summer Game Fest і на якім таксама паказалі новыя гульні (у тым ліку The Talos Principle 2 і Human Fall Flat 2).

Таксама асобна публікуем расклад праґрамы Summer Game Fest:

▫️Вечар адкрыцьця — 8 чэрвеня;
▫️Devolver Direct — 9 чэрвеня;
▫️Tribeca Game Showcase — 9 чэрвеня;
▫️Wholesome Direct — 10 чэрвеня;
▫️OTK Games Expo — 10 чэрвеня;
▫️Xbox Games Showcase — 11 чэрвеня;
▫️PC Gaming Show — 11 чэрвеня;
▫️Capcom Showcase — 13 чэрвеня.

#SummerGameFest
9🔥2
📰 S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl не пакажуць на Xbox Showcase.

GSC Game World пракамэнтавалі чуткі адносна дэманстрацыі гульні на будучым Хbox Showcase (яно адбудзецца 11 чэрвеня).
На жаль распрацоўшчыкі прапусьцяць гэтае мерапрыемства, аднак яны запэўніваюць, што ўжо ў бліжэйшыя месяцы фанатаў чакаюць важныя абʼявы.

Рэліз гульні плянуецца на бягучы год, на PC і Xbox.
👍11😢6👌3😱2🙏1
📢 Paradox анансавала тактычную стратэгію Stellaris Nexus і стратэгію Star Trek Infinite.

▫️
Stellaris Nexusгэта пакрокавая шматкарыстальніцкая гульня, якая паважае ваш час і дае вам поўны спэктар захапляльных стратэгічных прыгод! Гуляйце за ўнікальныя фракцыі й лідэраў супраць 5 іншых гульцоў, прабіваючы сабе шлях да галяктычнага панаваньня!

▫️Star Trek: Infinite — падрабязнасьці аб дадзенай стратэгіі распрацоўшчыкі прадставяць 16 чэрвеня.
Вядома толькі, што гульцам будзе прапанавана кіраваць чатырма рознымі, цалкам унікальнымі дзяржавамі.

Даты рэлізу не выядомы.
🤔7👍3
📰 Па чутках, Payday 3 выйдзе ў рэліз 21 верасьня.

Датамайнер ALumia_Italia, правёў аналіз файлаў лічбавай крамы Microsoft і выявіў дату старту продажаў каапэратыўнага шутэра Payday 3 – 21 верасьня 2023 году.

Акрамя гэтага, у файлах Epic Games Store, быў знойдзены афіцыйны арт будучай навінкі.

Хутчэй за ўсё афіцыйны анонс даты рэлізу адбудзецца ў рамках адной зь летніх гульнявых канфэрэнцыяў. Пакуль рэліз заплянаваны проста на 2023 год.
10👍2
📰 Выданьне GamesRadar падзялілася сваімі ўражаньнямі ад Alan Wake 2.

Падчас Summer Game Fest, студыя Remedy правяла для журналістаў ґеймплэйны паказ Alan Wake 2, уражаньнямі ад якога й падзяліліся журналісты з GamesRadar (дадаткова апублікаваўшы новы ґеймплэйны ролік гульні).

Увесь паказ засяродзілі на новым пратаганісьце — аґенце ФБР Саге Андэрсан, якая прадстаўляе рацыянальную частку гісторыі Алана Ўэйка.

Адной з ключавых асаблівасьцяў гульні за Сагу, будзе "рэжым расьсьледаваньняў", у якім мы як-бы пападаем у розум гераіні й там супастаўляем доказы й паказаньні.
У гульцоў у тым ліку будзе магчымасьць падысьці да дошкі з доказамі разьмясьціць на ёй знойдзеныя фотаздымкі, цыдулкі ці іншыя дакумэнты, злучыўшы файлы чырвонымі ніткамі (журналісты спрабавалі даведацца, ці можна зрабіць памылку ў расьсьледаваньні, але распрацоўшчыкі адмовіліся гэта камэнтаваць).

Асобна распрацоўнікі закранулі тэму бітваў, якіх у Alan Wake 2 стане менш, але ўсе яны будуць значна больш напружанымі й запамінальнымі, а ворагі зараз амаль заўсёды будуць унікальнымі.

Нагадаем, што Alan Wake 2 выйдзе на PC, PS5 і Xbox Series 17 кастрычніка.
🔥3👍2