Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 The Expanse A Telltale Series Story абзавялося сюжэтным трэйлерам.
Каміна Драмер чалавек, які не нарадзіўся ні на адной са знаёмых нам плянэтаў, яна зьяўляецца старэйшым афіцэрам касьмічнага карабля, на ўскраіне пояса «Артэміда».
На караблі пачынаецца крывавы мяцеж, Каміне давядзецца рабіць няпросты выбар, за якім будзе стаяць лёс карабля й экіпажа ў цэлым!
Гульня заснавана на папулярнай навукова-фантастычнай серыі «The Expanse».
Першы эпізод выйдзе 27 ліпеня, наступныя будуць выходзіць раз у два тыдні.

❤🔥8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Ubisoft афіцыйна абвясьціла дату сваёй гульнявой прэзентацыі — Ubisoft Forward Live 2023.
12 чэрвеня, а 20:00 па Менскім часе адбудзецца прэзентацыя Ubisoft Forward Live 2023, на якой дакладна пакажуць:
🔹The Crew Motorfest;
🔹Avatar: Frontiers of Pandora;
🔹Riders Republic;
🔹Assassin’s Creed Mirage;
🔹Assassin’s Creed Jade;
🔹Assassin’s Creed Nexus VR.
Тыя, хто будуць глядзець трансьляцыю на Twitch, змогуць атрымаць розныя бонусы да некаторых з вышэй прадстаўленых гульняў.
Глядзець шоў можна на YouTube і Twitch карпарацыі.

🔥6❤1
📰 Capcom апытвае ґеймераў, цікавячыся будучымі (магчымымі) рэмэйкамі Resident Evil.
Capcom пачала праводзіць апытаньне ґеймераў аб іх дасьведчанасьці аб серыі Resident Evil.
Кампанію цікавіць у якія гульні карыстачы гулялі, а гэтак жа што глядзелі / чыталі / наведвалі створанае ў рамках знакамітай франшызы.
Акрамя іншага, кампанія просіць карыстальнікаў пералічыць гульні серыі, рэмэйк якіх быў бы ім цікавы.
Анкету запоўніць можа любы, проста перайшоўшы на сайт Capcom.

❤4🤔2👀1
📰 Суаўтар франшызы Sonic прысуджаны да турэмнага зьняволеньня.
Аднаго з аўтараў ідэі Соніка Юдзі Нака прысудзілі да 2,5 гадоў турмы й штрафу ў 1,2 млн даляраў за гандаль інсайдэрскай інфармацыяй.
Юдзі Нака абвінавачваюць у тым, што валодаючы пэўнымі сувязямі ў індустрыі, ён даведваўся аб буйных рэлізах раней іх анонсаў і купляў акцыі кампаніяў з мэтай абагачэньня.
Так ён зрабіў з мабільнай Final Fantasy VII: The First Soldier выкупіўшы акцыі на 834 тысячы даляраў.
Раней яго абвінавацілі ў аналягічных дзеяньнях у адносінах да Dragon Quest Tact, тады ён набыў акцы на суму 20 тысяч даляраў.
Юдзі Нака прызнаў сваю віну, аднак выплочваць штраф адмаўляецца, у дадзены момант ягоныя адвакаты спрабую зьнізіць памер сумы.

😱12
📰 Cities: Skylines 2 раней часу абзавялася новымі скрыншотамі.
У краме Xbox раней часу былі апублікаваныя новыя скрыншоты будучага горадабудаўнічага сімулятара Cities: Skylines 2.
Як мяркуюць карыстачы гэта была памылка з боку Microsoft (ужо дарэчы скрыншоты прыбралі але карыстачы Reddit пасьпелі іх захаваць).
На відарысах можна ўбачыць абноўлены інтэрфейс гульні, а таксама значны скачок для серыі ў пляне рэалістычнасьці графікі.
Рэліз гульні адбудзецца сёлета на РС, Xbox Series (+ Game Pass) і PlayStation 5.

⚡12👍4
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Midnight Ghost Hunt.
Midnight Ghost Hunt — хаатычная шматкарыстальніцкая гульня ў хованкі. Вы можаце гуляць за прывідаў і ўсяляцца ў бяскрыўдныя на першы погляд абʼекты або паляваць на прывідаў у ролі паляўнічых — пакуль гадзіньнік не прабʼе поўнач!
❗️Забраць гульню можна да 8 чэрвеня.

👍6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Дзеля прэзентацыі Quest 3 Марк Цукербэрґ пабіўся з васьміногам.
У пачатку месяца Meta прадставіла VR-гарнітуру Quest 3, праз час кіраўнік карпарацыі Марк Цукербэрґ апублікаваў ролік-дэманстрацыю магчымасьцяў новай прылады.
Адным з асноўных новаўвядзеньняў Quest 3 стане тэхналёгія каляровай зьмешанай рэальнасьці (на якой і засяроджана відэа Цукербэрґа).
Гэтак жа вядома, што Quest 3 будзе абсталяваны двума чорна-белымі й двума поўнакаляровымі камэрамі, а таксама датчыкам глыбіні, што прыкметна павялічыць якасьць малюнка (мяркуецца, што яна перасягне ня толькі мінулую вэрсію прылады але й Quest Pro, кошт якой 1000$).
Quest 3 абыйдзецца карыстачам у 499$ (дарэчы Quest 2 павінен патаньнець да 299$).
Продажы Quest 3 пачнуцца ўвосень 2023 году.
27 верасьня адбудзецца вялікая прэзентацыя новай прылады.

👏7😱2✍1
📢 Frictional Games вылучылі тры галоўныя асаблівасьці Amnesia The Bunker у новым роліку гульні.
Frictional Games выпусьціла новы ролік Amnesia: The Bunker, прысьвяціўшы яго галоўным вэктарам сваёй новай гульні.
Распрацоўнікі вылучаюць:
🔸Экспэрымэнтаваньне: Amnesia: The Bunker пастаянна стымулюе гульцоў экспэрымэнтаваць з рэсурсамі й асяродзьдзем, а таксама спрабаваць новыя спосабы вырашэньня ўзьнікаючых сытуацыяў;
🔸Складанасьць: у хорары будзе тры стандартныя ўзроўні складанасьці для гульцоў з рознымі магчымасьцямі. Пры гэтым самым збалянсаваным распрацоўшчыкі лічаць "нармальны" ўзровень і рэкамэндуюць пачынаць зь яго;
🔸Рэгульнёўнасць: розныя сытуацыі пры паўторным праходжаньні Amnesia: The Bunker пацешаць унікальнымі «сцэнарамі». Монстры ў гульні не абмежаваны скрыптамі, а рэагуюць на дзеяньні гульца. Акрамя таго, пасткі, рэсурсы, коды да зачыненых скрынь й іншыя важныя прадметы разьмяшчаюцца выпадковым чынам.
Гульня выходзіць 6 чэрвеня на РС, PlayStation, Xbox (+Game Pass).
Жадаючыя могуць азнаёміцца з дэма-вэрсіяй гульні ў Steam.

YouTube
Amnesia: The Bunker | 3 Key Aspects
https://store.steampowered.com/app/1944430/Amnesia_The_Bunker/
In this video, Fredrik Olsson from Frictional Games takes you on a deep dive into some of the key aspects of the upcoming Amnesia: The Bunker
Amnesia: The Bunker is launching June 6th - demo…

🔥5👍2❤1
📰 Распрацоўнікі Alan Wake 2 распавялі аб сваёй працы над пэрсанажамі ў гульні.
Стваральнікі Alan Wake 2 апублікавалі ролік, прысьвечаны працы на другім асноўным пратаганістам гульні — Сагай Андэрсан.
Аўтар франшызы Сэм Лэйк распавёў, што новая гульня будзе поўная супярэчнасьцяў і дваістасьці й Сага Андэрсан сумесна з Аланам Ўэйкам, выдатна дапаўняюць адзін аднаго, дапамагаючы лепш раскрыць сюжэт.
Распрацоўнікі лічаць, што гульцам будзе цікава зірнуць на гісторыю з больш рацыянальнага пункту гледжаньня, менавіта яго й прадстаўляе пэрсанаж у выкананьні Мелані Лібурд.
Распрацоўнікі апісваюць Сагу як добрага спагадлівага чалавека, добрую маці й дрэннага жартаўніка, да таго ж яна не мясцовая
Нагадаем, што Alan Wake 2 выйдзе на PC, PS5 і Xbox Series 17 кастрычніка.
Стваральнікі Alan Wake 2 апублікавалі ролік, прысьвечаны працы на другім асноўным пратаганістам гульні — Сагай Андэрсан.
Аўтар франшызы Сэм Лэйк распавёў, што новая гульня будзе поўная супярэчнасьцяў і дваістасьці й Сага Андэрсан сумесна з Аланам Ўэйкам, выдатна дапаўняюць адзін аднаго, дапамагаючы лепш раскрыць сюжэт.
Распрацоўнікі лічаць, што гульцам будзе цікава зірнуць на гісторыю з больш рацыянальнага пункту гледжаньня, менавіта яго й прадстаўляе пэрсанаж у выкананьні Мелані Лібурд.
Распрацоўнікі апісваюць Сагу як добрага спагадлівага чалавека, добрую маці й дрэннага жартаўніка, да таго ж яна не мясцовая
(яна аґент ФБР які расьсьледуе забойствы ў Брайт-Фолс) што дадаткова будзе адбівацца на яе гісторыі.Нагадаем, што Alan Wake 2 выйдзе на PC, PS5 і Xbox Series 17 кастрычніка.
YouTube
Alan Wake 2 – Behind The Scenes | Introducing Saga Anderson
Go behind the scenes of the development of Alan Wake 2. We visit the Pacific Northwest and the Dark Place and talk to many talented developers across different disciplines that helped shape this ambitious sequel.
Episode 1 introduces Saga Anderson, the co…

🔥8👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Summer Game Fest пачнецца ўжо ў гэты чацьвер!
Арґанізатары цяпер найбуйнейшай гульнявой прэзентацыі Summer Game Fest, нагадалі, што шоў стартуе ўжо 8 чэрвеня, а 22:00 па Менскім часе.
Дакладны сьпіс гульняў не вядомы (хоць вядома большая частка кампаніяў якая прыедзе на мерапрыемства), аднак нам дакладна варта чакаць інфармацыю аб DLC Phantom Liberty для Cyberpunk 2077, Mortal Kombat 1, Hi-Fi RUSH і Alan Wake 2.
Глядзець імпрэзу можна будзе на YouTube і Twitch.

🔥12❤1🍌1👀1
📰 Valve абнавіла інтэрфейс Steam для некаторых краін Эўразьвяза.
Valve унесла невялікія зьмены ў інтэрфейс крамы Steam для шэрагу краін Эўрапейскага зьвяза. Цяпер карыстальнікі могуць убачыць самы нізкі кошт на выбраную гульню за апошнія 30 дзён, гэта заклікана дапамагчы пакупнікам рабіць больш абґрунтаваныя набыткі.
Заканадаўча такія зьмены абґрунтаваны дзеяньнем прынятай у 2019 годзе дырэктывы Omnibus якая накіравана на абарону правоў спажыўца.
У дадзены момант новая функцыя праходзіць тэставаньне й даступная толькі абмежаванай колькасьці карыстальнікаў у пэўных краінах ЭЗ.

👍20
📢 Стваральнікі сімулятар жыцьця Life by You паказалі працэс будаўніцтва дома.
Нагадаем, Life by You гэта сімулятар жыцьця ад Paradox Interactive і Рода Хамбла
Гульцы змогуць тварыць уласныя гісторыі, сюжэты, сцэнары, дыялёгі, прадметы й лякацыі, карыстаючыся цэлым комплексам прасунутых гульнявых рэдактараў. Гэта дазволіць наладзіць кожны аспэкт гульні так, як хочацца толькі вам.
Гульня выходзіць у раньні доступ 12 верасьня.
Нагадаем, Life by You гэта сімулятар жыцьця ад Paradox Interactive і Рода Хамбла
(які ў свой час кіраваў камандамі распрацоўкі The Sims 2 і The Sims 3). Згодна з заявай кампаніі, гэта будзе "самы адкрыты й наладжвальны сімулятар жыцьця".Гульцы змогуць тварыць уласныя гісторыі, сюжэты, сцэнары, дыялёгі, прадметы й лякацыі, карыстаючыся цэлым комплексам прасунутых гульнявых рэдактараў. Гэта дазволіць наладзіць кожны аспэкт гульні так, як хочацца толькі вам.
Гульня выходзіць у раньні доступ 12 верасьня.
YouTube
LBY | How to: Build a New House
We're ready to dust off our designer muscles, let's layout a brand new house for our human to live in! 🏠 Join Community Manager Rocio as she walks you through some of the tools at your disposal.
🤔4👍3
📰 Джэйсан Шраер расьсьледаваў правал Redfall.
Журналіст Bloomberg Джэйсан Шраер, правёў вялікае расьсьледаваньне адносна правалу вампірскага шутэра Redfall ад Arkane.
Калі коратка:
Гісторыя шутэра пачалася ў 2018 годзе, калі ZeniMax папрасіла свае студыі заняцца гульнямі, здольнымі прынесьці стабільны прыбытак, само сабой у такіх гульнях павінны былі быць мікратранзакцыі (што вельмі не падабалася кіраўніцтву Arkane). Праз нейкі час, з-за крытыкі ў адрас гульняў-сэрвісаў, ад унутранай крамы ZeniMax вырашыла адмовіцца.
Адмена ўнутраных пакупак стала першай сурʼёзнай зьменай гульні (але не апошняй).
ZeniMax бачыла Redfall як "гульню Arkane з мультыплэерам", але паўнавартасную канцэпцыю аніхто сфармуляваць ня змог, у выніку студыю закідвалі рознымі канцэптамі якія зьмянялі адзін аднаго, але не выраблялі нейкага канчатковага прадукта. У дапаўненьні да ўсяго, вэтэраны Arkane былі зусім не зацікаўлены ў працы над мультыплэерам і масава пачалі пакідаць студыю (Arkane Austin пакінула прыкладна 70% супрацоўнікаў).
Калі Microsoft набыла ZeniMax, Arkane спадзяваліся, што новая матчына кампанія скасуе ці перазапусьціць Redfall, але Microsoft вырашыла не ўмешвацца. У выніку правал шутэра хоць і сапсаваў рэпутацыю Arkane і ZeniMax, але нечаканым ён ня быў.

Bloomberg.com
Inside the Making of Redfall, Xbox’s Latest Misfire
After Microsoft paid $7.5 billion for its parent company, Arkane Studios’ Redfall has been blasted by critics and players
😢3👍2
🎁 Зараз у Steam, можна бясплатна забраць Field of Glory II.
Field of Glory II — гэта пакрокавая тактычная гульня, дзеяньне якой адбываецца падчас узвышэньня Рыму. Яна распрацавана леґендарным дызайнерам Рычардам Бодлі Скотам на абсалютна новым 3D-рухавіку.
Field of Glory гатова ўсталяваць новыя стандарты ў кампутарных ваенных гульнях!
❗️Забраць гульню можна да 8 чэрвеня.
❕Колькасьць копіяў гульні абмежавана! За бясплатную гульню, калекцыйныя карткі не выдаюць!

👍7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Diablo 4 афіцыйна выйшла ў рэліз на PC і кансолях.
Сюжэт Diablo IV адбываецца праз 50 гадоў пасьля падзеяў трэцяй часткі, пасьля таго, як мільёны людзей былі забітыя дзеяньнямі як Нябёсаў, так і Пекла. У сьвеце ўсплывае легендарнае імя — Ліліт, прамаці чалавецтва, дачка Мефіста, каралева сукубаў Ліліт, упершыню якая зьявілася ў Diablo II.
Яе хватка над Санктуарыем глыбока ўразаецца ў сэрцы мужчын і жанчын, культывуючы горшае ў іх, уводзячы сьвет у цемру!
Журналісты ў захапленьні ад новай Diablo! на Opencritic яе рэкамэндуе 100% крытыкаў, на Metacritic яе ацанілі ў 88/100. Гульню называюць дастойным працягам серыі, якое ўмела пазьбягае памылак мінулага, прыўносячы нешта новае.
Кошт: Звычайнае выданьне — €69.99
Deluxe Edition — €89.99
Ultimate Edition — €99.99
❗️ Недаступна на тэрыторыі Беларусі.

🔥5👍2
📢 Адбыўся рэліз хорару Amnesia The Bunker.
У Amnesia: The Bunker гульцы выступаюць у ролі францускага салдата, які апынаецца ў закінутым бункеры часоў Першай сусьветнай вайны з адной куляй у рэвальверы. Распрацоўнікі апісваюць гульню як хорар з "часткова адкрытым сьветам".
Журналістам гульня спадабалася (Мetacritic 78/100), яны хваляць сыстэму выжываньня й сапраўды страхотлівы бункер-лабірынт, адзначаючы, што гэта годны працяг серыі Amnesia.
Мінусам некаторыя выданьні называюць інтэрфейс гульні, нягледзячы на амаль поўную адсутнасьць HUD, яго рэшткі некаторым мяшалі апускацца ў атмасфэру хорара.
Кошт Amnesia: The Bunker — $12.49.

👍9🔥3
🎁 Зараз у GOG, можна бясплатна забраць Amnesia: A Machine for Pigs.
Amnesia: A Machine for Pigs — ад стваральнікаў Amnesia: The Dark Descent і Dear Esther, гульня жахаў ад першай асобы, якая зацягне вас у глыбіні прагнасьці, улады й варʼяцтва.
Ён уткнецца рылам у твае рэбры й зьесьць тваё сэрца!
❗️Забраць гульню можна да 9 чэрвеня.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.

🔥12👍1
📰 Для рэклямы Diablo IV, Blizzard запрасіла Меган Фокс і Suga з BTS.
Учора адбыўся паўнавартасны рэліз Diablo IV, і ў гонар гэтага Blizzard пачала новы этап, даволі агрэсіўнай рэклямнай кампаніі гульні.
Перш за ўсё, кампанія выпусьціла ролік з удзелам акторкі й мадэлі Меган Фокс, якая абвясьціла аб старце флэшмоба на лепшую гульнявую сьмерць. Для пераможца конкурсу, акторка асабіста зачытае надмагільную прамову.
Для таго, каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна апублікаваць відэа з запісам нутрагульнявой сьмерці ў Twitter або TikTok, дадаўшы гэштэґ DiabloDeaths (вынікі падвядуць 8 чэрвеня).
Акрамя гэтага, у дзень рэлізу Blizzard прадставіла песьню паводле гульні, якую выканалі Halsey і рэпер Suga з BTS (заўв. зь Беларусі паслухаць песьню не атрымаецца).
Асобна варта згадаць, што рэкляма ўсё ж такі дае свой плён. Па словах кампаніі, Diablo IV стала самай хутка прадаванай гульнёй у гісторыі Blizzard.

🥴11🌚3❤1😐1