Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Bandai Namco выпусьцілі сьвежы ґеймплэйны трэйлер Tekken 8.

Bandai Namco афіцыйна прадставіла сьвежы трэйлер Tekken 8, прысьвечаны аднаму з клясычных байцоў серыі — кібаргу-забойцу Браяну Фьюры.

Нагадаем, Tekken 8 ствараюць для PlayStation 5, Xbox Series і PC, аднак даты рэлізу, або вялікай колькасьці падрабязнасьцяў у праекта пакуль няма.
🔥4👍1
🎁 Зараз у Steam, можна бясплатна забраць TGV Voyages.

TGV Voyagesпрадастаўляе Вам магчымасьць прамчацца па Францыі на высакахуткасным цягніку ў Train Simulator!
Гэта асобная, незалежная вэрсія Train Simulator з абмежаваным функцыяналам.

❗️Забраць гульню можна да 2 чэрвеня.
Колькасьць копіяў гульні абмежавана! За бясплатную гульню, калекцыйныя карткі не выдаюць!
😁5👍21
📰 Стваральнікі Lords of the Fallen апублікавалі сыстэмныя патрабаваньні гульні.

▫️Мінімальныя:
Працэсар — intel i5 8400 або AMD Ryzen 5 2600;
Відэакарта — Nvidia GeForce GTX 1060 або AMD Radeon RX 590;
Апэратыўная памяць — 8 ГБ;
Вольнае месца — 45 ГБ.

▫️Рэкамэндаваныя:
Працэсар — intel i7 8700 або AMD Ryzen 5 3600;
Відэакарта — Nvidia RTX 2080 або AMD Radeon RX 6700;
Апэратыўная памяць — 16 ГБ;
Вольнае месца — 45 ГБ.

Нагадаем, The Lords of the Fallen, гэта сіквел гульні 2014 году, падзеі якога адбываюцца за тысячу гадоў да першай часткі. Гульцам прапануюць адправіцца ў захапляльнае падарожжа па вялізных паралельных сьветах жывых і мёртвых!

Гульня выйдзе 13 кастрычніка на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
👍31
​​📰 Blizzard ізноў аскандалілася, віной таму — «гонка» ў Diablo 4 (і ня толькі).

Адносна нядаўна, Blizzard анансавала своеасаблівую «гонку» ў Diablo 4, у якой гульцам прапанавана дасягнуць 100 узроўня ў гардкорным рэжыме зь перманентнай сьмерцю, за кароткі пэрыяд часу. Першыя 1000 чалавек атрымае тытул "Загартаваны чэмпіён" і іх імёны будуць высечаныя на сапраўднай статуі Ліліт у галоўным офісе Blizzard.

Дадзеную прапанову не ацанілі многія гульцы, бо акрамя звычайных карыстальнікаў, прыняць удзел запрасілі блоґераў і аглядальнікаў, якія ўжо пасьпелі ня толькі апрабаваць гульню але й нават прайсьці яе (хоць іх дадзеныя і будуць недаступныя, тым ня менш, гульцы лічаць іх удзел не справядлівым).

Дадатковая порцыя крытыкі вылілася на кампанію пасьля сэсіі "адказаў на пытаньні", на канале Future Game Show. Як атрымалася даведацца уважлівым гледачам, "звычайныя карыстачы" якія задаюць пытаньні, насамрэч былі фэйкавымі (дзеля справядлівасьці варта адзначыць, што выданьне Future Game Show магло само стварыць гэтыя фэйкі для сваёй праґрамы з распрацоўнікамі).

Нагадаем, Diablo 4 выходзіць 6 чэрвеня на РС, PlayStation і Xbox (усталяваць гульню можна будзе ўжо заўтра).
Гонка, пра якую пісалася вышэй, пачнецца 2 чэрвеня (першымі пачнуць свой "забег" уладальнікі Deluxe/Ultimate выданьня) і завершыцца 1 верасьня.

Дарэчы, пасьля буры нэґатыва, правілы зьмянілі — цяпер той, хто гуляў у перадрэлізную вэрсію Diablo 4 у траўні, больш ня можа удзельнічаць у спаборніцтве.
😁11
📢 Falling Frontier атрымала новы ґеймплэйны ролік.

У Falling Frontier гульцоў чакае працэдурна зґенераваная зорная сыстэма, у якой можна ствараць свае караблі, заводы й разьведвальныя станцыі, а гэтак жа займацца калянізацыяй прыдатных для гэтага плянэт!

Гульня выходзіць сёлета, пакуль толькі на PC.
👍73
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Інтэрактыўны хорар Silent Hill Ascension абзавёўся першым трэйлерам.

«Прыхільнікам Silent Hill і аматарам хорараў па ўсім сьвеце ёсьць чаго чакаць. Мы рады расказаць новую інтэрактыўную гісторыю ў раней недасьледаваных лякацыях з новымі пэрсанажамі, якія будуць прадстаўлены фанатам сусьвету Silent Hill. Менавіта вам трэба будзе вырашыць лёс некалькіх галоўных герояў, чые гісторыі будуць разгортвацца адначасова па ўсім зямным шары».

Стваральнікі называюць свой праект "гульнявым сэрыялам", і заяўляюць, што нават яны зараз ня ведаюць, чым скончыцца гісторыя герояў, бо яна цалкам залежыць ад гульцоў.

Рэліз гульні заплянаваны на 2023 год.
9👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз рэмэйку System Shock.

System Shock — гэта паўнавартасны рэмэйк хіта 1994 году. Вас чакае культавы ґеймплэй з сучаснай HD-графікай, палепшаным кіраваньнем, перапрацаваным інтэрфейсам, новай музыкай і гукавымі эфэктамі. Вітаем вас у адраджэньні адной з найвялікшых гульняў у гісторыі, якая аказала вялікі ўплыў на індустрыю!

Журналісты, у цэлым, прынялі гульню станоўча (Metacritic — 75/100), яе хваляць за выдатнае гукавое афармленьне й вернасьць першакрыніцы, аднак для многіх менавіта гэты пункт і стаў адмоўным бокам рэмэйку, асобныя крытыкі лічаць, што многія элемэнты арыґінальнага System Shock маральна састарэлі, і гульня адчувалася б лепш, будзь яна рэмэйкам накшталт Resident Evil.

Кошт гульні — $39.99.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
🔥11
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Цяпер афіцыйна: Ratchet & Clank: Rift Apart выйдзе на PC.

Адпраўляйцеся ў падарожжа па вымярэньнях разам з Рэтчэтам і Кланкам, бо яны ўпершыню адпраўляюцца на ПК. Дапамажыце ім у змаганьні са злым імпэратарам зь іншай рэальнасьці, скачучы паміж поўнымі прыгод сусьветамі!

Першапачатковы рэліз адбыўся на PlayStation 5, 11 чэрвеня 2021 году.
Рэліз на PC адбудзецца 26 ліпеня.
Кошт у Steam — $49,99.
6😁1
📢 Дарожная мапа рэлізаў на чэрвень, ад Беларускага геймера.

Пачынаецца сьпякотнае лета й гульнявая індустрыя таксама абяцае парадаваць нас ня менш гарачымі рэлізамі, сярод іх: Diablo IV, Street Fighter 6, Final Fantasy XVI, The Elder Scrolls Online: Necrom і іншыя.

Акрамя гэтага, зусім хутка стартуюць гульнявыя выставы, якія павінны прадставіць ґеймерам цікавыыя анонсы й (магчыма) рэлізы!

#мапа_рэлізаў
#mapa_relizaŭ
🔥192👍1
📰 У стварэньні рэмэйку Metal Gear Solid 3 не бяруць удзел распрацоўшчыкі арыгінала.

На мінулым PlayStation Showcase 2023, Konami анансавала рэмэйк культавага баявіка Metal Gear Solid 3, аднак акрамя трэйлера інфармацыі распрацоўнікі практычна не падалі.

Тым ня менш, журналістам удалося пагаварыць з прадстаўнікамі кампаніі й высьветліць некаторыя не агучаныя падрабязнасьці.

Так стала вядома, што ў стварэньні Metal Gear Solid Δ: Snake Eater не ўдзельнічае ні былы дырэктар серыі Хідэа Кадзімa, ні галоўны дызайнер пэрсанажаў Ёдзі Сінкава.
Цэнтральную ролю ў распрацоўцы прымае Konami (у першую чаргу старыя супрацоўнікі, якія працавалі над серыяй) і студыя Virtuos, якая брала ўдзел у стварэньні арыґінала.

Гэтак жа зь цікавага — новых рэплікаў ці дыялогаў чакаць не варта. Прадстаўнікі Konami заявілі, што ў рэмэйку будзе скарыстана старая вэрсія агучкі.

Нагадаем, рэмэйк Metal Gear Solid 3 (якая дарэчы зьяўляецца прыквэлям да першых частак серыі) ствараецца для PS5, Xbox Series і PC, дата рэлізу не называецца.
🤔12😱2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Прыгодніцкая гульня-выжывалка Forever Skies стане даступна ў чэрвені.

Forever Skies — гульня пра выжываньне, дзеяньне якой адбываецца на Зямлі, разбуранай ґлябальнай экалягічнай катастрофай. Уся паверхня плянэты пакрылася тоўстым пластом таксічнага пылу. Праз сотні гадоў вы вяртаецеся на нашу плянэту — але ці зможаце вы яе пазнаць?

Кіруйце высокатэхналягічным дырыжаблем, мадэрнізуйце й рамантуйце яго. Зьбірайце рэсурсы каб выжыць і змагайцеся з новымі насельнікамі, шукаючы лекі ад новай хваробы!

Гульня выйдзе ў раньні доступ 22 чэрвеня.
👍5
​​📰 Коцік ні ў чым не вінаваты — вялікае інтэрвію кіраўніка Activision Blizzard.

Скандальна-вядомы ґенэральны дырэктар Activision Blizzard Бобі Коцік даў вялікае інтэрвію выданьню Variety, у якім закрануў шэраг актуальных пытаньняў (у тым ліку абвінавачваньні у яго адрас і ўгоду з Microsoft).

Сабралі для вас самае цікавае:

▫️Коціка шакаваны гісторыямі аб яго "таксічнасьці" і ўсё адмаўляе, і не зьбіраецца прасіць прабачэньня, называючы ўсё гэта лухтой. На яго думку карпаратыўная культура якая склалася ў Activision не жахлівая й неўзабаве ён прадʼявіць доказы;
▫️адказваючы на пытаньне аб харасьменце, дырэктар Blizzard лічыць, што ўсё гэта жудасна, але для кампаніі ў 17 тыс. чалавек, цяперашняя колькасьць скаргаў на гэта "на нізкім узроўні" (Зь вядомых 114 выпадкаў харасьмента, расьсьледаваньне Blizzard пацьвердзіла толькі 29).
▫️Коціка згодны, што ён не ідэальны й робіць памылкі, але яго шануюць калеґі й кіраўніцтва Activision (якое даўно магло б яго звольніць калі б гэтага жадала);
▫️Коцік не супраць прафзьвязаў — ён сам зьяўляецца чальцом такога, але яму не падабаецца калі прычынай стварэньнем дадзенай арґанізацыі зьяўляецца банальная спроба маніпуляцыі;
▫️Activision Blizzard і Microsoft зараз цалкам сканцэнтраваны на завяршэньні сваёй угоды. Ён лічыць, што кампаніі ідэальна падыходзяць адна адной, а антыманапольныя структуры проста не разумеюць як уладкованы рынак воблачных гульняў.
На думку Коціка, рэальную пагрозу для іх ўяўляюць кітайскія й японскія кампаніі, якія зараз актыўна асвойваюць гэтую сфэру.
🌚5😁1🤡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Карпарацыя Meta анансавала VR Meta Quest 3.

Кампанія Meta анансавала VR-гарнітуру Quest 3.

Па словах распрацоўшчыкаў, гэта цалкам новая апаратура, якая зараз працуе з працэсарам Qualcomm Snapdragon і мала чым саступае PS VR2.

Распрацоўнікі абяцаюць дадаць больш выразную й дэталізаваную карцінку, а гэтак жа забясьпечыць новы кантролер удасканаленай тэхналёгіяй тактыльнай зваротнай сувязі, і дадаць да новай гарнітуры падтрымку старых гульняў з Quest 2.

Больш падрабязна аб новай Vr-прыладзе карпарацыя абяцае распавесьці пазьней.
Вядома толькі, што Quest 3 абыйдзецца карыстачам у 499$ (дарэчы Quest 2 павінен патаньнець да 299 $).
👍7
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Шутэр SlavicPunk Oldtimer, ад былых супрацоўнікаў CD PROJEKT RED выйдзе ў чэрвені.

SlavicPunk: Oldtimer — ізамэтрычны шутэр, які ствараюць паводле твораў польскага пісьменьніка-фантаста Міхала Галкоўскага.
Гісторыя разгортваецца вакол Януса — прыватнага сьледчага зь неспакойным мінулым, які спрабуе раскрыць важную справу, змагаючыся са сваімі ўнутранымі дэманамі, гарадзкімі бандамі й усемагутнай карпарацыяй!

Рэліз адбудзецца 28 чэрвеня.
👍10🔥2🤔1
📢 Адбыўся рэліз файтынга Street Fighter 6.

Street Fighter 6 — гэта наступная эвалюцыя серыі Street Fighter, у якой прадстаўлены новыя інавацыйныя функцыі гульнявога працэсу, а таксама палепшаныя візуальныя эфэкты для кожнага аспэкту гульні.

Гэта Ваш момант. Ваш бой.

Гульцам і крытыкам гульня спадабалася, яе хваляць за вялікую колькасьць кантэнту, баявую сыстэму, дызайн і гульнявую фізыку, зь мінусаў адзначаюць частыя прасадкі FPS (што многія зьвязваюць з працай Denuvo).

Кошты: Звычайнае выданьне — $59.99
Deluxe Edition — $84.99
Ultimate Edition — $104.99
❗️ Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
👍6👀2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 The Expanse A Telltale Series Story абзавялося сюжэтным трэйлерам.

Каміна Драмер чалавек, які не нарадзіўся ні на адной са знаёмых нам плянэтаў, яна зьяўляецца старэйшым афіцэрам касьмічнага карабля, на ўскраіне пояса «Артэміда».
На караблі пачынаецца крывавы мяцеж, Каміне давядзецца рабіць няпросты выбар, за якім будзе стаяць лёс карабля й экіпажа ў цэлым!

Гульня заснавана на папулярнай навукова-фантастычнай серыі «The Expanse».

Першы эпізод выйдзе 27 ліпеня, наступныя будуць выходзіць раз у два тыдні.
❤‍🔥8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Ubisoft афіцыйна абвясьціла дату сваёй гульнявой прэзентацыі — Ubisoft Forward Live 2023.

12 чэрвеня, а 20:00 па Менскім часе адбудзецца прэзентацыя Ubisoft Forward Live 2023, на якой дакладна пакажуць:

🔹The Crew Motorfest;
🔹Avatar: Frontiers of Pandora;
🔹Riders Republic;
🔹Assassin’s Creed Mirage;
🔹Assassin’s Creed Jade;
🔹Assassin’s Creed Nexus VR.

Тыя, хто будуць глядзець трансьляцыю на Twitch, змогуць атрымаць розныя бонусы да некаторых з вышэй прадстаўленых гульняў.

Глядзець шоў можна на YouTube і Twitch карпарацыі.
🔥61
📰 Capcom апытвае ґеймераў, цікавячыся будучымі (магчымымі) рэмэйкамі Resident Evil.

Capcom пачала праводзіць апытаньне ґеймераў аб іх дасьведчанасьці аб серыі Resident Evil.
Кампанію цікавіць у якія гульні карыстачы гулялі, а гэтак жа што глядзелі / чыталі / наведвалі створанае ў рамках знакамітай франшызы.

Акрамя іншага, кампанія просіць карыстальнікаў пералічыць гульні серыі, рэмэйк якіх быў бы ім цікавы.

Анкету запоўніць можа любы, проста перайшоўшы на сайт Capcom.
4🤔2👀1
📰 Суаўтар франшызы Sonic прысуджаны да турэмнага зьняволеньня.

Аднаго з аўтараў ідэі Соніка Юдзі Нака прысудзілі да 2,5 гадоў турмы й штрафу ў 1,2 млн даляраў за гандаль інсайдэрскай інфармацыяй.

Юдзі Нака абвінавачваюць у тым, што валодаючы пэўнымі сувязямі ў індустрыі, ён даведваўся аб буйных рэлізах раней іх анонсаў і купляў акцыі кампаніяў з мэтай абагачэньня.

Так ён зрабіў з мабільнай Final Fantasy VII: The First Soldier выкупіўшы акцыі на 834 тысячы даляраў.
Раней яго абвінавацілі ў аналягічных дзеяньнях у адносінах да Dragon Quest Tact, тады ён набыў акцы на суму 20 тысяч даляраў.

Юдзі Нака прызнаў сваю віну, аднак выплочваць штраф адмаўляецца, у дадзены момант ягоныя адвакаты спрабую зьнізіць памер сумы.
😱12
📰 Cities: Skylines 2 раней часу абзавялася новымі скрыншотамі.

У краме Xbox раней часу былі апублікаваныя новыя скрыншоты будучага горадабудаўнічага сімулятара Cities: Skylines 2.
Як мяркуюць карыстачы гэта была памылка з боку Microsoft (ужо дарэчы скрыншоты прыбралі але карыстачы Reddit пасьпелі іх захаваць).

На відарысах можна ўбачыць абноўлены інтэрфейс гульні, а таксама значны скачок для серыі ў пляне рэалістычнасьці графікі.

Рэліз гульні адбудзецца сёлета на РС, Xbox Series (+ Game Pass) і PlayStation 5.
12👍4