🎁 Зараз у Steam, можна бясплатна забраць Warhammer 40,000: Gladius — Relics of War.
Warhammer 40,000: Gladius — Relics of War — гэта першая пакрокавая стратэгія ў жанры 4X, дзеяньне якой разгортваецца ў сусьвеце Warhammer 40,000. Чатыры фракцыі ўступяць у жорсткую вайну за панаваньне над рэсурсамі плянэты.
❗️Забраць гульню можна да 1 чэрвеня.
❕За бясплатную гульню, калекцыйныя карткі не выдаюць!

👍12
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз гульні Railway Empire 2.
Напраніце касьцюм спрытнага прадпрымальніка й узначальце невялікую чыгуначную кампанію ў пачатку 1800-х гадоў, ператварыўшы паравыя машыны ў працоўных коней эканомікі!
Кошт гульні — $35,99.

👍8🔥1
📰 Remedy падзялілася некаторымі падрабязнасьцямі Alan Wake 2.
Сэм Лэйк і Remedy распавялі некаторыя новыя падрабязнасьці будучай Alan Wake 2.
Сабралі самае цікавае:
▫️Дзеяньне гульні разгортваецца ўсё ў тым жа Брайт Фолс, маленькім горадзе, аточаным дзікай прыродай;
▫️Значную частку ґеймплэя, нам трэба гуляць за аґента ФБР Сагу Андэрсан, якая будзе паказваць гісторыю з іншага пункту гледжаньня;
▫️Пры зьмене пэрсанажа гульня ў некаторым сэнсе будзе мяняць свой жанр, так гуляючы за Алана гэта будзе хорар, а гуляючы за Сагу — дэтэктыў;
▫️У гульнявым працэсе зьявяцца значныя зьмены: камэра стане бліжэй да пэрсанажа, а рухі будуць больш павольнымі (яны будуць падобныя на такія ў Resident Evil);
▫️Аўтары пастараліся пабудаваць гульню такім чынам, каб гуляць у яе маглі як фанаты першай часткі, так і зусім новыя гульцы;
▫️Бліжэйшы паказ ґеймплэя варта чакаць на Summer Game Fest
Нагадаем, гульня выйдзе 17 кастрычніка на ПК, PlayStation 5 і Xbox Series.

(8 чэрвеня).Нагадаем, гульня выйдзе 17 кастрычніка на ПК, PlayStation 5 і Xbox Series.
👍7❤5
🎁 Зараз у Steam, можна бясплатна забраць Hue.
Hue — яркая галаваломка-плятформер, якая адзначана шматлікімі ўзнагародамі.
Тут вы мяняеце сьвет, зьмяняючы яго колер. У пошуках зьніклай маці, вы дасьледуеце небясьпечны шэры сьвет і знаходзіце каляровыя абломкі. Перашкоды зьнікаюць, калі іх колер супадае з колерам фону. Так атрымліваюцца галаваломкі — небясьпечныя, загадкавыя, рознакаляровыя!
❗️Забраць гульню можна да 8 чэрвеня.
❕Колькасьць копіяў гульні абмежавана! За бясплатную гульню, калекцыйныя карткі не выдаюць!

❤14😐2⚡1
Вітаем усіх!
Сёння хочам параіць вам незвычайны канал Усё пра ўсё, які публікуе навіны тэхналогій, гульняў і шмат чаго яшчэ! Галоўнае, матэрыял падаецца на вельмі якаснай беларускай мове кожны дзень!
Далучайцеся: https://t.me/allabouttexnologys

❤13❤🔥1
📢 Focus Entertainment прадставілі новы ґеймплэйны ролік Aliens Dark Descent.
Аўтары распавялі аб працы над атмасфэрай гульні, якую імкнуліся перадаць дызайнам узроўняў і іх плянаваньнем, па выніку, яны ўпэўненыя, што фантазія гульца, разам з праведзенай працай, створаць па-сапраўднаму жахлівую атмасфэру!
Асобна распрацоўшчыкі адзначылі сваю працу над ксенаморфамі, якіх было важна паказаць сапраўды бязьлітаснымі й крыважэрнымі, дадаткова прымусіўшы гульцоў баяцца навалы ворагаў і больш старанна плянаваць свае дзеяньні.
Гульня выходзіць на PC, PlayStation і Xbox ужо 20 чэрвеня.

YouTube
Aliens: Dark Descent - Gameplay Overview Trailer
Pre-order Aliens: Dark Descent on PS5, PS4, Xbox Series X|S, Xbox One and PC: https://store.focus-entmt.com/w/AliensDarkDescent?utm_campaign=ADD_OverviewTrailer&utm_medium=description&utm_source=YouTube and get the Lethe Recon Pack as a reward!
We're happy…
We're happy…
❤🔥4
📰 Стваральнікі Mortal Kombat 1 запрашаюць карыстальнікаў кансоляў на стрэс-тэст гульні.
NetherRealm Studios абвясьцілі аб старце прыёму заявак на ўдзел у стрэс-тэсьце новай Mortal Kombat 1.
Удзельнікаў абяруць выпадковым чынам, аднак варта ўлічыць, што дадзены тэст праходзіць пакуль толькі на PS5 і Xbox Series.
Тэставаць плянуюць бітвы «1 на 1» і рэжым «Вежы».
Нагадаем, што рэліз перазапуску Mortal Kombat адбудзецца 19 верасьня на PC, PlayStation 5, Xbox Series і Nintendo Switch.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.

👍9⚡2
📰 Кітайская S-Game раскрыла некаторыя падрабязнасьці экшэна Phantom Blade Zero.
Дзеяньне Phantom Blade Zero будзе адбывацца ў фантастычным сьвеце, які спалучае кітайскія баявыя мастацтвы, акультызм і стымпанк.
Галоўны герой — Соўл элітны забойца, які працуе на таямнічую арґанізацыю «Ордэн» і які быў абвінавачаны ў забойстве патрыярха ды пакараны сьмерцю, але пазьней таемныя сілы вярнулі яго на 66 дзён з мэтай пошуку сапраўднага вінаватага.
Праходжаньне сюжэтнай кампаніі зойме каля 30-40 гадзін, аднак у гульні гэтак жа ёсьць пабочныя місіі, эндґейм-кантэнт, бітвы з босамі й шматкарыстальніцкія падзямельля.
Дата рэлізу не называецца.

👍4🥴2
📰 У Dragonʼs Dogma 2 ня будзе шматкарыстальніцкага кантэнту.
Такой інфармацыяй, на сайце гульні, падзялілася сама Capcom.
Гульня будзе ўяўляць зь сябе сюжэтна-ролевы экшэн для аднаго гульца, які накіраваны на тое каб падарыць карыстальнікам новы, захапляльны досьвед!
Разам з тым, распрацоўшчыкі абяцаюць прыгожую ґрафіку, палепшаны ШІ, выдатную гульнявую фізыку, зручны рэдактар пэрсанажа й сьвет які рэагуе на вашыя дзеяньні!
Гульню ствараюць для PS5, Xbox Series і PC, аднак дата рэлізу пакуль не вядома.

❤7👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Bandai Namco выпусьцілі сьвежы ґеймплэйны трэйлер Tekken 8.
Bandai Namco афіцыйна прадставіла сьвежы трэйлер Tekken 8, прысьвечаны аднаму з клясычных байцоў серыі — кібаргу-забойцу Браяну Фьюры.
Нагадаем, Tekken 8 ствараюць для PlayStation 5, Xbox Series і PC, аднак даты рэлізу, або вялікай колькасьці падрабязнасьцяў у праекта пакуль няма.

🔥4👍1
🎁 Зараз у Steam, можна бясплатна забраць TGV Voyages.
TGV Voyages — прадастаўляе Вам магчымасьць прамчацца па Францыі на высакахуткасным цягніку ў Train Simulator!
Гэта асобная, незалежная вэрсія Train Simulator з абмежаваным функцыяналам.
❗️Забраць гульню можна да 2 чэрвеня.
❕Колькасьць копіяў гульні абмежавана! За бясплатную гульню, калекцыйныя карткі не выдаюць!
TGV Voyages — прадастаўляе Вам магчымасьць прамчацца па Францыі на высакахуткасным цягніку ў Train Simulator!
Гэта асобная, незалежная вэрсія Train Simulator з абмежаваным функцыяналам.
❗️Забраць гульню можна да 2 чэрвеня.
❕Колькасьць копіяў гульні абмежавана! За бясплатную гульню, калекцыйныя карткі не выдаюць!
😁5👍2❤1
📰 Стваральнікі Lords of the Fallen апублікавалі сыстэмныя патрабаваньні гульні.
▫️Мінімальныя:
Працэсар — intel i5 8400 або AMD Ryzen 5 2600;
Відэакарта — Nvidia GeForce GTX 1060 або AMD Radeon RX 590;
Апэратыўная памяць — 8 ГБ;
Вольнае месца — 45 ГБ.
▫️Рэкамэндаваныя:
Працэсар — intel i7 8700 або AMD Ryzen 5 3600;
Відэакарта — Nvidia RTX 2080 або AMD Radeon RX 6700;
Апэратыўная памяць — 16 ГБ;
Вольнае месца — 45 ГБ.
Нагадаем, The Lords of the Fallen, гэта сіквел гульні 2014 году, падзеі якога адбываюцца за тысячу гадоў да першай часткі. Гульцам прапануюць адправіцца ў захапляльнае падарожжа па вялізных паралельных сьветах жывых і мёртвых!
Гульня выйдзе 13 кастрычніка на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.

👍3✍1
📰 Blizzard ізноў аскандалілася, віной таму — «гонка» ў Diablo 4 (і ня толькі).
Адносна нядаўна, Blizzard анансавала своеасаблівую «гонку» ў Diablo 4, у якой гульцам прапанавана дасягнуць 100 узроўня ў гардкорным рэжыме зь перманентнай сьмерцю, за кароткі пэрыяд часу. Першыя 1000 чалавек атрымае тытул "Загартаваны чэмпіён" і іх імёны будуць высечаныя на сапраўднай статуі Ліліт у галоўным офісе Blizzard.
Дадзеную прапанову не ацанілі многія гульцы, бо акрамя звычайных карыстальнікаў, прыняць удзел запрасілі блоґераў і аглядальнікаў, якія ўжо пасьпелі ня толькі апрабаваць гульню але й нават прайсьці яе (хоць іх дадзеныя і будуць недаступныя, тым ня менш, гульцы лічаць іх удзел не справядлівым).
Дадатковая порцыя крытыкі вылілася на кампанію пасьля сэсіі "адказаў на пытаньні", на канале Future Game Show. Як атрымалася даведацца уважлівым гледачам, "звычайныя карыстачы" якія задаюць пытаньні, насамрэч былі фэйкавымі
Нагадаем, Diablo 4 выходзіць 6 чэрвеня на РС, PlayStation і Xbox (усталяваць гульню можна будзе ўжо заўтра).
Гонка, пра якую пісалася вышэй, пачнецца 2 чэрвеня
Дарэчы, пасьля буры нэґатыва, правілы зьмянілі — цяпер той, хто гуляў у перадрэлізную вэрсію Diablo 4 у траўні, больш ня можа удзельнічаць у спаборніцтве.
Адносна нядаўна, Blizzard анансавала своеасаблівую «гонку» ў Diablo 4, у якой гульцам прапанавана дасягнуць 100 узроўня ў гардкорным рэжыме зь перманентнай сьмерцю, за кароткі пэрыяд часу. Першыя 1000 чалавек атрымае тытул "Загартаваны чэмпіён" і іх імёны будуць высечаныя на сапраўднай статуі Ліліт у галоўным офісе Blizzard.
Дадзеную прапанову не ацанілі многія гульцы, бо акрамя звычайных карыстальнікаў, прыняць удзел запрасілі блоґераў і аглядальнікаў, якія ўжо пасьпелі ня толькі апрабаваць гульню але й нават прайсьці яе (хоць іх дадзеныя і будуць недаступныя, тым ня менш, гульцы лічаць іх удзел не справядлівым).
Дадатковая порцыя крытыкі вылілася на кампанію пасьля сэсіі "адказаў на пытаньні", на канале Future Game Show. Як атрымалася даведацца уважлівым гледачам, "звычайныя карыстачы" якія задаюць пытаньні, насамрэч былі фэйкавымі
(дзеля справядлівасьці варта адзначыць, што выданьне Future Game Show магло само стварыць гэтыя фэйкі для сваёй праґрамы з распрацоўнікамі).Нагадаем, Diablo 4 выходзіць 6 чэрвеня на РС, PlayStation і Xbox (усталяваць гульню можна будзе ўжо заўтра).
Гонка, пра якую пісалася вышэй, пачнецца 2 чэрвеня
(першымі пачнуць свой "забег" уладальнікі Deluxe/Ultimate выданьня) і завершыцца 1 верасьня.Дарэчы, пасьля буры нэґатыва, правілы зьмянілі — цяпер той, хто гуляў у перадрэлізную вэрсію Diablo 4 у траўні, больш ня можа удзельнічаць у спаборніцтве.
😁11
📢 Falling Frontier атрымала новы ґеймплэйны ролік.
У Falling Frontier гульцоў чакае працэдурна зґенераваная зорная сыстэма, у якой можна ствараць свае караблі, заводы й разьведвальныя станцыі, а гэтак жа займацца калянізацыяй прыдатных для гэтага плянэт!
Гульня выходзіць сёлета, пакуль толькі на PC.

Falling Frontier - Exclusive Hano Ship & Combat Reveal Trailer
Watch the latest Falling Frontier trailer, revealing the Hano-Class Destroyer ship, which has been redesigned for the upcoming sci-fi RTS. See the TFV Caligula Hano Destroyer and TFV Richmond Hano Destroyer in action in this gameplay trailer. This new Falling…
👍7⚡3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Інтэрактыўны хорар Silent Hill Ascension абзавёўся першым трэйлерам.
«Прыхільнікам Silent Hill і аматарам хорараў па ўсім сьвеце ёсьць чаго чакаць. Мы рады расказаць новую інтэрактыўную гісторыю ў раней недасьледаваных лякацыях з новымі пэрсанажамі, якія будуць прадстаўлены фанатам сусьвету Silent Hill. Менавіта вам трэба будзе вырашыць лёс некалькіх галоўных герояў, чые гісторыі будуць разгортвацца адначасова па ўсім зямным шары».
Стваральнікі называюць свой праект "гульнявым сэрыялам", і заяўляюць, што нават яны зараз ня ведаюць, чым скончыцца гісторыя герояў, бо яна цалкам залежыць ад гульцоў.
Рэліз гульні заплянаваны на 2023 год.

❤9👍4