🎨 ЖываPEACE — канал пра мастацтва й карціны як беларускіх, так і сусьветных мастакоў!
Тут можна бліжэй пазнаёміцца са знакамітымі (і ня толькі) працамі, а гэтак жа больш падрабязна даведацца аб іх патаемных сэнсах!
Раім падпісацца!

❤🔥5❤2
📢 Telltale назвалі дату выхаду першага эпізоду The Expanse: A Telltale Series.
Каміна Драмер чалавек, які не нарадзіўся ні на адной са знаёмых нам плянэтаў, яна зьяўляецца старэйшым афіцэрам касьмічнага карабля, на ўскраіне пояса «Артэміда».
На караблі пачынаецца крывавы мяцеж, Каміне давядзецца рабіць няпросты выбар, за якім будзе стаяць лёс карабля й экіпажа ў цэлым!
Гульня заснавана на папулярнай навукова-фантастычнай серыі «The Expanse».
Першы эпізод выйдзе 27 ліпеня, наступныя будуць выходзіць раз у два тыдні.
Перадзамовіць гульню можна будзе ўжо 1 чэрвеня, за $40 звычайнае выданьне й $45 за Deluxe-вэрсію, куды ўвойдзе як мінімум адно DLC.
Нагадаем, што адносна нядаўна, адроджаная Telltale была вымушана адкласьці рэліз доўгачаканай The Wolf Among Us 2.

👍11🔥1
📢 Актуальны расклад найбліжэйшых гульнявых шоў.
Вясна-лета, гэта традыцыйна адныя з самых інфарматыўных часоў у гульнявой індустрыі й не гледзячы на скасаваньне Е3, чакаць і глядзець усё ж ёсьць што!
🔹24 траўня, а 23:00 па Менску пройдзе PlayStation Showcase.
Мерапрыемства будзе доўжыцца каля гадзіны й будзе прысьвечана гульням для PS5 і PS VR2.
Зь вялікай верагоднасьцю, варта чакаць сьвежую інфармацыю аб Marvelʼs Spider-Man 2 і новай Mortal Kombat (якая можа аказацца перазапускам серыі).
🔹25 траўня, а 19:00 па Менску адбудзецца прэзентацыя Skulls 2023, дзе будуць прадстаўлены розныя гульні па сусьвеце Warhammer.
🔹8 чэрвеня адбудзецца адно з самых ґрандыёзных мерапрыемстваў — Summer Game Fest, удзел у якім ужо сабраліся прыняць 43 кампаніі! Дакладных дэталяў шоў пакуль няма, але можна з упэўненасьцю сказаць, што нас чакае мноства анонсаў і трэйлераў (а магчыма й рэлізаў).
🔹11 чэрвеня пройдзе Xbox Games Showcase, аб якім зараз можна толькі сказаць, што нас чакае шмат інфармацыі аб Starfield.
У гэты ж дзень, а 23:00 пройдзе PC Gaming Show, на якім абяцаюць паказаць 55 праектаў, у тым ліку 16 абсалютна новых.
(Дакладна вядома, што варта чакаць Baldurʼs Gate III, Dune: Awakening і Frostpunk 2).
🔹 з 22 па 27 жніўня адбудзецца Gamescom, але пра яго інфармацыі пакуль што няма.

⚡4👍4❤1🔥1
📰 Amazon хоча зрабіць сваю новую ММО-гульню па «Уладару пярсьцёнкаў» найбуйнейшай у жанры.
Прадстаўнік Amazon Games адказаў на некаторыя пытаньні аб новай MMORPG у сусьвеце "Уладара пярсьцёнкаў".
Вылучылі галоўнае:
Як раней паведамлялася, гульнёй займаецца студыя Orange County, вядомая па New World, прычым Amazon не жадалі бачыць распрацоўшчыкам сваёй ММО іншую студыю.
Карпарацыя лічыць, што жанр шматкарыстальніцкіх гульняў недаацэнены й таму ў Amazon жадаюць актыўна падтрымліваць і прасоўваць сваю навінку, з чым ім вельмі дапаможа Orange County, якая мае багаты досьвед пасьля працы над New World (уключаючы тэхнічныя моманты й разуменьне ўзроўня попыту гульцоў на той ці іншы кантэнт).
Гульня будзе заснавана на «Хобіце» і «Уладары пярсьцёнкаў», а гэтак жа, на велізарнай колькасьці інфармацыі з базы Middle-earth Enterprises, і ўласных канцэптах Amazon.
У дадзены момант гульня знаходзіцца на вельмі раньняй стадыі распрацоўкі й шмат што яшчэ можа памяняцца, аднак распрацоўшчыкі ўпэўненыя, што ў іх атрымаецца зрабіць свю гульню найбуйнейшым прадстаўніком у жанры, паспрабаваўшы зацікавіць нават тых, хто не гуляе ў ММО.
Асобна Amazon закранулі тэму The Lord of the Rings Online якая ўжо існуе. Яны лічаць, што дзьве гульні могуць суіснаваць, аднак кампанія разьлічвае перавабіць частку аўдыторыі дадзенай гульні да сябе, бо яна (па іх меркаваньні) ужо занадта старая.

😁4💊3👍2👀2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансаваны працяг экстрэмальнай гоначнай гульні Overpass 2.
Прыгатуйцеся да неверагодных прыгод на бездаражы ў Overpass 2! Адкрыйце для сябе перапрацаваны й больш поўны досьвед: палепшаная ґрафіка, палепшаная фізыка, новыя транспартныя сродкі й ляндшафты!
Станьце вядомым кіроўцам у рэжыме карʼеры. Падніміцеся на вяршыню, кіньце выклік сябрам і дамінуйце ў табліцы лідэраў!
Рэліз адбудзецца 19 кастрычніка на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.

👍2
📢 NetherRealm Studios афіцыйна анансавалі новую Mortal Kombat.
Mortal Kombat 1 афіцыйна анансавана й гэта сапраўды перазапуск серыі.
Распрацоўшчыкі лічаць, што франшыза ўваходзіць у сваю «новую эру», у якой гульцоў чакае палепшаная баявая сыстэма, некалькі ґеймплэйных рэжымаў і «імерсіўная сюжэтная кампанія», а гэтак жа новыя гісторыі ўпадабаных герояў!
Рэліз адбудзецца 19 верасьня на PC, PS5, Xbox Series і Switch.
Перадзамовіць гульню можна будзе ўжо 19 траўня.

YouTube
Mortal Kombat 1 - Official Announcement Trailer
A new era has begun.
Buy your copy now: https://www.mortalkombat.com
It's In Our Blood. Discover a reborn Mortal Kombat Universe created by Fire God Liu Kang. Mortal Kombat 1 ushers in a new era of the iconic franchise with a new fighting system, game…

❤🔥10👍3
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: DEATH STRANDING.
DEATH STRANDING — Легэндарны стваральнік гульні Хідэа Кодзіма прыносіць неверагодны досьвед! Вы Сэм Брыджэс, вашая місія — даць надзею чалавецтву, злучыўшы тых, хто выжыў у вадзінае цэлае, у зьнішчанай Амэрыцы.
❗️Забраць гульню можна да 25 траўня.

👍13😈1
🎁 Зараз у Steam, можна бясплатна забраць Metro: Last Light Complete Edition.
Metro: Last Light
❗️Забраць гульню можна да 25 траўня.
❕Колькасьць копіяў гульні абмежавана! За бясплатную гульню, калекцыйныя карткі не выдаюць!
Metro: Last Light
(распрацаваная Ўкраінска-Мальтыйскай студыяй 4A Games) — на двары 2034 год, мутанты блукаюць па катакомбах пад бязьлюднай паверхняй і палююць сярод атручаных нябёсаў над галавой, пакуль рэшткі чалавецтва хаваюцца ў руінах мэтро!❗️Забраць гульню можна да 25 траўня.
❕Колькасьць копіяў гульні абмежавана! За бясплатную гульню, калекцыйныя карткі не выдаюць!
👍11⚡2❤1
📢 У раньні доступ выйшаў каапэратыўны хорар The Outlast Trials.
Red Barrels запрашае вас выпрабаваць ашаламляльны жах, на гэты раз зь сябрамі. Ці праходзіце вы выпрабаваньні ў адзіночку ці ў камандзе, калі вы пратрымаецеся дастаткова доўга й завершыце тэрапію, «Murkoff» зь радасьцю адпусьціць вас… але ці застанецеся вы ранейшымі?
Кошт гульні — $29.99.

👍5❤4🔥1
📢 Lords of the Fallen выходзіць у рэліз ужо гэтай восеньню.
Цэлы вялізны сьвет чакае вас у новай змрочнай фэнтэзійнай ролевай гульні Lords of the Fallen. Вам трэба будзе прымерыць ролю аднаго зь легендарных Цёмных крыжакоў і зрынуць бога-дэмана Адзіра!
Нагадаем, The Lords of the Fallen, гэта сіквел гульні 2014 году, падзеі якога адбываюцца за тысячу гадоў да першай часткі. Гульцам прапануюць адправіцца ў захапляльнае падарожжа па вялізных паралельных сьветах жывых і мёртвых!
Раней распрацоўшчыкі дэманстравалі магчымасьці гульнявога рухавічка й рэдактар пэрсанажа.
Гульня выйдзе 13 кастрычніка на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
Кошт звычайнага выдання — $59.99, а Deluxe — $69.99.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.

LORDS OF THE FALLEN - Official Gameplay Reveal Trailer || Pre-Order Now on PC, PS5 & Xbox Series X|S
*Pre-Order* _Lords of the Fallen_ on PC, PS5 & Xbox Series X|S - lotfgame.info/preorder-YT
_Lords of the Fallen_ releases Friday 13th October.
A vast world awaits in all-new, dark fantasy action-RPG, Lords of the Fallen. As one of the fabled Dark Crusaders…

👍7
📰 Інсайдэр: новая частка Bioshock патрапіла ў вытворчае пекла.
Дастаткова вядомы інсайдэр Oops Leaks паведаміў, што новая частка Bioshock патрапіла ў вытворчае пекла.
Чуткі аб праблемах з распрацоўкай новай Bioshock хадзілі й раней, аднак распрацоўшчыкі ўсё адмаўлялі, спасылаючыся на простую рэструктурызацыю, але са словаў інсайдэра гэта ўсё хлусьня.
Паводле інфармацыі, новую гульню серыі перазагрузілі ў чацьвёрты раз летам мінулага году, прычынай стаў слабы сцэнар, які палічылі "нявартым вядомай франшызы", ўсё гэта прывяло да поўнай зьмены гульні й моцнай дэзарґанізаванасьці каманды распрацоўнікаў, якія перасталі разумець, што яны робяць, усё пагаршае каласальная цякучка кадраў, якую спрабуюць "закрыць" не дасьведчанымі працаўнікамі.
Інсайдэр сумняецца, што Take-Two захавае праект і лічыць, што адзіны шанец для гульні — яе анонс гэтым летам, у адваротным выпадку новы Bioshock альбо будзе скасаваны, альбо яшчэ доўга будзе знаходзіцца ў "сваім пекле".

😢8😱2👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз гоначнай гульні LEGO 2K Drive.
Сардэчна запрашаем у Брыкляндыю — на радзіму маштабнай гоначнай прыгоды LEGO з адкрытым сьветам. Удзельнічайце ў гонках дзе заўгодна, гуляйце з кім заўгодна, стварайце заезды сваёй мары й перамагайце супернікаў у дзікіх гонках!
І крытыкі, і карыстальнікі, у цэлым, ацанілі гульню станоўча, пахваліўшы яе за напружаныя гонкі й цікавы гульнявы сьвет, але лаючы за багацьце грынду й мікратранзакцый (карыстальнікі ўжо пасьпелі падлічыць, што для пакупкі прэміяльнай гоначнай машыны за гульнявыя ґрошы, прыйдзецца "гуляць" 167 гадзін).
Кошты гульні:
Звычайнае выданьне — $59.99;
Awesome Edition — $99.99;
Awesome Rivals Edition — $119.99.

👍5😁3👎1😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 У інтэрнэце знайшлі відэа зь дзьвюма сэкундамі ґеймплэя Assassinʼs Creed Mirage.
Кароткі двухсэкундны ролік Assassinʼs Creed Mirage быў знойдзены на прасторах Twitter, адкуль амаль адразу быў выдалены, аднак карыстачы reddit пасьпелі яго захаваць і вывучыць.
Не гледзячы на тое, што ролік мае дастаткова дрэнную якасьць і не дэманструе анічога акрамя прабежкі асасіна па горадзе, фанаты серыі не маглі не заўважыць якасьць анімацый і фізыку адзеньня (некаторыя, праўда, адзначылі, што рухі пэрсанажа шмат у чым падобныя на Assassinʼs Creed Unity).
Дата рэлізу Assassinʼs Creed Mirage невядомая.
Том Хендэрсан лічыць, што рэліз гульні адклалі да кастрычніка гэтага году.

🤔10👍1
📰 Сусьвет Dead by Daylight абзавядзецца двума новымі гульнямі.
Behaviour Interactive анансавалі два новыя праекты, закліканых пашырыць лор сусьвету Dead by Daylight і прыцягнуць да франшызы больш новых гульцоў.
▫️Першы праект распрацоўваецца Supermassive Games
Больш інфармацыі абяцаю прадаставіць на працягу гэтага году;
▫️Другі праект распрацоўваецца Midwinter Entertainment
Акрамя гэтага, распрацоўшчыкі апублікавалі дарожную мапу восьмага году Dead by Daylight і пацьвердзілі зьяўленьне ў гульні актора Нікаласа Кейджа.
Behaviour Interactive анансавалі два новыя праекты, закліканых пашырыць лор сусьвету Dead by Daylight і прыцягнуць да франшызы больш новых гульцоў.
▫️Першы праект распрацоўваецца Supermassive Games
(Until Dawn, The Dark Pictures) і будзе ўяўляць зь сябе тыповае для дадзенай кампаніі ітэрактыўнае кіно, у якім гульцам трэба будзе прымаць цяжкія рашэньні (з наступствамі).Больш інфармацыі абяцаю прадаставіць на працягу гэтага году;
▫️Другі праект распрацоўваецца Midwinter Entertainment
(Scavengers), гэта будзе шматкарыстальніцкая гульня, у якой каманда з 4-х чалавек будзе змагацца за сваё выжываньне. Сюжэтна, праект будзе закранаць тэмы "скваплівасьці й смагі ўлады".Акрамя гэтага, распрацоўшчыкі апублікавалі дарожную мапу восьмага году Dead by Daylight і пацьвердзілі зьяўленьне ў гульні актора Нікаласа Кейджа.
👍7
📰 У сеціве апынуўся запіс ґеймплэя з закрытай бэты Quidditch Champions.
У сярэдзіне красавіка 2023 году, Warner Bros. анансавала сімулятар квідычу
Аднак адзін з удзельнікаў праігнараваў гэтае патрабаваньне
У роліках якія захаваліся на reddit можна ўбачыць сам матч па квідычу, а таксама кастамізацыю пэрсанажа:
▫️Відэа №1 (ґеймплэй);
▫️Відэа №2 (ґеймплэй);
▫️Відэа №3 (кастамізацыя пэрсанажа).
Дата рэлізу праекту невядома, ён чакаецца на кансолях і PC.
У сярэдзіне красавіка 2023 году, Warner Bros. анансавала сімулятар квідычу
(спартыўнай гульні з твораў Дж. Роўлінг) — Quidditch Champions і абʼявіла аб старце закрытага тэставаньня, здымка відэа або скрыншотаў на якім строга забаронены. Аднак адзін з удзельнікаў праігнараваў гэтае патрабаваньне
(як пазьней высьветлілася ён ня стаў чытаць дамову) і запусьціў стрым, на якім ва ўсебачаньне паказаў новую гульню ў сусьвеце Гары Потэра.У роліках якія захаваліся на reddit можна ўбачыць сам матч па квідычу, а таксама кастамізацыю пэрсанажа:
▫️Відэа №1 (ґеймплэй);
▫️Відэа №2 (ґеймплэй);
▫️Відэа №3 (кастамізацыя пэрсанажа).
Дата рэлізу праекту невядома, ён чакаецца на кансолях і PC.
🌚9😁4❤1
📰 Ubisoft дала справаздачу аб сваіх фінансавых справах (якія ідуць не вельмі добра).
За 2023 фінансавы год выручка кампаніі склала 1,739 млрд. эўра
Лепш за ўсё прадаецца Assassinʼs Creed, са словаў распрацоўшчыкаў, за гэты фінансавы год, у гульні серыі гуляла рэдкароднае колькасьць карыстальнікаў.
Не гледзячы на фінансавыя страты распрацоўшчыкі ўпэўненыя, што ў наступным годзе іх чакае «ўстойлівы рост прыбытку», асабліва на фоне будучых рэлізаў (Assassin's Creed Mirage, Avatar: Frontiers of Pandora, Division Resurgence, Skull and Bones, The Crew Motorfest і інш.).
Акрамя фінансавай справаздачы Ubisoft абмовілася пра нейкія экспэрымэнты па выкарыстаньні ШІ ў стварэньні гульняў (нібыта выкарыстаньне ШІ распрацоўшчыкамі станоўча ўплывае на творчасьць, працоўныя працэсы й гульнявы досьвед карыстальнікаў.
Кіраўнік Ubisoft Іў Гійма нават лічыць, што з часам ШІ навучыцца самастойна ствараць моды проста на аснове інструкцыяў гульцоў).
За 2023 фінансавы год выручка кампаніі склала 1,739 млрд. эўра
(што на 18% менш, чым у мінулым годзе), 58% выручкі зь якіх прыйшліся на старыя гульні Ubisoft.Лепш за ўсё прадаецца Assassinʼs Creed, са словаў распрацоўшчыкаў, за гэты фінансавы год, у гульні серыі гуляла рэдкароднае колькасьць карыстальнікаў.
Не гледзячы на фінансавыя страты распрацоўшчыкі ўпэўненыя, што ў наступным годзе іх чакае «ўстойлівы рост прыбытку», асабліва на фоне будучых рэлізаў (Assassin's Creed Mirage, Avatar: Frontiers of Pandora, Division Resurgence, Skull and Bones, The Crew Motorfest і інш.).
Акрамя фінансавай справаздачы Ubisoft абмовілася пра нейкія экспэрымэнты па выкарыстаньні ШІ ў стварэньні гульняў (нібыта выкарыстаньне ШІ распрацоўшчыкамі станоўча ўплывае на творчасьць, працоўныя працэсы й гульнявы досьвед карыстальнікаў.
Кіраўнік Ubisoft Іў Гійма нават лічыць, што з часам ШІ навучыцца самастойна ствараць моды проста на аснове інструкцыяў гульцоў).
🤔7🌚1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз прыгодніцкай гульні Firmament, ад стваральнікаў Myst і Riven.
Firmament — новая гульня-прыгода з загадкамі ад легендарнай студыі, якая стварыла хіты Myst і Riven. Глыбокі сюжэт і старанна прапрацаваныя дэталі пагрузяць вас у атмасфэру пакінутага стымпанк-сьвету, дзе вас будуць чакаць загадкі ўнікальных земляў… і ня толькі!
Firmament даступна на PC, цалкам падтрымлівае Steam Deck і шматлікія VR-прылады, а таксама рэліз чакаецца на PlayStation 4 і PlayStation 5.
Кошт у Steam — $29.99 (да 25 траўня дзейнічае зьніжка ў 10%).

🔥7
📰 Стваральнікі The Lord of the Rings Gollum расказалі аб сваёй працы над пратаганістам гульні.
Daedalic Entertainment выпусьцілі ролік, які цалкам прысьвяцілі гісторыям аб працы над Голумам.
Некаторая інфармацыя зь відэа:
Голум — адзін з самых няпростых пэрсанажаў «Уладара пярсьцёнкаў», ён выдатна дапамагае пагрузіцца ў сьвет Толкіна й менавіта таму было вырашана прысьвяціць яму цэлую гульню! У гэты ж час, ствараць праект, які прысьвечаны цалкам Голуму вельмі не проста, усяму віной тое, што ён зьяўляецца ўвасабленьнем ўсяго таго, чаго павінен пазьбягаць любы добры сцэнарыст (Голлум увесь час агучвае свае думкі й пачуцьці, паўтараецца ў словах і тлумачыцца вельмі расплывіста).
Распрацоўнікі пастараліся дагадзіць усім, зрабіўшы пэрсанажа чымсьці сярэднім паміж Голумам якога мы бачым у фільмах і Голумам якога можна прадставіць чытаючы кнігі, акрамя гэтага каманда паспрабавала адлюстраваць усю глыбіню гісторыі галоўнага героя ў выбарах паміж асобамі Голлума й Сьмеагола, якія будуць рабіць гульцы і ён сам.
Нагадем, The Lord of the Rings Gollum выйдзе ў рэліз на PC, PlayStation 4, PlayStation 5, Xbox One, Xbox Series 25 траўня, пазьней гульня зьявіцца на Nintendo Switch.

The Lord of the Rings: Gollum™ | The Making Of Gollum
Pre-order now: http://www.gollumgame.com/
Learn more about the making the iconic character that is Gollum in our new Developer Diary.
Experience the untold story in The Lord of the Rings: Gollum™, a story-driven action RPG where our twisted protagonist…

👍9