Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
​​📢 Арґанізатары Summer Game Fest апублікавалі сьпіс удзельнікаў.

Вядучы Summer Game Fest Джэф Кілі, ужо традыцыйна, пачаў "падаграваць" цікавасьць ґеймераў да будучага фэстывалю апублікаваўшы сьпіс кампаніяў, якія ўжо пацьвердзілі свой удзел (на дадзены момант гэта 43 кампаніі):

🔹Activision
🔹Amazon Games
🔹Annapurna Interactive
🔹Bandai Namco Entertainment
🔹Behaviour Interactive
🔹Capcom
🔹CD Projekt RED
🔹Devolver Digital
🔹Digital Extremes
🔹Disney Interactive
🔹Electronic Arts
🔹Epic Games
🔹Focus Entertainment
🔹Gearbox Publishing
🔹Grinding Gear Games
🔹HoYoverse
🔹Kabam
🔹Larian Studios
🔹Level Infinite
🔹Magic: The Gathering
🔹Microsoft
🔹Neowiz
🔹Netflix
🔹Nexon
🔹Niantic
🔹North Beach Games
🔹Paradox Interactive
🔹Pearl Abyss
🔹Phoenix Labs
🔹PLAION
🔹Pocket Pair
🔹Razer
🔹Samsung Gaming Hub
🔹Second Dinner
🔹SEGA
🔹Smilegate Entertainment
🔹Sony
🔹Square Enix
🔹Techland
🔹Tribeca Festival
🔹Ubisoft
🔹Valve
🔹Warner Bros

Summer Game Fest абяцае парадаваць аматараў відэагульняў рознымі анонсамі, івэнтамі, прэзентацыямі й шматлікім іншым ужо 8 чэрвеня!
🔥7👍4
📰 Эўракамісія ўхваліла ўгоду Microsoft і Activision Blizzard.

Антыманапольныя структуры Эўразьвяза, пасьля ўважлівага расьсьледаваньня ўхвалілі ўгоду паміж Microsoft і Activision Blizzard.

Камісія лічыць, што Microsoft ня мае прычынаў не выпускаць свае ААА-гульні на плятформах Sony, а вызначаныя абмежаваньні па рэлізах лічыць не істотнымі для канкурэнцыі ў агульным.

Гэтак жа камісія лічыць, што зьліцьцё кампаніяў не пашкодзіць воблачным сэрвісам, бо Microsoft актыўна супрацоўнічае са сваімі канкурэнтамі ў гэтай сфэры, у тым ліку Nvidia, Boosteroid, Ubitus (Microsoft мае дамоўленасьці з дадзенымі (і ня толькі) кампаніямі аб выпуску гульняў Activision на іх воблачных плятформах).

Дадзенае рашэньне ўжо пракамэнтавалі CMA (Брытанскія антыманапольныя структуры), якія раней заблякавалі ўгоду. Яны прызнаюць права Эўракамісіі на ўласны пункт гледжаньня, але прытрымліваюцца першапачатковай пазыцыі (якую Microsoft і Activision маюць намер аспрэчваць).
👍14🎉3👎2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Некалі зачынены шутэр Hawken будзе адроджаны.

Закрыты ў 2017 годзе шутэр пра мэханоідаў, будзе адроджаны студыяй 505 Games, пад назвай Hawken Reborn.
Hawken Reborn будзе ўмоўна-бясплатнай PVE-гульнёй, у якой гульцам прапануюць паўдзельнічаць у бітвах вялізных мэханоідаў!

Вярніцеся ў свет высокаактанавых бітваў мехаў у гульні Hawken Reborn! Пабудуйце сваю непераможную ваенную машыну і пракладзеце сабе шлях скрозь полчышчы ворагаў, каб раскрыць таямніцы Ілала ў гэтай адроджанай бясплатнай PVE-гульні пра робатаў!

Праект выйдзе ў раньні доступ 17 траўня.
👾6👍2👀21
📰 Amazon Games распрацоўвае новую шматкарыстальніцкую гульню ў сусьвеце Толкіна.

Amazon Games і Middle-earth Enterprises абвясьцілі, што працуюць над новай шматкарыстальніцкай гульнёй у сусьвеце "Уладара пярсёнкаў".
Новы праект будзе ўяўляць сабой RPG з адкрытым сьветам.
Аснову каманды распрацоўшчыкаў складае Orange County — стваральнікі New World.

«Мы імкнемся прапаноўваць карыстальнікам высакаякасныя гульні, няхай гэта будзе арыґінальныя франшызы або легендарны, "Уладара пярсёнкаў".

Наша каманда даўно імкнулася паказаць новы погляд на „Уладара пярсьцёнкаў“, мы ўсьцешаныя й удзячныя таму, што Middle-earth Enterprises давярае нам гэты культавы сьвет».
— віцэ-прэзыдэнт Amazon Games.

Гульня выйдзе на PC і кансолях, аднак дату й дадатковую інфармацыю абяцаюць раскрыць пазьней.
👎5😐4👍2🌚21
📰 У World of Warcraft Classic зьявяцца гардкорныя сэрвэры.

Blizzard паведамілі, што ў хуткім часе, у World of Warcraft Classic зьявяцца сэрвэры з гардкорным рэжымам для ўсіх аматараў "складанага жыцьця".

Падрабязнасьцяў аб новаўвядзеньні пакуль што мала, вядома, што гульцам на дадзеным сэрвэры давядзецца пачынаць усё з нуля й самае галоўнае — памерці можна толькі адзін раз.
Таксама распрацоўшчыкі абяцаюць дадаць новы тып дуэлі, які будзе заканчвацца сьмерцю аднаго з удзельнікаў.

Тэставаньне новых функцыяў абяцаюць пачаць у хуткім часе.
🤔10
📰 Сэрыя Assassinʼs Creed атрымае свае NFT-токены.

Ubisoft выдала ліцэнзію Integral Reality Labs на выпуск набору NFT па сусьвеце Assassinʼs Creed.
Калекцыйныя прадметы можна будзе наладжваць (зьмяняць позу, зброю й іншае) і нават набыць іх фізычны варыянт, які будзе мець выгляд празрыстага куба зь фігуркай пэрсанажа ўнутры.

Куб будзе створаны пры дапамозе 3D-друкаркі й будзе мець на адным са сваіх бакоў код, які дазваляе атрымаць доступ да токену ў NFT-гаманцах і розных праграмах (для тых хто замовіць дадзены куб і захоча атрымаць яго хутчэй, Integral Reality Labs выпусьціць 1500 квіткоў Eden Pass, якія дапамогуць пакупнікам падняцца ў чарзе на друк свайго набыцьця).

Кошт NFT на дадзены момант не абвешчана.

Фанаты серыі, у большасьці сваёй, аказаліся не вельмі задаволеныя навіной, многія лічаць, што справы ў Ubisoft у фінансавым пляне ідуць сапраўды дрэнна, калі чарга дайшла да NFT.
🥴18🗿3🤬2🐳1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam адбыўся рэліз гульні Soul Delivery Chapter 1+2.

Soul delivery — гэта апавядальны плятформер, арыентаваны на дасьледаваньне, сюжэт і ўзаемадзеяньне. Гэта ўтульная гульня для прыхільнікаў навукова-фантастычных гісторый, якая не патрабуе ад вас асаблівай рэакцыі.
Памятайце, ваш выбар уплывае на гісторыю!

Кошт — $5.79.
3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Выйшаў першы афіцыйны тызер фільма Five Nights at Freddyʼs.

Фільм ідзе па пятах за ахоўнікам, які пачаў працаваць у «Freddy Fazbear's Pizza». У першую ж зьмену ён усьведамляе, што ўсё ня так проста, як здаецца, і аніматронікі, якія забаўляюць дзяцей днём, ноччу выходзяць паўдзельнічаць ва ўласных, злавесных гульнях.

У галоўных ролях:

Джош Хатчэрсан («Галодныя гульні») — ахоўнік Майк Шміт;
Элізабэт Лэіл («Ты») — Ванэса;
Мэцью Лілард («Скубі-Ду», «Крык») — адзін з заснавальнікаў «Freddy Fazbear's Pizza» Уільям Афтан.

Прэм’ера адбудзецца 27 кастрычніка 2023 году.
👍9🔥3😱1🤡1
🎨 ЖываPEACE — канал пра мастацтва й карціны як беларускіх, так і сусьветных мастакоў!
Тут можна бліжэй пазнаёміцца са знакамітымі (і ня толькі) працамі, а гэтак жа больш падрабязна даведацца аб іх патаемных сэнсах!

Раім падпісацца!
❤‍🔥52
📢 Telltale назвалі дату выхаду першага эпізоду The Expanse: A Telltale Series.

Каміна Драмер чалавек, які не нарадзіўся ні на адной са знаёмых нам плянэтаў, яна зьяўляецца старэйшым афіцэрам касьмічнага карабля, на ўскраіне пояса «Артэміда».
На караблі пачынаецца крывавы мяцеж, Каміне давядзецца рабіць няпросты выбар, за якім будзе стаяць лёс карабля й экіпажа ў цэлым!

Гульня заснавана на папулярнай навукова-фантастычнай серыі «The Expanse».

Першы эпізод выйдзе 27 ліпеня, наступныя будуць выходзіць раз у два тыдні.
Перадзамовіць гульню можна будзе ўжо 1 чэрвеня, за $40 звычайнае выданьне й $45 за Deluxe-вэрсію, куды ўвойдзе як мінімум адно DLC.

Нагадаем, што адносна нядаўна, адроджаная Telltale была вымушана адкласьці рэліз доўгачаканай The Wolf Among Us 2.
👍11🔥1
​​📢 Актуальны расклад найбліжэйшых гульнявых шоў.

Вясна-лета, гэта традыцыйна адныя з самых інфарматыўных часоў у гульнявой індустрыі й не гледзячы на скасаваньне Е3, чакаць і глядзець усё ж ёсьць што!

🔹24 траўня, а 23:00 па Менску пройдзе PlayStation Showcase.
Мерапрыемства будзе доўжыцца каля гадзіны й будзе прысьвечана гульням для PS5 і PS VR2.
Зь вялікай верагоднасьцю, варта чакаць сьвежую інфармацыю аб Marvelʼs Spider-Man 2 і новай Mortal Kombat (якая можа аказацца перазапускам серыі).

🔹25 траўня, а 19:00 па Менску адбудзецца прэзентацыя Skulls 2023, дзе будуць прадстаўлены розныя гульні па сусьвеце Warhammer.

🔹8 чэрвеня адбудзецца адно з самых ґрандыёзных мерапрыемстваў — Summer Game Fest, удзел у якім ужо сабраліся прыняць 43 кампаніі! Дакладных дэталяў шоў пакуль няма, але можна з упэўненасьцю сказаць, што нас чакае мноства анонсаў і трэйлераў (а магчыма й рэлізаў).

🔹11 чэрвеня пройдзе Xbox Games Showcase, аб якім зараз можна толькі сказаць, што нас чакае шмат інфармацыі аб Starfield.

У гэты ж дзень, а 23:00 пройдзе PC Gaming Show, на якім абяцаюць паказаць 55 праектаў, у тым ліку 16 абсалютна новых.
(Дакладна вядома, што варта чакаць Baldurʼs Gate III, Dune: Awakening і Frostpunk 2).

🔹 з 22 па 27 жніўня адбудзецца Gamescom, але пра яго інфармацыі пакуль што няма.
4👍41🔥1
​​📰 Amazon хоча зрабіць сваю новую ММО-гульню па «Уладару пярсьцёнкаў» найбуйнейшай у жанры.

Прадстаўнік Amazon Games адказаў на некаторыя пытаньні аб новай MMORPG у сусьвеце "Уладара пярсьцёнкаў".
Вылучылі галоўнае:

Як раней паведамлялася, гульнёй займаецца студыя Orange County, вядомая па New World, прычым Amazon не жадалі бачыць распрацоўшчыкам сваёй ММО іншую студыю.
Карпарацыя лічыць, што жанр шматкарыстальніцкіх гульняў недаацэнены й таму ў Amazon жадаюць актыўна падтрымліваць і прасоўваць сваю навінку, з чым ім вельмі дапаможа Orange County, якая мае багаты досьвед пасьля працы над New World (уключаючы тэхнічныя моманты й разуменьне ўзроўня попыту гульцоў на той ці іншы кантэнт).

Гульня будзе заснавана на «Хобіце» і «Уладары пярсьцёнкаў», а гэтак жа, на велізарнай колькасьці інфармацыі з базы Middle-earth Enterprises, і ўласных канцэптах Amazon.

У дадзены момант гульня знаходзіцца на вельмі раньняй стадыі распрацоўкі й шмат што яшчэ можа памяняцца, аднак распрацоўшчыкі ўпэўненыя, што ў іх атрымаецца зрабіць свю гульню найбуйнейшым прадстаўніком у жанры, паспрабаваўшы зацікавіць нават тых, хто не гуляе ў ММО.

Асобна Amazon закранулі тэму The Lord of the Rings Online якая ўжо існуе. Яны лічаць, што дзьве гульні могуць суіснаваць, аднак кампанія разьлічвае перавабіць частку аўдыторыі дадзенай гульні да сябе, бо яна (па іх меркаваньні) ужо занадта старая.
😁4💊3👍2👀2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансаваны працяг экстрэмальнай гоначнай гульні Overpass 2.

Прыгатуйцеся да неверагодных прыгод на бездаражы ў Overpass 2! Адкрыйце для сябе перапрацаваны й больш поўны досьвед: палепшаная ґрафіка, палепшаная фізыка, новыя транспартныя сродкі й ляндшафты!
Станьце вядомым кіроўцам у рэжыме карʼеры. Падніміцеся на вяршыню, кіньце выклік сябрам і дамінуйце ў табліцы лідэраў!

Рэліз адбудзецца 19 кастрычніка на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
👍2
📢 NetherRealm Studios афіцыйна анансавалі новую Mortal Kombat.

Mortal Kombat 1 афіцыйна анансавана й гэта сапраўды перазапуск серыі.

Распрацоўшчыкі лічаць, што франшыза ўваходзіць у сваю «новую эру», у якой гульцоў чакае палепшаная баявая сыстэма, некалькі ґеймплэйных рэжымаў і «імерсіўная сюжэтная кампанія», а гэтак жа новыя гісторыі ўпадабаных герояў!

Рэліз адбудзецца 19 верасьня на PC, PS5, Xbox Series і Switch.
Перадзамовіць гульню можна будзе ўжо 19 траўня.
❤‍🔥10👍3
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: DEATH STRANDING.

DEATH STRANDINGЛегэндарны стваральнік гульні Хідэа Кодзіма прыносіць неверагодны досьвед! Вы Сэм Брыджэс, вашая місія — даць надзею чалавецтву, злучыўшы тых, хто выжыў у вадзінае цэлае, у зьнішчанай Амэрыцы.

❗️Забраць гульню можна да 25 траўня.
👍13😈1
🎁 Зараз у Steam, можна бясплатна забраць Metro: Last Light Complete Edition.

Metro: Last Light (распрацаваная Ўкраінска-Мальтыйскай студыяй 4A Games)на двары 2034 год, мутанты блукаюць па катакомбах пад бязьлюднай паверхняй і палююць сярод атручаных нябёсаў над галавой, пакуль рэшткі чалавецтва хаваюцца ў руінах мэтро!

❗️Забраць гульню можна да 25 траўня.
Колькасьць копіяў гульні абмежавана! За бясплатную гульню, калекцыйныя карткі не выдаюць!
👍1121
📢 У раньні доступ выйшаў каапэратыўны хорар The Outlast Trials.

Red Barrels запрашае вас выпрабаваць ашаламляльны жах, на гэты раз зь сябрамі. Ці праходзіце вы выпрабаваньні ў адзіночку ці ў камандзе, калі вы пратрымаецеся дастаткова доўга й завершыце тэрапію, «Murkoff» зь радасьцю адпусьціць вас… але ці застанецеся вы ранейшымі?

Кошт гульні — $29.99.
👍54🔥1
📢 Lords of the Fallen выходзіць у рэліз ужо гэтай восеньню.

Цэлы вялізны сьвет чакае вас у новай змрочнай фэнтэзійнай ролевай гульні Lords of the Fallen. Вам трэба будзе прымерыць ролю аднаго зь легендарных Цёмных крыжакоў і зрынуць бога-дэмана Адзіра!

Нагадаем, The Lords of the Fallen, гэта сіквел гульні 2014 году, падзеі якога адбываюцца за тысячу гадоў да першай часткі. Гульцам прапануюць адправіцца ў захапляльнае падарожжа па вялізных паралельных сьветах жывых і мёртвых!

Раней распрацоўшчыкі дэманстравалі магчымасьці гульнявога рухавічка й рэдактар пэрсанажа.

Гульня выйдзе 13 кастрычніка на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
Кошт звычайнага выдання — $59.99, а Deluxe — $69.99.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
👍7
📰 Інсайдэр: новая частка Bioshock патрапіла ў вытворчае пекла.

Дастаткова вядомы інсайдэр Oops Leaks паведаміў, што новая частка Bioshock патрапіла ў вытворчае пекла.
Чуткі аб праблемах з распрацоўкай новай Bioshock хадзілі й раней, аднак распрацоўшчыкі ўсё адмаўлялі, спасылаючыся на простую рэструктурызацыю, але са словаў інсайдэра гэта ўсё хлусьня.

Паводле інфармацыі, новую гульню серыі перазагрузілі ў чацьвёрты раз летам мінулага году, прычынай стаў слабы сцэнар, які палічылі "нявартым вядомай франшызы", ўсё гэта прывяло да поўнай зьмены гульні й моцнай дэзарґанізаванасьці каманды распрацоўнікаў, якія перасталі разумець, што яны робяць, усё пагаршае каласальная цякучка кадраў, якую спрабуюць "закрыць" не дасьведчанымі працаўнікамі.

Інсайдэр сумняецца, што Take-Two захавае праект і лічыць, што адзіны шанец для гульні — яе анонс гэтым летам, у адваротным выпадку новы Bioshock альбо будзе скасаваны, альбо яшчэ доўга будзе знаходзіцца ў "сваім пекле".
😢8😱2👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз гоначнай гульні LEGO 2K Drive.

Сардэчна запрашаем у Брыкляндыю — на радзіму маштабнай гоначнай прыгоды LEGO з адкрытым сьветам. Удзельнічайце ў гонках дзе заўгодна, гуляйце з кім заўгодна, стварайце заезды сваёй мары й перамагайце супернікаў у дзікіх гонках!

І крытыкі, і карыстальнікі, у цэлым, ацанілі гульню станоўча, пахваліўшы яе за напружаныя гонкі й цікавы гульнявы сьвет, але лаючы за багацьце грынду й мікратранзакцый (карыстальнікі ўжо пасьпелі падлічыць, што для пакупкі прэміяльнай гоначнай машыны за гульнявыя ґрошы, прыйдзецца "гуляць" 167 гадзін).

Кошты гульні:
Звычайнае выданьне — $59.99;
Awesome Edition — $99.99;
Awesome Rivals Edition — $119.99.

❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
👍5😁3👎1😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 У інтэрнэце знайшлі відэа зь дзьвюма сэкундамі ґеймплэя Assassinʼs Creed Mirage.

Кароткі двухсэкундны ролік Assassinʼs Creed Mirage быў знойдзены на прасторах Twitter, адкуль амаль адразу быў выдалены, аднак карыстачы reddit пасьпелі яго захаваць і вывучыць.

Не гледзячы на тое, што ролік мае дастаткова дрэнную якасьць і не дэманструе анічога акрамя прабежкі асасіна па горадзе, фанаты серыі не маглі не заўважыць якасьць анімацый і фізыку адзеньня (некаторыя, праўда, адзначылі, што рухі пэрсанажа шмат у чым падобныя на Assassinʼs Creed Unity).

Дата рэлізу Assassinʼs Creed Mirage невядомая.
Том Хендэрсан лічыць, што рэліз гульні адклалі да кастрычніка гэтага году.
🤔10👍1