Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: The Sims 4 The Daring Lifestyle.

The Sims 4 The Daring LifestyleКалекцыя для тых, хто не баіцца сьмелых пачынаньняў і дзёрзкіх вобразаў!
Калекцыя уключае наступныя гульнявыя наборы:
▫️The Sims 4 Прыгоды ў джунглях;
▫️The Sims 4 Раскошная вечарынка;
▫️The Sims 4 Фэшн-Стрыт.

Нагадаем, што зараз у саму The Sims 4 можна гуляць бясплатна!

❗️Забраць набор можна да 18 траўня.
104👍1
📢 The Legend of Zelda Tears of the Kingdom выйшла ў рэліз.

У The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom для Nintendo Switch вас чакаюць эпічныя прыгоды па зямлі й нябёсах Хайрула. Вы самі можаце ствараць прыгоды ў сьвеце, які падсілкоўваецца вашым уяўленьнем!

Крытыкі ў захапленьні ад гульні, называючы яе найвялікшай гульнёй у адкрытым сьвеце й адным зь лепшых праектаў апошняга дзесяцігодзьдзя, хвалячы ўсё, ад бітваў, да падарожжаў па сьвеце й іншага.
Адзнака на OpenCritic — 97/100, на Metacritic — 96/100.

Мінусам гульні, асобныя журналісты называюць празьмерную колькасьць фарма рэсурсаў.

Кошт гульні — $70 (толькі Nintendo Switch).
❤‍🔥13👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз дапаўненьня Tours & Tournaments для Crusader Kings III.

Дапаўненьне раскажа аб раскошы й небяспэцы сярэднявечных падарожжаў. Гульцам прапануецца прыгатаваць раскошную карэту й склікаць сьвіту, каб наносіць візыты васалам, наведваць вясельлі й нават прымаць удзел у рыцарскіх паядынках!

Кошт Tours & Tournaments — $18.99.
❤‍🔥41
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Новая Layers of Fear абзавялася сыстэмнымі патрабаваньнямі й яшчэ адным трэйлерам.

Гэта вянчаючая праца серыі Layers, у якую ўвайшлі Layers of Fear 2016 году, нараўне зь яго пашырэньнем «Спадчына» і пазьнейшым працягам Layers of Fear 2. Выпрабуйце новую гульнявую мэханіку, новыя страхі й новы разьдзел пад назвай «Апошняя нататка», у якой гісторыя арыґінальнага Layers of Fear раскрываецца з пункту гледжаньня антаганіста, жонкі Мастака. Страх і варʼяцтва чакаюць вас!

Сістэмныя патрабаваньні:

▫️Мінімальныя
Працэсар — Intel Core i5 4690 або AMD Ryzen 3 1200
Апэратыўная памяць — 8 ГБ
Відэакарта — Nvidia GTX 1060 3ГБ або AMD RX 580 4ГБ
Месца на дыску — 20 ГБ
▫️Рэкамэндаваныя
Працэсар — Intel Core i7 8700K або AMD Ryzen 5 3600
Апэратыўная памяць — 12 ГБ
Відэакарта — Nvidia GTX 1070 8 ГБ
Месца на дыску — 20 ГБ

Рэліз адбудзецца 15 траўня, на PC, PS5 і Xbox Series.
👍4
​​📰 Blizzard распавяла аб будучых гульнявых сэзонах і баявых пропусках Diablo 4.

Blizzard правяла стрым, прысьвяціўшы яго будучым актыўнасьцям у Diablo 4.

Першы сэзон у гульні пачнецца, у другой палове ліпеня, і прыняць у ім удзел гульцы змогуць толькі пасьля асноўнага сюжэту.
У будучыні сэзоны будуць зьменяцца штоквартальна, прыўносячы ў гульнявы працэс нешта новае (абяцаецца, што гульцоў чакаюць новыя новыя ідэі, канцэпцыі, пэрсанажы, заданьні й легендарныя прадметы).

У кожным сэзоне, можна будзе абзавесьціся баявым пропускам, у які ўваходзіць 27 бясплатных і 63 прэміяльных узроўняў. Для таго, каб павышаць узровень, гульцам трэба выконваць спэцыяльныя заданьні. У якасьці ўзнагарод выступяць розныя дэкаратыўныя прадметы й спэцыяльны попел — асаблівая валюта для прыбаўкі досьведу й золата.

Апроч бясплатнага баявога пропуску ў гульні будзе прэміяльны й прэміяльны паскораны (тут за гульца ўжо адчынена 20 узроўняў (+унікальная эмоцыя)) пропуск.

Таксама распрацоўшчыкі паведамілі, што традыцыйныя табліцы рэйтынгаў не зьявяцца ў першых двух сэзонах.

Нагадаем, што зараз ідзе тэхнічнае бэта-тэставаньне (пра якое мы пісалі раней), яно завершыцца 14 траўня, а 22:00 па Менску.
🤔3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У раньні доступ выйшла навукова-фантастычная стратэгія Mechabellum.

Mechabellum — эпічны аўтабатлер, дзеяньне якога адбываецца на нядаўна калянізаванай, далёкай плянэце. Вы камандуеце войскам мэханоідаў, якія змагаюцца ў масавых PvP-бітвах. Настройвайце й падвышайце ўзровень сваіх юнітаў, стратэгічна разьмяшчайце іх на поле бою й назірайце, як яны зьнішчаюць вашых ворагаў!

Гульню распрацавала Game River сумесна з Paradox Interactive.
Кошт у Steam – $ 6.29 (да 18 траўня дзейнічае зьніжка ў 20%).

Праект будзе ў раньнім доступе каля году, пасьля чаго пяройдзе на ўмоўна-бясплатную мадэль распаўсюджваньня.
7👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 ZeniMax і Bethesda апублікавалі новы трэйлер дапаўненьня Necrom для The Elder Scrolls Online.

Вярніцеся ў Маравінд і раскрыйце таямніцы ды небясьпекі паўвострава Тэлвані й Апокрыфа ў The Elder Scrolls Online: Necrom. Авалодайце неспасьціжнымі таемнымі сіламі, дасьледуючы дзьве зусім новыя загадкавыя зоны, расьсьледуючы й разгадваючы даэдрычную змову й ваюючы ад імя Хермеуса Моры, каб захаваць саму рэальнасьць!

The Elder Scrolls Online: Necrom выходзіць 5 чэрвеня на PC і 20 чэрвеня на кансолях.
11👍1
📰 Discord паведамляе аб узломе й магчымай уцечцы даных.

Некаторыя карыстачы Discord сталі атрымліваць лісты аб тым, што іх асабістыя даныя маглі патрапіць у рукі злачынцаў.
Прычынай іх страты называю ўзлом уліковых запісаў службы падтрымкі.

Праблема была выяўлена й ліквідавана даволі хутка, аднак, ёсьць імавернасьць таго, што ў чужыя рукі маглі патрапіць адрасы электронных пошт і даныя перапісак карыстачоў са службай падтрымкі.

Discord запэўнівае, што рызыкі мінімальны, аднак рэкамэндуе карыстачам захоўваць пільнасьць, каб ня стаць ахвярай махляроў.
😱11🤔3
📢 Рэліз Amnesia: The Bunker у чарговы раз перанесьлі.

Frictional Games абвясцілі, аб чарговым пераносе новай часткі Amnesia, зараз яе рэліз адбудзецца не 23 траўня, а 6 чэрвеня:

«Мы сутыкнуліся з некалькімі рэдкімі збоямі, якія вельмі цяжка ідэнтыфікаваць, прайграць і, у выніку выправіць.
Мы проста не пасьпяваем. У якасьці альтэрнатывы можна было б папрасіць каманду працаваць па выходных ці па начах, але ў нас у Frictional так не прынята».

Акрамя гэтага, распрацоўшчыкі абвясьцілі, што ў хуткім часе апублікуюць у Steam бясплатную дэма-вэрсію.

Нагадаем, у Amnesia: The Bunker гульцы выступяць у ролі францускага салдата, які апынаецца ў закінутым бункеры часоў Першай сусьветнай вайны з адным патронам у рэвальверы. Распрацоўнікі апісваюць гульню як хорар з "часткова адкрытым сьветам".
😢8
📰 Кошт аптымізацыі. Як зьмянілі Hogwarts Legacy на PS4 і Xbox One для лепшай прадукцыйнасьці.

5 траўня карыстачы PS4 і Xbox One, нарэшце, атрымалі свае лісты ў Хогвардс і да зьдзіўленьня некаторых зь іх, апынулася, што іх замак, выглядае зусім ня так, як у карыстачоў PC ці навейшых кансоляў.
Прычына такіх перамен — аптымізацыя.

Avalanche Software прыйшлося значна зьменшыць колькасьць дробных дэталяў, а круглыя сталы й зусім зрабілі шматкутнымі. Гэтак жа, распрацоўнікам прыйшлося адмовіцца ад некаторых бясшвовых пераходаў і напаўпразрыстых вокнаў (зараз у замку стала больш крытых мастоў (частку зь якіх зашклілі) і дзьвярэй з матавым шклом або безь яго ў прынцыпе).

У цэлым гульцы засталіся задаволеныя сваёй вэрсіяй гульні, некаторыя нават адзначылі, што гульня стала выглядаць прыгажэй (калі ня браць у разьлік разрознасць і якасьць тэкстур).

Без запрашэньня ў школу магіі пакуль што застаюцца толькі карыстачы Switch, рэліз на якой быў перанесены з канца ліпеня, на 14 лістапада.
👍8😁4
📰 Інсайдэры раскрылі некаторыя дэталі новай Mortal Kombat.

Дастаткова вядомы інсайдэр billbil-kun, упэўнены, што новая частка знакамітай франшызы ня будзе мець нумара XII у назьве, а будзе называцца Mortal Kombat 1 (што дазваляе больш упэўнена казаць аб нейкім перазапуску франшызы, аб чым ужо раней пачалі падазраваць фанаты).
Гэтак жа інсайдэр апублікаваў сьпіс плятформаў для якіх ствараюць гульню й кошт розных яе выданьняў:

PC, PS5, Xbox Series S|X, Nintendo Switch
▫️Standard: 69.99$ (PS5, XB) / 59.99$ (SW);
▫️Premium: 109.99$;
▫️Kollector's: 249.99$ (PS5, XB).

Дадзеную інфармацыю пацьвердзіў журналіст Джэз Кордэн, які ўпэўнены, што NetherRealm працуюць над перазапускам Mortal Kombat. Акрамя гэтага, ён упэўнены, што ў новай гульні, у якасьці гасьцявых пэрсанажаў гульцам варта чакаць Міратворца з коміксаў DC, Хоўмлэндэра і Конана-барбара.

Акном рэлізу гульні інсайдэры называюць верасень гэтага году.
👍5🤔1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam зьявілася старонка прыгодніцкага баявіка Nobodyʼs Left.

У паваенным апакаліптычным горадзе, дзе звычайныя людзі больш ня могуць заставацца звычайнымі, выжывуць толькі тыя, хто прыстасуецца. Абараніце сваіх блізкіх, вазьміце на сябе адказнасьць і акуніцеся ў эмацыйны сюжэт Nobodyʼs Left!

Гульню ўжо некалькі гадоў распрацоўвае адзін чалавек.
Па сваёй канцэпцыі яна нагадвае The Last of Us і Red Dead Redemption.

Гульцам прапануюць дасьледаваць сьвет (як правіла ўтойліва) і даведвацца пра розныя гісторыі, якія дапамогуць вам зразумець, што стала пачаткам канца цывілізацыі!

Даты рэлізу ў гульні пакуль няма. Жадаючыя могуць запісацца на бэта-тэставаньне.
👍9
​​📢 Арґанізатары Summer Game Fest апублікавалі сьпіс удзельнікаў.

Вядучы Summer Game Fest Джэф Кілі, ужо традыцыйна, пачаў "падаграваць" цікавасьць ґеймераў да будучага фэстывалю апублікаваўшы сьпіс кампаніяў, якія ўжо пацьвердзілі свой удзел (на дадзены момант гэта 43 кампаніі):

🔹Activision
🔹Amazon Games
🔹Annapurna Interactive
🔹Bandai Namco Entertainment
🔹Behaviour Interactive
🔹Capcom
🔹CD Projekt RED
🔹Devolver Digital
🔹Digital Extremes
🔹Disney Interactive
🔹Electronic Arts
🔹Epic Games
🔹Focus Entertainment
🔹Gearbox Publishing
🔹Grinding Gear Games
🔹HoYoverse
🔹Kabam
🔹Larian Studios
🔹Level Infinite
🔹Magic: The Gathering
🔹Microsoft
🔹Neowiz
🔹Netflix
🔹Nexon
🔹Niantic
🔹North Beach Games
🔹Paradox Interactive
🔹Pearl Abyss
🔹Phoenix Labs
🔹PLAION
🔹Pocket Pair
🔹Razer
🔹Samsung Gaming Hub
🔹Second Dinner
🔹SEGA
🔹Smilegate Entertainment
🔹Sony
🔹Square Enix
🔹Techland
🔹Tribeca Festival
🔹Ubisoft
🔹Valve
🔹Warner Bros

Summer Game Fest абяцае парадаваць аматараў відэагульняў рознымі анонсамі, івэнтамі, прэзентацыямі й шматлікім іншым ужо 8 чэрвеня!
🔥7👍4
📰 Эўракамісія ўхваліла ўгоду Microsoft і Activision Blizzard.

Антыманапольныя структуры Эўразьвяза, пасьля ўважлівага расьсьледаваньня ўхвалілі ўгоду паміж Microsoft і Activision Blizzard.

Камісія лічыць, што Microsoft ня мае прычынаў не выпускаць свае ААА-гульні на плятформах Sony, а вызначаныя абмежаваньні па рэлізах лічыць не істотнымі для канкурэнцыі ў агульным.

Гэтак жа камісія лічыць, што зьліцьцё кампаніяў не пашкодзіць воблачным сэрвісам, бо Microsoft актыўна супрацоўнічае са сваімі канкурэнтамі ў гэтай сфэры, у тым ліку Nvidia, Boosteroid, Ubitus (Microsoft мае дамоўленасьці з дадзенымі (і ня толькі) кампаніямі аб выпуску гульняў Activision на іх воблачных плятформах).

Дадзенае рашэньне ўжо пракамэнтавалі CMA (Брытанскія антыманапольныя структуры), якія раней заблякавалі ўгоду. Яны прызнаюць права Эўракамісіі на ўласны пункт гледжаньня, але прытрымліваюцца першапачатковай пазыцыі (якую Microsoft і Activision маюць намер аспрэчваць).
👍14🎉3👎2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Некалі зачынены шутэр Hawken будзе адроджаны.

Закрыты ў 2017 годзе шутэр пра мэханоідаў, будзе адроджаны студыяй 505 Games, пад назвай Hawken Reborn.
Hawken Reborn будзе ўмоўна-бясплатнай PVE-гульнёй, у якой гульцам прапануюць паўдзельнічаць у бітвах вялізных мэханоідаў!

Вярніцеся ў свет высокаактанавых бітваў мехаў у гульні Hawken Reborn! Пабудуйце сваю непераможную ваенную машыну і пракладзеце сабе шлях скрозь полчышчы ворагаў, каб раскрыць таямніцы Ілала ў гэтай адроджанай бясплатнай PVE-гульні пра робатаў!

Праект выйдзе ў раньні доступ 17 траўня.
👾6👍2👀21
📰 Amazon Games распрацоўвае новую шматкарыстальніцкую гульню ў сусьвеце Толкіна.

Amazon Games і Middle-earth Enterprises абвясьцілі, што працуюць над новай шматкарыстальніцкай гульнёй у сусьвеце "Уладара пярсёнкаў".
Новы праект будзе ўяўляць сабой RPG з адкрытым сьветам.
Аснову каманды распрацоўшчыкаў складае Orange County — стваральнікі New World.

«Мы імкнемся прапаноўваць карыстальнікам высакаякасныя гульні, няхай гэта будзе арыґінальныя франшызы або легендарны, "Уладара пярсёнкаў".

Наша каманда даўно імкнулася паказаць новы погляд на „Уладара пярсьцёнкаў“, мы ўсьцешаныя й удзячныя таму, што Middle-earth Enterprises давярае нам гэты культавы сьвет».
— віцэ-прэзыдэнт Amazon Games.

Гульня выйдзе на PC і кансолях, аднак дату й дадатковую інфармацыю абяцаюць раскрыць пазьней.
👎5😐4👍2🌚21
📰 У World of Warcraft Classic зьявяцца гардкорныя сэрвэры.

Blizzard паведамілі, што ў хуткім часе, у World of Warcraft Classic зьявяцца сэрвэры з гардкорным рэжымам для ўсіх аматараў "складанага жыцьця".

Падрабязнасьцяў аб новаўвядзеньні пакуль што мала, вядома, што гульцам на дадзеным сэрвэры давядзецца пачынаць усё з нуля й самае галоўнае — памерці можна толькі адзін раз.
Таксама распрацоўшчыкі абяцаюць дадаць новы тып дуэлі, які будзе заканчвацца сьмерцю аднаго з удзельнікаў.

Тэставаньне новых функцыяў абяцаюць пачаць у хуткім часе.
🤔10
📰 Сэрыя Assassinʼs Creed атрымае свае NFT-токены.

Ubisoft выдала ліцэнзію Integral Reality Labs на выпуск набору NFT па сусьвеце Assassinʼs Creed.
Калекцыйныя прадметы можна будзе наладжваць (зьмяняць позу, зброю й іншае) і нават набыць іх фізычны варыянт, які будзе мець выгляд празрыстага куба зь фігуркай пэрсанажа ўнутры.

Куб будзе створаны пры дапамозе 3D-друкаркі й будзе мець на адным са сваіх бакоў код, які дазваляе атрымаць доступ да токену ў NFT-гаманцах і розных праграмах (для тых хто замовіць дадзены куб і захоча атрымаць яго хутчэй, Integral Reality Labs выпусьціць 1500 квіткоў Eden Pass, якія дапамогуць пакупнікам падняцца ў чарзе на друк свайго набыцьця).

Кошт NFT на дадзены момант не абвешчана.

Фанаты серыі, у большасьці сваёй, аказаліся не вельмі задаволеныя навіной, многія лічаць, што справы ў Ubisoft у фінансавым пляне ідуць сапраўды дрэнна, калі чарга дайшла да NFT.
🥴18🗿3🤬2🐳1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam адбыўся рэліз гульні Soul Delivery Chapter 1+2.

Soul delivery — гэта апавядальны плятформер, арыентаваны на дасьледаваньне, сюжэт і ўзаемадзеяньне. Гэта ўтульная гульня для прыхільнікаў навукова-фантастычных гісторый, якая не патрабуе ад вас асаблівай рэакцыі.
Памятайце, ваш выбар уплывае на гісторыю!

Кошт — $5.79.
3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Выйшаў першы афіцыйны тызер фільма Five Nights at Freddyʼs.

Фільм ідзе па пятах за ахоўнікам, які пачаў працаваць у «Freddy Fazbear's Pizza». У першую ж зьмену ён усьведамляе, што ўсё ня так проста, як здаецца, і аніматронікі, якія забаўляюць дзяцей днём, ноччу выходзяць паўдзельнічаць ва ўласных, злавесных гульнях.

У галоўных ролях:

Джош Хатчэрсан («Галодныя гульні») — ахоўнік Майк Шміт;
Элізабэт Лэіл («Ты») — Ванэса;
Мэцью Лілард («Скубі-Ду», «Крык») — адзін з заснавальнікаў «Freddy Fazbear's Pizza» Уільям Афтан.

Прэм’ера адбудзецца 27 кастрычніка 2023 году.
👍9🔥3😱1🤡1
🎨 ЖываPEACE — канал пра мастацтва й карціны як беларускіх, так і сусьветных мастакоў!
Тут можна бліжэй пазнаёміцца са знакамітымі (і ня толькі) працамі, а гэтак жа больш падрабязна даведацца аб іх патаемных сэнсах!

Раім падпісацца!
❤‍🔥52