Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Новая або палепшаная Switch выйдзе не раней за вясну 2024 году.

Пра гэта абмовіўся кіраўнік кампаніі Сюнтара Фурукава, у размове з інвэстарамі.

Кіраўнік кампаніі прызнаў факт, што продажы кансолі за сем гадоў яе існаваньня пачалі падаць, аднак Nintendo усё ж спадзяецца ў 2023 фінансавым годзе прадаць яшчэ 15 мільёнаў прылад.
У ідэале, кампанія разьлічвае, каб Nintendo Switch была ў кожнага чальца сямʼі.

Па зьвестках за 31 сакавіка 2023 году, Nintendo прадала 125,6 мільёнаў адзінак сваіх прылад.
❤‍🔥14
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Stellaris атрымала чарговае дапаўненьне — Galactic Paragons.

Галяктычная рада велізарна й разнастайна! Разам з Galactic Paragons у вашай імпэрыі зьявяцца новыя моцныя лідары, якія ўсьлед за вамі пойдуць да зорак! Цалкам новыя мэханікі Савета й лідэраў, здольныя зьмяніць напрамак вашай імпэрыі, новыя грамадзянскія мадэлі й ня толькі — DLC Galactic Paragons дапаможа вам стварыць новую будучыню!

DLC ужо даступна для пакупкі, яго кошт — $10.49.
Сама гульня, да 18 траўня прадаецца са зьніжкай у 75% ($7.49), гэтак жа зьніжку атрымаў шэраг больш старых DLC.
6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Новая Saints Row атрымала першае DLC — The Heist and the Hazardous.

The Heist and the Hazardous, гэта першае з трох платных, сюжэтных DLC. Яно апавядае аб супрацьстаяньні банды "Сьвятых" з кіназоркай Крысам Гардзі, які рызыкнуў падмануць Боса.
Акрамя сюжэтных місіяў, дапаўненьне дадае ў гульню новыя касьметычныя прадметы й тэхніку.

Кошт DLC — $9.99.

Акрамя DLC, Saints Row атрымала першае бясплатнае кантэнтнае абнаўленьне (праз год пасьля рэлізу). Асноўнай яго навінай зьяўляецца новы раён горада Саншайн-Спрынгс і перапрацаваная баявая сыстэма.

Нагадаем, рэліз Saints Row адбыўся ў канцы жніўня 2022 году на PC, PS4, PS5, Xbox One і Xbox Series. Гульня атрымала "халаднаваты" прыём крытыкаў і карыстальнікаў.
Адзнака на Metacritic 61/100.
🥴11👍1
📢 Стваральнікі Total War Warhammer 3 прадставілі дарожную мапу з плянам падтрымкі гульні.

На працягу году, гульцы атрымаюць тры буйных абнаўленьня й тры DLC, а гэтак жа некаторую колькасьць дробных абнаўленьняў.

▫️Патч 3.1 — (рэліз у канцы траўня) дадасьць сцэнары канца гульні для гномаў Хаосу; сем новых юнітаў; новы легендарны герой; розныя выпраўленьні памылак;
▫️Патч 4.0 — (лета 2023) рэліз дапаўненьня Shadows of Change, з новымі лордамі, юнітамі й іншым;
▫️Патч 5.0 — (зіма 2023) дапаўненьне Thrones of Decay (прысьвечанае Нурглам, Імпэрыі й Гномам), з новымі лордамі, кампаніяй і іншым;
▫️Патч 6.0 — (вясна 2024) новы бясплатны лорд і новае DLC.
👍8👎1
📰 Valve удакладніла некаторыя правілы для карыстачоў Steam.

Valve абнавіла некаторыя правілы карыстаньня сэрвісам Steam, з мэтай паляпшэньня ўзаемадзеяньня паміж карыстачамі й абароне іх ад махлярства ды спаму.

Так да прыкладу зараз нельга парушаць асабістыя межы іншых карыстачоў публікуючы іх асабістую інфармацыю, паклёпы ці варожыя выказваньні.
Нельга эксплёатаваць непаўналетніх, заклікаць да ґвалту й падманваць, называючы сябе іншым чалавекам. Забаронена публікаваць "недарэчны кантэнт", у месцах не прызначаных для гэтага (маюцца на ўвазе гульнявыя цэнтры "гульняў для дарослых").

Забаронена камэрцыйная дзейнасьць. Так зараз нельга прадаваць гульнявыя прадметы, акаўнты й інш. за рэальныя ґрошы.
Таксама цяпер афіцыйна забаронена рэкляма на акаўнтах і жабраваньне.
🔥7👍2🤔2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 NetherRealm апублікавалі тызер магчымай Mortal Kombat XII.

Стваральнікі Mortal Kombat апублікавалі новы ролік з назвай «It Is Almost Time» (Гэта амаль час), які дэманструе гадзіньнік, стрэлкі якога набліжаюцца да 12, а затым адразу вяртаюцца на адзінку.

Гэты, мала інфарматыўны ролік ужо стаў падставай для шматлікіх сьпекуляцый, напрыклад адна зь іх абвяшчае, што NetherRealm нібыта рыхтуюць перазапуск Mortal Kombat.

Аб існаваньні новай гульні ў сусьвеце Mortal Kombat, вядома ўжо некалькі месяцаў, пра гэта сваім інвэстарам паведаміла сама Warner Bros., адзначыўшы, што яе рэліз заплянаваны на канец 2023 году й хутчэй за ўсё, гэта будзе не перазапуск, а менавіта Mortal Kombat XII.
🔥5👍1🤔1
📢 IGN прадставілі ґеймплэйны трэйлер рэтра-шутэра Warhammer 40,000: Boltgun.

Уладкуйце крывавую бойню, разносьце ворагаў на кавалкі. Вас чакае ўраганная стральба ў стылістыцы клясычных шутэраў 90-х гадоў у сусьвеце Warhammer 40 000!

Рэліз гульні адбудзецца 23 траўня.
У дадзены момант гульню можна набыць са зьніжкай у 10%, за $ 16.19.
🔥8👍1
📰 EA раскрыла свае пляны, на будучыя рэлізы.

Electronic Arts апублікавала сьвежую фінансавую справаздачу, у якой згадваюцца пляны кампаніі на бліжэйшыя рэлізы.

Да 31 сакавіка 2024 году ў рэліз выйдуць:

▫️F1 (першы квартал 2024 фін.году);
▫️Lord of the Rings: Heroes of Middle Earth (першы квартал 2024 фін.году);
▫️Super Mega Baseball 4 (першы квартал 2024 фін.году);
▫️Madden 24 (другі квартал 2024 фін.году);
▫️Immortals of Aveum (другі квартал 2024 фін.году);
▫️EAS FC (другі квартал 2024 фін.году);
▫️NHL 24 (трэці квартал 2024 фін.году);
▫️дзьве неанансаваныя гульні.

Многія карыстальнікі зьвярнулі ўвагу, што Dragon Age: Dreadwolf у гэтым сьпісе няма, што пацьвярджае словы некаторых інсайдэраў, аб тым, што чакаць рэліз гульні ў гэтым годзе, не варта.
❤‍🔥4👍3
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: The Sims 4 The Daring Lifestyle.

The Sims 4 The Daring LifestyleКалекцыя для тых, хто не баіцца сьмелых пачынаньняў і дзёрзкіх вобразаў!
Калекцыя уключае наступныя гульнявыя наборы:
▫️The Sims 4 Прыгоды ў джунглях;
▫️The Sims 4 Раскошная вечарынка;
▫️The Sims 4 Фэшн-Стрыт.

Нагадаем, што зараз у саму The Sims 4 можна гуляць бясплатна!

❗️Забраць набор можна да 18 траўня.
104👍1
📢 The Legend of Zelda Tears of the Kingdom выйшла ў рэліз.

У The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom для Nintendo Switch вас чакаюць эпічныя прыгоды па зямлі й нябёсах Хайрула. Вы самі можаце ствараць прыгоды ў сьвеце, які падсілкоўваецца вашым уяўленьнем!

Крытыкі ў захапленьні ад гульні, называючы яе найвялікшай гульнёй у адкрытым сьвеце й адным зь лепшых праектаў апошняга дзесяцігодзьдзя, хвалячы ўсё, ад бітваў, да падарожжаў па сьвеце й іншага.
Адзнака на OpenCritic — 97/100, на Metacritic — 96/100.

Мінусам гульні, асобныя журналісты называюць празьмерную колькасьць фарма рэсурсаў.

Кошт гульні — $70 (толькі Nintendo Switch).
❤‍🔥13👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз дапаўненьня Tours & Tournaments для Crusader Kings III.

Дапаўненьне раскажа аб раскошы й небяспэцы сярэднявечных падарожжаў. Гульцам прапануецца прыгатаваць раскошную карэту й склікаць сьвіту, каб наносіць візыты васалам, наведваць вясельлі й нават прымаць удзел у рыцарскіх паядынках!

Кошт Tours & Tournaments — $18.99.
❤‍🔥41
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Новая Layers of Fear абзавялася сыстэмнымі патрабаваньнямі й яшчэ адным трэйлерам.

Гэта вянчаючая праца серыі Layers, у якую ўвайшлі Layers of Fear 2016 году, нараўне зь яго пашырэньнем «Спадчына» і пазьнейшым працягам Layers of Fear 2. Выпрабуйце новую гульнявую мэханіку, новыя страхі й новы разьдзел пад назвай «Апошняя нататка», у якой гісторыя арыґінальнага Layers of Fear раскрываецца з пункту гледжаньня антаганіста, жонкі Мастака. Страх і варʼяцтва чакаюць вас!

Сістэмныя патрабаваньні:

▫️Мінімальныя
Працэсар — Intel Core i5 4690 або AMD Ryzen 3 1200
Апэратыўная памяць — 8 ГБ
Відэакарта — Nvidia GTX 1060 3ГБ або AMD RX 580 4ГБ
Месца на дыску — 20 ГБ
▫️Рэкамэндаваныя
Працэсар — Intel Core i7 8700K або AMD Ryzen 5 3600
Апэратыўная памяць — 12 ГБ
Відэакарта — Nvidia GTX 1070 8 ГБ
Месца на дыску — 20 ГБ

Рэліз адбудзецца 15 траўня, на PC, PS5 і Xbox Series.
👍4
​​📰 Blizzard распавяла аб будучых гульнявых сэзонах і баявых пропусках Diablo 4.

Blizzard правяла стрым, прысьвяціўшы яго будучым актыўнасьцям у Diablo 4.

Першы сэзон у гульні пачнецца, у другой палове ліпеня, і прыняць у ім удзел гульцы змогуць толькі пасьля асноўнага сюжэту.
У будучыні сэзоны будуць зьменяцца штоквартальна, прыўносячы ў гульнявы працэс нешта новае (абяцаецца, што гульцоў чакаюць новыя новыя ідэі, канцэпцыі, пэрсанажы, заданьні й легендарныя прадметы).

У кожным сэзоне, можна будзе абзавесьціся баявым пропускам, у які ўваходзіць 27 бясплатных і 63 прэміяльных узроўняў. Для таго, каб павышаць узровень, гульцам трэба выконваць спэцыяльныя заданьні. У якасьці ўзнагарод выступяць розныя дэкаратыўныя прадметы й спэцыяльны попел — асаблівая валюта для прыбаўкі досьведу й золата.

Апроч бясплатнага баявога пропуску ў гульні будзе прэміяльны й прэміяльны паскораны (тут за гульца ўжо адчынена 20 узроўняў (+унікальная эмоцыя)) пропуск.

Таксама распрацоўшчыкі паведамілі, што традыцыйныя табліцы рэйтынгаў не зьявяцца ў першых двух сэзонах.

Нагадаем, што зараз ідзе тэхнічнае бэта-тэставаньне (пра якое мы пісалі раней), яно завершыцца 14 траўня, а 22:00 па Менску.
🤔3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У раньні доступ выйшла навукова-фантастычная стратэгія Mechabellum.

Mechabellum — эпічны аўтабатлер, дзеяньне якога адбываецца на нядаўна калянізаванай, далёкай плянэце. Вы камандуеце войскам мэханоідаў, якія змагаюцца ў масавых PvP-бітвах. Настройвайце й падвышайце ўзровень сваіх юнітаў, стратэгічна разьмяшчайце іх на поле бою й назірайце, як яны зьнішчаюць вашых ворагаў!

Гульню распрацавала Game River сумесна з Paradox Interactive.
Кошт у Steam – $ 6.29 (да 18 траўня дзейнічае зьніжка ў 20%).

Праект будзе ў раньнім доступе каля году, пасьля чаго пяройдзе на ўмоўна-бясплатную мадэль распаўсюджваньня.
7👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 ZeniMax і Bethesda апублікавалі новы трэйлер дапаўненьня Necrom для The Elder Scrolls Online.

Вярніцеся ў Маравінд і раскрыйце таямніцы ды небясьпекі паўвострава Тэлвані й Апокрыфа ў The Elder Scrolls Online: Necrom. Авалодайце неспасьціжнымі таемнымі сіламі, дасьледуючы дзьве зусім новыя загадкавыя зоны, расьсьледуючы й разгадваючы даэдрычную змову й ваюючы ад імя Хермеуса Моры, каб захаваць саму рэальнасьць!

The Elder Scrolls Online: Necrom выходзіць 5 чэрвеня на PC і 20 чэрвеня на кансолях.
11👍1
📰 Discord паведамляе аб узломе й магчымай уцечцы даных.

Некаторыя карыстачы Discord сталі атрымліваць лісты аб тым, што іх асабістыя даныя маглі патрапіць у рукі злачынцаў.
Прычынай іх страты называю ўзлом уліковых запісаў службы падтрымкі.

Праблема была выяўлена й ліквідавана даволі хутка, аднак, ёсьць імавернасьць таго, што ў чужыя рукі маглі патрапіць адрасы электронных пошт і даныя перапісак карыстачоў са службай падтрымкі.

Discord запэўнівае, што рызыкі мінімальны, аднак рэкамэндуе карыстачам захоўваць пільнасьць, каб ня стаць ахвярай махляроў.
😱11🤔3
📢 Рэліз Amnesia: The Bunker у чарговы раз перанесьлі.

Frictional Games абвясцілі, аб чарговым пераносе новай часткі Amnesia, зараз яе рэліз адбудзецца не 23 траўня, а 6 чэрвеня:

«Мы сутыкнуліся з некалькімі рэдкімі збоямі, якія вельмі цяжка ідэнтыфікаваць, прайграць і, у выніку выправіць.
Мы проста не пасьпяваем. У якасьці альтэрнатывы можна было б папрасіць каманду працаваць па выходных ці па начах, але ў нас у Frictional так не прынята».

Акрамя гэтага, распрацоўшчыкі абвясьцілі, што ў хуткім часе апублікуюць у Steam бясплатную дэма-вэрсію.

Нагадаем, у Amnesia: The Bunker гульцы выступяць у ролі францускага салдата, які апынаецца ў закінутым бункеры часоў Першай сусьветнай вайны з адным патронам у рэвальверы. Распрацоўнікі апісваюць гульню як хорар з "часткова адкрытым сьветам".
😢8
📰 Кошт аптымізацыі. Як зьмянілі Hogwarts Legacy на PS4 і Xbox One для лепшай прадукцыйнасьці.

5 траўня карыстачы PS4 і Xbox One, нарэшце, атрымалі свае лісты ў Хогвардс і да зьдзіўленьня некаторых зь іх, апынулася, што іх замак, выглядае зусім ня так, як у карыстачоў PC ці навейшых кансоляў.
Прычына такіх перамен — аптымізацыя.

Avalanche Software прыйшлося значна зьменшыць колькасьць дробных дэталяў, а круглыя сталы й зусім зрабілі шматкутнымі. Гэтак жа, распрацоўнікам прыйшлося адмовіцца ад некаторых бясшвовых пераходаў і напаўпразрыстых вокнаў (зараз у замку стала больш крытых мастоў (частку зь якіх зашклілі) і дзьвярэй з матавым шклом або безь яго ў прынцыпе).

У цэлым гульцы засталіся задаволеныя сваёй вэрсіяй гульні, некаторыя нават адзначылі, што гульня стала выглядаць прыгажэй (калі ня браць у разьлік разрознасць і якасьць тэкстур).

Без запрашэньня ў школу магіі пакуль што застаюцца толькі карыстачы Switch, рэліз на якой быў перанесены з канца ліпеня, на 14 лістапада.
👍8😁4
📰 Інсайдэры раскрылі некаторыя дэталі новай Mortal Kombat.

Дастаткова вядомы інсайдэр billbil-kun, упэўнены, што новая частка знакамітай франшызы ня будзе мець нумара XII у назьве, а будзе называцца Mortal Kombat 1 (што дазваляе больш упэўнена казаць аб нейкім перазапуску франшызы, аб чым ужо раней пачалі падазраваць фанаты).
Гэтак жа інсайдэр апублікаваў сьпіс плятформаў для якіх ствараюць гульню й кошт розных яе выданьняў:

PC, PS5, Xbox Series S|X, Nintendo Switch
▫️Standard: 69.99$ (PS5, XB) / 59.99$ (SW);
▫️Premium: 109.99$;
▫️Kollector's: 249.99$ (PS5, XB).

Дадзеную інфармацыю пацьвердзіў журналіст Джэз Кордэн, які ўпэўнены, што NetherRealm працуюць над перазапускам Mortal Kombat. Акрамя гэтага, ён упэўнены, што ў новай гульні, у якасьці гасьцявых пэрсанажаў гульцам варта чакаць Міратворца з коміксаў DC, Хоўмлэндэра і Конана-барбара.

Акном рэлізу гульні інсайдэры называюць верасень гэтага году.
👍5🤔1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam зьявілася старонка прыгодніцкага баявіка Nobodyʼs Left.

У паваенным апакаліптычным горадзе, дзе звычайныя людзі больш ня могуць заставацца звычайнымі, выжывуць толькі тыя, хто прыстасуецца. Абараніце сваіх блізкіх, вазьміце на сябе адказнасьць і акуніцеся ў эмацыйны сюжэт Nobodyʼs Left!

Гульню ўжо некалькі гадоў распрацоўвае адзін чалавек.
Па сваёй канцэпцыі яна нагадвае The Last of Us і Red Dead Redemption.

Гульцам прапануюць дасьледаваць сьвет (як правіла ўтойліва) і даведвацца пра розныя гісторыі, якія дапамогуць вам зразумець, што стала пачаткам канца цывілізацыі!

Даты рэлізу ў гульні пакуль няма. Жадаючыя могуць запісацца на бэта-тэставаньне.
👍9
​​📢 Арґанізатары Summer Game Fest апублікавалі сьпіс удзельнікаў.

Вядучы Summer Game Fest Джэф Кілі, ужо традыцыйна, пачаў "падаграваць" цікавасьць ґеймераў да будучага фэстывалю апублікаваўшы сьпіс кампаніяў, якія ўжо пацьвердзілі свой удзел (на дадзены момант гэта 43 кампаніі):

🔹Activision
🔹Amazon Games
🔹Annapurna Interactive
🔹Bandai Namco Entertainment
🔹Behaviour Interactive
🔹Capcom
🔹CD Projekt RED
🔹Devolver Digital
🔹Digital Extremes
🔹Disney Interactive
🔹Electronic Arts
🔹Epic Games
🔹Focus Entertainment
🔹Gearbox Publishing
🔹Grinding Gear Games
🔹HoYoverse
🔹Kabam
🔹Larian Studios
🔹Level Infinite
🔹Magic: The Gathering
🔹Microsoft
🔹Neowiz
🔹Netflix
🔹Nexon
🔹Niantic
🔹North Beach Games
🔹Paradox Interactive
🔹Pearl Abyss
🔹Phoenix Labs
🔹PLAION
🔹Pocket Pair
🔹Razer
🔹Samsung Gaming Hub
🔹Second Dinner
🔹SEGA
🔹Smilegate Entertainment
🔹Sony
🔹Square Enix
🔹Techland
🔹Tribeca Festival
🔹Ubisoft
🔹Valve
🔹Warner Bros

Summer Game Fest абяцае парадаваць аматараў відэагульняў рознымі анонсамі, івэнтамі, прэзентацыямі й шматлікім іншым ужо 8 чэрвеня!
🔥7👍4