📢 Стваральнікі Fall Guys анансавалі рэдактар мап і новы гульнявы сэзон.
Распрацоўнікі з Mediatonic анансавалі новы (чацьвёрты) сэзон для Fall Guys. У гульні зьявіцца 50 новых арэн, а таксама пропуск з рознымі аксэсуарамі.
Аднак галоўнай навінай распрацоўшчыкі лічаць творчы рэжым, які дазволіць ствараць уласныя мапы (выкарыстоўваючы абʼекты з арыґінальных мап) і дзеліцца імі зь іншымі гульцамі!
У вапошнія месяцы Fall Guys страціла значную частку аўдыторыі (штодня праект наведваюць ня больш за тры тысячы чалавек (пікавы анлайн складаў 172 тысячы чалавек)), прычынай можна лічыць практычна поўную адсутнасьць зваротнай сувязі з распрацоўшчыкамі, што прывяло да стагнацыі праекта.
Нагадаем, рэліз Fall Guys: Ultimate Knockout адбыўся ў жніўні 2020 году. На Metacritic гульня атрымала 80/100 балаў ад крытыкаў і 7/10 ад карыстальнікаў. У траўні 2022 году гульня перайшла на ўмоўна-бясплатную мадэль распаўсюджваньня, але пры гэтым стала эксклюзівам Epic Games Store.

YouTube
Fall Guys Creative Construction Announcement
Watch the official Fall Guys Creative Construction Announcement Trailer. For more details on Creative Construction, visit https://www.fallguys.com/news/make-your-own-mayhem-in-fall-guys-season-4-creative-construction
Season 4: Creative Construction is out…
Season 4: Creative Construction is out…
👍8
📢 Распрацоўнікі Hogwarts Legacy нагадваюць пра хуткі рэліз гульні, на кансолях мінулага пакаленьня.
Напярэдадні выхаду Hogwarts Legacy на PS4 і Xbox One, распрацоўшчыкі з Avalanche Software прадставілі прэмʼеру песьні "Will I Fly (Isidoraʼs Song)" у выкананьні сьпявачкі Dune Moss (песьня прысьвечана адной з гераінь сюжэту гульні Ісідоры Морганах).
«Падарожжа Ісідоры Морганах у пошуках сакрэтаў старажытнай магіі прывяло яе на шлях, па якім мала хто мог прайсьці. Ці вырашыш ты пайсьці па яе сьлядах?»
Рэліз гульні на PS4 і Xbox One адбудзецца ўжо 5 траўня!
Дарэчы, аб Hogwarts Legacy, па зьвестках аналітычнага аґенцтва Newzoo, гульня стала самай прыбытковай у першым квартале 2023 году, перасягнуўшы чаканьні Warner Bros, на 256%!

Hogwarts Legacy - Will I Fly (Isidora’s Song) ft. Dune Moss
Written by Dune Moss (BMI), Grayson O’Very (ASCAP), chuck e. myers “sea” (BMI), and Jake Bowen (ASCAP)
Produced by chuck e. myers “sea” for big idea music productions inc.
Published by Warner-Barham Music, LLC (BMI), Warner-Olive Music, LLC (ASCAP)
Performed…

🥱5❤3🤔2
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Against All Odds, Kao the Kangaroo і Horizon Chase Turbo.
Against All Odds — няма чым плаціць за кватэру? Праблемы з працай? Значыць, пара багацець! Уступайце ў Забойную лігу й перамагайце ў сьмяротных шматкарыстальніцкіх гонках — насуперак усім цяжкасьцям. У гэтым вясёлым плятформер можа быць толькі адзін пераможца, так што зараз вы самі па сабе!
Kao the Kangaroo — гэта неверагодна прыгожы 3D-плятформер, поўны весялосьці, прыгод і загадак! Адпраўляйцеся на пошукі бацькі разам з энэрґічным кенгуранём Као, адначасна разгадваючы мноства загадак і таямніц!
Horizon Chase Turbo — гэта гоначная гульня, навеяная пышнымі хітамі 80-х і 90-х. Тут узноўлены клясычны аркадны ґеймплэй, дзе няма хуткасных абмежаваньняў. Так што газ у падлогу — і наперад!
❗️Забраць гульні можна да 11 траўня.

⚡5👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 GSC Game World паказалі невялікі ролік S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl.
Аўтары S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl падзяліліся новым, кароткім ролікам гульні, у якім асноўная ўвага нададзена знаёмаму фанатам серыі энэрґетыку Non Stop.
«Яшчэ адзін рывок наперад, і ўжо відаць бясьпечны й утульны Янаў. За імі ідуць нейкія галодныя крыкі, з кожнай сэкундай усё бліжэй і гучней. Заплечнік поўны каштоўнага хабару з набегу, праўда не хапіла духу ўтрымаць яго далей. Хто там быў, той ведае... У такія моманты трэба пачынаць разьвітвацца з рэчамі ці са сваім жыцьцём, у залежнасьці ад каштоўнасьцяў.
За такога кшталту казус вопытныя сталкеры атрымалі козыр, як і 16 гадоў таму. Надзейны. Смачны. І асьвяжае, як і павінна быць. Будзьце NON STOP па сваёй прыродзе, але трымайце парачку ў сваім запасе.
Энэрґетычны напой NON STOP 🤝 S.T.A.L.K.E.R. 2 — як у першым падарожжы, зноў афіцыйна разам!»
Рэліз гульні па-ранейшаму плянуецца на гэты год.

❤🔥18👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі прыгоды Portal Knights анансавалі RPG-экшэн-выжываньне Enshrouded.
Вы Полымянароджаны, апошні вугалёк надзеі паміраючай расы. Прачніцеся, перажывіце жах разбэшчвальнага туману й вярніце страчаную прыгажосьць свайго каралеўства!
Адпраўляйцеся ў вялізны сьвет, перамагайце суровых босаў, будуйце ґрандыёзныя залі і пракладвайце свой шлях у гэтай каапэратыўнай ролевай гульні на выжываньне, разьлічанай на 16 гульцоў!
Гульня выйдзе сёлета, у раньні доступ (пакуль без канкрэтнай даты).

👍5
📰 Discord мяняе сыстэму імёнаў.
Discord абвясьціў, што адмовіцца ад чатырохзнакавых тэг-нумароў каля імёнаў карыстачоў, замяніўшы іх унікальнымі юзарнеймамі.
Як патлумачыў сузаснавальнік кампаніі Станіслаў Вішнеўскі, тэг-нумары выкарыстоўвалі, каб карыстачы Discord маглі абраць сабе любое імя, без непрыемнага надпісу «Гэтае імя занята», аднак з ростам папулярнасьці, узрасла й колькасьць карыстачоў, унікальныя тэгі якіх сталі занадта складанымі для запамінаньня й ужо зусім не дапамагаюць знаходзіць адзін аднаго.
Зараз у кожнага карыстальніка будзе унікальнае імя, запісанае праз @, а таксама нікнэйм, які можна будзе зьмяняць колькі й як вам заўгодна!
У бліжэйшыя тыдні кожны карыстач Discord зможа зьмяніць сваё імя са старога варыянту на новы. Першым зьмяніць свой тэг змогуць старыя карыстачы сэрвісу (чым старэй ваш акаўнт, тым раней да вас дойдзе чарга на абнаўленьне).

🔥14👎5👍1
📢 Frictional Games апублікавалі ґеймплэйны ролік будучага хорару Amnesia: The Bunker.
У Amnesia: The Bunker гульцы выступяць у ролі францускага салдата, які апынаецца ў закінутым бункеры часоў Першай сусьветнай вайны з адным патронам у рэвальверы. Распрацоўнікі апісваюць гульню як хорар з "часткова адкрытым сьветам".
Рэліз гульні адбудзецца 23 траўня, гульня будзе даступная на РС, Xbox One, Xbox Series, PlayStation 5, PlayStation 4.

Amnesia: The Bunker | 10 min of Gameplay
https://store.steampowered.com/app/1944430/Amnesia_The_Bunker/?utm_source=YouTube&utm_campaign=Gameplay_Trailer
Overcome fear, persevere, and make your way out alive.
In this gameplay demonstration of Amnesia: The Bunker we show an in depth look of the…

❤2👍2
📰 Кіраўнік Xbox Філ пракамэнтаваў правал Redfall.
Кіраўнік Xbox Філ Спенсер пракамэнтаваў сытуацыю з правальным вампірскім экшэнам Redfall.
Спэнсэр прызнаўся, што вельмі засмучаны правалам гульні й асабліва ён незадаволены сабой, бо падвёў гульцоў Xbox. Яму нялёгка глядзець за тым, як карыстачы губляюць веру ў Microsoft і Arkane.
Ён паабяцаў, што гэтая сытуацыя дапаможа пазьбегнуць падобных праблем у будучыні, аднак ён запэўнівае, што карпарацыя па ранейшым не збіраецца абмяжоўваць творчыя пачынанні каманд распрацоўшчыкаў, прымушаючы іх займацца пэўнымі гульнямі.
Спенсер таксама паабяцаў, што Redfall будуць падтрымліваць і далей, каб б ён змог апраўдаць свой кошт ($70).

😁6👍1🤔1
📰 Тры буйныя выдаўцы абʼяднаюцца пад брэндам Plaion.
Аб зьменах усярэдзіне былой Koch Media (зараз PLAION) распавяло выданьне Gameindustry.biz.
Па яго зьвестках, нямецка-аўстрыйская карпарацыя абʼяднае пад сваім бэндам Deep Silver (Dead Island, Metro, Saints Row), Prime Matter (PayDay 3, System Shock (2023), Pathfinder), Ravenscourt (Road 96, Kona).
Прычынай абʼяднаньня, прадстаўнікі PLAION называюць жаданьне кампаніі зьменшыць колькасьць рэлізаў, засяродзіўшы сілы на іх якасьці.
Змяненні немінуча прывядуць да скарачэння працоўных месцаў. Аднак PLAION запэўнівае, што гэта закране невялікую частку супрацоўнікаў. Пры гэтым сам працэс зойме не менш за год, і шэраг праектаў можа выходзіць пад брэндамі Deep Silver, Prime Matter і Ravenscourt яшчэ на працягу нейкага часу.
Варта адзначыць, што дадзеныя выдавецтвы й так належалі Koch Media. Deep Silver была адкрыта ў 2002 годзе й займалася буйнымі праектамі, Ravenscourt ў 2015, для працы над рознымі сімулятарамі й невялікімі гульнямі, Prime Matter было адкрыты ў 2021 годзе.
Яшчэ два брэнда кампаніі (Milestone і Vertigo Games), верагодна застануцца самастойнымі адзінкамі.

GamesIndustry.biz
Plaion is restructuring, layoffs planned
Sign up for the GI Daily here to get the biggest news straight to your inbox
⚡4🤔1
«Адвечная думка» — праект пра літаратуру, філасофію, беларускую думку, беларускую мову, цытаты, вершы, а таксама пераклады замежнай літаратуры!
Далучайцеся!
Далучайцеся!
❤13
📰 Легенды аб Troika Games.
Легендарны ґеймдызайнер і заснавальнік студыі Troika Games Цім Кейн, завёў на ютуб свой канал, дзе распавядае пра мінулае сваёй знакамітай студыі й пра яе праекты (як выпушчаныя так і не).
Сабралі для вас самае цікавае зь яго апошніх відэа!

Telegraph
Легенды аб Troika Games ад Ціма Кейна.
Кароткі экскурс у гісторыю Troika Games — студыя-распрацоўнік кампутарных ролевых гульняў, заснаваная ў 1998 годзе трыма людзьмі, якія стаялі ля вытокаў гульні Fallout — Цімам Кейнам, Леанардам Баярскім і Джэйсанам Андэрсанам — пасьля іхняга сыходу з Interplay.…
❤🔥13
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 На Nintendo Switch адбыўся рэліз сямі клясычных гульняў Star Wars.
Напрыканцы красавіка, для Nintendo Switch адбыўся рэліз камплект зь сямі гульняў — Star Wars Heritage Pack, у які ўвайшлі:
▫️Star Wars: Jedi Knight II: Jedi Outcast;
▫️Star Wars: Jedi Knight: Jedi Academy;
▫️Star Wars: Knights of the Old Republic II: The Sith Lords;
▫️Star Wars: Knights of the Old Republic;
▫️Star Wars: The Force Unleashed;
▫️Star Wars: Republic Commando;
▫️Star Wars: Episode I Racer.
Кошт камплекта — $79,99 (у гонар дня "Зорных войнаў" (які адзначаецца 04.05.), да 10 траўня, яго можна набыць са зьніжкай у 50%, за $39,99).

👍14❤🔥3
📰 Кошты ААА-гульняў уразілі карыстальнікаў сеціва.
На фоне блакаваньня ўгоды Microsoft і Activision Blizzard, шматлікія карыстачы актыўна сталі вывучаць дакумэнты, якія леглі ў аснову дадзенага рашэньня, адна са справаздач упраўленьня па канкурэнцыі й рынкам Вялікабрытаніі, аказалася асабліва цікавай!
Гаворка ідзе аб дакладзе аналітычнай фірмы International Data Group, на больш чым 400 старонак, у якім згаданы сярэдні бюджэт сучаснай ААА-гульні
▫️Першы выдавец затрачвае на стварэньне гульні 164 млн. даляраў і яшчэ 55 млн. на маркетынг;
▫️Другі выдавец затрачвае 80-350 млн. даляраў на распрацоўку й яшчэ каля 310 млн. на рэкляму;
▫️Трэці выдавец затрачвае на новую гульню ад 110 да 350 млн даляраў;
▫️Чацьвёрты выдавец назваў сумы ад 90 да 180 млн. даляраў, асобна адзначыўшы, што апошняя іх гульня абышлася ў 660 млн. за вытворчасьць і 550 за маркетынг.
У тэксьце справаздачы таксама згадана, што ў бліжэйшыя гады выдаткі будуць толькі павялічвацца (мінімум 200 млн. на гульню).
Рэакцыя карыстальнікаў на гэтую інфармацыю была вельмі неадназначная, адны зьдзівіліся такім сумам, у той час як іншыя палічылі такія кошты чаканымі — улічваючы будучыя даходы ААА-праектаў і гульняў-сэрвісаў.
На фоне блакаваньня ўгоды Microsoft і Activision Blizzard, шматлікія карыстачы актыўна сталі вывучаць дакумэнты, якія леглі ў аснову дадзенага рашэньня, адна са справаздач упраўленьня па канкурэнцыі й рынкам Вялікабрытаніі, аказалася асабліва цікавай!
Гаворка ідзе аб дакладзе аналітычнай фірмы International Data Group, на больш чым 400 старонак, у якім згаданы сярэдні бюджэт сучаснай ААА-гульні
(на жаль назовы выдаўцоў/гульняў у справаздачы не пазначаны):▫️Першы выдавец затрачвае на стварэньне гульні 164 млн. даляраў і яшчэ 55 млн. на маркетынг;
▫️Другі выдавец затрачвае 80-350 млн. даляраў на распрацоўку й яшчэ каля 310 млн. на рэкляму;
▫️Трэці выдавец затрачвае на новую гульню ад 110 да 350 млн даляраў;
▫️Чацьвёрты выдавец назваў сумы ад 90 да 180 млн. даляраў, асобна адзначыўшы, што апошняя іх гульня абышлася ў 660 млн. за вытворчасьць і 550 за маркетынг.
У тэксьце справаздачы таксама згадана, што ў бліжэйшыя гады выдаткі будуць толькі павялічвацца (мінімум 200 млн. на гульню).
Рэакцыя карыстальнікаў на гэтую інфармацыю была вельмі неадназначная, адны зьдзівіліся такім сумам, у той час як іншыя палічылі такія кошты чаканымі — улічваючы будучыя даходы ААА-праектаў і гульняў-сэрвісаў.
😱13🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Starbreeze Studios публікавалі новы кароткі тызер Payday 3.
Стваральнікі Payday 3 апублікавалі новы тызер гульні, які закліканы анансаваць, паўнавартасны паказ ґеймплэя.
Анлайн мерапрыемства прысьвечанае гэтаму павінна будзе прайсьці ў чэрвені, а каб анічога не прапусьціць і атрымаць доступ да Twitch Drops, распрацоўшчыкі рэкамэндуюць зарэгістравацца на сайце.
Рэліз гульні плянуецца на гэты год.
Раней распрацоўшчыкі адказалі на пытаньні, якія ім часта задаюць.

👍11
📰 Bandai Namco не гатовая пакідаць серыю Little Nightmares.
Аб гэтым сьведчыць новая вакансія асістэнта прадусара для Little Nightmares, якая зьявілася на сайце эўрапейскага аддзяленьня кампаніі.
Канкрэтнай інфармацыі аб тым, чым будзе займацца дадзены асістэнт няма, аднак карыстачы, цалкам абґрунтавана, лічаць, што гэта можа быць распрацоўка паўнавартаснага трыквела.
Стваральнікі франшызы са швэдзкай студыі Tarsier раней заявілі, што не плянуюць ствараць трэцюю частку Little Nightmares (і дарэчы, ужо пачалі тызерыць свой новы праект).
Калі гэта сапраўды так, то, верагодна, Little Nightmares III будзе ствараць зусім іншая студыя.
Раней Bandai Namco раскрыла падрабязнасьці продажаў серыі, якія (па стане на красавік 2023 г.) перавысілі 12 мільёнаў копіяў.

❤6👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam адбыўся рэліз гульні Darkest Dungeon II.
Darkest Dungeon II — падарожжа вырачаных у жанры рагалік. Стварайце групу, рыхтуйце Дыліжанс і адпраўляйцеся ратаваць сьвет, асьвятляючы землі, якія паміраюць, іскрай апошняй надзеі. Але памятайце, што галоўныя пагрозы могуць прыйсьці ня звонку.
Гульня знаходзілася ў раньнім доступе паўтара гады.
Кошт гульні — $19,99.
Журналісты станоўча ацанілі гульню, адзначыўшы, што сіквел дастаткова моцна адрозьніваецца ад арыґінала, аднак (са словаў GamingBolt), "у ёй усё яшчэ весела пакутаваць"!

❤11👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Аўтары Elypse абвясьцілі дату рэлізу гульні.
Акуніцеся ў трагічную гісторыю спустошанай Эліпсіі! Ваюйце з уласным лёсам у няпростым плятформер-мэтроідваніі ў дэкарацыях дзіўнага й таямнічага сьвету!
Сюжэт распавядае аб пэрсанажу па імі Нікс, які быў прынесены ў ахвяру Бездані, але цудам выжыў і зараз, коштам неверагодных намаганьняў, павінен знайсьці шлях назад!
Гульня выйдзе 17 траўня на PC, вэрсія для PlayStation і Switch зьявіцца пазьней.

⚡2👍1🔥1
📰 Новая або палепшаная Switch выйдзе не раней за вясну 2024 году.
Пра гэта абмовіўся кіраўнік кампаніі Сюнтара Фурукава, у размове з інвэстарамі.
Кіраўнік кампаніі прызнаў факт, што продажы кансолі за сем гадоў яе існаваньня пачалі падаць, аднак Nintendo усё ж спадзяецца ў 2023 фінансавым годзе прадаць яшчэ 15 мільёнаў прылад.
У ідэале, кампанія разьлічвае, каб Nintendo Switch была ў кожнага чальца сямʼі.
Па зьвестках за 31 сакавіка 2023 году, Nintendo прадала 125,6 мільёнаў адзінак сваіх прылад.

❤🔥14
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Stellaris атрымала чарговае дапаўненьне — Galactic Paragons.
Галяктычная рада велізарна й разнастайна! Разам з Galactic Paragons у вашай імпэрыі зьявяцца новыя моцныя лідары, якія ўсьлед за вамі пойдуць да зорак! Цалкам новыя мэханікі Савета й лідэраў, здольныя зьмяніць напрамак вашай імпэрыі, новыя грамадзянскія мадэлі й ня толькі — DLC Galactic Paragons дапаможа вам стварыць новую будучыню!
DLC ужо даступна для пакупкі, яго кошт — $10.49.
Сама гульня, да 18 траўня прадаецца са зьніжкай у 75% ($7.49), гэтак жа зьніжку атрымаў шэраг больш старых DLC.

❤6