Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Па Vampire Survivors ствараецца анімацыйны сэрыял.

Выданьне Deadline паведамляе, што мэдыя-кампанія Story Kitchen (якая зараз працуе над адаптацыяй Sifu) займаецца стварэньнем анімацыйнага сэрыяла, па матывах экшэн-рагаліка Vampire Survivors.

У працы прымае ўдзел стваральнік гульні Лука Галантэ, які вельмі рады супрацоўнічаць з дасьведчанымі й зацікаўленымі людзьмі, а гэтак жа яго вельмі цікавіць пытаньне — ці ўсьвядомілі яны, што ў гульні з назовам Vampire Survivors, няма ніводнага вампіра.

Кіраўніцтва Story Kitchen, у сваю чаргу, заявілі, што першапачаткова прынялі гульню за чарговы й пусты праект аб вампірах, аднак нагуляўшы больш за сто гадзін, вырашылі, што магчымасьць зрабіць працяг гісторыі Vampire Survivors робіць ім гонар.

У дадзены момант праект знаходзіцца на самым раньнім этапе свайго стварэньня (зараз студыя занята пошукам сцэнарыста для сэрыяла).
🤔8🌚2👎1👾1
📰 Моддэр інтэґраваў у The Elder Scrolls V: Skyrim VR ChatGPT.

Карыстальнік зь нікам Art_from_the_Machine прадставіў свой праект, які дазваляе NPC з Skyrim VR свабодна мець зносіны з гульцом, пры дапамозе чат-бота.

Цяпер пэрсанажы гульні могуць адказваць на пытаньні гульца й нават расказваць гісторыі! Альгарытмы бота ўлічваюць гісторыю кожнага NPC, у выніку гэтага ґенэруецца не проста агульны адказ на пытаньне, а адказ з улікам характару й біяграфіі пэрсанажа.
У дадатак да чат-боту, моддэр выкарыстаў праґраму xVASynth, якая пры дапамозе ШІ-альгарытмаў сынтэзуе патрэбны голас, ператвараючы яго з тэксту (дзякуючы чаму пэрсанажы адказваюць сваім голасам) (голас гульца ў тэкст перарабляе сыстэма распазнаньня гаворкі Whisper).

Асобна распрацоўнік адзначыў, што стварыў і ўкараніў у гульню, сваю, адносна простую сыстэму памяці, якая дазваляе NPC памятаць мінулыя размовы й рэагаваць на некаторыя рэчы вакол (напрыклад надвор’е й час).

Дату выхаду свайго праекту, аўтар пакуль не называе.
🤩18❤‍🔥1🌚1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Nintendo апублікавала новы, эпічны трэйлер The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom.

«Акунуцца ў нязьведанае, выкарыстоўвайце сілу новых здольнасьцяў і дайце волю цікаўнасьці.

У The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom для Nintendo Switch вас чакаюць эпічныя прыгоды па зямлі й нябёсах Хайрула. Вы самі можаце ствараць прыгоды ў сьвеце, які падсілкоўваецца вашым уяўленьнем
».

The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom выходзіць 12 траўня, толькі на Nintendo Switch.
13
📰 Тэхнічныя спэцыялісты з Digital Foundry назвалі Star Wars Jedi Survivor найгоршым рэлізам 2023 году.

Star Wars Jedi: Survivor (рэліз якой адбыўся нядаўна), нягледзячы на ўсе свае станоўчыя бакі, моцна расчаравала гульцоў PC-вэрсіі сваёй аптымізацыяй (а дакладней яе адсутнасьцю). Шматлікія нэґатыўныя водгукі прыцягнулі ўвагу Digital Foundry, якія пратэставалі гульню й прыйшлі да высновы, што яе катэгарычна нельга было выпускаць у рэліз, у такім выглядзе!

Гульня пачынае дастаўляць праблемы ўжо на старце, а калі дакладней у мэню налад, некаторыя зь якіх банальна немагчыма ўключыць, бо мэню вельмі дрэнна аптымізавана пад клявіятуру. Уключэньне трасіроўкі прамянёў выклікае падзеньне частаты кадраў, выправіць якую можна толькі закрыўшы гульню. Прызначэньне некаторых налад застаецца незразумелым звычайнаму карыстачу, які спрабуе выратаваць свой FPS. DLSS і XeSS у гульні не падтрымліваюцца, што дзіўна, бо гульня створана на UE4.

Калі ўсё ж у карыстача атрымоўваецца запусьціць гульню, то ён сутыкаецца з падтармажваньнямі з-за падгрузкі шэйдараў (пры чым лагі незалежаць ад ПК, так напрыклад Digital Foundry тэставалі гульню на кампутары з працэсарам Intel Core i9-12900K (які гульня практычна цалкам не выкарыстоўвае!) і відэакартай RTX 4090).

Падводзячы вынік, экспэрты заявілі, што ў такім выглядзе, гульню нельга было выпускаць і, што гэта горшы AAA-рэліз 2023!
4😁4🤔1
«Кавалачак жыцця» — канал, які падкажа, што паглядзець увечары. Рэцэнзіі на навінкі кіно і серыялаў на роднай мове.
17😍3👍2
​​📰 Стваральнік Pillars of Eternity заявіў, што жаданьні фанатаў, цалкам зьмянілі гульню (і магчыма ня да лепшага).

Аўтар серыі Pillars of Eternity Джош Соер, у інтэрвію заявіў, што гульні серыі, першапачаткова, павінны былі быць іншымі, але шмат што прыйшлося зьмяніць, дзеля жаданьняў тых, хто данаціў на гульню, на Kickstarter.

Перад пачаткам працы над Pillars of Eternity, Джош Соер доўгі час працаваў над Baldurʼs Gate і Neverwinter Nights, што ў выніку падарыла яму велізарны досьвед і сваё бачаньне жанру. Аднак распрацоўніку прыйшлося адмовіцца ад шматлікіх сваіх ідэяў, каб дагадзіць фанатам, бо асноўную фінансавую падтрымку гульня атрымала на Kickstarter, таму Соер адчуваў пачуцьцё абавязку перад людзьмі, якія яго падтрымалі.
Большасьць хацела бачыць гульню з клясычнымі мэханікамі, без інавацыяў і нечаканых новаўвядзеньняў.

«Я сапраўды адчуваў пачуцьцё абавязку перад тымі, хто выказаў падтрымку Pillars of Eternity, але таксама я адчуваў, што прымаю дрэнныя дызайнерскія рашэньні. Мне здавалася, быццам я раблю гульню горш для таго, каб спадабацца аўдыторыі, якая жадае чагосьці настальгічнага».
🤔11👀3😢2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Аўтары змрочнага экшэна Lies of P прадставілі новы кароткі ролік гульні.

«Адпраўляйцеся ў некалі багаты горад Крат, але сьцеражыцеся марыянетак, якія цяпер ім пануюць. Ці адкапаеце вы праўду, пахаваную пад яго брукаванымі вуліцамі?»

У роліку можна ўбачыць розныя будынкі й некалі яркія шыльды ў зараз ужо змрочным горадзе, поўным небясьпечных машын.

Раней стваральнікі прадставілі новую кампазыцыю з саўндтрэку гульні, а таксама прадэманстравалі экран загрузкі, крэатыўна выкананы ў выглядзе рослага носа Пінокіа.

Рэліз плянуецца на канец лета, для PlayStation, Xbox (+ Game Pass) і PC.
👍8
📰 Blizzard пачала рассылаць блоґерам і журналістам самае дарагое калекцыйнае выданьне Diablo IV.

Да рэлізу Diablo IV застаўся яшчэ цэлы месяц, аднак журналісты й блоґеры ўжо пачалі атрымліваць пасылкі з самым дарагім (яго кошт $96.66), калекцыйным выданьнем Diablo IV.

У склад калекцыйнага выданьня ўвайшлі:

▫️Суконная мапа Санктуарыя;
▫️Сьвечка Стварэньня (лямпачка на батарэйках, у форме сьвечкі);
▫️Акультны кілімок для мышы;
▫️Значок Харадрыма;
▫️Артбук калекцыйнага выданьня Diablo IV;
▫️Дзьве матавыя карціны.

А вось сама гульня ў камплект за 100$ не ўваходзіць.

Нагадаем, Diablo IV выйдзе 6 чэрвеня на ПК, PlayStation і Xbox.
🤯4👍2
📢 Дарожная мапа рэлізаў на травень, ад Беларускага геймера.

Не ведаеце, чаго чакаць ад апошняга месяца вясны?
А вось мы ведаем і падзелімся з вамі сваёй дарожнай мапай!

Redfall, зноў Hogwarts Legacy, Outlast і іншае чакае вас у траўні! Заставайцеся з намі, каб анічога не прапусьціць!

#мапа_рэлізаў
#mapa_relizaŭ
17👍3
📰 The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom "зьлілі" ў сеціва.

Карыстальнікі Reddit выявілі, што на торэнт-трэкерах зьявілася абсалютна працоўная вэрсія The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom, якую ўжо ва ўсю разабралі на відэа й скрыншоты, а некаторыя й зусім пачалі яе стрыміць.
Асобным гульцам удалося запусьціць новую Зельду на эмулятары Ryujinx.

Само сабой, інтэрнэт ужо апанавалі спойлеры, у сувязі з чым, усім фанатам франшызы варта быць асьцярожней.
Сама Nintendo сытуацыю пакуль не камэнтуе.

Афіцыйны рэліз гульні адбудзецца зусім хутка, 12 траўня.
😁15😢8❤‍🔥1🎉1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз вампірскага шутэра Redfall.

Невялікі горад Рэдфол на востраве ў штаце Масачусэтс абложаны легіёнам вампіраў. Яны прымусілі пацямнець сонца й цалкам адрэзалі востраў ад зьнешняга сьвету. Змагайцеся з крывапіўцамі ў адзінотку або абʼяднайце намаганьні зь іншымі гульцамі!

На момант напісаньня артыкула, крытыкі яшчэ не пасьпелі скласьці свае рэцэнзіі на гульню, бо Bethesda адправіла прэс-копіі шутэра ўсяго за чатыры дні да яе рэлізу!

Upd. Першыя адзнакі крытыкаў не перавышаюць 65 балаў.
Гульню лаюць за нудны адкрыты сьвет і агідны ШІ. Многія асобна адзначаюць, што Redfall зусім не выглядае так, як быццам яго стварыла Arkane.

Кошт гульні ў Steam — $69.99 (Bite Back Edition — $99.99).
Гульня таксама даступная на Xbox Series.
🤯11😢1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз стратэгіі Age of Wonders 4.

Кіруйце фантастычным царствам вашага ўласнага дызайну! Дасьледуйце новыя магічныя сфэры ў фірмовай сумесі Age of Wonders (стратэгіі 4X і пакрокавых тактычных баёў). Кіруйце фракцыяй, якая расьце й зьмяняецца, калі вы пашыраеце сваю імпэрыю з кожным ходам!

Сярэдняя адзнака гульні на OpenCritic 89 балаў з 100. Гульню хваляць за рэгульнёўнасць, прастор для мультыплэера й прапрацаваную ролевую сыстэму. Да мінусаў аднесьлі прадказальнасьць ШІ, слабы сюжэт і дрэнную аптымізацыю.

Age of Wonders 4 даступная на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
Кошт у Steam — $33.49 (Premium Edition — $60.49).
👍10
📢 Анансавана каапэратыўная RPG Pathfinder Abomination Vaults.

Pathfinder: Abomination Vaults — гэта прыгода для чацьвярых гульцоў, якім трэба будзе адправіцца ў глыбіні крэпасьці Ґонтлайт. Вандроўнікам трэба будзе ўступіць у бой, са злой вядзьмаркай Белкарай, якая сее зло па ўсім Галарыёне!

Над гульнёй працуюць BKOM Studios і Paizo (дарэчы, паводле чутак, у дадзеных студый, у распрацоўцы знаходзіцца адразу два праекты ў сусьвеце Pathfinder).

На дадзены момант, распрацоўшчыкі запусьцілі кампанію на Kickstarter.
Іншых падрабязнасьцяў аб праекце пакуль няма.
❤‍🔥8👍2
📰 Адбылася прэм'ера першага трэйлера экранізацыі Gran Turismo.

Напружаная спартовая драма, натхнёная аднайменнай відэагульнёй і заснаваная на рэальнай гісторыі таленавітага падлетка-геймера Яна Марденборо, які зь дзяцінства захапляецца аўтамабілямі й відэагульнёй «Gran Turismo», у якой ён дамогся вялікага посьпеху.
Нарэшце, Ян становіцца сапраўдным прафэсійным аўтагоншчыкам пасьля перамогі ў серыі спаборніцтваў Nissan, дзякуючы свайму трэнеру Джэку Солтару й сваім гульнявым здольнасьцям!

Галоўныя ролі выконваюць Арчы Мадэквэ й Дэвід Харбар. У сьпісе актораў таксама заяўлены Арлянда Блюм.

Прэмʼера фільма заплянавана на 11 жніўня.
👍9
​​📰 Інсайдэр Том Хендэрсан апублікаваў мапу рэлізаў прылад Sony.

Вядомы інсайдэр і журналіст Том Хендэрсан апублікаваў ґрафік будучых буйных рэлізаў прылад Sony, пад брэндам PlayStation:

🔹Project Leonardo — адзіная афіцыйна анансаваная прылада на дадзены момант, уяўлялае сабой кантролер для PS5 з гнуткай наладай элемэнтаў, яна прызначана для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.
Рэліз адбудзецца ў чацьвёртым квартале 2023 году.

🔹PS5
са здымным дыскаводам — Хендэрсан лічыць, што прэзентацыя дадзенай вэрсіі PS5 адбудзецца на найбліжэйшай PlayStation Showcase, а сам выхад адбудзецца ў верасьні 2023 году.
▫️Новае аўдыяабсталяваньне — Sony зараз працуе над двума новымі бесправаднымі аўдыяпрыладамі для PlayStation 5. Чакаецца, што Project Nomad (бесправадныя навушнікі) і Project Voyager (бесправадная гарнітура) выйдуць да канца 23 фінансавага году (сакавік 2024).

🔹Q Lite — Новая партатыўная прылада з падтрымкай тэхналёгіі Remote Play (прылада падобна на DualSense з 8-цалёвым экранам) павінна выйсьці ў чацьвёртым квартале 2023 году.

🔹PlayStation 5 Pro — Канкрэтнай інфармацыі інсайдэр назваць ня можа, але ўпэўнены, што яна па-ранейшаму ў распрацоўцы й выпуск яе павінен адбыцца ў чацьвёртым квартале 2024-га.
🤔71
📰 У Steam зьмянілі правілы адлюстраваньня трэйлераў.

Адлюстраваньне трэйлераў на старонках крамы Steam было абноўлена ўчора, каб вырашыць некаторыя нэґатыўныя моманты, якія Valve чула ад гульцоў.

Цяпер перад скрыншотамі можа разьмяшчацца ня больш за два трэйлеры перад скрыншотамі. Астатнія ролікі можна будзе зьмясьціць толькі ў самым канцы ґалерэі пасьля скрыншотаў (Valve спадзяецца, што распрацоўшчыкі першымі будуць разьмяшчаць ґеймплейныя трэйлеры, для большай інфарматыўнасьці).

Разам з гэтым, Valve дадалі катэгорыі для трэйлераў (якія будуць адлюстроўвацца над ім), для таго каб карыстач адразу мог зразумець, што перад ім, тызер, ґеймплэй або дзёньнік распрацоўшчыкаў.
👍15
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансавана вяртаньне знакамітай серыі Double Dragon — Double Dragon Gaiden Rise of the Dragons.

Выдавецтва Modus Games анансавалі Double Dragon Gaiden: Rise of the Dragons — вяртаньне легендарнага "beat ʼem up", які выходзіў раней на аркадных аўтаматах (1987) і кансолях Game Boy, і Atari (1989-2003).

У раглайтавым дапаўненьні да знакамітай байцоўскай франшызы вяртаюцца браты Double Dragon! Кожнае праходжаньне непаўторнае, а гуляць можна двума ці чатырма пачатковымі пэрсанажамі, альбо разблакаваць дзевяць дадатковых (кожны са сваімі здольнасьцямі)!

Рэліз адбудзецца ўлетку, на PC, PlayStation, Xbox і Nintendo Switch.
6👍1
📢 Стваральнікі Fall Guys анансавалі рэдактар мап і новы гульнявы сэзон.

Распрацоўнікі з Mediatonic анансавалі новы (чацьвёрты) сэзон для Fall Guys. У гульні зьявіцца 50 новых арэн, а таксама пропуск з рознымі аксэсуарамі.
Аднак галоўнай навінай распрацоўшчыкі лічаць творчы рэжым, які дазволіць ствараць уласныя мапы (выкарыстоўваючы абʼекты з арыґінальных мап) і дзеліцца імі зь іншымі гульцамі!

У вапошнія месяцы Fall Guys страціла значную частку аўдыторыі (штодня праект наведваюць ня больш за тры тысячы чалавек (пікавы анлайн складаў 172 тысячы чалавек)), прычынай можна лічыць практычна поўную адсутнасьць зваротнай сувязі з распрацоўшчыкамі, што прывяло да стагнацыі праекта.

Нагадаем, рэліз Fall Guys: Ultimate Knockout адбыўся ў жніўні 2020 году. На Metacritic гульня атрымала 80/100 балаў ад крытыкаў і 7/10 ад карыстальнікаў. У траўні 2022 году гульня перайшла на ўмоўна-бясплатную мадэль распаўсюджваньня, але пры гэтым стала эксклюзівам Epic Games Store.
👍8
📢 Распрацоўнікі Hogwarts Legacy нагадваюць пра хуткі рэліз гульні, на кансолях мінулага пакаленьня.

Напярэдадні выхаду Hogwarts Legacy на PS4 і Xbox One, распрацоўшчыкі з Avalanche Software прадставілі прэмʼеру песьні "Will I Fly (Isidoraʼs Song)" у выкананьні сьпявачкі Dune Moss (песьня прысьвечана адной з гераінь сюжэту гульні Ісідоры Морганах).

«Падарожжа Ісідоры Морганах у пошуках сакрэтаў старажытнай магіі прывяло яе на шлях, па якім мала хто мог прайсьці. Ці вырашыш ты пайсьці па яе сьлядах?»

Рэліз гульні на PS4 і Xbox One адбудзецца ўжо 5 траўня!

Дарэчы, аб Hogwarts Legacy, па зьвестках аналітычнага аґенцтва Newzoo, гульня стала самай прыбытковай у першым квартале 2023 году, перасягнуўшы чаканьні Warner Bros, на 256%!
🥱53🤔2