Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У ранні доступ выйшла дэтэктыўная гульня Shadows of Doubt.

Дзеяньне гульні Shadows of Doubt адбываецца ў 1980-х, у звышіндустрыялізаванай альтэрнатыўнай рэальнасьці. Прымерце на сябе ролю дэтэктыва: выкарыстоўвайце спэцыяльныя прылады, шукайце доказы й атрымлівайце ґрошы за раскрыцьцё злачынстваў, пошук і продаж карыснай інфармацыі й гэтак далей.

Гуляйце так, як вам хочацца, у сьвеце з поўнай сымуляцыяй падзеяў, у якім жывуць сотні пэрсанажаў. Дасьледуйце непаўторныя працэдурна-ґенэраваныя гарады: знаходзьце, сустракайце й высочвайце іх унікальных жыхароў, у кожнага зь якіх ёсьць уласныя імя, праца, кватэра й распарадак дня!

Кошт гульні $14.49 (зараз дзейнічае зьніжка ў 10%).
9👾1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox анансавалі новае DLC для Stellaris — Galactic Paragons.

Галяктычная рада велізарна й разнастайна! Разам з Galactic Paragons у вашай імпэрыі зьявяцца новыя моцныя лідары, якія ўсьлед за вамі пойдуць да зорак! Цалкам новыя мэханікі Савета й лідэраў, здольныя зьмяніць напрамак вашай імпэрыі, новыя грамадзянскія мадэлі й ня толькі — DLC Galactic Paragons дапаможа вам стварыць новую будучыню!

Разам з дапаўненьнем у гульні зьявяцца:

▫️новая мэханіка галяктычнай Рады;
▫️новае паходжаньне "Пад адзінай уладай";
▫️восем новых грамадзянскіх мадэляў;
▫️сотні новых рыс лідэраў;
▫️два новыя дрэвы традыцыяў;
▫️новыя караблі й сюжэтныя гісторыі.

Рэліз DLC адбудзецца 9 траўня.
👍10👾1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз прыгодніцкага баевіка Strayed Lights.

Пагрузіцеся ў цёмны й змрочны сьвет буйной прыроды й апаганеных гарадоў. Дапамажыце малюсенькай істоце сьвятла абудзіцца, змагайцеся са сваімі дэманамі й аднавіце раўнавагу!

Кошт звычайнага выданьня ў Steam — $12.49 (зараз дзейнічае зьніжка ў 10%).
4🔥1👾1
📢 The Lord of the Rings: Gollum абзавялася першым ґеймплэйным трэйлерам (і новымі сыстэмнымі патрабаваньнямі).

Мяркуючы па відэа, можна выказаць здагадку, што ґеймплэйны ролік, які выйшаў на канале NVIDIA закліканы хужчэй прадэманстраваць прычыну высокіх сыстэмных патрабаваньняў стэлс-экшэна чым паказаць сам гульнявы працэс (бо відэа (ў дазволе 4K і з уключанай трасіроўкай прамянёў) не паказвае суцэльнага ґеймлея, а толькі яго фрагмэнты).

Рэліз The Lord of the Rings: Gollum адбудзецца 25 траўня 2023 году на PC, PS5, PS4, Xbox Series і Xbox One.
Вэрсія для Nintendo Switch зьявіцца пазьней.
👍6🤡4🤔2👾1
📰 NetEase не падавала ў суд на Blizzard, гэта зрабіў разьюшаны ґеймер.

Раней у інтэрнэце зьявілася інфармацыя аб тым, што кітайская NetEase нібыта падала ў суд на Blizzard і запатрабавала ў яе 43,5 млн даляраў. Аднак нядаўна й сама Blizzard і NetEase абвэрглі гэтую інфармацыю.

Як высьветлілася, у суд на Blizzard і даўно не існуючую The9 (якую 14 гадоў таму выкупіла NetEase) падаў разьюшаны кітайскі ґеймер Ян Цзюнь, які для чагосьці, у графе "пазоўца" пазначыў NetEase.

Дадзены ґеймер, ужо не ўпершыню судзіцца з Blizzard, ён падаваў на кампанію ў суд, у 2009, 2010 і 2019 гадах. Прычынай апошняга пазову, было жаданьне вярнуць 2000 юаняў (≈$300) патрачаных на World of Warcraft.
😁19👾1
​​📰 Брытанскі рэгулятар заблякаваў угоду Microsoft і Activision Blizzard.

Упраўленьне па канкурэнцыі й рынках Вялікабрытаніі, насуперак чаканьням аналітыкаў, прыйшло да высноваў, што пагадненьне Microsoft і Activision Blizzard моцна паўплывае на будучыню рынку воблачных гульняў, што прывядзе да скарачэньня інавацыяў і меншага выбару для жыхароў краіны, таму угоду вырашана заблякаваць!

Microsoft ужо валодае каля 70% воблачных сэрвісаў, і патэнцыйны ўплыў кампаніі на сэктар узрасьце яшчэ больш, бо пад іх кантролем апынуцца буйныя франшызы накшталт Call of Duty і World of Warcraft. Рэгулятар лічыць, што калі ўгода не адбудзецца, то Activision сама будзе выпускаць свае праекты ў воблачных сэрвісах, тым самым, даўшы гульцам больш прасторы для выбару прадукта, без абавязковага валоданьня плятформай ад Microsoft.

На заяву ўжо адрэагавалі прэзыдэнт Microsoft Брэд Сміт і ґенэральны дырэктар Activision Бобі Коцік, абодва яны лічаць, што ругулятар ня да канца разумее сытуацыю на рынку відэагульняў і маюць намер падаць апэляцыю для скасаваньня вынесенага рашэньня.
😢8👍4🐳3😡3🔥1🗿1👾1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Новы сэзон "Арсэнал" у Apex Legends, абзавёўся новым трэйлерам.

9 траўня
, у шутэры Apex Legends, стартуе новы сэзон «Арсэнал», для якога распрацоўшчыкі падрыхтавалі мноства навінаў.
Так, да прыкладу, абновяць мапу «Край сьвету», дададуць новыя выпрабаваньні і узнагароды, палепшаць і значна пашыраць стрэльбішча, унясуць праўкі ў рэйтынгавы рэжым і безумоўна дададуць мноства новых касьметычных элемэнтаў!

У гонар гэтага, распрацоўшчыкі паказалі дынамічны трэйлер, з удзелам легендарнага стрэлка Балістыка.
👍6🗿1👾1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Ролевая гульня Vampire The Masquerade Swansong выйдзе ў Steam.

Vampire: The Masquerade — Swansong — гэта сюжэтная ролевая відэагульня, у якой гулец кіруе трыма вампірамі з рознымі вампірскімі здольнасьцямі, пераключаючыся паміж імі. На працягу ўсёй гульні пэрсанажы трапляюць у складаныя сытуацыі, у якіх гульцу прыходзіцца рабіць маральны выбар.

Праект мае ацэнку 66 на Metacritic. Гульню хваляць за выдатную гісторыю й лаюць за шматлікія іншыя элемэнты й не заўсёды ўдалыя рашэньні распрацоўнікаў.

Першапачатковы рэліз гульні адбыўся 19 траўня 2022 году, у краме Epic Games.
У Steam праект зьявіцца ўжо 25 траўня.
Гульня таксама даступная на PS5, PS4, Xbox Series, Xbox One і Nintendo Switch.
👍8🤔5👾1
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Breathedge і Poker Club.

Breathedgeвыжывайце ў адкрытым космасе! Разам са сваім несьмяротным куранём даведайцеся праўду аб раптоўнай катастрофе касьмічнага карабля. Стварайце прылады, пілатуйце транспартныя сродкі й нават кіруйце касьмічнымі станцыямі, каб выжыць і дасьледаваць абломкі.

Poker Clubсардэчна запрашаем у самы захапляльны сімулятар покера ў гісторыі. Станьце прафэсійным гульцом, удзельнічайце ў сусьветным туры, а затым уступіце ў клюб і зрабіце сабе імя ў шматкарыстальніцкіх турнірах!

❗️Забраць гульні можна да 4 траўня.
👍11👾3
📢 Адбыўся рэліз Star Wars Jedi: Survivor.

Гісторыя Кэла Кэстыса працягваецца ў STAR WARS Jedi: Survivor, эпічнай новай прыгодзе, якая прасуне Кэла далей, чым калі-небудзь! Прыгатуйцеся адправіцца ў новую эпічную прыгоду, мэта якой, ня даць галяктыцы пагрузіцца ў цемру!

Крытыкі высока ацанілі гульню (практычна на ўсіх рэсурсах, яе адзнака роўная 86 балам), гульню называюць выдатнай прыгодай і практычна лепшай ва ўсёй франшызе Star Wars.
Галоўны мінус праекта — аптымізацыя. Зь ёй усё дрэнна, гульня літаральна на вачах зьядае відэапамяць, не спраўляецца нават RTX 4090. Распрацоўнікі ўжо адрэагавалі на праблему й паабяцалі, што рэлізны патч выправіць усе гэтыя агрэхі

Дадаткова, каб парадаваць фанатаў, Respawn Entertainment выпусьцілі трэйлер гульні, у якім Марк Хэміл (Люк Скайуокер), навучае Камэрона Манахэна (Кэл Кэстыс) джэдайскім прыёмам.

Гульня даступна на PC, Xbox Series і PS5.
Кошт у Steam — $69.99.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
71👾1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз атмасфэрнай мэтроідваніі The Last Case of Benedict Fox.

Вазьміце на сябе апошнюю справу Бенедыкта Фокса й акуніцеся ў закручаны сьвет таемных арґанізацыяў, забароненых рытуалаў і халодных забойстваў. Дасьледуйце ўспаміны памерлых ахвяр, шукаючы падказкі й змагайцеся з дэманамі ў гэтай фантастычнай лаўкрафтавай мэтроідваніі!

Кошт гульні ў Steam — $12.00 (зараз дзейнічае зьніжка ў 20%).
7🤔2👍1👾1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 FromSoftware назвалі дату рэлізу Armored Core VI: Fires of Rubicon.

Дзеяньне Armored Core VI адбываецца на далёкай плянэце Рубікон-3, дзе чалавецтва знайшло новую крыніцу энэрґіі, якая магла б значна павялічыць яго тэхналягічныя магчымасьці. Аднак замест гэтага рэчыва выклікала катаклізм, які ахапіў полымем усю зорную сыстэму!
Пасьля яго паўторнага адкрыцьця праз паўстагодзьдзя, чалавецтва ізноў спрабуе атрымаць кантроль над гэтым таямнічым рэсурсам.

Гулец кіруе незалежным наймітам, які пілатуе адну з тытулаваных Браняваных ядраў, прымаючы заданьні ад пазаземных мегакарпарацый.

Рэліз адбудзецца 25 жніўня 2023 году.
👍4👾1
📰 Windows 10 больш не атрымае буйных абнаўленьняў.

Microsoft заявіла, што вэрсія 22H2, стане апошняй вэрсіяй Windows 10, у далейшым, АС будзе атрымоўваць толькі абнаўленьні зьвязаныя зь бясьпекай і выпраўленьнем багаў.

«Як паказана на старонках жыцьцёвага цыкла Windows 10, падтрымка АС скончыцца 14 кастрычніка 2025 г. Бягучая вэрсія, 22H2, будзе канчатковай вэрсіяй Windows 10, і ўсе кампутары зь ёй будуць заставацца ў падтрымцы з штомесячнымі выпускамі абнаўленьняў бясьпекі да гэтай даты.

Мы настойліва рэкамэндуем вам перайсьці на Windows 11 зараз, паколькі ніякіх дадатковых абнаўленьняў функцыяў Windows 10 больш ня будзе»
.
🎉12😐8🤡2👾1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стратэгія Gord выйдзе ў рэліз улетку.

Студыя Covenant. dev (заснаваная былымі супрацоўнікамі CD Projekt RED і 11 bit), прадставіла новы трэйлер і назвала рэлізнае акно, сваёй дэбютнай, змрочнай стратэгіі Gord, натхнёнай славянскім фальклёрам.

Gord — прыгодніцкая стратэгія для аднаго гульца. Каб выжыць, вам неабходна адбудаваць сваё селішча, але каб па-сапраўднаму перамагчы, неабходна сутыкнуцца твар у твар з тым, што чакае ў цемры за варотамі!

Гульня выйдзе гэтым летам, на PC, Xbox Series і PlayStation 5.
👍10👾1
📰 Па Vampire Survivors ствараецца анімацыйны сэрыял.

Выданьне Deadline паведамляе, што мэдыя-кампанія Story Kitchen (якая зараз працуе над адаптацыяй Sifu) займаецца стварэньнем анімацыйнага сэрыяла, па матывах экшэн-рагаліка Vampire Survivors.

У працы прымае ўдзел стваральнік гульні Лука Галантэ, які вельмі рады супрацоўнічаць з дасьведчанымі й зацікаўленымі людзьмі, а гэтак жа яго вельмі цікавіць пытаньне — ці ўсьвядомілі яны, што ў гульні з назовам Vampire Survivors, няма ніводнага вампіра.

Кіраўніцтва Story Kitchen, у сваю чаргу, заявілі, што першапачаткова прынялі гульню за чарговы й пусты праект аб вампірах, аднак нагуляўшы больш за сто гадзін, вырашылі, што магчымасьць зрабіць працяг гісторыі Vampire Survivors робіць ім гонар.

У дадзены момант праект знаходзіцца на самым раньнім этапе свайго стварэньня (зараз студыя занята пошукам сцэнарыста для сэрыяла).
🤔8🌚2👎1👾1
📰 Моддэр інтэґраваў у The Elder Scrolls V: Skyrim VR ChatGPT.

Карыстальнік зь нікам Art_from_the_Machine прадставіў свой праект, які дазваляе NPC з Skyrim VR свабодна мець зносіны з гульцом, пры дапамозе чат-бота.

Цяпер пэрсанажы гульні могуць адказваць на пытаньні гульца й нават расказваць гісторыі! Альгарытмы бота ўлічваюць гісторыю кожнага NPC, у выніку гэтага ґенэруецца не проста агульны адказ на пытаньне, а адказ з улікам характару й біяграфіі пэрсанажа.
У дадатак да чат-боту, моддэр выкарыстаў праґраму xVASynth, якая пры дапамозе ШІ-альгарытмаў сынтэзуе патрэбны голас, ператвараючы яго з тэксту (дзякуючы чаму пэрсанажы адказваюць сваім голасам) (голас гульца ў тэкст перарабляе сыстэма распазнаньня гаворкі Whisper).

Асобна распрацоўнік адзначыў, што стварыў і ўкараніў у гульню, сваю, адносна простую сыстэму памяці, якая дазваляе NPC памятаць мінулыя размовы й рэагаваць на некаторыя рэчы вакол (напрыклад надвор’е й час).

Дату выхаду свайго праекту, аўтар пакуль не называе.
🤩18❤‍🔥1🌚1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Nintendo апублікавала новы, эпічны трэйлер The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom.

«Акунуцца ў нязьведанае, выкарыстоўвайце сілу новых здольнасьцяў і дайце волю цікаўнасьці.

У The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom для Nintendo Switch вас чакаюць эпічныя прыгоды па зямлі й нябёсах Хайрула. Вы самі можаце ствараць прыгоды ў сьвеце, які падсілкоўваецца вашым уяўленьнем
».

The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom выходзіць 12 траўня, толькі на Nintendo Switch.
13
📰 Тэхнічныя спэцыялісты з Digital Foundry назвалі Star Wars Jedi Survivor найгоршым рэлізам 2023 году.

Star Wars Jedi: Survivor (рэліз якой адбыўся нядаўна), нягледзячы на ўсе свае станоўчыя бакі, моцна расчаравала гульцоў PC-вэрсіі сваёй аптымізацыяй (а дакладней яе адсутнасьцю). Шматлікія нэґатыўныя водгукі прыцягнулі ўвагу Digital Foundry, якія пратэставалі гульню й прыйшлі да высновы, што яе катэгарычна нельга было выпускаць у рэліз, у такім выглядзе!

Гульня пачынае дастаўляць праблемы ўжо на старце, а калі дакладней у мэню налад, некаторыя зь якіх банальна немагчыма ўключыць, бо мэню вельмі дрэнна аптымізавана пад клявіятуру. Уключэньне трасіроўкі прамянёў выклікае падзеньне частаты кадраў, выправіць якую можна толькі закрыўшы гульню. Прызначэньне некаторых налад застаецца незразумелым звычайнаму карыстачу, які спрабуе выратаваць свой FPS. DLSS і XeSS у гульні не падтрымліваюцца, што дзіўна, бо гульня створана на UE4.

Калі ўсё ж у карыстача атрымоўваецца запусьціць гульню, то ён сутыкаецца з падтармажваньнямі з-за падгрузкі шэйдараў (пры чым лагі незалежаць ад ПК, так напрыклад Digital Foundry тэставалі гульню на кампутары з працэсарам Intel Core i9-12900K (які гульня практычна цалкам не выкарыстоўвае!) і відэакартай RTX 4090).

Падводзячы вынік, экспэрты заявілі, што ў такім выглядзе, гульню нельга было выпускаць і, што гэта горшы AAA-рэліз 2023!
4😁4🤔1
«Кавалачак жыцця» — канал, які падкажа, што паглядзець увечары. Рэцэнзіі на навінкі кіно і серыялаў на роднай мове.
17😍3👍2