Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Blizzard анансавалі новы этап адкрытага бэта-тэставаньня Diablo 4.

З 12 па 14 траўня на PlayStation, Xbox і PC адбудзецца новы этап бэта-тэставаньні Diablo 4. Яго мэта — праверка ўстойлівасьці гульнявых сэрвэраў.

Кантэнтнае напаўненьне бэты застанецца такім жа як і ў мінулы раз (пяць клясаў, пралёг, першы сюжэтны акт і сусьветны бос Ашава).
Тыя, хто не пасьпеў зарабіць узнагароды падчас першага этапу адкрытага тэставаньня, змогуць гэта зрабіць зараз. Акрамя гэтага, распрацоўшчыкі ўводзяць новыя:

🔸тытул "Першая ахвяра" за дасягненьне Кіавашада;
🔸упрыгожваньне для маўнта "Плач Ашавы" за перамогу над сусьветным босам героем 20 (максымальнага для бэты) ўзроўню;
🔸тытул «Раньні вандроўнік» і касьметычны заплечнік з ваўчанём «Ваўчыная зграя бэты» за дасягненьне 20 узроўня.

Паўнавартасны рэліз гульні адбудзецца 6 чэрвеня.
4👍31🔥1👌1
📢 Electronic Arts апублікавалі запіс гульнявога працэсу будучага фэнтэзі-шутэра Immortals of Aveum.

Паклічце сваю сілу, спыніце Вечную вайну й выратуйце каралеўства!
Immortals of Aveum — гэта аднакарыстальніцкі магічны шутэр ад першай асобы, які распавядае гісторыю Джэка, які далучаецца да элітнага ордэна баявых чараўнікоў, каб выратаваць сьвет!

Гульня выходзіць у рэліз на PlayStation 5, Xbox Series і PC 20 ліпеня.
🤔6👍1
📰 У Steam зьявіліся старонкі некаторых гульняў ад Ubisoft.

У канцы мінулага году, Ubisoft перагледзела сваю палітыку выпуску гульня й пачала вяртаць некаторыя свае праекты ў Steam (так да прыкладу зараз у краме можна знайсьці Assassin’s Creed Valhalla, Anno 1800, Watch Dogs: Legion і іншыя).

У бліжэйшы час, у краме Valve можна будзе набыць:
🔹Far Cry 6 (11 траўня);
🔹Riders Republic (8 чэрвеня);
🔹Tom Clancy's Rainbow Six Extraction (15 чэрвеня);
🔹Monopoly Madness (22 чэрвеня).
👍10
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Працяг экшэн-плятформер Blasphemous выходзіць у рэліз улетку.

Blasphemous 2 — гэта працяг гісторыі Пакаяльніка, якому трэба будзе адправіцца ў зусім новае падарожжа па незнаёмай зямлі. На шляху герою сустрэнецца мноства незвычайных стварэньняў — як варожых, так і прыязных, а таксама шмат новай зброі й здольнасьцяў, з дапамогай якіх дасьледаваць сьвет стане значна прасьцей!

Рэліз плянуецца на жнівень 2023 году, для PC (Steam), PlayStation 5 і Xbox Series.
👍52
📰 Стваральнікі The Order: 1886 страцілі траціну сваіх супрацоўнікаў.

Кампанія Meta (былая Facebook Inc.), на фоне калаласальных страт з-за Metaverse і VR (яны панесьлі страты ў памеры 3,7 млрд даляраў), пачала масавыя скарачэньні ў сваіх падразьдзяленьнях, ужо звольнена каля 4 000 чалавек, але гэты лік плянуюць павялічыць да 10 000.

Сярод пацярпелых лічыцца студыя Ready at Dawn, знакамітая ў першую чаргу гульнёй The Order: 1886 (2015). СМІ, са спасылкай на крыніцу ўнутры кампаніі, і некаторыя звольненыя распрацоўшчыкі паведамілі, што сваіх месцаў пазбавілася каля траціны ўсіх супрацоўнікаў — у тым ліку й ґенэральны дырэктара Ру Вірасурыя.

Нажаль, ня толькі Meta займаецца зараз масавымі звальненьнямі, раней аб гэтым паведамлялі Microsoft (не абыйшлося без скандалу), Take-Two, Riot Games, EA, Twitch, Google і Hasbro.
😢10
🎉 Нам адзін год!🎂

Дзякуй, што вы з намі!
47🎉21👍5❤‍🔥2
​​📰 Былы творчы дырэктар Dragon Age, расказаў як BioWare працуе над кампаньёнамі.

Былы творчы дырэктар Dragon Age Майк Лэйдлоў, у падкасьце PC Gamer, распавёў пра тое, як BioWare працуе над кампаньёнамі ў Dragon Age.

Па словах Лейдлоў, над кожным напарнікам (часам некалькімі) працуе асобны сцэнарыст, і за ім заўсёды застаецца апошняе слова ў любым абмеркаваньні датычна гэтага кампаньёна:

«Мы верылі ў тое, што сцэнарыст павінен цалкам валодаць сваім пэрсанажам і казаць за яго. У канцы сцэнара мы праходзімся па сюжэце, глядзім, ці ўпісваецца пэрсанаж у яго, а таксама задаем адно аднаму пытаньні. Напрыклад, Мэры Кірбі адказвае за Варыка, і яе пытаюцца: "Што б адказаў Варык, калі б Сера сказала вось гэта"?»

Сцэнарыст можа нават адмовіцца ад ідэі, каб яго герой і пратаганіст маглі мець рамантычную цікавасьць адзін да аднаго (менавіта гэта й адбылося з Варыкам, бо яго сцэнарыст Мэры Кірбі ненавідзіць прапісваць раманы).

Нагадаем, адносна нядаўна, на абшарах інтэрнэту апынуўся запіс раньняй вэрсіі гульнявога працэсу новай Dragon Age: Dreadwolf, у якой можна адразу адзначыць кардыянальныя зьмены ў баявой сыстэме.
Дата рэлізу не вядома.
👍7
📰 Стваральнік Stardew Valley паказаў раньнія эскізы гульні.

Эрык Барон (ConcernedApe), апублікаваў на сваёй старонцы ў Twitter, фота нататніка, у якім рабіў накіды будучай Stardew Valley.
На фота можна бачыць эскізы джуніма й раньнія ідэі па разьвіцьці гарадзкога клюба.
Гэтак жа, Барон паказаў накіды ўзроўняў шагты (са шматлікімі сьлядамі разьлітых напояў), а таксама накід аднаго з пэрсанажаў.

Шматлікія фанаты прыйшлі да высновы, што вывучаць раньнія эскізы вельмі займальна й зараз актыўна спрабуюць угаварыць распрацоўніка стварыць артбук, па матывах сваіх старых нататнікаў.

Нагадаем, зараз ConcernedApe заняты распрацоўкай новага праекта Haunted Chocolatier (інфармацыі аб якім пакуль ня так і шмат).
18👍1
📰 Журналіст IGN пагуляў у дэма шутэра Unrecord.

«Ґеймплэй Unrecord выйшаў раней на гэтым тыдні, і ўсё кажуць аб тым, наколькі ён рэалістычны. У нас атрымалася займець дема-вэрсію гульні, каб даведацца, ці зьяўляецца яна рэальнай або гэта проста старанна прадуманая містыфікацыя!

І вось вынік — гэта сапраўды рэальная й адна з самых рэалістычных гульняў, якую мы калі-небудзь бачылі. У гульні Unrecord на дадзены момант няма даты выхаду. Але калі вы хочаце ведаць, калі выйдзе Unrecord, вы можаце дадаць яго ў сьпіс жаданага ў Steam прама зараз».

Нагадаем, што нядаўна распрацоўнікі адказалі на папулярныя пытаньні карыстальнікаў.
❤‍🔥8🤯2👀21😈1
​​📰 Кітайская карпарацыя NetEase падала ў суд на Blizzard.

У студзені, стала вядома, што Blizzard Entertainment і NetEase спынілі сваё шматгадовае супрацоўніцтва, што прывяло да немагчымасьці карыстальнікам з Кітая гуляць у такія гульні як World of Warcraft, Hearthstone, Overwatch, Diablo, StarCraft і Heroes of the Storm.
Цяпер кітайскі гігант вырашыў падаць на Blizzard у суд і патрабуе ў карпарацыі 43,5 мільёна даляраў!
Зь цікавага ў гэтым пазове можна вылучыць наступныя пункты:

▫️Blizzard павінна вярнуць ґрошы кітайскім гульцам, якія пажадалі гэтага (а гэта 1,12 мільёна) (Blizzard катэгарычна адмаўляецца кампэнсаваць сродкі кітайскім карыстальнікам);
▫️Blizzard павінна выплаціць кампэнсацыю за няроўныя палажэньні ў ліцэнзійных пагадненьнях, а таксама за страты, панесеныя з-за запасу нераспрададзеных тавараў;
▫️Blizzard неабходна вярнуць сродкі NetEase за шэраг умоў, адна зь якіх — распрацоўка гульняў, якія так і не былі выпушчаныя (NetEase сьцьвярджае, што авансам заплаціла Blizzard за распрацоўку некалькіх гульняў, якія не былі рэалізаваны).

Дарэчы, Blizzard па-ранейшаму шукае новага выдаўца для сваіх гульняў у Кітаі, а супрацоўнікі NetEase тым часам правялі абрад па выгнаньні "нячыстай карпарацыі".
🤔8🤡4🌚1
​​📰 Blizzard апублікавала сыстэмныя патрабаваньні Diablo IV.

▫️Мінімальныя:
Працэсар — Intel Core i5-2500K або AMD FX-8350;
Відэакарта — Nvidia GeForce GTX 660 або AMD Radeon R9 280;
Апэратыўная памяць — 8 ГБ;
Вольнае месца — 90 ГБ (SSD);
Дадаткова: Windows 10 64-біт, DirectX 12.

▫️Сярэднія:
Працэсар — Intel Core i5-4670K або AMD Ryzen 1300X;
Відэакарта — Nvidia GeForce GTX 970 або AMD Radeon RX 470;
Апэратыўная памяць — 16 ГБ;
Вольнае месца — 90 ГБ (SSD);
Дадаткова: Windows 10 64-біт, DirectX 12.

▫️Высокія:
Працэсар — Intel Core i7-8700K або AMD Ryzen 2700X;
Відэакарта — Nvidia GeForce RTX 2060 ці AMD Radeon RX 5700 XT;
Апэратыўная памяць — 16 ГБ;
Вольнае месца — 90 ГБ (SSD);
Дадаткова: Windows 10 64-біт, DirectX 12.

▫️Ультра (4К):
Працэсар — Intel Core i7-8700K або AMD Ryzen 7 2700X;
Відэакарта — Nvidia GeForce RTX 3080 (або сэрыя RTX 40 для поўнай падтрымкі DLSS3) або AMD Radeon RX 6800 XT;
Апэратыўная памяць — 32 ГБ;
Вольнае месца — 90 ГБ (SSD);
Дадаткова: Windows 10 64-біт, DirectX 12.

Нагадаем, рэліз Diablo IV адбудзецца 6 чэрвеня, а з 12 траўня пачынаецца новым этап бэта-тэставаньня.
👍5😱1👾1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У ранні доступ выйшла дэтэктыўная гульня Shadows of Doubt.

Дзеяньне гульні Shadows of Doubt адбываецца ў 1980-х, у звышіндустрыялізаванай альтэрнатыўнай рэальнасьці. Прымерце на сябе ролю дэтэктыва: выкарыстоўвайце спэцыяльныя прылады, шукайце доказы й атрымлівайце ґрошы за раскрыцьцё злачынстваў, пошук і продаж карыснай інфармацыі й гэтак далей.

Гуляйце так, як вам хочацца, у сьвеце з поўнай сымуляцыяй падзеяў, у якім жывуць сотні пэрсанажаў. Дасьледуйце непаўторныя працэдурна-ґенэраваныя гарады: знаходзьце, сустракайце й высочвайце іх унікальных жыхароў, у кожнага зь якіх ёсьць уласныя імя, праца, кватэра й распарадак дня!

Кошт гульні $14.49 (зараз дзейнічае зьніжка ў 10%).
9👾1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox анансавалі новае DLC для Stellaris — Galactic Paragons.

Галяктычная рада велізарна й разнастайна! Разам з Galactic Paragons у вашай імпэрыі зьявяцца новыя моцныя лідары, якія ўсьлед за вамі пойдуць да зорак! Цалкам новыя мэханікі Савета й лідэраў, здольныя зьмяніць напрамак вашай імпэрыі, новыя грамадзянскія мадэлі й ня толькі — DLC Galactic Paragons дапаможа вам стварыць новую будучыню!

Разам з дапаўненьнем у гульні зьявяцца:

▫️новая мэханіка галяктычнай Рады;
▫️новае паходжаньне "Пад адзінай уладай";
▫️восем новых грамадзянскіх мадэляў;
▫️сотні новых рыс лідэраў;
▫️два новыя дрэвы традыцыяў;
▫️новыя караблі й сюжэтныя гісторыі.

Рэліз DLC адбудзецца 9 траўня.
👍10👾1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз прыгодніцкага баевіка Strayed Lights.

Пагрузіцеся ў цёмны й змрочны сьвет буйной прыроды й апаганеных гарадоў. Дапамажыце малюсенькай істоце сьвятла абудзіцца, змагайцеся са сваімі дэманамі й аднавіце раўнавагу!

Кошт звычайнага выданьня ў Steam — $12.49 (зараз дзейнічае зьніжка ў 10%).
4🔥1👾1
📢 The Lord of the Rings: Gollum абзавялася першым ґеймплэйным трэйлерам (і новымі сыстэмнымі патрабаваньнямі).

Мяркуючы па відэа, можна выказаць здагадку, што ґеймплэйны ролік, які выйшаў на канале NVIDIA закліканы хужчэй прадэманстраваць прычыну высокіх сыстэмных патрабаваньняў стэлс-экшэна чым паказаць сам гульнявы працэс (бо відэа (ў дазволе 4K і з уключанай трасіроўкай прамянёў) не паказвае суцэльнага ґеймлея, а толькі яго фрагмэнты).

Рэліз The Lord of the Rings: Gollum адбудзецца 25 траўня 2023 году на PC, PS5, PS4, Xbox Series і Xbox One.
Вэрсія для Nintendo Switch зьявіцца пазьней.
👍6🤡4🤔2👾1
📰 NetEase не падавала ў суд на Blizzard, гэта зрабіў разьюшаны ґеймер.

Раней у інтэрнэце зьявілася інфармацыя аб тым, што кітайская NetEase нібыта падала ў суд на Blizzard і запатрабавала ў яе 43,5 млн даляраў. Аднак нядаўна й сама Blizzard і NetEase абвэрглі гэтую інфармацыю.

Як высьветлілася, у суд на Blizzard і даўно не існуючую The9 (якую 14 гадоў таму выкупіла NetEase) падаў разьюшаны кітайскі ґеймер Ян Цзюнь, які для чагосьці, у графе "пазоўца" пазначыў NetEase.

Дадзены ґеймер, ужо не ўпершыню судзіцца з Blizzard, ён падаваў на кампанію ў суд, у 2009, 2010 і 2019 гадах. Прычынай апошняга пазову, было жаданьне вярнуць 2000 юаняў (≈$300) патрачаных на World of Warcraft.
😁19👾1