Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Oxenfree 2: Lost Signals выходзіць у рэліз ужо гэтым летам.

Тэлевізары ўключаюцца й выключаюцца. Самалёты зьбіваюцца з курса. Радыёстанцыі ня могуць вяшчаць з-за перашкод. У прыбярэжным мястэчку Камене незвычайныя электрамагнітныя хвалі раптам умешваюцца ў працу электрычнага й радыёабсталяваньня. Райлі Паверлі неахвотна вяртаецца ў родны горад, каб вывучыць гэтую загадку, але знаходзіць нашмат больш, чым чакала... .

Рэліз адбудзецца 12 ліпеня на PC, PlayStation і Nintendo Switch.
6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Рэалістычны шутэр Unrecord абзавёўся новым ґеймплэйным трэйлерам.

Unrecord — гэта аднакарыстальніцкі шутэр ад першай асобы, які распавядае гісторыю тактычнага паліцыянта з пункта гледжання яго нагруднай камеры. Працуючы над раскрыццём складанай справы, вам трэба будзе выкарыстоўваць свае тактычныя і дэтэктыўныя навыкі, каб дабіцца поспеху!

Дата рэлізу не вядома.
😍12🤔3🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Абнаўленьне Relics of the Old Faith для Cult of the Lamb атрымала сьвежы трэйлер.

Ягня павінен падтрымліваць росквіт свайго Культа, вернасьць сваіх Пасьлядоўнікаў і бясспрэчную сілу падчас свайго крыжовага паходу ў бясплатным пашырэньні Relics of the Old Faith. Яно дадае зусім новыя спосабы распаўсюджваньня эванґельля Культа Ягняці з новымі магутнымі здольнасьцямі, захапляльнымі новымі пэрсанажамі й выпрабаваньнямі!

Абнаўленьне стане даступна 24 красавіка.
👍5
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Beyond Blue і Never Alone (Kisima Ingitchuna).

Beyond Blueгэта аднакарыстальніцкая гульня ў стылі прыгодніцкага апавяданьня, дзе мы апыняемся ў пульсавалым блакітным сэрцы нашай плянэты. Дасьледуйце бясконцыя цудоўныя таямніцы, схаваныя ў сусьветным акіяне!

Never Alone (Kisima Ingitchuna) — акуніцеся ў эпічнае падарожжа Нуны й Ліса, якія імкнуцца знайсьці крыніцу бесьперапыннай завеі, якая можа разбурыць увесь іх сьвет!

❗️Забраць гульні можна да 27 красавіка.
👍111
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox Interactive анансавала першае дапаўненьне да Victoria 3.

Voice of the People раскажа аб супрацьстаяньні паміж рэфармістамі, рэакцыянэрамі й рэвалюцыянерамі. Вы апынецеся ў самым цэнтры палітычнага крызісу, дзе харызматычныя гістарычныя пэрсанажы спрабуюць абараніць свае погляды!

У гульні зьявіцца новая сыстэма агітатараў — гэта вядомыя пэрсанажы (Джон Браўн, Роза Люксэмбурґ, Джузэпэ Мадзіні, Жорж Буланжэ й іншыя), якія зьяўляюцца прадстаўнікамі тых ці іншых рухаў, ўзаемадзейнічаючы (або не ўзаемадзейнічаючы) зь якімі, можна зьмяніць сваю краіну да непазнавальнасьці!

Акрамя гэтага, DLC дадасьць у гульню новыя падзеі, гістарычныя збудаваньні, рашэньні й місіі, якія пераважна зьвязаныя з гісторыяй Францыі.

Рэліз адбудзецца 22 траўня.
👍8
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Devolver Digital анансавала плятформер KarmaZoo.

Аб’ядноўвайцеся й перамагайце! KarmaZoo — гэта вясёлы плятформер для сумеснай гульні, дзе да 10 гульцоў адначасова могуць стварыць каманду й пусьціць у ход магчымасьці 50 розных пэрсанажаў, каб замкнуць пятлю й атрымаць карму!

Гульня выйдзе ўлетку на PC, PlayStation 5, Xbox Series і Nintendo Switch.
👍8
Прапануем вашай увазе цудоўны канал з сучаснай беларускай паэзіяй. Аўтар выкладае туды свае вершы ды іншую творчасьць, некалі нават з ілюстрацыямі.

Калі вас цікавіць беларуская лірыка, заходзьце!

https://t.me/kiera_dy_hardz
11
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Dead Island 2.

Вуліцы Лос-Анджэлеса захоплівае сьмяротны вірус, які ператварае гараджан у зомбі. Укус, заражэньне й больш чым проста імунітэт: даведайцеся праўду аб эпідэміі й высьветліце, кім — ці чым — вы сталі!

Крытыкі ацанілі гульню ў цэлым станоўча 75 балаў са 100 на Opencritic). У рэцэнзіях адзначаецца, што гульня атрымалася "мясной і вясёлай", аднак чагосьці прынцыпова новага прапанаваць ня можа, а калі вы не любіце лут-шутэры або экшэны пра зомбі, то мала верогдна, што гульня вам спадабаецца.

Dead Island 2 даступна на PC (Epic Games), PlayStation 5, Xbox Series X, PlayStation 4 і Xbox One.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
👍7🤔1
📰 Стваральнікі рэалістычнага шутэра Unrecord адказалі на розныя пытаньні карыстальнікаў.

▫️У першую чаргу распрацоўшчыкі запэўнілі, што іх гульня ня фэйк (яны лічаць, што гэтая задума была б дурная й дарагая);
▫️У відэа не выкарыстоўваюцца якія-небудзь рэальныя кадры, усё створана на рухавічку гульні (Unreal Engine 5);
▫️Шутэр не натхнёны нейкімі рэальнымі падзеямі. Распрацоўнікі гэтак жа пастараюцца пазьбягаць вострых тэм, па тыпе расізму, дыскрымінацыі й іншага;
▫️Распрацоўнікам пакуль складана казаць аб узроўні аптымізацыі гульні перад яе рэлізам, аднак яны ўпэўненыя, што гэта будуць прымальныя патрабаваньні (да прыкладу, частка эфэктаў не зьвязана з тэкстурамі й колькасьцю палігонаў, таму для запуску гульні не абавязкова запатрабуецца магутны кампутар, аднак на слабым "жалезе" "пры любым раскладзе, будзе цяжка ацаніць увесь візуальны патэнцыял UE5);
▫️Гульня ўжо падтрымлівае кантролер;
▫️У гульні пакуль што няма пэўнай даты (ці году) рэлізу.
👍10
📢 Blizzard анансавалі новы этап адкрытага бэта-тэставаньня Diablo 4.

З 12 па 14 траўня на PlayStation, Xbox і PC адбудзецца новы этап бэта-тэставаньні Diablo 4. Яго мэта — праверка ўстойлівасьці гульнявых сэрвэраў.

Кантэнтнае напаўненьне бэты застанецца такім жа як і ў мінулы раз (пяць клясаў, пралёг, першы сюжэтны акт і сусьветны бос Ашава).
Тыя, хто не пасьпеў зарабіць узнагароды падчас першага этапу адкрытага тэставаньня, змогуць гэта зрабіць зараз. Акрамя гэтага, распрацоўшчыкі ўводзяць новыя:

🔸тытул "Першая ахвяра" за дасягненьне Кіавашада;
🔸упрыгожваньне для маўнта "Плач Ашавы" за перамогу над сусьветным босам героем 20 (максымальнага для бэты) ўзроўню;
🔸тытул «Раньні вандроўнік» і касьметычны заплечнік з ваўчанём «Ваўчыная зграя бэты» за дасягненьне 20 узроўня.

Паўнавартасны рэліз гульні адбудзецца 6 чэрвеня.
4👍31🔥1👌1
📢 Electronic Arts апублікавалі запіс гульнявога працэсу будучага фэнтэзі-шутэра Immortals of Aveum.

Паклічце сваю сілу, спыніце Вечную вайну й выратуйце каралеўства!
Immortals of Aveum — гэта аднакарыстальніцкі магічны шутэр ад першай асобы, які распавядае гісторыю Джэка, які далучаецца да элітнага ордэна баявых чараўнікоў, каб выратаваць сьвет!

Гульня выходзіць у рэліз на PlayStation 5, Xbox Series і PC 20 ліпеня.
🤔6👍1
📰 У Steam зьявіліся старонкі некаторых гульняў ад Ubisoft.

У канцы мінулага году, Ubisoft перагледзела сваю палітыку выпуску гульня й пачала вяртаць некаторыя свае праекты ў Steam (так да прыкладу зараз у краме можна знайсьці Assassin’s Creed Valhalla, Anno 1800, Watch Dogs: Legion і іншыя).

У бліжэйшы час, у краме Valve можна будзе набыць:
🔹Far Cry 6 (11 траўня);
🔹Riders Republic (8 чэрвеня);
🔹Tom Clancy's Rainbow Six Extraction (15 чэрвеня);
🔹Monopoly Madness (22 чэрвеня).
👍10
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Працяг экшэн-плятформер Blasphemous выходзіць у рэліз улетку.

Blasphemous 2 — гэта працяг гісторыі Пакаяльніка, якому трэба будзе адправіцца ў зусім новае падарожжа па незнаёмай зямлі. На шляху герою сустрэнецца мноства незвычайных стварэньняў — як варожых, так і прыязных, а таксама шмат новай зброі й здольнасьцяў, з дапамогай якіх дасьледаваць сьвет стане значна прасьцей!

Рэліз плянуецца на жнівень 2023 году, для PC (Steam), PlayStation 5 і Xbox Series.
👍52
📰 Стваральнікі The Order: 1886 страцілі траціну сваіх супрацоўнікаў.

Кампанія Meta (былая Facebook Inc.), на фоне калаласальных страт з-за Metaverse і VR (яны панесьлі страты ў памеры 3,7 млрд даляраў), пачала масавыя скарачэньні ў сваіх падразьдзяленьнях, ужо звольнена каля 4 000 чалавек, але гэты лік плянуюць павялічыць да 10 000.

Сярод пацярпелых лічыцца студыя Ready at Dawn, знакамітая ў першую чаргу гульнёй The Order: 1886 (2015). СМІ, са спасылкай на крыніцу ўнутры кампаніі, і некаторыя звольненыя распрацоўшчыкі паведамілі, што сваіх месцаў пазбавілася каля траціны ўсіх супрацоўнікаў — у тым ліку й ґенэральны дырэктара Ру Вірасурыя.

Нажаль, ня толькі Meta займаецца зараз масавымі звальненьнямі, раней аб гэтым паведамлялі Microsoft (не абыйшлося без скандалу), Take-Two, Riot Games, EA, Twitch, Google і Hasbro.
😢10
🎉 Нам адзін год!🎂

Дзякуй, што вы з намі!
47🎉21👍5❤‍🔥2
​​📰 Былы творчы дырэктар Dragon Age, расказаў як BioWare працуе над кампаньёнамі.

Былы творчы дырэктар Dragon Age Майк Лэйдлоў, у падкасьце PC Gamer, распавёў пра тое, як BioWare працуе над кампаньёнамі ў Dragon Age.

Па словах Лейдлоў, над кожным напарнікам (часам некалькімі) працуе асобны сцэнарыст, і за ім заўсёды застаецца апошняе слова ў любым абмеркаваньні датычна гэтага кампаньёна:

«Мы верылі ў тое, што сцэнарыст павінен цалкам валодаць сваім пэрсанажам і казаць за яго. У канцы сцэнара мы праходзімся па сюжэце, глядзім, ці ўпісваецца пэрсанаж у яго, а таксама задаем адно аднаму пытаньні. Напрыклад, Мэры Кірбі адказвае за Варыка, і яе пытаюцца: "Што б адказаў Варык, калі б Сера сказала вось гэта"?»

Сцэнарыст можа нават адмовіцца ад ідэі, каб яго герой і пратаганіст маглі мець рамантычную цікавасьць адзін да аднаго (менавіта гэта й адбылося з Варыкам, бо яго сцэнарыст Мэры Кірбі ненавідзіць прапісваць раманы).

Нагадаем, адносна нядаўна, на абшарах інтэрнэту апынуўся запіс раньняй вэрсіі гульнявога працэсу новай Dragon Age: Dreadwolf, у якой можна адразу адзначыць кардыянальныя зьмены ў баявой сыстэме.
Дата рэлізу не вядома.
👍7
📰 Стваральнік Stardew Valley паказаў раньнія эскізы гульні.

Эрык Барон (ConcernedApe), апублікаваў на сваёй старонцы ў Twitter, фота нататніка, у якім рабіў накіды будучай Stardew Valley.
На фота можна бачыць эскізы джуніма й раньнія ідэі па разьвіцьці гарадзкога клюба.
Гэтак жа, Барон паказаў накіды ўзроўняў шагты (са шматлікімі сьлядамі разьлітых напояў), а таксама накід аднаго з пэрсанажаў.

Шматлікія фанаты прыйшлі да высновы, што вывучаць раньнія эскізы вельмі займальна й зараз актыўна спрабуюць угаварыць распрацоўніка стварыць артбук, па матывах сваіх старых нататнікаў.

Нагадаем, зараз ConcernedApe заняты распрацоўкай новага праекта Haunted Chocolatier (інфармацыі аб якім пакуль ня так і шмат).
18👍1