📰 Google у паніцы працуе над стварэньнем свайго пошукавіка з чат-ботам.
Выданьне The New York Times, спасылаючыся на здабытыя дакумэнты, паведамляе, што Google актыўна занялася працай над сваім пошукавікам з чат-ботам, каб канкурыраваць з сэрвісамі Bing і ChatGPT.
Прычынай рэзкай актыўнасьці карпарацыі, крыніцы NY Times называюць "паніку", пасьля заявы Samsung аб магчымай адмове ад пошукавіка Google на карысьць Bing.
Згодна з дакумэнтамі, Google зараз ня толькі сьпяшаецца дадаць функцыі штучнага інтэлекту ў існуючы пошукавік, але і жадае стварыць зусім новую пошукавую сыстэму на аснове ШІ.
Палепшаную вэрсію пошукавіка жадаюць выпусьціць ужо ў траўні, праўда пакуль абмежавана, толькі для ЗША й ня больш чым для аднаго мільёна карыстачоў. А вось новы пошукавік ад Google (згодна з ўсё той жа NYT) чакаць прыйдзецца яшчэ доўга.

🤔12👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam адбыўся рэліз інды-гульні Pets Hotel.
Сардэчна запрашаем у Pets Hotel! Тут вы зможаце адкрыць бізнэс, аб якім заўсёды марылі! Pets Hotel — гэта ўнікальная магчымасьць спраектаваць і пабудаваць такі гатэль, у якім хатнія жывёлы будуць адчуваць сябе як дома. Коткі, сабакі, чарапахі й іншыя чакаюць, калі вы пра іх паклапоціцеся!
Кошт гульні — $8.49 (зараз дзейнічае зьніжка ў 15%).

🥰10
🎁 Зараз у Steam, можна бясплатна забраць Desktop Dungeons.
Desktop Dungeons — Кожны крок у невядомасьць вылечвае вас і адкрывае новыя перашкоды, пакуль вы ведзяце новых герояў да слаўнай адстаўкі ці ганебнай сьмерці. Авалодайце тактычнымі загаворамі, уласкавіце старажытных багоў і разбагацейце з дапамогай таксідэрміі ў гэтай адзначанай узнагародамі гульні!
❗️Забраць гульню можна да 25 красавіка.
❕Колькасьць копіяў гульні абмежавана! За бясплатную гульню, калекцыйныя карткі не выдаюць!

👍8❤🔥2❤2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Minecraft Legends.
Дасьледуйце землі, поўныя разнастайных рэсурсаў у пышных біямах, якім пагражае небясьпека поўнага зьнішчэньня. Уварваньне піглін ужо пачалося, і ваша задача — сабраць хаўрусьнікаў і павесьці іх у бой за Верхні сьвет!
Крытыкі хваляць гульню за зразумеласьць і даступнасьць (асабліва ў стаўленьні да новых карыстачоў, не знаёмых з Minecraft), займальны ґеймплэй (асабліва ў каапэратыве), лаюць жа за аднастайнасьць кампаніі й спрэчныя мэханікі.
Кошт гульні ў Steam — $39.99 (гульня даступна на PC, PlayStation, Xbox і Switch).
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.

❤9
📢 Стваральнікі стратэгіі Men of War 2 паказалі сьвежы ґеймплэйны ролік.
«Побач зь вёскай Куасон, Нармандыя, 1944 год. Камандаваньне VII вайсковага корпуса ЗША страціла сувязь з артылерыстамі роты H. якія ўжо павінны былі дасягнуць Куасона. Лейтэнант Карл Юнг, камандзір 68-й мэханізаванай эскадрыльлі, атрымаў загад правесьці выратавальную апэрацыю».
Адкрытае тэставаньне гульні пачнецца 11 траўня.
Дата паўнавартаснага рэлізу не называецца.

YouTube
Men of War 2: Battle of Coisson Gameplay (American Campaign)
Enjoy 20 minutes of American campaign gameplay featuring the Battle of Coisson from Men of War 2, the real-time strategy sequel that's heading into open beta on Steam from May 11-15. The developers at Best Way describe this mission gameplay as follows: "Near…
⚡5👍3
📰 The Lord of the Rings: Gollum нечакана стала яшчэ больш патрабавальнай.
▫️Мінімальныя сыстэмныя патрабаваньні:
Працэсар — Intel i7-4770 або AMD Ryzen 5 1600;
Відэакарта — Nvidia RTX 3060 ці AMD Radeon RX 5700 XT 8GB)
Апэратыўная памяць — 16 ГБ;
Месца на дыску — 45 ГБ;
Дадаткова: Windows 10/11, DirectX 11.
▫️Рэкамендаваныя сыстэмныя патрабаваньні:
Працэсар — Intel i3-6100 або AMD Ryzen 5 2600;
Відэакарта — RTX 4070 або AMD Radeon RX 6800 XT (16GB)
Апэратыўная памяць — 32 ГБ;
Месца на дыску — 45 ГБ.
Дадаткова: Windows 10/11, DirectX 12.
Lord of the Rings: Gollum выходзіць 25 траўня на PC, PlayStation і Xbox.
▫️Мінімальныя сыстэмныя патрабаваньні:
Працэсар — Intel i7-4770 або AMD Ryzen 5 1600;
Відэакарта — Nvidia RTX 3060 ці AMD Radeon RX 5700 XT 8GB)
(раней было: Nvidia GTX 1080 ці RTX 2060);Апэратыўная памяць — 16 ГБ;
Месца на дыску — 45 ГБ;
Дадаткова: Windows 10/11, DirectX 11.
▫️Рэкамендаваныя сыстэмныя патрабаваньні:
Працэсар — Intel i3-6100 або AMD Ryzen 5 2600;
Відэакарта — RTX 4070 або AMD Radeon RX 6800 XT (16GB)
(раней было: RTX 3080);Апэратыўная памяць — 32 ГБ;
Месца на дыску — 45 ГБ.
Дадаткова: Windows 10/11, DirectX 12.
Lord of the Rings: Gollum выходзіць 25 траўня на PC, PlayStation і Xbox.
🤡15🤣7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Oxenfree 2: Lost Signals выходзіць у рэліз ужо гэтым летам.
Тэлевізары ўключаюцца й выключаюцца. Самалёты зьбіваюцца з курса. Радыёстанцыі ня могуць вяшчаць з-за перашкод. У прыбярэжным мястэчку Камене незвычайныя электрамагнітныя хвалі раптам умешваюцца ў працу электрычнага й радыёабсталяваньня. Райлі Паверлі неахвотна вяртаецца ў родны горад, каб вывучыць гэтую загадку, але знаходзіць нашмат больш, чым чакала... .
Рэліз адбудзецца 12 ліпеня на PC, PlayStation і Nintendo Switch.

❤6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Рэалістычны шутэр Unrecord абзавёўся новым ґеймплэйным трэйлерам.
Unrecord — гэта аднакарыстальніцкі шутэр ад першай асобы, які распавядае гісторыю тактычнага паліцыянта з пункта гледжання яго нагруднай камеры. Працуючы над раскрыццём складанай справы, вам трэба будзе выкарыстоўваць свае тактычныя і дэтэктыўныя навыкі, каб дабіцца поспеху!
Дата рэлізу не вядома.

😍12🤔3🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Абнаўленьне Relics of the Old Faith для Cult of the Lamb атрымала сьвежы трэйлер.
Ягня павінен падтрымліваць росквіт свайго Культа, вернасьць сваіх Пасьлядоўнікаў і бясспрэчную сілу падчас свайго крыжовага паходу ў бясплатным пашырэньні Relics of the Old Faith. Яно дадае зусім новыя спосабы распаўсюджваньня эванґельля Культа Ягняці з новымі магутнымі здольнасьцямі, захапляльнымі новымі пэрсанажамі й выпрабаваньнямі!
Абнаўленьне стане даступна 24 красавіка.

👍5
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Beyond Blue і Never Alone (Kisima Ingitchuna).
Beyond Blue — гэта аднакарыстальніцкая гульня ў стылі прыгодніцкага апавяданьня, дзе мы апыняемся ў пульсавалым блакітным сэрцы нашай плянэты. Дасьледуйце бясконцыя цудоўныя таямніцы, схаваныя ў сусьветным акіяне!
Never Alone (Kisima Ingitchuna) — акуніцеся ў эпічнае падарожжа Нуны й Ліса, якія імкнуцца знайсьці крыніцу бесьперапыннай завеі, якая можа разбурыць увесь іх сьвет!
❗️Забраць гульні можна да 27 красавіка.

👍11❤1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox Interactive анансавала першае дапаўненьне да Victoria 3.
Voice of the People раскажа аб супрацьстаяньні паміж рэфармістамі, рэакцыянэрамі й рэвалюцыянерамі. Вы апынецеся ў самым цэнтры палітычнага крызісу, дзе харызматычныя гістарычныя пэрсанажы спрабуюць абараніць свае погляды!
У гульні зьявіцца новая сыстэма агітатараў — гэта вядомыя пэрсанажы (Джон Браўн, Роза Люксэмбурґ, Джузэпэ Мадзіні, Жорж Буланжэ й іншыя), якія зьяўляюцца прадстаўнікамі тых ці іншых рухаў, ўзаемадзейнічаючы (або не ўзаемадзейнічаючы) зь якімі, можна зьмяніць сваю краіну да непазнавальнасьці!
Акрамя гэтага, DLC дадасьць у гульню новыя падзеі, гістарычныя збудаваньні, рашэньні й місіі, якія пераважна зьвязаныя з гісторыяй Францыі.
Рэліз адбудзецца 22 траўня.

👍8
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Devolver Digital анансавала плятформер KarmaZoo.
Аб’ядноўвайцеся й перамагайце! KarmaZoo — гэта вясёлы плятформер для сумеснай гульні, дзе да 10 гульцоў адначасова могуць стварыць каманду й пусьціць у ход магчымасьці 50 розных пэрсанажаў, каб замкнуць пятлю й атрымаць карму!
Гульня выйдзе ўлетку на PC, PlayStation 5, Xbox Series і Nintendo Switch.

Прапануем вашай увазе цудоўны канал з сучаснай беларускай паэзіяй. Аўтар выкладае туды свае вершы ды іншую творчасьць, некалі нават з ілюстрацыямі.
Калі вас цікавіць беларуская лірыка, заходзьце!
https://t.me/kiera_dy_hardz

Telegram
Kiera dy Hardź
Kanal pryśviečany tvorčaści biełaruskaha paeta j piśmieńnika Tarasa Taškieviča.
Vieršy, dumki, malunki j šmat čaho inšaha)
Koli majucca terminovyja pytańni — źviartajciesiа ú kamentary

❤11
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Dead Island 2.
Вуліцы Лос-Анджэлеса захоплівае сьмяротны вірус, які ператварае гараджан у зомбі. Укус, заражэньне й больш чым проста імунітэт: даведайцеся праўду аб эпідэміі й высьветліце, кім — ці чым — вы сталі!
Крытыкі ацанілі гульню ў цэлым станоўча 75 балаў са 100 на Opencritic). У рэцэнзіях адзначаецца, што гульня атрымалася "мясной і вясёлай", аднак чагосьці прынцыпова новага прапанаваць ня можа, а калі вы не любіце лут-шутэры або экшэны пра зомбі, то мала верогдна, што гульня вам спадабаецца.
Dead Island 2 даступна на PC (Epic Games), PlayStation 5, Xbox Series X, PlayStation 4 і Xbox One.

👍7🤔1
📰 Стваральнікі рэалістычнага шутэра Unrecord адказалі на розныя пытаньні карыстальнікаў.
▫️У першую чаргу распрацоўшчыкі запэўнілі, што іх гульня ня фэйк (яны лічаць, што гэтая задума была б дурная й дарагая);
▫️У відэа не выкарыстоўваюцца якія-небудзь рэальныя кадры, усё створана на рухавічку гульні (Unreal Engine 5);
▫️Шутэр не натхнёны нейкімі рэальнымі падзеямі. Распрацоўнікі гэтак жа пастараюцца пазьбягаць вострых тэм, па тыпе расізму, дыскрымінацыі й іншага;
▫️Распрацоўнікам пакуль складана казаць аб узроўні аптымізацыі гульні перад яе рэлізам, аднак яны ўпэўненыя, што гэта будуць прымальныя патрабаваньні (да прыкладу, частка эфэктаў не зьвязана з тэкстурамі й колькасьцю палігонаў, таму для запуску гульні не абавязкова запатрабуецца магутны кампутар, аднак на слабым "жалезе" "пры любым раскладзе, будзе цяжка ацаніць увесь візуальны патэнцыял UE5);
▫️Гульня ўжо падтрымлівае кантролер;
▫️У гульні пакуль што няма пэўнай даты (ці году) рэлізу.

👍10
📢 Blizzard анансавалі новы этап адкрытага бэта-тэставаньня Diablo 4.
З 12 па 14 траўня на PlayStation, Xbox і PC адбудзецца новы этап бэта-тэставаньні Diablo 4. Яго мэта — праверка ўстойлівасьці гульнявых сэрвэраў.
Кантэнтнае напаўненьне бэты застанецца такім жа як і ў мінулы раз (пяць клясаў, пралёг, першы сюжэтны акт і сусьветны бос Ашава).
Тыя, хто не пасьпеў зарабіць узнагароды падчас першага этапу адкрытага тэставаньня, змогуць гэта зрабіць зараз. Акрамя гэтага, распрацоўшчыкі ўводзяць новыя:
🔸тытул "Першая ахвяра" за дасягненьне Кіавашада;
🔸упрыгожваньне для маўнта "Плач Ашавы" за перамогу над сусьветным босам героем 20
🔸тытул «Раньні вандроўнік» і касьметычны заплечнік з ваўчанём «Ваўчыная зграя бэты» за дасягненьне 20 узроўня.
Паўнавартасны рэліз гульні адбудзецца 6 чэрвеня.
З 12 па 14 траўня на PlayStation, Xbox і PC адбудзецца новы этап бэта-тэставаньні Diablo 4. Яго мэта — праверка ўстойлівасьці гульнявых сэрвэраў.
Кантэнтнае напаўненьне бэты застанецца такім жа як і ў мінулы раз (пяць клясаў, пралёг, першы сюжэтны акт і сусьветны бос Ашава).
Тыя, хто не пасьпеў зарабіць узнагароды падчас першага этапу адкрытага тэставаньня, змогуць гэта зрабіць зараз. Акрамя гэтага, распрацоўшчыкі ўводзяць новыя:
🔸тытул "Першая ахвяра" за дасягненьне Кіавашада;
🔸упрыгожваньне для маўнта "Плач Ашавы" за перамогу над сусьветным босам героем 20
(максымальнага для бэты) ўзроўню;🔸тытул «Раньні вандроўнік» і касьметычны заплечнік з ваўчанём «Ваўчыная зграя бэты» за дасягненьне 20 узроўня.
Паўнавартасны рэліз гульні адбудзецца 6 чэрвеня.
⚡4👍3❤1🔥1👌1
📢 Electronic Arts апублікавалі запіс гульнявога працэсу будучага фэнтэзі-шутэра Immortals of Aveum.
Паклічце сваю сілу, спыніце Вечную вайну й выратуйце каралеўства!
Immortals of Aveum — гэта аднакарыстальніцкі магічны шутэр ад першай асобы, які распавядае гісторыю Джэка, які далучаецца да элітнага ордэна баявых чараўнікоў, каб выратаваць сьвет!
Гульня выходзіць у рэліз на PlayStation 5, Xbox Series і PC 20 ліпеня.

Immortals of Aveum – Gameplay First Look Trailer
Summon your power, stop the Everwar, save the realms.
Master your magic in IMMORTALS OF AVEUM™ and experience fast, fluid, first person spell-based combat, where magic is at the core of both offense and defense. Players can creatively leverage all three…

🤔6👍1
📰 У Steam зьявіліся старонкі некаторых гульняў ад Ubisoft.
У канцы мінулага году, Ubisoft перагледзела сваю палітыку выпуску гульня й пачала вяртаць некаторыя свае праекты ў Steam (так да прыкладу зараз у краме можна знайсьці Assassin’s Creed Valhalla, Anno 1800, Watch Dogs: Legion і іншыя).
У бліжэйшы час, у краме Valve можна будзе набыць:
🔹Far Cry 6 (11 траўня);
🔹Riders Republic (8 чэрвеня);
🔹Tom Clancy's Rainbow Six Extraction (15 чэрвеня);
🔹Monopoly Madness (22 чэрвеня).
У канцы мінулага году, Ubisoft перагледзела сваю палітыку выпуску гульня й пачала вяртаць некаторыя свае праекты ў Steam (так да прыкладу зараз у краме можна знайсьці Assassin’s Creed Valhalla, Anno 1800, Watch Dogs: Legion і іншыя).
У бліжэйшы час, у краме Valve можна будзе набыць:
🔹Far Cry 6 (11 траўня);
🔹Riders Republic (8 чэрвеня);
🔹Tom Clancy's Rainbow Six Extraction (15 чэрвеня);
🔹Monopoly Madness (22 чэрвеня).
👍10
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Працяг экшэн-плятформер Blasphemous выходзіць у рэліз улетку.
Blasphemous 2 — гэта працяг гісторыі Пакаяльніка, якому трэба будзе адправіцца ў зусім новае падарожжа па незнаёмай зямлі. На шляху герою сустрэнецца мноства незвычайных стварэньняў — як варожых, так і прыязных, а таксама шмат новай зброі й здольнасьцяў, з дапамогай якіх дасьледаваць сьвет стане значна прасьцей!
Рэліз плянуецца на жнівень 2023 году, для PC (Steam), PlayStation 5 і Xbox Series.

👍5⚡2