Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Жорсткі шутэр Trepang2 (натхнёны сэрыяй F.E.A.R.) выходзіць у рэліз ужо ўлетку.

Trepang2, вар’яцкі й крывавы шутэр ад першай асобы ў сьвеце далёкай будучыні, зробіць вас бясстрашным ваяром! Ворагі пашкадуюць, што яны нарадзіліся на сьвет, убачыўшы, як вы ўхіляецеся ад куль і пакідаеце за сабой адны разбурэньні ў гэтай ліхаманкавай стралялцы ня для слабанярвовых!

Рэліз адбудзецца 21 чэрвеня.
👍94👀1
📰 Monster Energy тэрарызуе гульнявую індустрыю.

Monster Beverage Corporation (вядомая энэрґетычным напоем Monster Energy), не ўпершыню нападае на гульні ў назьве якіх утрымоўваецца згадка слова "Monster" (якім нібыта валодае кампанія) ці шрыфт лягатыпа гульні, нагадвае шрыфт карпарацыі (самы вядомы выпадак — Immortals Fenyx Rising ад Ubisoft, якая раней была Gods & Monsters).

Новай ахвярай стала Dark Deception: Monsters & Mortals ад Glowstick Entertainment, аднак у вадрозьненьні ад Ubisoft, кампанія вырашыла змагацца за сваю назву і як аказалася, вытворцы Monster Energy ініцыявалі сотні судовых працэсаў па "абароне" сваіх гандлёвых марак.

Аказваецца, Monster Beverage Corporation атакавала нават гульнявыя серыі Monster Hunter і Pokemon (слова «пакемон» паходзіць ад Pocket Monsters, а ў лягатыпах выкарыстоўваюцца выявы, якія нагадваюць сьляды кіпцюроў/іклоў).
Толькі ў адной Японіі вытворца напояў падаў 134 судовыя скаргі!
🤡28🤯9👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Alice: Asylum скасаваная.

У лютым вядомы ґеймдызайнер Амэрыкан Макгі выпусьціў прыгожы 400 старонкавы дызайн-дакумэнт для Alice: Asylum — патэнцыйнага фіналю трылёгіі яго змрочных інтэрпрэтацый гісторыі "Алісы ў Краіне цудаў", які найперш быў адрасаваны ЕА.

Празь некалькі тыдняў Electronic Arts адказала Макгі й паведаміла, што вымушана адмовіцца ад праекту, палічыўшы трэцюю частку не мэтазгоднай, аднак правы на гульню выдавец хоча пакінуць за сабой (тым самым перакрыўшы ўсе шляхі для трыквела).

Ґеймдызайнер паведаміў, што больш ня будзе зьбіраць сродкі на стварэньне Alice: Asylum, а старонка на Patreon будзе пераведзена ў "сьпячы рэжым". З усімі матэрыяламі, зьвязанымі з гульнёй, зможа азнаёміцца любы ахвочы, а сам Макгі назаўжды пакідае індустрыю.
😢21👍1🤡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 EA апублікавала фінальны ґеймплэйны трэйлер Star Wars Jedi: Survivor.

Гісторыя Кэла Кэстыса працягваецца ў STAR WARS Jedi: Survivor, эпічнай новай прыгодзе, якая прасуне Кэла далей, чым калі-небудзь! Прыгатуйцеся адправіцца ў новую эпічную прыгоду, мэта якой, ня даць галяктыцы пагрузіцца ў цемру!

Рэліз гульні адбудзецца 28 красавіка на ПК, PlayStation 5 і Xbox Series.
👍6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Atlus працуе над рэмэйкам Persona 3.

Такую здагадку выказала выданьне Gematsu, на падставе выяўленага ў сеціве роліка з зачыненай унутранай прэзентацыі SEGA.
Gematsu заявіла, што ня можа пацьвердзіць сапраўднасьць відэа, аднак яе крыніцы паведамілі, што рэмэйк Persona 3 сапраўды знаходзіцца ў распрацоўцы ўжо некалькі гадоў.

Нагадаем, рэліз арыгінальнай Persona 3 адбыўся ў далёкім 2006-м годзе.
4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Konami аб’явіла дату выхаду Super Bomberman R 2.

Гіганцкі рабатызаваны чорны месяц, які кіруецца новым відам пад назвай Лугіён, пагражае зьнішчыць плянэту Бамбавік. 8 братоў Бамбермэнаў і іх новыя сябры павінны аб’яднацца й спыніць новых монстраў і іх неназванага лідэра!

Рэліз адбудзецца 14 верасьня ў Эўропе й Японіі, 13 верасьня ў Паўночнай Амэрыцы на ПК, PlayStation, Xbox і Nintendo Switch.
👍4
📰 Карыстальнікі знайшлі дату прэм’еры анімацыйнай стужкі Resident Evil: Death Island.

Фанатам серыі ўдалося выявіць на прасторах інтэрнэту дату прэм’еры сэрыяла (7 ліпеня), постэр і сьвежыя кадры.

«Аґент D.S.O. Лявон Кенэдзі выконвае місію па выратаваньні доктара Антоніа Тэйлара ад выкрадальнікаў, калі таямнічая жанчына перашкаджае яго пагоні.
Тым часам аґент B.S.A.A. Крыс Рэдфілд расьсьледуе ўспышку зомбі ў Сан-Францыска, дзе не ўдаецца вызначыць прычыну заражэньня. Адзінае, што аб’ядноўвае ахвяр, гэта тое, што ўсе яны нядаўна наведалі востраў Алькатрас. Пасьля гэтай падказкі Крыс і яго каманда накіроўваюцца на востраў, дзе іх чакае новы жах...»
👍11
📢 Стваральнікі Redfall распавялі аб яшчэ адным пратаганісты гульні.

Снайпэр Джэйкаб разам са сваім атрадам патрапіў у засаду вампіраў. Па незразумелай прычыне, адзін з монстраў узнагародзіў героя, унікальнай здольнасьцю. Апроч неверагоднай трапнасьці, Джейкаб таксама можа станавіцца нябачным і здольны адпраўляць у палёт свайго баявога крумкача.

Рэліз шутэра Redfall адбудзецца 2 траўня на PC і Xbox.
Нядаўна распрацоўшчыкі паведамілі, што прынялі рашэньне абараніць сваю гульню ад піратаў з дапамогай Denuvo.
👍42
📰 Bethesda аб’явіла дату правядзеньня чарговага мерапрыемства QuakeCon.

У гэтым годзе, мерапрыемства пройдзе ў вочным фармаце (упершыню за тры гады) у Тэхасе, з 10 па 13 жніўня, у хуткім часе жадаючыя змогуць набыць білеты для наведваньня шоў (хто ня можа прысутнічаць зможа, як звычайна, паглядзець прамую трансьляцыю).

Акрамя прэзентацый Bethesda абяцае шмат цікавых забаў у тым ліку штогадовы чэмпіянат па Quake і пераасэнсаваны івэнт BYOC (bring your own computer) ("прынясі свой кампутар").

Асобна варта адзначыць, што гэтае лета будзе багатым на розныя мерапрыемствы (нават без скасаванага Е3). Gamescom 2023 пройдзе з 23 па 27 жніўня, а 8 чэрвеня пачнецца Summer Game Fest.
👍7
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Resident Evil: Death Island атрымала новы трэйлер.

CG-мультфільм Resident Evil: Death Island працягвае падзеі Resident Evil: Vendetta, а сюжэт распавядзе пра новыя прыгоды Лявона Кэнэдзі, Крыса Рэдфілда, Джыл Валентайн і Клэр Рэдфілд, місія якіх на гэты раз, зьвязаная з сумна вядомым востравам Алькатрас і патэнцыйнай успышкай новага віруса...

Прэм’ера адбудзецца 7 ліпеня.
❤‍🔥4👍2
📰 Стваральнікі Dead Island 2 апублікавалі сыстэмныя патрабаваньні гульні.

Гульцам спатрэбіцца апэрацыйная сыстэма не ніжэй за Windows 10, 16 Гб апэратыўнай памяці й як мінімум 70 Гб на цьвёрдым дыску.

Рэліз гульні адбудзецца 21 красавіка на PlayStation 4, PlayStation 5, Xbox One Xbox Series і PC (Epic Games).
👍6
📰 Кэл Кестыс (Star Wars: Jedi) мог ня стаць джэдаем.

Такім займальным фактам падзяліўся ґеймдырэктар серыі Star Wars Jedi Сьціг Асмусэн.
Паводле яго словаў, Lucasfilm спачатку не хацела, каб Кэл Кесьціс станавіўся джэдаем у Star Wars Jedi: Fallen Order, замест гэтага прапаноўвалася зрабіць Кэла паляўнічым за галовамі, кантрабандыстам або на крайні выпадак назваць яго "Карыстальнікам Сілы".

Кампанія "дапытвала" Respawn Entertainment (пастаянныя хваляваньні нават ледзь не прымусілі распрацоўшчыкаў кінуць праект), каб даведацца, чаму пэрсанаж павінен быць менавіта джэдаем, і пераканацца ў тым, каб назва гульні працавала.

Прычынай такой пільнай увагі Амусэн лічыць "патаемнасьць" для Lucasfilm слова «джэдай», яны проста не хацелі "кінуць" яго ў бруд.
На шчасьце, з часам, Lucasfilm пачала сапраўды давяраць Respawn і дазволіла рэалізаваць ідэю.
🤔41👍1
📰 Хідэа Кадзіма паказаў новыя фота працы над Death Stranding 2.

Хідэа Кадзіма апублікаваў у Twitter некалькі новых фатаграфіяў з працэсу працы над Death Stranding 2.
На фота можна ўбачыць актораў у касьцюмах для захопу руху (з кветачкамі), некалькі камэр, а таксама кампазытара Людвіга Форсела і актора Нормана Рыдуса.

Нагадаем, што Death Stranding 2 была анансавана на The Game Awards 2022, дата рэлізу не называецца (па чутках, гэта будзе 2024).
👍81