🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Shapez і Dying Light: Enhanced Edition.
Shapez — гэта гульня аб будаўніцтве заводаў для аўтаматызацыі стварэньня й апрацоўкі ўсё больш складаных формаў на бясконцай мапе.
Dying Light: Enhanced Edition — ідэальная прыгода ў постапакаліптычным сьвеце, які апанавалі зомбі. Акрамя таго, вы атрымаеце новую машыну, дадатковы гульнявы рэжым, яшчэ дзьве зоны каранціну й два наборы.
❗️Забраць гульні можна да 13 красавіка.
‼️Dying Light недаступна на тэрыторыі Беларусі!

👍13🔥2❤1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Bohemia Interactive анансавала сваю новую гульню — Silica.
Silica — гэта красовер FPS і RTS, у якім да 3 фракцыяў змагаюцца за кантроль над плянэтай Балтарус. Кіруйце зьверху ў якасьці камандзіра або выпрабуйце дзеяньне зь першых рук, у адзіночку ці зь сябрамі. Далучайцеся да адной з двух чалавечых войскаў або высачыце іх, гуляючы за прышэльцаў!
Дата рэлізу не называецца.

👍13
📰 Blizzard вырашыла завяршыць кантэнтную падтрымку Diablo ІІІ.
29 сэзон для Diablo ІІІ афіцыйна стане апошнім "кантэнтным" сэзонам. Пачынаючы з 30 сэзона, у гульню перастануць дадаваць новыя функцыі й касьметыку.
Для 30-а сэзона распрацоўшчыкі будуць ствараць "міксы" функцыяў і ўзнагарод зь мінулых сэзонаў.
Blizzard тлумачыць такое рашэньне, жаданьнем накіраваць усе сілы на распрацоўку Diablo IV (якая выходзіць ужо 6 чэрвеня на PlayStation, Xbox і PC).

👍7😢3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Рэмэйк Resident Evil 4 абзавёўся рэжымам «Найміты».
Адбыўся рэліз рэжыму «Найміты» (які распаўсюджваецца ў выглядзе бясплатнага DLC) для рэмэйку Resident Evil 4.
Мэта рэжыму заключаецца ў тым, каб перамагчы як мага больш ворагаў і набраць як мага больш ачкоў за абмежаваны час. Забойства ворагаў рукапашнымі атакамі, стрэлы ў галаву, а таксама перамога над мацнейшымі ворагамі даюць дадатковыя сэкунды.

❤5👍3
📰 Bethesda згадала New Vegas 2 у Steam-вэрсіі Fallout 4.
У базе дадзеных Steam на старонцы Fallout 4 зьявілася згадка «newvegas2», на наступны дзень, згадка была выдаленая, аднак гэта пасьпела прыцягнуць вялікую ўвагу фанатаў гульні.
Некаторыя карыстачы мяркуюць, што узгадваньне New Vegas 2 можа быць неяк зьвязана з будучым некстґен-абнаўленьнем для Fallout 4. Гэта адзначае й партал DSOGaming, які лічыць, што ў палепшаную гульню могуць дадаць тэматычнае DLC ці нешта іншае.
Акрамя гэтай вэрсіі папулярнай застаецца й фанацкая тэорыя пра Fallout: New Vegas на рухавічку чацьвёртай часткі (супернікі гэтай тэорыі (сярод якіх усё той жа партал DSOGaming), лічаць гэта мала верагодным, бо ў такога праекта ўжо б пачалася маркетынгавая кампанія або хаця б адбылося некалькі інсайдаў з самой Bethesda.

❤🔥9🤔6
🎁 Зараз у Steam, можна бясплатна забраць Battlestar Galactica Deadlock.
У гульні Battlestar Galactica Deadlock вы возьмеце на сябе камандаваньне Каланіяльным флётам і абарону Дванаццаці калёніяў падчас Першай сайланскай вайны. У гэтай трохмернай тактычнай гульні ў вашым распараджэньні апынуцца самыя розныя тыпы караблёў.
❗️Забраць гульню можна да 9 красавіка.
❕Колькасьць копіяў гульні абмежавана! За бясплатную гульню, калекцыйныя карткі не выдаюць!

👍16❤🔥2🌭1
Вітаю спадарства!
Сьпяшаемся паведаміць вам пра старт яшчэ аднаго перакладу гульні на беларускую мову! На гэты раз, свой беларусіфікатар атрымае GTA San Andreas!
Аўтарам ідэі перакладу зьяўляецца праект па агучваньні сэрыялаў «Кавярня».
Далучыцца да перакладу можа кожны хто жадае (спасылка на Crowdin).

⚡35👍6❤🔥2🌚1
📰 Разам з рэжымам «Найміты», у Resident Evil 4 завезьлі мікратранзакцыі.
«Зьвяртаемся да знатакоў агнястрэла, калекцыянерам нажоў і да ўсіх, хто кахае зброю: вось ваш купон на доступ да цэляга арсэналу! Купон можна атрымаць у краме гандляра.
Дзякуючы яму вы зможаце атрымаць доступ да эксклюзіўнага паляпшэньня незалежна ад узроўня зброі.
Акрамя таго, пасьля атрыманьня доступу паляпшэньне зброі будзе бясплатным!»
Усяго зьявілася 23 купона (агульны кошт якіх роўны амаль $60), дзякуючы ім можна атрымаць доступ да эксклюзіўнага паляпшэньня па-за залежнасьцю ад узроўня зброі, а таксама зрабіць яго паляпшэньне бясплатным.
(Асобна Capcom адзначае, што гэта ніяк не закране тых, хто не хоча купляць купоны, усё па-ранейшаму можна паляпшаць за гульнявую валюту).

🌚12🤡2👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Жорсткі шутэр Trepang2 (натхнёны сэрыяй F.E.A.R.) выходзіць у рэліз ужо ўлетку.
Trepang2, вар’яцкі й крывавы шутэр ад першай асобы ў сьвеце далёкай будучыні, зробіць вас бясстрашным ваяром! Ворагі пашкадуюць, што яны нарадзіліся на сьвет, убачыўшы, як вы ўхіляецеся ад куль і пакідаеце за сабой адны разбурэньні ў гэтай ліхаманкавай стралялцы ня для слабанярвовых!
Рэліз адбудзецца 21 чэрвеня.

👍9❤4👀1
📰 Monster Energy тэрарызуе гульнявую індустрыю.
Monster Beverage Corporation (вядомая энэрґетычным напоем Monster Energy), не ўпершыню нападае на гульні ў назьве якіх утрымоўваецца згадка слова "Monster" (якім нібыта валодае кампанія) ці шрыфт лягатыпа гульні, нагадвае шрыфт карпарацыі (самы вядомы выпадак — Immortals Fenyx Rising ад Ubisoft, якая раней была Gods & Monsters).
Новай ахвярай стала Dark Deception: Monsters & Mortals ад Glowstick Entertainment, аднак у вадрозьненьні ад Ubisoft, кампанія вырашыла змагацца за сваю назву і як аказалася, вытворцы Monster Energy ініцыявалі сотні судовых працэсаў па "абароне" сваіх гандлёвых марак.
Аказваецца, Monster Beverage Corporation атакавала нават гульнявыя серыі Monster Hunter і Pokemon
Толькі ў адной Японіі вытворца напояў падаў 134 судовыя скаргі!

(слова «пакемон» паходзіць ад Pocket Monsters, а ў лягатыпах выкарыстоўваюцца выявы, якія нагадваюць сьляды кіпцюроў/іклоў). Толькі ў адной Японіі вытворца напояў падаў 134 судовыя скаргі!
🤡28🤯9👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Alice: Asylum скасаваная.
У лютым вядомы ґеймдызайнер Амэрыкан Макгі выпусьціў прыгожы 400 старонкавы дызайн-дакумэнт для Alice: Asylum — патэнцыйнага фіналю трылёгіі яго змрочных інтэрпрэтацый гісторыі "Алісы ў Краіне цудаў", які найперш быў адрасаваны ЕА.
Празь некалькі тыдняў Electronic Arts адказала Макгі й паведаміла, што вымушана адмовіцца ад праекту, палічыўшы трэцюю частку не мэтазгоднай, аднак правы на гульню выдавец хоча пакінуць за сабой (тым самым перакрыўшы ўсе шляхі для трыквела).
Ґеймдызайнер паведаміў, што больш ня будзе зьбіраць сродкі на стварэньне Alice: Asylum, а старонка на Patreon будзе пераведзена ў "сьпячы рэжым". З усімі матэрыяламі, зьвязанымі з гульнёй, зможа азнаёміцца любы ахвочы, а сам Макгі назаўжды пакідае індустрыю.

😢21👍1🤡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 EA апублікавала фінальны ґеймплэйны трэйлер Star Wars Jedi: Survivor.
Гісторыя Кэла Кэстыса працягваецца ў STAR WARS Jedi: Survivor, эпічнай новай прыгодзе, якая прасуне Кэла далей, чым калі-небудзь! Прыгатуйцеся адправіцца ў новую эпічную прыгоду, мэта якой, ня даць галяктыцы пагрузіцца ў цемру!
Рэліз гульні адбудзецца 28 красавіка на ПК, PlayStation 5 і Xbox Series.

👍6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Atlus працуе над рэмэйкам Persona 3.
Такую здагадку выказала выданьне Gematsu, на падставе выяўленага ў сеціве роліка з зачыненай унутранай прэзентацыі SEGA.
Gematsu заявіла, што ня можа пацьвердзіць сапраўднасьць відэа, аднак яе крыніцы паведамілі, што рэмэйк Persona 3 сапраўды знаходзіцца ў распрацоўцы ўжо некалькі гадоў.
Нагадаем, рэліз арыгінальнай Persona 3 адбыўся ў далёкім 2006-м годзе.

❤4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Konami аб’явіла дату выхаду Super Bomberman R 2.
Гіганцкі рабатызаваны чорны месяц, які кіруецца новым відам пад назвай Лугіён, пагражае зьнішчыць плянэту Бамбавік. 8 братоў Бамбермэнаў і іх новыя сябры павінны аб’яднацца й спыніць новых монстраў і іх неназванага лідэра!
Рэліз адбудзецца 14 верасьня ў Эўропе й Японіі, 13 верасьня ў Паўночнай Амэрыцы на ПК, PlayStation, Xbox і Nintendo Switch.

👍4
📰 Карыстальнікі знайшлі дату прэм’еры анімацыйнай стужкі Resident Evil: Death Island.
Фанатам серыі ўдалося выявіць на прасторах інтэрнэту дату прэм’еры сэрыяла (7 ліпеня), постэр і сьвежыя кадры.
«Аґент D.S.O. Лявон Кенэдзі выконвае місію па выратаваньні доктара Антоніа Тэйлара ад выкрадальнікаў, калі таямнічая жанчына перашкаджае яго пагоні.
Тым часам аґент B.S.A.A. Крыс Рэдфілд расьсьледуе ўспышку зомбі ў Сан-Францыска, дзе не ўдаецца вызначыць прычыну заражэньня. Адзінае, што аб’ядноўвае ахвяр, гэта тое, што ўсе яны нядаўна наведалі востраў Алькатрас. Пасьля гэтай падказкі Крыс і яго каманда накіроўваюцца на востраў, дзе іх чакае новы жах...»

👍11
📢 Стваральнікі Redfall распавялі аб яшчэ адным пратаганісты гульні.
Снайпэр Джэйкаб разам са сваім атрадам патрапіў у засаду вампіраў. Па незразумелай прычыне, адзін з монстраў узнагародзіў героя, унікальнай здольнасьцю. Апроч неверагоднай трапнасьці, Джейкаб таксама можа станавіцца нябачным і здольны адпраўляць у палёт свайго баявога крумкача.
Рэліз шутэра Redfall адбудзецца 2 траўня на PC і Xbox.
Нядаўна распрацоўшчыкі паведамілі, што прынялі рашэньне абараніць сваю гульню ад піратаў з дапамогай Denuvo.

👍4❤2