Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансавана дапаўненьне Dungeons & Dragons для Minecraft.

На прэзентацыі D&D Direct было анансавана DLC Dungeons & Dragons для Minecraft.
Гульцам прапануюць адправіцца ў легендарныя Забытыя Каралеўства й іх знакавыя лякацыі (Даліна Ледзянога Ветру, Кэндлкіп і інш.) узноўленыя ў ня менш знакамітай гульні Minecraft.

Акрамя адноўленых лякацый, з DLC дададуць мноства істот з сусьвету Dungeons & Dragons, а гэтак жа абновяць сыстэму навыкаў пэрсанажа, дададуць выбар кляса й элемэнты, якія адсылаюць да арыґінальнай настольнай гульні.

Рэліз заплянаваны на вясну гэтага году, толькі для Bedrock-вэрсіі гульні.
👍10🔥3
​​📰 Журналісты правялі расьсьледаваньне разрыву супрацоўніцтва Activision Blizzard і NetEase.

У студзені стала вядома аб разрыве шматгадовага супрацоўніцтва кітайскай NetEase і Blizzard Entertainment. Кампаніі ня сталі падаўжаць дамову, што прывяло да адключэньня рэгіянальных сэрвэраў World of Warcraft, Hearthstone, Overwatch, Diablo, StarCraft і Heroes of the Storm.

The New York Times правяло ўласнае расьсьледаваньне й выявіла шэраг фактараў, якія прывялі да разрыву адносін паміж кампаніямі:

🔹NetEase знаходзілася пад ціскам урада, які стаў больш старанна правяраць міжнародныя зьдзелкі й павялічыла штрафы за парушэньні. NetEase запытвала ў Activision Blizzard інфармацыю аб гадавым даходзе й больш зьвестак аб некаторых галінах бізнэсу кампаніі, але атрымала адмову;
🔹NetEase хацела больш кантролю над інтэлектуальнымі ўласнасьцямі Blizzard (што б адпавядаць патрабаваньням рэгулятараў Кітая) і атрымаць больш выгадныя ўмовы зьдзелкі;
🔹Бобі Коцік не давяраў кітайскім партнэрам і думаў аб спыненьні супрацоўніцтва яшчэ з 2018 году. Ён таксама быў незадаволены інвэстыцыямі NetEase ў Bungie, якая адставала ад ґрафіка распрацоўкі кантэнту для Destiny;
🔹Blizzard пагадзілася ліцэнзаваць свае гульні напрамую праз NetEase, але запатрабавала за гэта аднаразовую выплату ў памеры 500 млн долараў. NetEase адмовілася;
🔹Activision стала падазраваць NetEase у спробах схіліць кітайскі ўрад да блякаваньня зьліцьця з Microsoft.
🤯6👍1👌1
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Tunche і The Silent Age.

TuncheТунчэ (Tunche), які валодае вялікай сілай звар’яцеў, і зараз злыя істоты захопліваюць джунглі. Дапамажыце Румі (Rumi) і яе сябрам раскрыць праўду аб дзеяньнях Тунчэ (Tunche) і аднавіць мір на Амазонцы ў гэтай чароўнай гульні ў жанры roguelike!

The Silent Age акуніцеся ў постапакаліптычны сьвет, як ніколі раней, у The Silent Age! Выкарыстоўвайце падарожжа ў часе, каб разгадаць таямніцу зьнікненьня чалавецтва й выратаваць сьвет ад выміраньня. Пачніце сваё падарожжа прама зараз!

❗️Забраць гульні можна да 6 красавіка.
👍12
📢 E3 2023 Афіцыйна скасавана.

IGN са спасылкай на арґанізатараў мерапрыемства паведамілі, аб скасаваньні адраджэньня знакамітай выстаўкі ў гэтым годзе (гаворка ідзе як аб анлайн трансьляцыі так і аб мерапрыемстве ў жывую).

Аўтары мерапрыемства не змаглі прыцягнуць да яго дастатковую колькасьць удзельнікаў. Раней аб сваёй адмове удзельнічаць у імпрэзе паведамілі буйныя кампаніі накшталт Sony, Microsoft і Nintendo, а з часам свае пляны зьмяніла й Ubisoft.

E3 2023 павінна была прайсьці з 13 па 16 чэрвеня.
😢13👍2
📰 Microsoft анансавала набор Xbox Series X у камплекце з Diablo IV.

У камплект коштам 599 даляраў уваходзіць сама кансоль з кантролерам (дызайн стандартны), Diablo IV, а гэтак жа некалькі нутрагульнявых прадметаў (ездавая жывёла й набор дасьпехаў).
Акрамя прадметаў для Diablo IV, пакупнікам падораць крылы Інарыюса й гадаванца Інарыя-мурлака для Diablo III, ездавую жывёлу Зьліцьцё гневу для World of Warcraft, а таксама касьметычны набор для Diablo Immortal.

Папярэдні заказ на камплект ужо адкрыты.
Рэліз самой гульні адбудзецца 6 чэрвеня.
👍6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Path of Exile прадставілі паўнавартасны трэйлер новага DLC Crucible.

У Path of Exile: Crucible вы даведаецеся аб старажытнай расе тытанаў, якія калісьці сфармавалі першапачатковую паверхню Рэкласта. У гэтай лізе вы атрымаеце здольнасьць перакоўваць іх сілу ў сваю зброю.

Наша красавіцкае дапаўненьне зьмяшчае лігу выпрабаваньняў Горан, паляпшэньня дрэва пасіўных уменьняў Атляса, дзевяць новых уменьняў ваал, больш за дзесятак новых унікальных прадметаў, абнаўленьне Разлома й Бездані, перапрацоўку Ўзыходжаньня Сьледапыта й Дывэрсанта, карысныя новаўвядзеньні й многае іншае!

DLC стане даступна 7 красавіка на PC і 12 красавіка на кансолях Xbox і PlayStation (бясплатна).
❤‍🔥4👍2
📰 Фанаты сталі зьбіраць "калекцыі" дзіўных і сьмешных багаў The Last of Us Part I на PC.

Рэліз PC-вэрсіі The Last of Us: Part I адбыўся 28 сакавіка й выклікаў шквал нэґатыўных водгукаў ад гульцоў. Прычына — жахлівая аптымізацыя.
На дадзены момант, у гульні ўсяго толькі 39% станоўчых водгукаў у Steam.

Гульцы масава сутыкаюцца з "перагрузкай" колераў, прасадкамі FPS, зьнікненьне твараў пэрсанажаў, няправільнай працай гульнявой фізыкі, застраваньнем ў тэкстурах і шматлікім іншым (на прасторах інтэрнэту, "паламаная" гульня паступова ператвараецца ў мем).
Асобна многія адзначаюць доўгую першую загрузку (у некаторых яна доўжылася больш за 2 гадзіны, што ў выніку прывяло да немагчымасьці вярнуць ґрошы).

Naughty Dog зьбірае інфармацыю аб праблемах, аднак ужо выпушчаныя патчы істотна анічога не зьмянілі.
😁14👍2🌚21
🎁 Зараз у GOG, можна бясплатна забраць пакрокавую ролевую гульню Deep Sky Derelicts.

Deep Sky Derelictsкамбінацыя пакрокавай стратэгіі, RPG і элемэнтаў картачных гульняў. Вас чакаюць дасьледаваньні закінутых касьмічных караблёў, бітвы й паляваньне за рыштункамі — і ўсё гэта ў стылістыцы рэтрафутурыстычнага коміксу.

❗️Забраць гульню можна да 3 красавіка.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.
👍10
📰 ARK 2 перанесьлі.

Студыя Wildcard абвясьціла, што прыняла рашэньне перанесьці рэліз ARK 2 на 2024 год. Распрацоўнікі разумеюць, што гэтая навіна расчаруе гульцоў, але на гэты крок яны пайшлі дзеля падвышэньні якасьці праекту і дзеля лепшага засваеньня, новага для іх, Unreal Engine 5.

ARK 2 ствараецца для Xbox Series і PC.
👍8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Sega вырашыла забіць вожыка Соніка.

У гонар першага красавіка, Sega заявіла, што азнаёмілася са ўсімі прапановамі, заўвагамі й водгукамі гульцоў, і вырашыла, што прасьцей забіць Соніка, чым задаволіць усе запыты.

У гонар свайго жарту кампанія выпусьціла цэлую гульню The Murder of Sonic the Hedgehog, якую могуць спампаваць усе жадаючыя бясплатна.

«Вожык Сонік ... быў забіты!? Дакапайцеся да сутнасці таямніцы ў гэтай зусім новай прыгодзе!»
😱11👍3🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Frictional Games у новым трэйлеры Amnesia: The Bunker вучыць як абыходзіцца з монстрамі.

Злавесныя насельнікі закінутага бункера будуць паведамляць аб сваёй прысутнасьці ровам, па якім гульцам давядзецца вызначаць дзе ён знаходзяцца й як лепш дзейнічаць.
Монстры рэагуюць на шум, іх прыцягнуць выбухі й гукі бітваў з дробнымі ворагамі накшталт пацукоў. Так што трэба быць гатовым неадкладна ўцякаць ад небясьпекі!

Рэліз гульні адбудзецца 16 траўня на РС і кансолях PlayStation і Xbox.
👍11😱1
📰 Пры стварэньні гукаў у God of War Ragnarök пацярпелі дыні й макароны.

Фолі-дызайнер (заўв. спэцыяліст, які запісвае сынхронныя шумы) PlayStation Studios Джаана Фанг крыху распавяла аб сваёй працы над God of War Ragnarök.

Для апусканьня ў любую гульню, акрамя сюжэту й візуала, вельмі важны гук. Для таго каб ён быў ня толькі падобны на гучаньне патрабаванага прадмета/дзеяньня але й быў унікальным часта даводзіцца выкарыстоўваць падручныя сродкі (а часам і іх камбінацыю).

Так напрыклад у Ragnarök гукі капытоў каня які скача на самай справе два вантуза на драўлянай паверхні, трэск костак — паламаныя макароны, а праламаны чэрап — дыня.
👍5😁4🆒1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam адбыўся рэліз экалягічнай стратэгіі Terra Nil.

Terra Nil — гэта глыбокая экалягічная стратэгія, у якой вам трэба будзе ўдыхнуць новае жыцьцё ў бясплодную пустку. Чысьціце глебу й акіяны, саджайце дрэвы й адраджайце фауну, каб зьмяніць зьнежывелы сьвет, а затым пакінуць яго, не пакінуўшы ніводнага сьледу сваёй прысутнасьці.

Кошт гульні ў Steam $17.99.
👍81
📰 Дырэктар франшызы Diablo лічыць 4-ю частку найлепшай у серыі.

У інтэрвію PCGamesN, дырэктар франшызы Diablo Род Фергюсан выказаў меркаваньне, што Diablo IV лепшая гульня ва ўсёй франшызе:

«Diablo IV — выдатная магчымасьць далучыцца да франшызе або вярнуцца да яе. У ёй ёсьць усё, што любілі гульцы ў папярэдніх частках, і нават больш. У ёй таксама наймацнейшы сюжэт у серыі, і калі вы гуляеце дзеля гісторыі, то тут яна лепш за ўсё».

Гэтак жа Фергюсан лічыць, што гульня можа ганарыцца сваёй баявой сыстэмай, якая стала больш прадуманай і складанай (так напрыклад у гульні зьявілася сыстэма ўхіленьняў, а знаёмыя гульцам папярэдніх частак зельля зараз будуць працаваць зусім інакш), гэта (на яго думку) яшчэ адна прычына азнаёміцца з гульнёй!

Нагадаем, рэліз Diablo IV адбудзецца 6 чэрвеня.
👍7🤔6😁3