Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Аўтары Little Nightmares намякаюць на свой новы праект.

Стваральнікі Little Nightmares апублікавалі загадкавы малюнак невялікай лодкі зь людзьмі якія плывуць у цёмную далеч.
Подпіс пад відарысам кажа:

«Новы сьвет. Акцэнт на новае».

Раней распрацоўшчыкі ўжо публікавалі тызер новага праекта, але падрабязнасьцяў не абвяшчалі. Адзінае што можна зразумець з усяго гэтага — Tarsier Studios вырашыла не здраджваць былым традыцыям і працягнуць тэму хорараў.
🤔7❤‍🔥6
🎁 Зараз у Steam, можна бясплатна забраць SLUDGE LIFE.

SLUDGE LIFEцяпер вы пачатковец-тэґер па імі ПРЫВІД. Жадаеце заняць сваё месца сярод лепшых мастакоў графіці? Вывучайце маленькую выспу, на пакрытай сьлізьзю плянэце!

❗️Забраць гульню можна да 30 сакавіка.
Колькасьць копіяў гульні абмежавана! За бясплатную гульню, калекцыйныя карткі не выдаюць!
6
Вітаем усіх!

Сёння хочам параіць вам незвычайны канал Усё пра ўсё, які публікуе навіны тэхналогій, гульняў і шмат чаго яшчэ! Галоўнае, матэрыял падаецца на вельмі якаснай беларускай мове кожны дзень!!

Далучайцеся: https://t.me/allabouttexnologys
102
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Frogwares выпусьціла чарговы трэйлер Sherlock Holmes: The Awakened.

У новым трэйлеры сабраны самыя трывожныя сцэны, закліканыя паказаць гульцам нарастаючае вар’яцтва й безвыходнасьць.

Sherlock Holmes: The Awakened, рэмэйка клясычнай прыгодніцкай гульні, якая выйшла ў 2007 годзе. стане даступны 11 красавіка на РС, PlayStation 5, PlayStation 4, Xbox Series, Xbox One і Nintendo Switch.
👍11
📢 Выйшаў сьвежы ґеймплэйны трэйлер Remnant 2.

Remnant II — працяг вельмі пасьпяховай гульні Remnant: From the Ashes. Выжыўшым прадстаўнікам чалавецтва трэба будзе адправіцца ў жудасныя сьветы й уступіць у бой з новымі бязьлітаснымі стварэньнямі й богападобнымі босамі!

Новы трэйлер дэманструе бітву з адным з босаў гульні — Мацярынскім Розумам.

Рэліз гульні заплянаваны на лета, для PlayStation 5, Xbox Series і PC.
👍82👌1🆒1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Square Enix выпусьціла новы трэйлер Final Fantasy XVI, у якім паказала сьвет Валістэі.

Па ўсім сьвеце Валістэі раскіданыя Мацярынскія Крышталі — зіготкія крыштальныя горы, якія ўзвышаюцца над навакольнымі землямі, і дораць ім блаславеньне этэру. З пакаленьня ў пакаленьне людзі цягнуліся да гэтых маякоў, жадаючы прычасьціцца іх ласкі, выкарыстоўваючы этэр, каб тварыць магію й жыць у спакоі ды дастатку. Кожны Мацярынскі Крышталь прыцягнуў вялізную сілу, і на доўгія гады паміж імі ўсталяваўся ненадзейны мір. Але распаўсюджваньне Гнілі пагражае разбурыць гэты мір і зьнішчыць усе дзяржавы!

Final Fantasy XVI выходзіць 22 чэрвеня на PlayStation 5.
❤‍🔥6
📰 У сеціве зьявілася некалькі новых (магчымых) падрабязнасьцяў Counter-Strike 2.

Анонс Counter-Strike 2 адбыўся зусім нядаўна, аднак датамайнеры ўжо на ўсю моц "вандруюць" па гульнявых файлах у пошуках цікавай інфармацыі:

🔸выяўлены створаныя (але даступныя толькі распрацоўнікам) дымавыя гранаты з розным колерам дыму (карыстальнікі мяркуюць, што гэта могуць задзейнічаць у нейкім незвычайныя рэжыме);
🔸у гульні больш нельга мяняць бок рук;
🔸для гульні ствараецца новы анты-чыт VAC Live (мяркуючы па файлах, пры выяўленьні чытэра VAC Live будзе аўтаматычна завяршаць матч);
🔸знойдзены намёкі на распрацоўку новай апэрацыі (OP12) (выяўлены тры новыя калекцыі зброі й новыя касьметычныя прадметы).

❗️Інфармацыя не стаадсоткавая, перад рэлізам шмат што можа зьменіцца!

Нагадаем, зараз праходзіць закрытае бэта-тэставанне гульні, паўнавартасны рэліз плануюць на лета (праект будзе бясплатным).
9
📰 У інтэрнэце апынуліся два скрыншоты Avatar: Frontiers Of Pandora.

Карыстальнік пад нікам ScriptLeaksR6 апублікаваў два скрыншоты Avatar: Frontiers Of Pandora ад Ubisoft. Першы дэманструе бітву ад першай асобы, а другі дэманструе палёт На’ві на адным са стварэньняў плянэты Пандора.

Нагадаем, дзеяньне Frontiers Of Pandora разгортваецца паміж двума карцінамі Джэймза Кэмерана, у зусім новай вобласьці Пандоры.
Рэліз гульні плянавалі на 2022 год, аднак было вырашана яго адкласьці на нявызначаны тэрмін. Праект ствараецца для PC, PS5 і Xbox Series.
🤔8🤯1
📰 Рэмэйк Resident Evil 4 можа атрымаць пашырэньне Separate Ways.

Афіцыйна аб гэтым Capcom не заяўляла, аднак датамайнеры змаглі выявіць згадваньне пашырэньня Separate Ways (а калі дакладней згадваньне яго Японскай назвы The Another Order) у файлах гульні. Карыстальнікі мяркуюць, што яго могуць выпусьціць у якасьці паўнавартаснага DLC.

У Separate Ways галоўнай гераіняй выступае Ада Вонг (першы раз яна зьявілася ў другой гульні серыі), якая выконвае сваё таямнічае заданьне й перыядычна дапамагае Лявону выблытвацца з розных калатнеч.
👍82🌚1😈1
​​📰 Сімулятар жыцьця Life By You цалкам адчынены для экспэрымэнтаў.

Пра гэта, падчас інтэрвію выданьню PCGamer паведаміў кіраўнік распрацоўкі гульні й былы ґеймдызайнер The Sims 2 Род Хамбл.

Як паведамлялася раней, у гульню будзе ўбудаваны цэлы масіў рэдактараў, які дазваляе мяняць зьнешні выгляд пэрсанажаў, мэблі й адзеньня, ствараць уласныя сцэнары, дыялёгі, квэсты й ляндшафты, а таксама імпартаваць мадэлі, анімацыі й нават дадаваць свае скрыпты.

Аднак акрамя гэтага, гульцам прапануюць «дасьледаваць сваю сэксуальнасьць». Хоць у гульні й ня будзе інтымных сцэн, гульцы змогуць адключыць шэйдары цэнзуры й убачыць галізну, а жадаючыя змогуць ствараць і выкарыстоўваць моды 18+. Пры гэтым Род Хамбл запэўнівае, што стваральнікі не зьбіраюцца зьвяртацца да збору тэлемэтрыі (як гэта робіць The Sims).

Адзінае, што распрацоўшчыкі катэгарычна хочуць выключыць са сьвету Life By You — гэта хваробы й ґвалт. Пэрсанажы могуць памерці, але ня ад чужой рукі й ня ад захворваньняў, і стваральнікі паклапаціліся, каб ствараць жорсткія моды было ня так проста.

Life By You выходзіць у раньні доступ 12 верасьня.
🤔7👍4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансавана дэтэктыўная пясочніца Shadows of Doubt.

Дзеяньне гэтага навукова-фантастычнага стэлс-дэтэктыва ў стылі нуар адбываецца на вуліцах працэдурна ґенэраванага горада, які заграз у злачыннасьці й карупцыі. Атрымайце асалоду ад захапляльнай гульні у жанры пясочніцы з поўнай сымуляцыяй падзеяў!

Гульня выходзіць у раньні доступ 24 красавіка. Распрацоўнікі падрыхтавалі сваім будучым гульцам адмысловую анкету, у якой яны могуць распавесьці аб сваіх чаканьнях ад раньняга доступу.
👍71🤩1
📰 ЕА накіроўвае ўсе сілы на распрацоўку Dragon Age: Dreadwolf.

Журналісты VentureBeat падзяліліся інфармацыяй аб ходзе працы над Dragon Age: Dreadwolf. Згодна зь ёй, ЕА кідае на распрацоўку й паліроўку праекта разнастайныя сілы.
Так да прыкладу стала вядома, што на стварэньне гульні перакінутая частка каманды Mass Effect (згодна з крыніцай, новая гульня серыі знаходзіцца на вельмі раньнім этапе распрацоўкі ў якім задзейнічана меншая частка супрацоўнікаў).

Аднак акрамя гэтага, EA прыцягнула да працы над Dreadwolf былога прадзюсара й вэтэран BioWare з больш чым 20-гадовым досьведам Марка Дарра, які выконвае ролю кансультанта.

Дата рэлізу не вядома (інсайдэры лічаць, што чакаць гульню сёлета не варта).
Нагадаем, раней у сеціве зьявіліся кадры альфа-вэрсіі гульні.
🔥8
📢 Nintendo паказала новы ґеймплэйны ролік The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom.

Азнаёмцеся з новымі здольнасьцямі Лінка ў гэтай дэманстрацыі ґеймплэя The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom, прадстаўленай прадзюсарам серыі Эйдзі Аонума.

Рэліз The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom адбудзецца 12 траўня выключна на Nintendo Switch.
5👍3🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз The Last of Us Part I на PC.

Акунуцца ў драматычную гісторыю пра незабыўных пэрсанажаў у гульні The Last of Us! У сьвеце, дзе цывілізацыя зьнішчана, а заражаныя й ўзмужнелыя выжыўшыя бясчынствуюць, Джоэл, павінен вызваліць 14-гадовую Элі з вайсковай каранціннай зоны.
Хто б толькі ведаў, што гэтае маленькае заданьне абернецца найнебясьпечнай прыгодай па ўсёй краіне... .

Кошт гульні ў Steam — 49,99$ (водгукі карыстальнікаў PC пераважна адмоўныя (гульню лаюць за вельмі дрэнную аптымізацыю)).
У бліжэйшы час пачнуцца стрымы-праходжаньні гэтай гульні на канале Рудзі (раім далучыцца)!
👍13🥴1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз "галівудскага" шутэра Crime Boss: Rockay City.

Гэта экшэн-шутэр пра арґанізаваную злачыннасьць з войнамі за тэрыторыю ад першай асобы, у які можна гуляць у вадзіночку ці зь сябрамі. Прымерце ролю Трэвіса Бэйкера, які зьбіраецца стаць новым каралём Рокая!

Ацэнка гульні на Metacritic 55 балаў. Гульню параўноўваюць з другагатунковым фільмам, які мае свой пэўны шарм. Галоўны мінус гульні на думку крытыкаў — мноства цікавых мэханік, якія гульня не выкарыстоўвае.

Гульня даступная для пакупкі ў EGS.
🤔4
📰 Valve спыніць падтрымку Steam на састарэлых Windows.

З 1 студзеня 2024 году Steam перастане працаваць на Windows 7, 8 і 8.1.
Такую інфармацыю абвясьціла Valve у допісе аб абнаўленьні бэта-кліента Steam.

Чыньнікамі такога рашэньня называюць новую вэрсію ўбудаванага ў кліент Google Chrome (які ўжо не працуе на вышэй паказаных АС), а гэтак жа банальныя меркаваньні бяспекі (новыя вэрсіі кліента Steam маюць патрэбу ў абнаўленьнях і сыстэмах бясьпекі, даступных толькі ў Windows 10 і вышэй).
👍14🌚1
📢 Стваральнікі Total War: Warhammer 3 паказалі ґеймплэй новага DLC Forge Of The Chaos Dwarfs.

«Прыйшоў час паглядзець, як спраўляюцца са справамі баявыя воінствы Жатана Чорнага! Чакайце шмат агню, шмат заводаў і шмат вельмі няшчасных шкілетаў... 💀»

Рэліз Forge of the Chaos Dwarfs адбудзецца 13 красавіка (даступны папярэдні заказ са зьніжкай у 10%).
5👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox назвалі дату рэлізу DLC Domination для Europa Universalis IV.

Вазьміце пад свой кантроль адну з найвялікшых імпэрыяў у гісторыі й прывядзіце яе да ўсеагульнага панаваньня ў гэтым новым дапаўненьні да Europa Universalis IV. З новымі місіямі, новымі варыянтамі выбару й вялікай колькасьцю дададзенага гістарычнага кантэнту EU4: Domination дае вам усё неабходнае, каб размаляваць сьвет у свае колеры!

Рэліз адбудзецца 18 красавіка.
🔥8👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансавана дапаўненьне Dungeons & Dragons для Minecraft.

На прэзентацыі D&D Direct было анансавана DLC Dungeons & Dragons для Minecraft.
Гульцам прапануюць адправіцца ў легендарныя Забытыя Каралеўства й іх знакавыя лякацыі (Даліна Ледзянога Ветру, Кэндлкіп і інш.) узноўленыя ў ня менш знакамітай гульні Minecraft.

Акрамя адноўленых лякацый, з DLC дададуць мноства істот з сусьвету Dungeons & Dragons, а гэтак жа абновяць сыстэму навыкаў пэрсанажа, дададуць выбар кляса й элемэнты, якія адсылаюць да арыґінальнай настольнай гульні.

Рэліз заплянаваны на вясну гэтага году, толькі для Bedrock-вэрсіі гульні.
👍10🔥3
​​📰 Журналісты правялі расьсьледаваньне разрыву супрацоўніцтва Activision Blizzard і NetEase.

У студзені стала вядома аб разрыве шматгадовага супрацоўніцтва кітайскай NetEase і Blizzard Entertainment. Кампаніі ня сталі падаўжаць дамову, што прывяло да адключэньня рэгіянальных сэрвэраў World of Warcraft, Hearthstone, Overwatch, Diablo, StarCraft і Heroes of the Storm.

The New York Times правяло ўласнае расьсьледаваньне й выявіла шэраг фактараў, якія прывялі да разрыву адносін паміж кампаніямі:

🔹NetEase знаходзілася пад ціскам урада, які стаў больш старанна правяраць міжнародныя зьдзелкі й павялічыла штрафы за парушэньні. NetEase запытвала ў Activision Blizzard інфармацыю аб гадавым даходзе й больш зьвестак аб некаторых галінах бізнэсу кампаніі, але атрымала адмову;
🔹NetEase хацела больш кантролю над інтэлектуальнымі ўласнасьцямі Blizzard (што б адпавядаць патрабаваньням рэгулятараў Кітая) і атрымаць больш выгадныя ўмовы зьдзелкі;
🔹Бобі Коцік не давяраў кітайскім партнэрам і думаў аб спыненьні супрацоўніцтва яшчэ з 2018 году. Ён таксама быў незадаволены інвэстыцыямі NetEase ў Bungie, якая адставала ад ґрафіка распрацоўкі кантэнту для Destiny;
🔹Blizzard пагадзілася ліцэнзаваць свае гульні напрамую праз NetEase, але запатрабавала за гэта аднаразовую выплату ў памеры 500 млн долараў. NetEase адмовілася;
🔹Activision стала падазраваць NetEase у спробах схіліць кітайскі ўрад да блякаваньня зьліцьця з Microsoft.
🤯6👍1👌1