Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Netflix стварае адразу 86 новых гульняў.

Стрымінгавы гігант Netflix распавёў падрабязьней аб сваіх ґрандыёзных плянах на гульнявую індустрыю. На дадзены момант, у распрацоўцы знаходзіцца 86 праектаў (16 зь іх ствараюць унутраныя студыі, астатнія 70 іншыя студыі), у гэтым годзе, у рэліз павінна выйсьці 40 праектаў!

Віцэ-прэзыдэнт кампаніі Лін Лумбе распавяла аб тым, што кампанія будзе выкарыстоўваць "больш стратэгічны" падыход у рамках распрацоўкі гульняў, супрацоўнічаючы з Ubisoft і іншымі студыямі.
Асобнае месца ў плянах Netflix займаюць гульні па ўласных франшызах (напрыклад «Вельмі дзіўныя справы»).

Цікава, што нягледзячы на маштабныя пляны, кампанія не змагла падаць новую статыстыку аб загрузках гульняў з сэрвісу (летась, толькі 1% падпісантаў загрузіў якую-небудзь з прадстаўленых на сэрвісе гульняў).
🌚16👍1
📰 Рэмэйк Gothic плянуюць выпусьціць у 2024 годзе.

Распрацоўнікі з Alkimia Interactive, далі інтэрвію нямецкай газэце Der Standard, дзе падзяліліся некаторымі фактамі аб будучай гульні.

Новая вэрсія гульні стане крыху больш, чым арыгінал (дзесьці на 15-20%), разам з гэтым, у гульні зьявіцца новы кантэнт, напрыклад абяцаюць дадаць больш квэстаў за кожны з трох лаґераў. Па словах распрацоўшчыкаў, у арыґінальнай вэрсіі іх было мала, з-за чаго праходжаньне хутка заканчвалася.
Акрамя гэтага, распрацоўшчыкі перапрацавалі арыґінальны саўндтрэк і дадалі да яго новыя кампазыцыі.

Дакладнай даты рэлізу Alkimia Interactive сказаць ня можа, але мяркуюць, што гэта будзе 2024 год.

P.S. На фота можна ўбачыць сьвет гульні ў стане на сакавік бягучага году.
13👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Выйшаў другі эпізод міні анімэ-сэрыяла па рэмэйку Resident Evil 4.

У
эпізодзе пад назовам "Leon and the Mysterious Village" Лявон просіць Эшлі трымацца побач зь ім, але нягледзячы на абяцаньне дзяўчына ўвесь час аказваецца ў небяспэцы.

Першую серыю можна паглядзець тут.

Дарэчы аб самім Resident Evil 4 — зьявілася інфармацыя аб памеры гульні на кансолях (што цікава, карыстачам Xbox месца запатрабуецца больш):

▫️PlayStation 4 — 30,9 ГБ;
▫️PlayStation 5 — 58 Гб;
▫️Xbox Series — 67,18 ГБ.

Нагадаем, рэліз рэмэйку Resident Evil 4 намечаны на 24 сакавіка.
🔥13👍1
📢 Valve афіцыйна анансавала Counter-Strike 2.

Кампанія
Valve афіцыйна прадставіла Counter-Strike 2 на рухавічку Source 2. Прома-ролік апублікаваны на афіцыйным канале Valve крыху распавядае аб навінах гульні, сярод іх:
▫️палепшаны tickrate на сэрвэрах (што дазваляе дакладней рэгістраваць пападаньні ў супернікаў);
▫️новая ґрафіка й фізыка (да прыкладу дым зараз можа пранікаць у пабітыя вокны й шчыліны ў дзьвярах, а калі па ім страляць — то ён расьсейваецца хутчэй);
▫️перапрацаваны інтэрфейс і гук;
▫️больш рэалістычны эфэкт крыві.

Рэліз гульні на PC павінен адбыцца ўлетку.
Акрамя гэтага, Valve анансавала старт зачыненага бэта-тэставаньня гульні. Кампанія будзе адбіраць гульцоў у вадпаведнасьці са сваімі крытэрамі.
Абраныя ґеймеры атрымаюць апавяшчэньне ў кліенце CS:GO, пасьля чаго ім адкрыецца магчымасьць запісацца на бэту.
1531
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Аўтары Dead Island 2 паказалі ўступны ролік гульні.

Паглядзіце стыльны ўступны ролік Dead Island 2, створаны ELASTIC, адзначанай узнагародамі творчай студыяй, якая стварыла адны з самых культавых эпізодаў за апошнія гады. Адкрыйце для сябе Лос-Анджэлес, які зараз заплямлены жахам, і акуніцеся ва ўнікальны тон гульні, рыхтуючыся да білета ў адзін канец!

Нагадаем, рэліз гульні адбудзецца 21 красавіка на PC, PlayStation і Xbox.
7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Стваральнікі Senua’s Saga: Hellblade 2 паказалі вынікі сваёй працы над анімацыяй твару.

Ninja Theory паказала сьвежы ролік Senua’s Saga: Hellblade II, які дэманструе захоп мімікі для анімацыі твару галоўнай гераіні ў рэальным часе.

Дата рэлізу Senua’s Saga: Hellblade II па-ранейшаму невядомая, аднак распрацоўшчыкі запэўніваюць, што ў параўнаньні зь сіквэлям, першая частка будзе выглядаць як інды-гульня!
10❤‍🔥2👍2😱1
📢 Стваральнікі Warframe паказалі ґеймплэй сваёй новай MMO — Soulframe.

Дадзеная дэманстрацыя (са словаў аўтараў) не зьяўляецца "клясычнай" прэзентацыяй, але распрацоўшчыкам вельмі захацелася падзеліцца з супольнасьцю хоць нейкай сьвежай і цікавай інфармацыяй.

Soulframe — гэта будучая бясплатная прыгодніцкая гульня з адкрытым сьветам, на якую моцна паўплывалі працы Хаяо Міядзакі.

Дата рэлізу невядома.
🤔6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Выйшаў трэці эпізод міні анімэ-сэрыяла па рэмэйку Resident Evil 4.

Трэці эпізод расказвае аб спробе нашых герояў зьвярнуцца па дапамогу да міляга пажылёга мясцовага жыхара й паказвае вынікі гэтага дзейства.

Рэліз гульні адбудзецца ўжо заўтра на PC, абодвух пакаленьнях PlayStation і Xbox Series.
6👍1😁1
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Chess Ultra.

Прадстаўляем Chess Ultra — самую ўражлівую гульню аб шахматах у гісторыі. Узрушаючая ґрафіка ў дазволе 4K, бездакорны мультыплэер, кампутарныя супернікі якія граюць на ўзроўні гросмайстра й поўная сумяшчальнасьць з VR!

❗️Забраць гульню можна да 30 сакавіка.
6👍3🌚1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Daedalic Entertainment і Nacon назвалі дату рэлізу The Lord of the Rings: Gollum.

Адкрыйце для сябе нерасказаную гісторыю Daedalic Entertainment ў трэйлеры, які расказвае пра неверагодныя прыгоды Голума ў пошуках сваёй "Каштоўнасьці". Гэтая арыґінальная гісторыя перанясе вас у некалькі месцаў Міжзем’я, дзе вы сустрэнеце вядомых пэрсанажаў з кніг Дж.Р.Р. Толкін!

Рэліз гульні адбудзецца 25 траўня на PC, абодвух пакаленьнях PlayStation і Xbox.
👍6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансавана гоначная гульня LEGO 2K Drive.

Сардэчна запрашаем у Брыкляндыю — на радзіму маштабнай гоначнай прыгоды LEGO з адкрытым сьветам. Удзельнічайце ў гонках дзе заўгодна, гуляйце з кім заўгодна, стварайце заезды сваёй мары й перамагайце супернікаў у дзікіх гонках!

Ґеймплэй можна ацаніць тут.
Рэліз адбудзецца на PC і кансолях 19 траўня, для жадаючых даступны папярэдні заказ (кошт у Steam — $59,99).
6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз рэмэйку Resident Evil 4.

Выжыць — гэта толькі першы крок. Resident Evil 4, сапраўдны гігант індустрыі, адраджаецца. Вас чакаюць абноўлены гульнявы працэс, перапрацаваны сюжэт і вельмі дэталізаваная графіка. Ізноў перажывіце кашмар, які цалкам змяніў жанр жахаў.

Крытыкі прынялі гульню цяпло (сярэднія адзнакі перавысілі 90 балаў), праект рэкамэндуюць і тым, хто ў свой час палюбіў арыґінал, і навічкам зусім незнаёмым з сэрыяй.

Кошт у Steam — $59,99.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
133👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Выдавецтва CI Games і каманда Hexworks выпусьцілі сьвежы трэйлер The Lords of the Fallen.

Ролік прысьвечаны рэдактару пэрсанажа (для стварэньня якога была выкарыстана камбінацыя тэхналёгіі 3D-сканіраваньня й магчымасьці Unreal Engine 5), ґлябальнаму асьвятленьню (створанаму дзякуючы Lumen Global Illumination), а таксама сыстэме падарожжаў паміж сьветамі.

Нагадаем, The Lords of the Fallen, гэта сіквел гульні 2014 году, падзеі якога адбываюцца за тысячу гадоў да першай часткі. Гульцам прапануюць адправіцца ў захапляльнае падарожжа па вялізных паралельных сьветах жывых і мёртвых!

Рэліз гульні заплянаваны на гэты год, для PC, PS5 і Xbox Series.
❤‍🔥5👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз раглайт-экшэна Have a Nice Death.

Have a Nice Death — гэта экшэн у жанры roguelike. Яго галоўны герой — дырэктар Сьмерць, які сьмяротна задзяўбаўся й чые падначаленыя зусім страцілі берагі ды перавярнулі з ног на галаву балянс прыходу й сыходу душ. Узяўшыся за верную касу, Сьмерць адпраўляецца паказваць хто тут галоўны!

Гульня даступная на PC і Nintendo Switch.
Кошт у Steam — $16,49 (да 30 сакавіка дзейнічае зьніжка ў 10%).
👍11
​​📰 CD Projekt RED распавялі чаму вынік лініяў Весеміра й Крывавага Барона менавіта такі.

Вядучы дызайнер квэстаў у «Вядзьмар 3: Дзікае Паляваньне» Павал Саско распавёў чаму CD Projekt RED завяршыла лініі Весеміра й Крывавага Барона менавіта ТАК (увага, далей будуць спойлеры да сюжэту гульні).

Па словах Саско, камандзе было неабходна стварыць для Цыры пераломны момант, момант які прымусіў бы яе адправіцца ўсьлед за Дзікім Паляваньнем, а не заставацца перасьледуемай ахвярай. Сьмерць Весіміра павінна была зламаць Цыры й зьмяніць яе стаўленьне да таго, што адбываецца.
Далёка ня ўсе ў камандзе былі згодныя з гэтым рашэньнем, але пасьля гутаркі са сцэнарыстам гульні, было вырашана паступіць менавіта так.

Што да лініі Крывавага Барона, то гэта была вельмі складаная й спрэчная арка квэстаў, яна даставіла камандзе шмат турботы (асабліва ўлічваючы, што над гульнёй працавала некалькі маладых бацькоў).
Гэта гісторыя «бруднага ґвалту й зламанага бацькі», які спрабуе ўсьвядоміць свае недахопы й неяк выправіць тое, што адбылося. У выніку распрацоўшчыкі хацелі не агаломшыць, а падняць сапраўды важную тэму, нетыповую для індустрыі AAA-гульняў.
15👍5
📰 Аўтары Little Nightmares намякаюць на свой новы праект.

Стваральнікі Little Nightmares апублікавалі загадкавы малюнак невялікай лодкі зь людзьмі якія плывуць у цёмную далеч.
Подпіс пад відарысам кажа:

«Новы сьвет. Акцэнт на новае».

Раней распрацоўшчыкі ўжо публікавалі тызер новага праекта, але падрабязнасьцяў не абвяшчалі. Адзінае што можна зразумець з усяго гэтага — Tarsier Studios вырашыла не здраджваць былым традыцыям і працягнуць тэму хорараў.
🤔7❤‍🔥6
🎁 Зараз у Steam, можна бясплатна забраць SLUDGE LIFE.

SLUDGE LIFEцяпер вы пачатковец-тэґер па імі ПРЫВІД. Жадаеце заняць сваё месца сярод лепшых мастакоў графіці? Вывучайце маленькую выспу, на пакрытай сьлізьзю плянэце!

❗️Забраць гульню можна да 30 сакавіка.
Колькасьць копіяў гульні абмежавана! За бясплатную гульню, калекцыйныя карткі не выдаюць!
6
Вітаем усіх!

Сёння хочам параіць вам незвычайны канал Усё пра ўсё, які публікуе навіны тэхналогій, гульняў і шмат чаго яшчэ! Галоўнае, матэрыял падаецца на вельмі якаснай беларускай мове кожны дзень!!

Далучайцеся: https://t.me/allabouttexnologys
102
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Frogwares выпусьціла чарговы трэйлер Sherlock Holmes: The Awakened.

У новым трэйлеры сабраны самыя трывожныя сцэны, закліканыя паказаць гульцам нарастаючае вар’яцтва й безвыходнасьць.

Sherlock Holmes: The Awakened, рэмэйка клясычнай прыгодніцкай гульні, якая выйшла ў 2007 годзе. стане даступны 11 красавіка на РС, PlayStation 5, PlayStation 4, Xbox Series, Xbox One і Nintendo Switch.
👍11