📢 Paradox паўнавартасна прадставіла Life by You.
Life by You — сіммулятар жыцьця ад Paradox Interactive і Рода Хамбла (які ў свой час кіраваў камандамі распрацоўкі The Sims 2 і The Sims 3). Згодна з заявай кампаніі, гэта будзе "самы адкрыты й наладжвальны сімулятар жыцьця".
Гульцы змогуць тварыць уласныя гісторыі, сюжэты, сцэнары, дыялёгі, прадметы й лякацыі, карыстаючыся цэлым комплексам прасунутых гульнявых рэдактараў. Гэта дазволіць наладзіць кожны аспэкт гульні так, як хочацца толькі вам.
Род Хамбл бачыць моцныя бакі новага сімулятара жыцьця ў сучасным стылі, зразумелай мове й поўнай свабодзе самавыяўленьня.
Праект выходзіць у раньні доступ 12 верасьня, у EGS ужо даступны папярэдні заказ, а ў Steam, праект можна дадаць у сьпіс жаданага.

👍12❤2🤔2👾1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Respawn Entertainment прадставілі сюжэтны трэйлер Star Wars Jedi: Survivor.
Цёмныя часы набліжаюцца, а Кэл Кесціс шукае бяспечны прытулак удалечыні ад Імперыі. Сачыце за адчайнай барацьбой Кэл і яго сяброў, пакуль галактыка ўсё больш апускаецца ў цемру!
Star Wars Jedi: Survivor выходзіць 28 красавіка на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.

❤9
🎁 Зараз у GOG, можна бясплатна забраць псыхалягічны трылер Lorelai.
Lorelai — усё тое нямногае, што было ёй дорага, у яе адабралі. Але Ларэлай адмаўляецца здавацца. І нават смерць не перашкодзіць ёй вярнуць усё назад…
❗️Забраць гульню можна да 23 сакавіка.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.

👍6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Анансаваны новы "соулслайк" Witches of the New World.
Гульню распрацоўвае Horizontal Entertainment з Мэксыкі.
Дзеяньне праекту разгортваецца ў другой палове 17 стагодзьдзя, у сумна вядомым горадзе Салем. Герою давядзецца змагацца зь містычнымі стварэньнямі з дапамогай халоднай і агнястрэльнай зброі, зьвяртаючыся да ўжо традыцыйных перакатаў.
Разпрацоўшчыкі абяцаюць таксама дадаць сыстэма маральнага выбару.
Рэліз плянуюць на 2025 год.

🤔6🥴1
📰 Netflix стварае адразу 86 новых гульняў.
Стрымінгавы гігант Netflix распавёў падрабязьней аб сваіх ґрандыёзных плянах на гульнявую індустрыю. На дадзены момант, у распрацоўцы знаходзіцца 86 праектаў (16 зь іх ствараюць унутраныя студыі, астатнія 70 іншыя студыі), у гэтым годзе, у рэліз павінна выйсьці 40 праектаў!
Віцэ-прэзыдэнт кампаніі Лін Лумбе распавяла аб тым, што кампанія будзе выкарыстоўваць "больш стратэгічны" падыход у рамках распрацоўкі гульняў, супрацоўнічаючы з Ubisoft і іншымі студыямі.
Асобнае месца ў плянах Netflix займаюць гульні па ўласных франшызах (напрыклад «Вельмі дзіўныя справы»).
Цікава, што нягледзячы на маштабныя пляны, кампанія не змагла падаць новую статыстыку аб загрузках гульняў з сэрвісу (летась, толькі 1% падпісантаў загрузіў якую-небудзь з прадстаўленых на сэрвісе гульняў).

🌚16👍1
📰 Рэмэйк Gothic плянуюць выпусьціць у 2024 годзе.
Распрацоўнікі з Alkimia Interactive, далі інтэрвію нямецкай газэце Der Standard, дзе падзяліліся некаторымі фактамі аб будучай гульні.
Новая вэрсія гульні стане крыху больш, чым арыгінал (дзесьці на 15-20%), разам з гэтым, у гульні зьявіцца новы кантэнт, напрыклад абяцаюць дадаць больш квэстаў за кожны з трох лаґераў. Па словах распрацоўшчыкаў, у арыґінальнай вэрсіі іх было мала, з-за чаго праходжаньне хутка заканчвалася.
Акрамя гэтага, распрацоўшчыкі перапрацавалі арыґінальны саўндтрэк і дадалі да яго новыя кампазыцыі.
Дакладнай даты рэлізу Alkimia Interactive сказаць ня можа, але мяркуюць, што гэта будзе 2024 год.

P.S. На фота можна ўбачыць сьвет гульні ў стане на сакавік бягучага году.❤13👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Выйшаў другі эпізод міні анімэ-сэрыяла па рэмэйку Resident Evil 4.
У эпізодзе пад назовам "Leon and the Mysterious Village" Лявон просіць Эшлі трымацца побач зь ім, але нягледзячы на абяцаньне дзяўчына ўвесь час аказваецца ў небяспэцы.
Першую серыю можна паглядзець тут.
Дарэчы аб самім Resident Evil 4 — зьявілася інфармацыя аб памеры гульні на кансолях (што цікава, карыстачам Xbox месца запатрабуецца больш):
▫️PlayStation 4 — 30,9 ГБ;
▫️PlayStation 5 — 58 Гб;
▫️Xbox Series — 67,18 ГБ.
Нагадаем, рэліз рэмэйку Resident Evil 4 намечаны на 24 сакавіка.

🔥13👍1
📢 Valve афіцыйна анансавала Counter-Strike 2.
Кампанія Valve афіцыйна прадставіла Counter-Strike 2 на рухавічку Source 2. Прома-ролік апублікаваны на афіцыйным канале Valve крыху распавядае аб навінах гульні, сярод іх:
▫️палепшаны tickrate на сэрвэрах (што дазваляе дакладней рэгістраваць пападаньні ў супернікаў);
▫️новая ґрафіка й фізыка (да прыкладу дым зараз можа пранікаць у пабітыя вокны й шчыліны ў дзьвярах, а калі па ім страляць — то ён расьсейваецца хутчэй);
▫️перапрацаваны інтэрфейс і гук;
▫️больш рэалістычны эфэкт крыві.
Рэліз гульні на PC павінен адбыцца ўлетку.
Акрамя гэтага, Valve анансавала старт зачыненага бэта-тэставаньня гульні. Кампанія будзе адбіраць гульцоў у вадпаведнасьці са сваімі крытэрамі.
Абраныя ґеймеры атрымаюць апавяшчэньне ў кліенце CS:GO, пасьля чаго ім адкрыецца магчымасьць запісацца на бэту.

⚡15✍3❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Аўтары Dead Island 2 паказалі ўступны ролік гульні.
Паглядзіце стыльны ўступны ролік Dead Island 2, створаны ELASTIC, адзначанай узнагародамі творчай студыяй, якая стварыла адны з самых культавых эпізодаў за апошнія гады. Адкрыйце для сябе Лос-Анджэлес, які зараз заплямлены жахам, і акуніцеся ва ўнікальны тон гульні, рыхтуючыся да білета ў адзін канец!
Нагадаем, рэліз гульні адбудзецца 21 красавіка на PC, PlayStation і Xbox.

❤7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Стваральнікі Senua’s Saga: Hellblade 2 паказалі вынікі сваёй працы над анімацыяй твару.
Ninja Theory паказала сьвежы ролік Senua’s Saga: Hellblade II, які дэманструе захоп мімікі для анімацыі твару галоўнай гераіні ў рэальным часе.
Дата рэлізу Senua’s Saga: Hellblade II па-ранейшаму невядомая, аднак распрацоўшчыкі запэўніваюць, што ў параўнаньні зь сіквэлям, першая частка будзе выглядаць як інды-гульня!

❤10❤🔥2👍2😱1
📢 Стваральнікі Warframe паказалі ґеймплэй сваёй новай MMO — Soulframe.
Дадзеная дэманстрацыя (са словаў аўтараў) не зьяўляецца "клясычнай" прэзентацыяй, але распрацоўшчыкам вельмі захацелася падзеліцца з супольнасьцю хоць нейкай сьвежай і цікавай інфармацыяй.
Soulframe — гэта будучая бясплатная прыгодніцкая гульня з адкрытым сьветам, на якую моцна паўплывалі працы Хаяо Міядзакі.
Дата рэлізу невядома.

YouTube
Soulframe Gameplay Reveal
Soulframe Gameplay Reveal. Subscribe for all the latest trailers and gameplay: http://goo.gl/8LO96F
Become a member! https://www.youtube.com/channel/UClFuUQ2pO1ED3BNorWf9huA/join
Join our Discord server: https://discord.gg/7J9puGC
Follow us on Twitter: h…

🤔6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Выйшаў трэці эпізод міні анімэ-сэрыяла па рэмэйку Resident Evil 4.
Трэці эпізод расказвае аб спробе нашых герояў зьвярнуцца па дапамогу да міляга пажылёга мясцовага жыхара й паказвае вынікі гэтага дзейства.
Рэліз гульні адбудзецца ўжо заўтра на PC, абодвух пакаленьнях PlayStation і Xbox Series.

❤6👍1😁1
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Chess Ultra.
Прадстаўляем Chess Ultra — самую ўражлівую гульню аб шахматах у гісторыі. Узрушаючая ґрафіка ў дазволе 4K, бездакорны мультыплэер, кампутарныя супернікі якія граюць на ўзроўні гросмайстра й поўная сумяшчальнасьць з VR!
❗️Забраць гульню можна да 30 сакавіка.

⚡6👍3🌚1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Daedalic Entertainment і Nacon назвалі дату рэлізу The Lord of the Rings: Gollum.
Адкрыйце для сябе нерасказаную гісторыю Daedalic Entertainment ў трэйлеры, які расказвае пра неверагодныя прыгоды Голума ў пошуках сваёй "Каштоўнасьці". Гэтая арыґінальная гісторыя перанясе вас у некалькі месцаў Міжзем’я, дзе вы сустрэнеце вядомых пэрсанажаў з кніг Дж.Р.Р. Толкін!
Рэліз гульні адбудзецца 25 траўня на PC, абодвух пакаленьнях PlayStation і Xbox.

📢 Анансавана гоначная гульня LEGO 2K Drive.
Сардэчна запрашаем у Брыкляндыю — на радзіму маштабнай гоначнай прыгоды LEGO з адкрытым сьветам. Удзельнічайце ў гонках дзе заўгодна, гуляйце з кім заўгодна, стварайце заезды сваёй мары й перамагайце супернікаў у дзікіх гонках!
Ґеймплэй можна ацаніць тут.
Рэліз адбудзецца на PC і кансолях 19 траўня, для жадаючых даступны папярэдні заказ (кошт у Steam — $59,99).

❤6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз рэмэйку Resident Evil 4.
Выжыць — гэта толькі першы крок. Resident Evil 4, сапраўдны гігант індустрыі, адраджаецца. Вас чакаюць абноўлены гульнявы працэс, перапрацаваны сюжэт і вельмі дэталізаваная графіка. Ізноў перажывіце кашмар, які цалкам змяніў жанр жахаў.
Крытыкі прынялі гульню цяпло (сярэднія адзнакі перавысілі 90 балаў), праект рэкамэндуюць і тым, хто ў свой час палюбіў арыґінал, і навічкам зусім незнаёмым з сэрыяй.
Кошт у Steam — $59,99.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.

⚡13❤3👍2