📰 Інсайдэр сьцьвярджае, што ў распрацоўцы знаходзіцца PlayStation 5 Pro.
Інсайдэр Том Хендэрсан, спасылаючыся на свае крыніцы, запэўнівае, што Sony актыўна працуе над стварэньнем PlayStation 5 Pro.
У чым менавіта будзе перавага новай варыяцыі кансолі невядома, аднак шмат хто лічыць (і гэта пацьвярджаецца сьвежымі патэнтамі Sony), што кампанія вырашыла зрабіць стаўку, на тэхналёгію трасіроўкі прамянёў.
Верагодна, прэзентацыю можна чакаць на E3, дарэчы Sony у адрозьненьні ад Microsoft і Nintendo ўсё ж прыедзе на шоў.
Гэтак жа інсайдэр лічыць, што Microsoft таксама распрацоўвае палепшаную вэрсію Xbox Series X (ён назваў яе Xbox Series XXX), а вось PlayStation 6, чакаць раней за 2028 год не варта.

🤔5
📰 «Epic Games — гэта не порна кампанія».
Кіраўнік Epic Games Цім Суіні пракамэнтаваў правіла, якое забараняе карыстальнікам разьмяшчаць NSFW-кантэнт у краме Epic Games.
У сакавіку 2023 году Epic Games аб’явіла аб запуску інструмэнтаў, якія дапамогуць распрацоўшчыкам самастойна разьмяшчаць свае гульні ў EGS. Адна з галоўных умоў кампаніі (у вадрозьненьні ад Steam) — ніякага парнаграфічнага кантэнту.
Цім Суіні заявіў, што Epic Games "будзе складана стаць порнакампаніяй, улічваючы яе бізнэс-мадэль", а супрацоўнікі зусім ня гараць жаданьнем правяраць кожную гульню "для дарослых", на прадмет таго, ці не парушае яна закон.

😁12❤4😢2🤨1😈1
Forwarded from Пойдзем гуляць!
Якія цудоўныя навіны!
У найбуйнейшай студыі Maincast з'явіўся беларускамоўны канал і зараз жа там ідзе трансляцыя на беларускай мове! Каментуецца турнір ESL Pro League Season 17.
Далучайцеся і падтрымлівайце нашых каментатараў!

Twitch
csgomc_by - Twitch
csgomc_by streams live on Twitch! Check out their videos, sign up to chat, and join their community.
🔥34❤5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox распавялі аб апошніх DLC для Cities: Skylines.
22 сакавіка выйдзе набор Africa in Miniature — які прэзентуе гульцам шматгранную й яркую архітэктуру Афрыкі;
Sports Venues — дазволіць будаваць стадыёны й спартовыя паркі, а самі спартовыя мерапрыемствы атрымаюць прапрацаваныя анімацыі;
Shopping Malls — дадасьць у гульню мноства новых гандлёвых цэнтраў, крам і рэстаранаў.
Гэтак жа абяцаюць дадаць новыя радыёстанцыі й абнаўленьне, якое паляпшае транспартную сыстэму.
Пасьля гэтага, усе сілы будуць кінуты на другую частку. Падтрымка гульні так ці інакш працягнецца да канца 2023 году.

👍9
Канал пра манеты, паштоўкі, артэфакты мінулага і ўсё тое, што захавала для нас гісторыя і тое, што захаваем для яе мы.
https://t.me/skarbmin 🪙
https://t.me/skarbmin 🪙
❤13👍4
📰 Рымэйк System Shock зноў перанесьлі.
«Гэта я, SHODAN, усёведаючы, усемагутны штучны інтэлект, якога вы так па-дурному спрабавалі зьнішчыць. Але не бойцеся, я вярнуся больш грозным, чым калі-небудзь.
Вы думалі, што можаце перамагчы мяне, але вы памыляліся. 30 траўня вы сутыкнецеся з наступствамі сваіх дзеяньняў!»
System Shock — гэта паўнавартасны рымейк наватарскага арыгінала 1994 году, які аб’ядноўвае культавы геймплэй з цалкам новымі візуальнымі эфэктамі й цалкам новымі гукамі ды музыкай. Станьце сьведкамі адраджэньня адной з найвялікшых і самых уплывовых гульняў, калі-небудзь створаных.
Гульня даступная для папярэдняга заказу на PC, вэрсія для кансоляў павінна будзе зьявіцца пазьней.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.

😐9👍4
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Warhammer 40,000: Gladius — Relics of War.
Warhammer 40,000: Gladius — Relics of War — гэта першая пакрокавая стратэгія ў жанры 4X, дзеяньне якой разгортваецца ў сусьвеце Warhammer 40,000. Чатыры фракцыі ўступяць у жорсткую вайну за панаваньне над рэсурсамі плянэты.
❗️Забраць гульню можна да 23 сакавіка.

🔥8👍2
Forwarded from Рудзі
Паважаныя Твічлане і Твічланкі, я стварыў запыт на дабаўленне беларускай мовы ў наладах "мова трансляцыі" на Твічы. Гэта канешне не пераклад праграмы, але дапаможа вылучыць беларускія каналы. Ды і з нечага трэ пачынаць :) Маеце там акаўнты - калі ласка перайдзіце па спасылцы, ды як-небудзь там прагаласуйце. Дзякуй.
https://twitch.uservoice.com/forums/924712-creator-dashboard/suggestions/46429264-belarusian-language-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F-%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0

Twitch UserVoice
Belarusian Language / Беларуская мова
Good afternoon! On behalf of Belarusian gamers I ask you to add the Belarusian language to the "Broadcast language" list in the settings, so that the channels can finally separate their broadcasts from a number of others.
This will make it easier for…
This will make it easier for…
❤🔥27👍5✍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Bethesda апублікавала сюжэтны трэйлер Redfall.
Што адбываецца ў Redfall? Адкуль узяліся вампіры? Дасьледуючы востраў, раскрыйце таямніцы Рэдфола. Акуніцеся ў змрочную гісторыю злавеснай карпарацыі, якая стварыла монстраў, што ходзяць па вуліцах, і сутыкніцеся з жахліва-магутнымі вампірамі, якім некаторыя выжыўшыя пакланяюцца як багам!
Рэліз гульні адбудзецца 2 траўня, на Xbox Series (+Game Pass) і PC.

👍14❤2🤬2
🎁 Зараз у Steam, можна бясплатна забраць Tiny Tina’s Assault on Dragon Keep: A Wonderlands One-Shot Adventure.
Tiny Tina’s Assault on Dragon Keep: A Wonderlands One-Shot Adventure — разбурайце шкілетаў, перамагайце драконаў і змагайцеся зь велізарнымі големамі ў Tiny Tina’s Assault on Dragon Keep: A Wonderlands One-Shot Adventure. Вярніцеся да вытокаў і прайдзіце легендарнае заданьне 2013 году ў кампаніі, поўнай фантастыкі, весялосьці й гор чароўнай здабычы!

❤🔥16👍1👎1👀1
📰 FIFA сапраўды плянуе канкураваць з EA Sports FC.
Прэзыдэнт FIFA Джані Інфантына, заявіў, што асацыяцыя сапраўды плянуе выпускаць свой уласны футбольны сімулятар, які будзе канкураваць з будучымі праектамі EA:
«Новыя часткі FIFA (FIFA 25, 26, 27 і ўсе наступныя) — заўсёды будуць лепшымі відэагульнямі для ўсіх дзяўчынак і хлопчыкаў. Мы падзелімся навінамі наконт гэтага ўжо вельмі хутка».
Нагадаем, у мінулым годзе Electronic Arts і FIFA спынілі сваё супрацоўніцтва. Новыя футбольныя сімулятары ад ЕА будуць выходзіць пад брэндам EA SPORTS FC.

🤡10👍3🤔1
📰 Valve выпусьціла відэа ў гонар гадавіны Steam Deck.
У роліку прадстаўнікі кампаніі распавялі аб тым, як паляпшалі свой партатыўны ПК апошні год, а таксама выказалі падзяку карыстальнікам Steam Deck.
Сьвяточную прамову нават вымавіў кіраўнік Valve — Гейб Ньюэл:
«Я вельмі рады паўдзельнічаць у гэтым відэа. Дзякуючы свайму палажэнню ў індустрыі, Valve мае магчымасьць рызыкаваць. Мы вырашылі, што здольныя стварыць выдатную, магутную й недарагую мабільную прыладу для гульняў. І рэакцыя пакупнікоў за мінулы год паказвае, што мы на правільным шляху».
Акрамя гэтага, у гонар вясновага распродажу, Steam Deck упершыню атрымаў 10% зьніжку:
▫️Steam Deck 64 ГБ — $359;
▫️Steam Deck 256 ГБ — $476;
▫️Steam Deck 512 ГБ — $584.
Гэтак жа, Valve афіцыйна дадала відэашпалеры (У кампаніі адзначылі, што карыстачы «ужо даўно навучыліся дадаваць іх самастойна»).

YouTube
Happy Birthday Steam Deck!
It's been one (amazing) year since we launched Steam Deck! In celebration, we’ve put together a little video with highlights from Steam Deck’s first year, with an emphasis on all of YOU. Steam Deck wouldn't be such a success without everyone in the community.…
❤6👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Frictional Games выпусьцілі сюжэтны трэйлер Amnesia: The Bunker.
З роліка нам становіцца вядома, што вышэйшыя вайсковыя чыны зьбеглі з бункера, узарваўшы за сабой выйсьце. І зараз нашаму герою трэба выжыць і выбрацца вонкі.
Спосаб адзін — расчысьціць шлях дынамітам, але ён знаходзіцца глыбока пад зямлёй, у цемры, у якой чакаюць кашмарныя монстры!
Рэліз гульні адбудзецца 16 траўня на PlayStation, Xbox і PC.

👍7
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Heart Machine апублікавала першы ґеймплэйны трэйлер Hyper Light Breaker.
Сустракайце новую прыгоду ў сьвеце Hyper Light! Гуляйце ў адзіночку ці зь сябрамі, дасьледуйце біёмы, перамагайце монстраў, спрабуйце розныя зборкі.
У гэтай прыгодзе ад аўтараў Hyper Light Drifter ваша мэта — выжыць у Каронах і зрынуць Караля Бездані!
Гульня выйдзе ў раньні доступ гэтай восеньню!

👍7❤1
Вітаю спадарства!
Памятаеце, нядаўна быў допіс пра тое, што адна зь вядучых кібэрспартыўных кампаніяў Эўропы — Maincast, стварыла беларускамоўны канал на Twitch?
Дык вось, зараз усе жадаючыя могуць сачыць за навінамі кібэрспорту на афіцыйным, беларускім тэлеграм-канале!
Рэдактарамі каналу зьяўляюцца Андрэй «AHDR3» Кашкурэвіч i Мікіта «razvalpetrovich» Шэстакоў (яны ж дарэчы, у мінулым годзе былі камэнтатарамі The International!)
Раім падпісацца!

❤23⚡6👍3
📰 За папярэдні заказ The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom гульцы зь Японіі атрымаюць сталовыя прыборы.
У краме Amazon ужо стаў даступны папярэдні заказ скрынкавай вэрсіі The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom. Каб падшпіліць карыстачоў зь Японіі купляць менавіта такі варыянт гульні, Nintendo дорыць гульцам лыжку або відэлец (да выбару).
Чаму менавіта ГЭТА (няхай і з гравіроўкай) павінна павялічыць продажы, незразумела. Карыстальнікі лічаць, што так распрацоўшчыкі зьвяртаюць увагу на сыстэму гатаваньня ў гульні (у якой можна зьмешваць у катле самыя розныя рэчы, атрымліваючы розныя стравы).
Нагадаем, The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom выходзіць 12 траўня на Nintendo Switch, па рэкордным для серыі кошце — $70.

😁13👍2🍾2👌1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 IO Interactive не плянуе анонс новай часткі Hitman.
Стваральнікі Hitman з IO Interactive заявілі, што не плянуюць у бліжэйшы час анансаваць новую гульню пра Аґента 47, прычына таму – Аґент 007.
Усе сілы студыі ў дадзены момант, кінутыя на распрацоўку гульні пра Джэймза Бонда (анонс якой адбыўся яшчэ ў 2020 годзе).
Распрацоўнікі лічаць, што атрымалі вельмі вялікі досьвед у стварэньні "шпіёнскай фантастыкі" пры працы над сэрыяй Hitman і Project 007, будзе выдатнай магчымасьцю дасьледаваць новыя бакі гэтага жанру.
Студыя лічыць, што зараз самы ўдалы час для вяртаньня Аґента 007 на гульнявыя плятформы й яны жадаюць стварыць праект, які ня будзе саступаць фільмам.
Дата рэлізу гульні не называецца.

👍6😢2
Вітаю спадарства!
Упэўнены, што многія з вас знаёмыя з ґлябальнымі стратэгіямі ад Paradox увогуле й у прыватнасьці з Hearts of Iron IV.
Рады паведаміць усім фанатам Жалезных сэрцаў, што на прасторах майстэрні Steam зьявіўся новы мод, які дазваляе вам узяць пад кіраваньне Беларускі народ і пражыць разам зь ім самыя гарачыя гады ХХ стагодзьдзя, кардынальна зьмяніўшы ход гісторыі!
Раім азнаёміцца!
Upd. У камэнтарах падказалі яшчэ адзін мод.

❤🔥39👍10