Filet Magazine
37 subscribers
13.7K photos
368 videos
2.55K links
Life like Art
Download Telegram
Дзермант убедзіцельна цытуе польскага прэзідэнта-русафоба. А как жа нядаўнія заявы пра тое, што Беларусь — гэта форпост на шляху польскай экспансіі на васток? Нейкая нездаровая турбулентнасць пашла.
Сёння Трампа заўважылі на Каменнай Горцы. Заўтра заплянавана сустрэча двух лідараў у Драздах.
Minsk City style
Падагрэтыя русафобскай рыторыкай свайго прэзідэнта, армяне ўстроілі патасоўку а ля «сценка на сценку» каля брамы беларусоў. Але гэта ім не памагло. Другая запар перамога новага трэнера Ганчарэнкі.
Пад’ехаў атчот з канцэрта ўсё яшчэ жывых канадскіх багоў пост-рока ад нашага новага спецкора на Мюнхеншчыне, несраўненнай Дульсінеі Баварскай. Са старым спецкорам Аранжам мы вымушаны былі разарваць трудавыя атнашэнія пасля таго, як ён быў замечан у парочашчых чэснага журналіста связях з беглымі экстрэмістамі.

Канцэрт Godspeed You! Black Emperor 19 сакавіка ў Technikum у Munich выглядаў як дакладна адладжаны рытуал без лішніх жэстаў. Ніякіх размоў з залай — толькі канцэнтрацыя, прафесіяналізм і тая самая стрыманая благароднасць, якая ў іх выпадку працуе лепш за любы “добры вечар, Мюнхен” – моўчкi зайшлi - моўчкi сышлi!
Гук — практычна эталонны для васьмі чалавек на сцэне: празрысты, збалансаваны, без намёку на хаос, хоць матэрыял сам па сабе няпросты. Ад Hope Drone да Piss Crowns Are Trebled — гэта не набор трэкаў, а паслядоўная драматургія, дзе кожная частка павольна нарошчвае напружанне і не спяшаецца з развязкай.
Візуалы з дзвюх 16-мм плёначных камер — не дэкарацыя, а паўнавартасны пласт выступу: зерне, святло і выпадковасць кадра дадаюць адчуванне жывой матэрыі, якой так часта не хапае лічбавым шоу.
Публіка — уважлівая і падрыхтаваная. Без выпадковых слухачоў: людзі, якія разумеюць, што перад імі не «зручны» пост-рок, а калектыў, які калісьці гэты гук і сфармуляваў. Таму замест бурных рэакцый — лёгкае калыханне ў такт і амаль акадэмічная цішыня паміж кульмінацыямі.
У выніку — выступ без слабых месцаў: строгі, працяглы і ўпэўнены ў сабе. Менавіта такі, якім і павінен быць канцэрт гурта, што даўно ўжо нічога нікому не даказвае.

Спецкарэспандэнтка Дульсінея

Трэклiст:
Hope Drone
SUN IS A HOLE SUN IS VAPORS
BABYS IN A THUNDERCLOUD
RAINDROPS CAST IN LEAD
Fire at Static Valley
PALE SPECTATOR TAKES
PHOTOGRAPHS / GREY RUBBLE - GREEN SHOOTS
Gathering Storm
Piss Crowns Are Trebled
😍1
А вось і відэафайлы з Мюнхена.
😍1
Слухай сваё сэрца!
Сетка Макея працягвае гвалтоўную дэрусіфікацыю рускаязычаскіх беларусоў.