Надзвычай сумная навіна. Не толькі і не столькі выдавец, як падвіжнік тутэйшай кніжнай культуры, олдскульны кніганоша, літаральна на сабе перавозіўшы тоны рэдкіх выданняў за мяжу і адтуль. Калі трэ было прачытаць нешта з гісторыі Беларусі, Польшчы, Украіны і іншай Усходняй Яўропы — была вам адна дарожка — да Рамана на «Купалаўскую». Там, на ягонай точке, можна было набыць кнігі, выдадзеныя ў эмігранцкіх беларускіх, расейскіх і украінскіх выдавецтвах. Паэзія, філязофія, псіхалогія, культуралогія, нон-фікшн і худліт, клясыка і сучбелліт, кнігі пра кіно і мастацтва. Навуковыя фоліанты і наіўныя мемуары настаўнікаў, вайскоўцаў і сялянаў. Беларусы, літоўцы, габрэі, палешукі, татары і прочыя нярускія нацмены. Ад Мойшэ Кульбака да Адама Глёбуса, Анемпадыстава, Макса Шчура і Ярылы Пшанічнага. Рэкамендацыі самога Рамана заўжды былі трапныя, не расчароўвалі і натхнялі на пошукі новых выданняў па цікавай для вас тэме.
Наш, еўразійскі, гасударственнічаскі атвет на індывідуалістычныя западныя рамантычныя соплі.