Найкарацейшы шлях у Яўропу для нашых футбалістаў — праз Казахстан. Там гуляе так багата беларусаў, што мясцовы турнір справядліва называюць чэмпіянатам Беларусі, дзе плацяць харошыя грошы. На днях Грамыка з Мартыновічам памаглі «Кайрату» прабіцца ў Лігу Чэмпіёнаў, дзе яны сразяцца з элітнымі камандамі кантынента.