It's All Gone Pete Tong
або
O Brother, Where Art Thou?
Галоўныя поп-зоркі піт-тонгаўскай FFRR Records і каралі рэйваў брат Paul і брат-2 Phil Hartnoll’ы ў год, #калі_краіна_абірала_первава... выдалі свой трэці альбом і канчаткова замацавалі свой іканічны статус у сучаснай dance music, выступіўшы на Woodstock '94. Таксама на Snivilisation можна пачуць адны з першых вакалізаў рудзенькай дзевушкі Alison Goldfrapp.
#калі_краіна_абірала_первава...
#mcmxciv

Беражы свае вушы!
Digby Pearson даў пуцёўку ў жызнь брытанскаму (і не толькі) грайнд-кору, але не аднымі Carcass’ам, Napalm Death’ам ды Bolt Thrower’ам тэрарызавала слухачоў 🄴🄰🅁🄰🄲🄷🄴 🅁🄴🄲🄾🅁🄳🅂 – gabber/digital hardcore праект фатографа Jonathan’а Casey таксама займаў пачэснае месца ў каталогу лэйбла.

Няскушнай ночы!
Вялікі тружанік поп-культуры Prince Rogers Nelson пакінуў багатую музычную спадчыну. Гэты рэліз нарадзіўся ў няпросты час барацьбы з буржуямі з Warner Bros., якія хацелі прымусіць працаваць Артыста задарма і лішыць яго імені. Але Яго Высокасць, як мы ведаем, у рэшце рэшт перамагла, а пятнадцаты альбом атрымаўся вельмі гарачай эратычнай штучкай.

Αξίωμα
Ёсць тры галоўных прадусары 80–90-х, што глабальна паўплывалі на поп-музыку гэтага часу: Bill Laswell, Adrian Sherwood, Rick Rubin. Усё, чаго яны краналіся, набывала выразную распазнавальную форму, нягледзячы на жанравую прыналежнасць музычнага матэрыялу. Прычым кожны з іх працаваў з разнастайным і неабавязкова нішавым прадуктам – jazz, soul, new wave, postpunk, funk, electro-funk, dub, reggae, roots, industrial, noise, tribal, hip-hop, thrash, nu-metal, grind, country, а колькасць іх калабарацый цяжка пералічыць. Таксама ўсе яны – стваральнікі/уладальнікі лэйблаў. Прадакшн апошніх двух (на 🄾🄽-🅄 🅂🄾🅄🄽🄳 і на ᴀᴍᴇʀɪᴄᴀɴ ʀᴇᴄᴏʀᴅɪɴɢs адпаведна) мы ўжо ўзгадвалі, а сёння чарга ўраджэнца Salem’а і выхаванца Detroit’а і ягонага галоўнага дзецішча 90-х – Axiom.

Как всегда прапусцілі галоўнае свята беларускага народа — др Атца Народаў таварыша Джугажвілі. Наш парцейны друг Алекс Дзермант называе яго хросным бацькам нашай цекушчай гасударственнасці, і што-та ў гэтым ёсць. Нашы народныя паэты пасвяшчалі яму вершы, а гішпанскія камрады напісалі песню пра тое, што сталінская Масква ніколі не спіць.
YouTube
Esplendor Geométrico - Moscú Está Helado
Song: Esplendor Geométrico - Moscú Está Helado (Spain, 1980)
Movie: Enthusiasm: The Symphony of Donbass (Энтузиазм: Симфония Донбасса - Soviet Union, 1930), directed by Dziga Vertov
Moscú esta helado
Moscú esta helado
Lenin tuerce la mirada
La muchedumbre…

In defense of pessimism
У лютым гэтага года на ўласным лэйбле Comatonse Recordings Terre Thaemlitz выдаў пашыраную версію свойго дэбютнага альбома, арыгінал якога пабачыў свет на Instinct Ambient – падраздзяленні dance лэйбла Instinct Records, што ў сваю чаргу з’яўляецца часткай джазава-авангардна-эксперыментальнага Knitting Factory. Уся серыя Instinct Ambient з разраду must have, а Tranquilizer у ёй – адзін з самых першых. Нягледзячы на сваю закалыхваючую назву і такі ж самы кантэнт, гэта палітычна ангажаваны запіс – Terre Thaemlitz вядомы як актыўны сацыяльны крытык identity politics, капіталістычнага спажывання і люляючага гуманістычнага аптымізму.