Filet Magazine
37 subscribers
13.7K photos
352 videos
2.53K links
Life like Art
Download Telegram
Minsk City style
Шах і мат, русафобы! Расею не ўдалось ізаліраваць ад міравых прагрэсіўных тэндэнцый у палавом вапросе.
Death by Chocolate

Страва, прыгатаваная галоўнымі нігілістамі jazz-core/japanoise 80-х, можа прыйсціся да спадобы гурманам або/і фрыкам. Але не кожнаму арт-адшчапенцу ўдаецца выдаваць свае экзерсісы на Warner Bros. А вось Yamatsuka Eye з памагатымі змаглі, а перад гэтым яшчэ шакавалі амерыканскіх круглавокіх рэднекаў ў туры з Nirvana, а потым прасоўвалі гэты рэліз на галоўнай сцэне Lollapalooza.

#калі_краіна_абірала_первава...
#mcmxciv
Народ просіць Пуціна бахнуць па Маскве? Шутка юмара чы правакацыя англа-саксаў?
Minsk City style
It's All Gone Pete Tong
або
O Brother, Where Art Thou?


Галоўныя поп-зоркі піт-тонгаўскай FFRR Records і каралі рэйваў брат Paul і брат-2 Phil Hartnoll’ы ў год, #калі_краіна_абірала_первава... выдалі свой трэці альбом і канчаткова замацавалі свой іканічны статус у сучаснай dance music, выступіўшы на Woodstock '94. Таксама на Snivilisation можна пачуць адны з першых вакалізаў рудзенькай дзевушкі Alison Goldfrapp.

#калі_краіна_абірала_первава...
#mcmxciv
Minsk City style
Беражы свае вушы!

Digby Pearson
даў пуцёўку ў жызнь брытанскаму (і не толькі) грайнд-кору, але не аднымі Carcass’ам, Napalm Death’ам ды Bolt Thrower’ам тэрарызавала слухачоў 🄴🄰🅁🄰🄲🄷🄴 🅁🄴🄲🄾🅁🄳🅂 – gabber/digital hardcore праект фатографа Jonathan’а Casey таксама займаў пачэснае месца ў каталогу лэйбла.

#калі_краіна_абірала_первава...
#mcmxciv
Няскушнай ночы!

Вялікі тружанік поп-культуры Prince Rogers Nelson пакінуў багатую музычную спадчыну. Гэты рэліз нарадзіўся ў няпросты час барацьбы з буржуямі з Warner Bros., якія хацелі прымусіць працаваць Артыста задарма і лішыць яго імені. Але Яго Высокасць, як мы ведаем, у рэшце рэшт перамагла, а пятнадцаты альбом атрымаўся вельмі гарачай эратычнай штучкай.


#калі_краіна_абірала_первава...
#mcmxciv
Добрай раніцы!
👍1
Minsk City style
Αξίωμα

Ёсць тры галоўных прадусары 80–90-х, што глабальна паўплывалі на поп-музыку гэтага часу: Bill Laswell, Adrian Sherwood, Rick Rubin. Усё, чаго яны краналіся, набывала выразную распазнавальную форму, нягледзячы на жанравую прыналежнасць музычнага матэрыялу. Прычым кожны з іх працаваў з разнастайным і неабавязкова нішавым прадуктам – jazz, soul, new wave, postpunk, funk, electro-funk, dub, reggae, roots, industrial, noise, tribal, hip-hop, thrash, nu-metal, grind, country, а колькасць іх калабарацый цяжка пералічыць. Таксама ўсе яны – стваральнікі/уладальнікі лэйблаў. Прадакшн апошніх двух (на 🄾🄽-🅄 🅂🄾🅄🄽🄳 і на ᴀᴍᴇʀɪᴄᴀɴ ʀᴇᴄᴏʀᴅɪɴɢs адпаведна) мы ўжо ўзгадвалі, а сёння чарга ўраджэнца Salem’а і выхаванца Detroit’а і ягонага галоўнага дзецішча 90-х – Axiom.

#калі_краіна_абірала_первава...
#mcmxciv
Добрай раніцы!
Как всегда прапусцілі галоўнае свята беларускага народа — др Атца Народаў таварыша Джугажвілі. Наш парцейны друг Алекс Дзермант называе яго хросным бацькам нашай цекушчай гасударственнасці, і што-та ў гэтым ёсць. Нашы народныя паэты пасвяшчалі яму вершы, а гішпанскія камрады напісалі песню пра тое, што сталінская Масква ніколі не спіць.
Minsk City style