Filet Magazine
37 subscribers
13.7K photos
352 videos
2.53K links
Life like Art
Download Telegram
Вы хаціце, каб была, як у Іране пры антынародным праамерыканскім рэжыме шаха? Матных слоў не хватает на вас, западныя марыянеткі! Не за эту парнаграфію гібнут нашы мальчыкі на Данбасе!
Bela Lugosi's dead... Undead, undead, undead...

Ужо першы альбом Twilight гэтых франкаў-англафонаў прымушаў узгадаць Bauhaus. Менавіта гатычны бок творчасці чацвёркі з Нартгемптана, а не The Sisters of Mercy/The Mission або Alien Sex Fiend ці The Birthday Party, можна пачуць у нярвовым вакале Sébastien’а Pietrapiana і адначасова гіпнатычна-летаргічным і імпульсіўным гучанні рытм-секцыі (басіста Christophe’а Baudrion’а і барабаншчыцы Laurence Romanini). Гурт выдаў за 1993–1995 гады тры кружэлкі і, як і Bauhaus, перапыніў на значны час сваю гатычную актыўнасць, прычым тады, калі darkwave і gothic (асабліва gothic/doom metal) пачалі набіраць абароты. Але ў гэтым кастрычніку нарэшце выйшаў новы альбом – мінулагодні канцэрт у Мехіка.

Першыя дзве плыткі, між іншым, выйшлі на Glasnost Records)


#калі_краіна_абірала_первава...
#mcmxciv
Filet Magazine
... у тым ліку і на TV Roadracers – першы эпізод Rebel Highway, серыяла натхнёнага drive-in movie 50-х. У Robert’а Rodriguez’а, як і ў яго друга і саратніка Quentin’а Tarantino, гэта другая рэжысёрская работа. З не менш забойным саўндтрэкам (лічы братам…
Пятніца, 13-га

На досвед Квенціна Таранціна і Роберта Радрыгеса паўплывалі абодва бакі творчасці John’а Carpenter’а – рэжысура і напісанне саўндтрэкаў, гэта можна заўважыць у прамых і ўскосных кінацытатах, выкарыстанні яго музыкі (Grindhouse, The Hateful Eight). На працягу апошніх амаль 50 гадоў работы кінамэтра былі крыніцамі натхнення для некалькіх пакаленняў кінадзеячаў і музыкаў, ягоны Halloween як канчаткова сфарміраваў жанр слэшэру і надаў яму камерцыйную перспектыву, так і спарадзіў шэраг dance-хітоў. Музычныя тэмы з Assault on Precinct 13, Halloween, The Thing можна пачуць у Afrika Bambaataa, Tricky, The Herbaliser, а для synthwave/darkwave ён стаў хросным айцом.

In the Mouth of Madness – апошняя і самая лавкрафтыянская стужка з апакаліптычнай трылогіі рэжысёра (The Thing, Prince of Darkness).
Дабранач!

#калі_краіна_абірала_первава...
#mcmxciv
Наш красны еўразійскі атвет расейскім махровым манархістам-белагвардзейцам.
Ну пра «рєшыцельна» эта яны, канечна, загнулі. Меней 83 % галасоў — гэта не элегантная пабеда, а вымучаная. Але тое, што Бацька вярнуўся ў свой белы дом і глабалізму-лібералізму трындзец — гэта праўда. Вырысовываецца новая патрыярхальная вось дабра — ЗША, Беларусь, Вугоршчына, Расея, Кітай, Іран і КНДР. Такія вось навагоднія вібрацыі. Няхай жыве Новы Міравой Парадак без гнілой ліберальнай справядлівасці і роўных правоў для сэкс і нацменшасцяў!

Простой способ описать это — геополитическая физика. Американский электорат решительно переизбирает Дональда Трампа. Следствие: немецкое правительство падает, французское правительство падает, президент Южной Кореи вводит военное положение, Башар Асад бежит из Сирии.

Если культурный сдвиг вибраций связан с конфликтом между индивидуалистическим подходом и комитетами по разнообразию, справедливости и инклюзии, то глобальный сдвиг вибраций — это мир через силу против хаоса через деэскалацию. Это «Папа дома» — а не разваливающийся либеральный международный порядок.
Сітуацыя на валютным рынку Масквы стабілізіравалась.
Filet Magazine
Good evening! Галоўны trip-hop альбом. Bristol essential #калі_краіна_абірала_первава...
Come on baby, light my fire – II
або
Вайб пратэкцыянізму, які нам да спадобы


Для Брысталя The Wild Bunch як Беларускі клімат для Мінска – галоўная саўнд-групоўка 80-х, удзельнікі якой перафарматавалі глабальную sub-pop сцэну. Другі альбом ад Andrew Vowles’а, Robert’а Del Naja, Grantley Marshall’а (і яшчэ разам з Tricky) з удзелам купы запрошаных гасцей выйшаў праз месяц пасля Portishead’ўскага Dummy і замацаваў каціроўкі Bristol sound у сусветных чартах.


#калі_краіна_абірала_первава...
#mcmxciv
Minsk City style
Трывога на гендырным фронце! У той час, як у брацкай Ічкерыі праводзяць здаровую еўразійскую сепарацыю эм і жо, нашы падплінтусныя феміністкі разводзяць на бабкі госсектар. Замест таго, каб указаць бабам іх традыцыйнае места на кухні і ў спальні, яны ўнушаюць чуждыя нам цэннасці равенства палоў і разврашчаюць жэншчын ідэямі пра іхняе «всемагушчэства», ад якога адзін шаг да палітычнай і сэксуальнай вседазволеннасці.
Савецкія гісторыкі ўмелі троліць начальства. А вось тутэйшыя чарнасоценцы ўмеюць тока ісцерыць ад свайго бяссілія даказаць, што беларусы — фальшыўка, прыдуманая ў Польшчы.
Космас наш: Lost in space

Too Pure (лэйбл якому, дарэчы, дапамагаў сам Ivo Watts-Russell) не прагадаў, калі падпісаў парачку з Лондана – Margaret Fiedler і Guy'я Fixsen'а. Характарызыючы абраны імі музычны кірунак, Margaret казала: «… just like trip-hop, but much much faster», што дакладна адпавядала дэбюту (але ўжо наступны дыск Sounds of the Satellites быў куды павольней, і гэта дало свой плён). Ад брыстольцаў іх адрознівала выяўная space-атмасфера, якая адлюстравана ў амажнай назве калектыва, а назва альбома Silver Apples of the Moon – нават падвойны амаж, бо так называўся эпахальны рэліз Morton’а Subotnick’а (1967), які ў сваю чаргу, як і назва нова-ёркскага гурта Silver Apples, цытацыя перадапошняга радка A Mad Song Уільяма Батлера Ейтса.


#калі_краіна_абірала_первава...
#mcmxciv
Minsk City style
Мінск-прыгажун дзержыт марку ЗОЖ. А вось сілавікам Гародні і крэсаў заходніх нада ўзмацніць антынаркатычную прапаганду і актыўней выяўляць закладчыкаў «дурі».