Сёння стартуе італьянская футбольная серыя А. Выдатнае культурна-гастранамічнае прэвью ад міжземнаморскага гурмана, аматара капучына і катэначо, Андрэя Дзьмітранка.
Гід па Серыі А. За каго і чаму.
Венецыя - за стыльную форму, стадыён на вадзе. Пад пасту з чарнілаў каракаціц.
Рома - за увасабленне Вялікага гораду і Марыконе. Пад тушаны хвост ў Трастэвэрэ.
Мілан - за Ван Бастэна, Гуліта, Шэву. Пад талерачку асабука.
Аталанта - за выклік грандам. Пад паленту.
Балонья - за універсітэт і студэнцтва. Пад баланьезе.
Кальяры - за пірата на сцягу. Не пад сардзіны.
Кома - за традыцыйны смажаны селядзец. Пад тэлевізар з прапагандыстам.
Эмпалі - за этрускаў. Пад кантучы.
Фіярэнціна - за Рэнесанс і да Вінчы. Пад лампрэдота.
Джэноа - за Калумба. Пад пэста.
Інтэр - за Чэлентана, моду і стыль. Пад рызота з шафранам.
Ювентус - за фіат 500 і Баджа. Пад Лавацу.
Лацыа - за арла, што ляціць над стадыёнам Алімпіка. Пад карбанару.
Лече - за Сяргея Алейнікава. Пад пасту з нутам.
Монца - за ўсе прыгарады ў свеце. Пад бітэр.
Напалі - за бесклапотнасць, сонца Сарэнціна і руку Бога. Пад Маргарыту.
Тарына - за бычка і за горы. Пад Марціні.
Удзінэзе - за Цьепала. Пад дранікі “фрыка”.
Верона - за Джульету, якой не было. Пад каніну.

80 гадоў таму раздавілі эціх зеленахвостых гадаў, а сёння рэпцілоіды апяць крокам рушаць па горадзе-героі. Как так?!
Пасля словаў Прэзідэнта пра рэальную пагрозу ядзернай вайны, мір ахапіла паніка. Калектыўны запад гоніць на Расею, Масква на Первава і Украіну. Нават Шпакоўскі вазбудзіўся. І толька Аляксей Дзермант невазмуцім у гэты спякотны васкрэсны вечар. Бо ён пазнаў скіфскую мудрасць, каторая гласіт: «Избегай недовольных, они – изнанка существования, от них все беды».