44 гады таму выйшаў другі альбом шэфілдскіх індустрыяльных піонэраў-электронікаў Cabaret Voltaire пад да болю знаёмай кожнаму савецкаму чалавеку назвай The Voice Of America. Пазней кружэлка была прызнана адным з дыяментаў пост-панк эры. А папулярная ў нас група Дэпішмот у вульгарнай форме пазнаёміла з авангарднымі наработкамі дадаістаў з CV шырнармасы планеты.