Навінкі окалапалітычнага права. Еслі дурны народ здрадзіў свайму важдзю і выбраў самазванку, гэта не значыць, што яна стала легітымным правіцелем. Слава Богу і савецкаму наследзію, каму быць нелегалам, а каму правіць вызначае ў нас не слаба вумны народ, а моцныя духам сілавікі.
«Выглядае, што збоі ў працы інтэрнэту ў Беларусі звязаныя з пачаткам анлайн-галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду беларускай апазіцыі». Как ана эта дзелает? І чаму КГБ не можа забяспечыць магчымасць чэсным тружанікам РБ прагаласаваць супраць беглых тэрарыстаў?
Вот з такіх правакацый сіснацыкаў і пачынаецца развал страны. Спачатку свой клюб рэдактараў, потым свая міліцыя і Качанава, а ў фінале і свой Прэзідэнт.