Еўрапейскі Дыялог
369 subscribers
11.4K photos
2.41K videos
10 files
16.7K links
“Еўрапейскі Дыялог” гэта канал пра дзейнасць невялікай арганізацыі з вялікімі мэтамі і задачамі. Якімі?!
👉Вяртанне Беларусі да дэмакратыі.
👉Уступленне Беларусі ў Еўрапейскі Звяз.
Мы будзем распавядаць, што мы робім, каб прыблізіць гэты час.
Download Telegram
🔴 Вялікі стрым да новага вызвалення палітвязняў. Проста цяпер у эфіры палітык Анатоль Лябедзька і стваральнік NEXTA Сцяпан Пуціла.

Падчас стрыму ўжо паразмаўлялі з Вольгай Лойка, Антонам Пянькоўскім, Змітром Ягоравым, Вольгай Філатчанкавай, Андрэем Ягоравым і Валерам Кавалеўскім.

Далучайцеся: https://www.youtube.com/watch?v=9LES9KSiQRA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤1
Праз супрацу — да вымяральных вынікаў

Старэйшы дарадца Офіса Святланы Ціханоўскай Аляксандар Дабравольскі, спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан і дырэктар Цэнтра «Еўрапейскі дыялог» Анатоль Лябедзька правялі працоўныя кансультацыі.

У цэнтры ўвагі — пазітыўная альтэрнатыва і практычная падрыхтоўка рэформаў для Новай Беларусі.

Цэнтр «Еўрапейскі дыялог» каардынуе працу па праектах законаў і рэформаў, якія могуць стаць часткай будучых пераўтварэнняў. І тут важна, каб гэтыя напрацоўкі не заставаліся толькі дакументамі, а абмяркоўваліся на розных пляцоўках, у тым ліку і на паседжаннях Каардынацыйнай рады.
Асабліва актуальна гэта з улікам таго, што КР разглядае сябе як пратапарламент. Як арганізаваць такую працу, якія механізмы абмеркавання і ўзаемадзеяння выкарыстаць — менавіта пра гэта ішла размова.

Яшчэ адзін кірунак — Школа парламентарзму. Яна можа быць карыснай і для Каардынацыйнай рады, асабліва для людзей, якія толькі ўваходзяць у палітыку і атрымліваюць мандат прадстаўніцтва. Веды пра працу парламента, заканадаўчы працэс, парламенцкія працэдуры і кантроль — гэта інвестыцыя ў якасць будучых дэмакратычных інстытутаў.

Таксама абмеркавалі ідэю выбараў у соймікі як магчымага пілотнага праекта. Пакуль гэта толькі канцэпцыя, якая патрабуе далейшых кансультацый і прапрацоўкі.

Асобны пункт — магчымасць вынесці на пасяджэнне Каардынацыйнай рады пытанне пра практычную рэалізацыю Люксембургскіх рашэнняў. Гаворка пра сістэмны падыход да працы парламентаў і дэпутатаў з беларускімі кейсамі і праблемамі беларусаў за мяжой.
Добры дакумент важна не проста напісаць. Яго трэба імплементаваць. Таму цяпер галоўнае пытанне — якія канкрэтныя механізмы дазволяць ператварыць рэкамендацыі ў практыку.

Ад ідэй — да працэдур.
Ад дакументаў — да рэформаў.
Ад супрацоўніцтва — да вынікаў.

#ПарламенцкіКанал #НоваяБеларусь #Рэформы #КаардынацыйнаяРада #Парламентарзм

Далучайся і будзем разам 🖌 https://t.me/parlamentbel
🔥1
«Еўрапейскі дыялог» + «Свабода» = СУПРАЦА

🤝 Дырэктар Цэнтра «Еўрапейскі дыялог» Анатоль Лябедзька і старшыня Міжнароднага інстытута «Свабода» Яраслаў Раманчук правялі працоўныя кансультацыі ў Кіеве.

📍 Іх адметнасць — не толькі ў змесце, але і ў месцы. Сёння Кіеў адкрывае новыя магчымасці для беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва і можа стаць адным з важных беларускіх хабаў — нароўні з Літвой і Польшчай.
Гэтая новая дынаміка асабліва выразна бачная сёлета: візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў, яе сустрэча з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і наступныя кантакты ствараюць новыя магчымасці для беларуска-ўкраінскага дыялогу.

💬 Таму важна развіваць сістэмную супрацу паміж беларускімі і ўкраінскімі экспертнымі цэнтрамі, якія не толькі фармуюць грамадскую думку, але і прапануюць палітычныя і практычныя рашэнні.
У Анатоля Лябедзькі і Яраслава Раманчука ўжо ёсць гісторыя супольнай працы. “Антыкарупцыйная платформа”, праграма «Мільён новых працоўных месцаў”, праекты законаў - гэта толькі частка такой супрацы.

Сёння адкрываецца магчымасць для новага этапу.
🎯 Адзін з галоўных кірункаў — пазітыўная альтэрнатыва для Новай Беларусі: канкрэтныя ідэі, рэформы, заканадаўчыя рашэнні і бачанне краіны пасля дэмакратычных пераменаў.
Асобная каштоўнасць гэтага партнёрства — вялікі досвед украінскай трансфармацыі, які назапасілі Яраслаў Раманчук і яго Інстытут. Ужо сёлета можна чакаць новых сумесных ініцыятыў.

Ад кантактаў — да супрацоўніцтва. Ад супрацоўніцтва — да канкрэтных вынікаў.

Далучайся да нас, тут вучаць ДУМАЦЬ🤝 https://t.me/European_Dialog
#ЕўрапейскіДыялог #Свабода #Беларусь #Украіна #Кіеў #НоваяБеларусь #БеларускаУкраінскіДыялог
❤1
🇺🇦 У Кіеве распачаў працу V Форум Астравы. І ён відавочна адрозніваецца ад папярэдніх.

На гэта звярнуў увагу вядучы першай панэлі, Анатоль Лябедзька, дырэктар Цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкай супрацы і канстытуцыйнай рэформе.

“Калі раней асноўным мэйнстрымам была пастаноўка дыягназу праблемаў, то сёння галоўнае пытанне гучыць інакш: «А што рабіць?»

Больш аптымізму, больш чаканняў рэальных зменаў — і ўжо на першай панэлі прагучала моцная ініцыятыва дарадцы Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіла Падаляка: стварыць міжсектаральную, міжведамасную групу, якая стане інструментам практычнай рэалізацыі добрых намераў, якія далей за агучку і паперы, не заходзяць. Размова пра вырашэнні праблемаў беларусаў ва Украіне і рэалізацыю стратэгіі Кіева па Беларусі.
Цяпер галоўнае — перайсці ад ініцыятывы да яе практычнай рэалізацыі.

Яшчэ адзін важны сігнал: Украіна рэальна становіцца беларускім хабам. І ўжо сёння можа разглядацца як патэнцыйны канкурэнт Польшчы і Літвы. Калі дынаміка захаваецца, Украіна можа стаць і лідарам гэтага працэсу.
Так, яшчэ трэба пераадолець бюракратычнае супраціўленне. Але гэта задача, якую можна вырашыць.

Ад дыягназу праблемаў — да канкрэтных рашэнняў. Менавіта гэта сёння вызначае новую атмасферу Форуму Астравы”.

#ФорумАстравы #Украіна #Беларусь #ПарламенцкіКанал
🔥1
Forwarded from Белсат
📷 Так выглядаюць першыя дыскусіі на Форуму Астрожскіх у Кіеве

З беларускага боку ў іх бяруць удзел, сярод іншых, Франак Вячорка ды Анатоль Лябедзька. Праз відэасувязь прысутнічае таксама Павел Латушка.

З боку Украіны можна пабачыць прадстаўніка МЗС у справе кантактаў з беларускімі дэмсіламі Яраслава Чарнагора, а таксама былога дарадцу Офіса прэзідэнта Мыхайла Падаляка.
👍1
Forwarded from Белсат
☝️Удзельнікі Форуму Астрожскіх прынялі супольную заяву датычна гвалтоўнага вывазу з радзімы ўкраінскіх дзяцей

Заява ўтрымлівае 8 пунктаў, якія, сярод іншага, прадугледжваюць вызначэнне службовых асобаў рэжыму Лукашэнкі, што спрыяюць вывазу непаўналетніх украінцаў, садзейнічанне бяспечнаму вяртанню ідэнтыфікаваных дзяцей ва Украіну ды працяг каардынацыі ў гэтай справе паміж украінскім бокам ды беларускімі дэмсіламі.

✅ Заяву цалкам шукайце вось тут
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
👍1
Пяты Форум Астрожскіх: экзамен здадзены, але галоўнае — наперадзе

Два дні ў Кіеве. Больш за 150 удзельнікаў. Восем панэльных дыскусій. Дзесяткі сустрэч у кулуарах. І некалькі рашэнняў, якія могуць мець працяг далёка за межамі самой канферэнцыі.

Пяты форум Астрожскіх быў адметны яшчэ да свайго адкрыцця. Упершыню арганізатары сутыкнуліся з хакерскай атакай на рэгістрацыю ўдзельнікаў. Паралельна рабіліся спробы запалохвання асобных спікераў — ім кропкава рассылаліся адмысловыя паведамленні.
Але форум не толькі адбыўся — ён атрымаўся больш маштабным і палітычна больш заўважным. Упершыню форум Астрожскіх атрымаў палітычную падтрымку Міністэрства замежных спраў Украіны.

Але колькасць удзельнікаў і статус — гэта яшчэ не вынік. Важнейшае — тое, што засталося пасля форума.
Па выніках прынята рэзалюцыя па праблеме прымусовай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей. Ёсць верагоднасць, што гэты дакумент атрымае працяг на міжнародным узроўні і будзе выкарыстаны падчас форуму ў Таронта, які будзе прымаць прэзідэнта Украіны Уладзімір Зяленскі. Пытанне ўкраінскіх дзяцей там будзе адной з абмяркоўваемых тэм.

Але, найбольш практычны вынік форуму Астрожзскіх — ініцыятыва, агучаная дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны Міхаілам Падаляком - стварыць міжсектаральную, міжведамасную групу па праблемах беларусаў ва Украіне.
Гэта праблемы, пра якія ўсе ведаюць - банкаўскія рахункі, пасведчанні, пратэрмінованыя пашпарты ды іншыя.
Яны абмяркоўваюцца гадамі. Але абмеркаванне само па сабе нічога не змяняе. Патрэбны механізм, які дазволіць перайсці ад фіксацыі праблем да іх вырашэння.
Калі гэтая ініцыятыва атрымае неабходны палітычны штуршок на ўзроўні прэзідэнта Украіны, такая пляцоўка можа з’явіцца ўжо ў бліжэйшай перспектыве. І вось гэта будзе сапраўдным тэстам.
Праз паўтары месяцы мы зможам паглядзець, ці ператварылася ідэя ў інстытуцыю, а размовы — у канкрэтныя рашэнні.

Яшчэ адзін вялікі вынік — тое, што адбывалася па-за сцэнай.
Форум Астрожскіх— гэта не толькі восем працоўных панэляў. Гэта дзясяткі сустрэч паміж удзельнікамі, новыя кантакты, дамоўленасці і праекты.
Многія з’ехалі з Кіева ўжо з канкрэтнымі планамі, якія ўзніклі менавіта падчас сустрэч на палях форуму. І гэта, магчыма, адна з галоўных каштоўнасцяў такой пляцоўкі: не проста пагаварыць адзін з адным, а знайсці партнёра і дамовіцца, што рабіць заўтра.
Але і гэта яшчэ не фінал.
19–20 лістапада ў Львове адбудзецца другая частка пятага форума Астрожскіх. Яна будзе больш экспертнай і аналітычнай.
Таму канчатковыя вынікі форуму мы яшчэ толькі будзем падводзіць. Але адзін экзамен ён ужо здаў. Астрожскі форум замацаваўся як адна з найбольш заўважных пляцовак беларуска-ўкраінскага дыялогу.
Цяпер пачынаецца самае цікавае — праверка форуму на здольнасць ператвараць дыскусіі ў дзеянні, а дамоўленасці — у вынікі.
Менавіта па гэтым і варта будзе ацэньваць яго наступны этап.

Далучайся да нас, тут вучаць ДУМАЦЬ🤝 https://t.me/European_Dialog
#форумастрожскіх #беларусь #украіна #разам
🔹 Ад досведу — да практычных рашэнняў

🤝 Дырэктар Цэнтра «Еўрапейскі дыялог» Анатоль Лябедзька правёў працоўную сустрэчу з суддзёй Канстытуцыйнага Суда Украіны Юрыем Барабашам.

Размова атрымалася грунтоўнай і вельмі практычнай.
Нягледзячы на высокую дзяржаўную пасаду ва Украіне, Юрый Барабаш працягвае ўважліва сачыць за палітычным і экспертным жыццём Беларусі і гатовы максімальна спрыяць фарміраванню пазітыўнай альтэрнатывы для Новай Беларусі — праз новыя рэформы, заканадаўчыя праекты і выкарыстанне экспертнага патэнцыялу.

🇺🇦 Асобна абмеркавалі, што Беларусь можа ўзяць з украінскага досведу — як станоўчыя практыкі, так і памылкі, якіх варта пазбегнуць.
💬 Дамовіліся паспрабаваць рэалізаваць досвед арганізацыі і правядзення экспертных клубаў, якія Цэнтр «Еўрапейскі дыялог» праводзіць у Літве.
🔎 Яшчэ адзін магчымы кірунак — міжсектарная і міжведамасная рабочая група па рэформах, ініцыятыва стварэння якой была прапанаваная Міхаілам Падалякам. Калі такая група будзе запушчаная, экспертны ўдзел беларускіх і украінскіх экспертаў мог бы стаць важным рэсурсам для яе працы: экспертыза, аналітыка і ацэнка розных напрамкаў будучых рэформаў.

Далучайся да нас, тут вучаць ДУМАЦЬ🤝 https://t.me/European_Dialog

#ЕўрапейскіДыялог #НоваяБеларусь #ПазітыўнаяАльтэрнатыва #Рэформы #Беларусь #Украіна #ЭкспертныДыялог #КанстытуцыйнаяРэформа #Супрацоўніцтва
АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, дырэктар Цэнтра “Еўрапейскі дыялог”.

“Калійная здзелка паміж Вашынгтонам і Мінскам пакуль больш нагадвае вялікую палітычна-медыйную тэму, чым гатовы эканамічны праект.

Я думаю, што яе інфармацыйная актуальнасць можа быць моцна залежнай ад часу. Да лістападаўскіх выбараў у ЗША тэма, хутчэй за ўсё, будзе топавай. А пасля выбараў градус цікавасці можа рэзка знізіцца.

Ёсць і больш практычнае пытанне: лагістыка. Калі б для Трампа гэта была сапраўды вялікая і стратэгічная здзелка, лагічна было б чакаць больш актыўнай працы з Вільнюсам. Але мы бачым адваротнае: Літва сама задае Вашынгтону пытанні і просіць больш інфармацыі пра планы адносна беларускага калію. Пры гэтым ЕС захоўвае санкцыі, а традыцыйны маршрут праз Клайпеду застаецца закрытым.

Без Клайпеды і адпаведных транспартных калідораў такая здзелка губляе значную частку эканамічнага сэнсу. Таму пакуль я бачу рызыку, што на выхадзе можа атрымацца шмат гучных заяў, сустрэч і піару, але вельмі сціплы практычны вынік.

У крайнім выпадку — паказальны запуск аднаго саставу з беларускім каліем у бок Амерыкі. Прыгожая карцінка для медыя. Але яўна не сістэмная гандлёвая здзелка, на фудаменце якой паўстае палітычнае партнёрства”.

Далучайся да нас, тут вучаць ДУМАЦЬ🤝 https://t.me/European_Dialog

#калій #літва #зша #беларусь
👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
👍1
АНАТОЛИЙ ЛЕБЕДЬКА, директор Центра «Европейский диалог»

Совместить несовместимое невозможно.

Нельзя одновременно создавать НЗ — неприкосновенный запас из круп и варенья на случай войны — и строить дом (посольство), приглашая в него гостей, когда этот дом находится в тылу твоего потенциального противника.

Встреча Сикорского и Рыженкова на полях Ассамблеи ООН — пока не ответы на очевидные вопросы.

Скорее, новые вопросы к уже имеющимся.

Далучайся да нас, тут вучаць ДУМАЦЬ🤝 https://t.me/European_Dialog

#ООН #беларусь #польша #сикорский #рыженков #человекбудильник
🔥2
Forwarded from Delfi Литва
🔴Эфир Delfi с Анатолием Лебедько: Лукашенко делает ставку на силовиков на фоне торга с Западом - чего ждать Литве?

Лукашенко назначил заместителем главы администрации бывшего начальника Генштаба Павла Муравейко — сторонника тесного сближения с Россией и автора скандального заявления о возможности «силой оружия прорубить коридор в Литву».

Что означает это назначение на фоне споров о транзите беларусского калия и контактов Минска с Вашингтоном?
Обсудим с Анатолием Лебедько. Также поговорим о политике Польши, визите Джона Коула, азотном проекте с «Газпромом» и возможном лишении гражданства противников Лукашенко.

Присоединяйтесь!

https://www.youtube.com/watch?v=ZSCQZVV9y18