Еўрапейскі Дыялог
369 subscribers
11.4K photos
2.41K videos
10 files
16.7K links
“Еўрапейскі Дыялог” гэта канал пра дзейнасць невялікай арганізацыі з вялікімі мэтамі і задачамі. Якімі?!
👉Вяртанне Беларусі да дэмакратыі.
👉Уступленне Беларусі ў Еўрапейскі Звяз.
Мы будзем распавядаць, што мы робім, каб прыблізіць гэты час.
Download Telegram
Самое интересное в сравнении

1. ВВП двух стран практически одинаковый.
Литва — около $95,2 млрд, Беларусь — $93,4 млрд. Разница всего около 2%.
Но население Беларуси примерно в 3,15 раза больше.

Отсюда и колоссальная разница в ВВП на человека:
🇱🇹 Литва — $32 959
🇧🇾 Беларусь — $10 279

То есть ВВП на одного жителя Литвы примерно в 3,2 раза выше, чем в Беларуси.

2. Минимальная зарплата отличается почти в 5 раз.
€1 038 в Литве против примерно €215 в Беларуси.

3. Средняя зарплата отличается примерно в 3 раза.
€2 410 в Литве против примерно €790 в Беларуси.

4. А пенсии — примерно в 2,3 раза.
€668 в Литве против примерно €287 белорусской средней пенсии по возрасту в декабре 2025 года.

И получается очень показательная картина: при почти одинаковом размере экономики двух стран Литва с населением менее 3 млн человек имеет доходы и ВВП на человека в несколько раз выше, чем Беларусь с населением более 9 млн.
👍2🔥1
АНАТОЛИЙ ЛЕБЕДЬКА

НАСЛЕДИЕ ЛУКАШЕНКО: ПЕНСИОННАЯ СИСТЕМА В ТУПИКЕ

Белорусская пенсионная система работает по солидарному принципу: сегодняшние работающие платят за сегодняшних пенсионеров. Поэтому её устойчивость зависит от простого соотношения — сколько работающих приходится на одного пенсионера.

Пока математика ещё сходится. Но демография стремительно меняется.
В 2024 году в Беларуси родилось всего 58 938 детей — почти на 29 тысяч меньше, чем в 2019-м. По оценке экономиста Льва Львовского, если нынешние тенденции сохранятся, к концу XXI века население Беларуси может сократиться примерно до 3 млн человек.

Сегодня на одного трудоспособного человека приходится примерно 0,4 пенсионера. К середине века — около 0,7, а к концу века — уже 0,9 пенсионера на одного работающего.

И тогда возникает выбор без хороших вариантов: либо сокращать пенсии более чем вдвое, либо примерно во столько же увеличивать сборы с работающих, либо постоянно компенсировать разницу из бюджета. По расчётам Львовского, для сохранения нынешней покупательной способности пенсий бюджетная поддержка может потребовать около 10% ВВП ежегодно.

Сегодня более 92% доходов ФСЗН формируют работающие граждане и работодатели. В 2025 году на пенсии ушло 26,1 млрд рублей, или более 80% расходов ФСЗН.

Но это только начало проблемы.
Если пенсионную систему не реформировать, её нагрузка будет расти. В экспертных оценках речь идёт о том, что расходы на пенсии в долгосрочной перспективе могут приблизиться к 25% ВВП.

А теперь главное.
Реформировать систему тоже будет дорого.

На конференции «Новая Беларусь» в августе 2026 года Лев Львовский оценил необходимый ресурс для проведения пенсионной реформы примерно в $40 млрд. Он отметил, что при кредите такого масштаба под 2–3% годовых реформа теоретически могла бы окупиться к концу века.
То есть Беларусь получила пенсионную систему, которую десятилетиями не решались глубоко реформировать.

Теперь выбор становится всё жёстче:
либо платить за реформу,
либо платить за бездействие.

И платить в итоге будет не Лукашенко и его окружение.
Платить будет следующее поколение. Платить будете вы и ваши дети.

Сомневаетесь? Тогда сохраните этот анализ-прогноз, и если не вы то ваши дети и внуки скажут то, о чем вы не желали признаться сегодня.
Думай это полезно!

ПОДПИШИСЬ И будь в теме 🖌 https://t.me/parlamentbel
🔥2
Пенсионная пороховая бочка!
Оцениваем масштаб проблемы и катастрофические последствия

Думай это полезно!

Далучайся да нас, тут вучаць ДУМАЦЬ🤝 https://t.me/European_Dialog
🔥2
Форум Астрожскіх – беларуска-ўкраінская пляцоўка для дыялогу палітыкаў, медыя, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, экспертаў і даследчыкаў. Яго мэта – абмеркаваць актуальны стан беларуска-ўкраінскіх адносін, супольныя выклікі і магчымасці для супрацоўніцтва.
Грамадска-палітычная частка Форума пройдзе 18-19 верасня ў Кіеве. 

У праграме форуму будуць дыскусіі пра стан і перспектывы беларуска-ўкраінскага палітычнага дыялогу, як вайна змяняе рэгіянальную бяспеку і якім можа быць партнёрства дэмакратычнай Беларусі з Украінай. Удзельнікі абмяркуюць становішча беларусаў ва Украіне: іх правы, удзел ва ўкраінскім грамадстве і адказнасць перад краінай падчас вайны.

Форум арганізуюць беларускія і ўкраінскія арганізацыі: Free Belarus Center, Рада знешняй палітыкі  “Украінская прызма”, Украінскі каталіцкі ўніверсітэт, Інстытут “Палітычная сфера”, Цэнтр “Еўрапейскі Дыялог” і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі пры падтрымцы Konrad Adenauer Stiftung, Friedrich-Ebert-Stiftung (FES) і Міжнароднага фонду “Відродження».
👍1
Форум Астрожскіх 18-19 верасня ў Кіеве

Форум Астрожскіх
– беларуска-ўкраінская пляцоўка для дыялогу палітыкаў, медыя, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, экспертаў і даследчыкаў. Яго мэта – абмеркаваць актуальны стан беларуска-ўкраінскіх адносін, супольныя выклікі і магчымасці для супрацоўніцтва.
Грамадска-палітычная частка Форума пройдзе 18-19 верасня ў Кіеве
Экспертная адбудзецца ў лістападзе ў Львове.

Рэгістрацыя: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfqsx1zO_oN15UJKPtYd_NRfcX9V4WX7AP3kwYbPNu4u-cEQQ/viewform
Праграма: https://freebelaruscenter.org/?page_id=3128
Кантакт для агульнай сувязі: info@freebelaruscenter.org 
Кантакт для СМІ: press@freebelaruscenter.org

Далучайся да нас, тут вучаць ДУМАЦЬ🤝 https://t.me/European_Dialog
Пазітыўная альтэрнатыва: рыхтуем законы для Новай Беларусі

Праца над пакетам праектаў законаў, рэформаў у развіццё і дапаўненне праекта Канстытуцыі Новай Беларусі працягваецца.

У Таліне адбыўся рабочы івэнт, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Платформы беларускіх палітычных партый і Аб’яднанага пераходнага кабінета.
З эстонскага бока эксперты, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, офіса Канцлера права, Генеральнай пракуратуры, Мінюста, паліцыі.
Абмяркоўвалі эстонскі досвед па фармаванню этычных стандартаў дзяржаўнай службы, нормаў паводзінаў чыноўнікаў і механізмы супрацьдзеяння карупцыі.

Для беларускіх удзельнікаў гэты досвед асабліва важны: у рамках «Пазітыўнай альтэрнатывы» рыхтуецца праект закона “Аб этыцы дзяржаўнай службы і супрацьдзеянні карупцыі”.
Бо Новая Беларусь — гэта не толькі змяненне ўлады. Гэта стварэнне новых правілаў, інстытутаў і стандартаў дзяржаўнага кіравання.
Па выніках дыскусіі дамовіліся што Мінюст Эстоніі зробіць прававую экспертызу рыхтуемага праекта закона.
Мерапрыемства было арганізавана супольнымі намаганнямі Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Эстоніі і Цэнтра «Еўрапейскі дыялог».

Далучайся да нас https://t.me/European_Dialog

#ПазітыўнаяАльтэрнатыва #НоваяБеларусь #Канстытуцыя #Рэформы #Этыка #СупрацьдзеяннеКарупцыі #Парламент
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як у будучай Беларусі будуць змагацца з карупцыяй?

8 верасня ў Таліне прайшоў экспертны круглы стол па этыцы дзяржаўнай службы і супрацьдзеянні карупцыі. У ім удзельнічалі эксперты, прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, палітычных партый, а таксама эстонскія і міжнародныя спецыялісты.

Падчас мерапрыемства абмеркавалі: 
- прадухіленне карупцыі і канфлікт інтарэсаў;
- этыку дзяржаўных службоўцаў і дэклараванне інтарэсаў;
- абарону інфарматараў;
грамадскі і парламенцкі кантроль;
- расследаванне карупцыйных злачынстваў;
- незалежнасць і падсправаздачнасць антыкарупцыйных інстытутаў;
- будучую мадэль Камітэта па этыцы дзяржаўнай службы і супрацьдзеянні карупцыі, яго паўнамоцтвы і ўзаемадзеянне з іншымі дзяржаўнымі органамі.

Вынікі дыскусіі выкарыстаюць пры падрыхтоўцы канцэпцыі будучага беларускага заканадаўства ў гэтай сферы.

Навошта рыхтаваць законы ўжо цяпер, у відэа распавядаюць дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька і прадстаўнік дэмакратычных сіл у Эстонскай і Латвійскай Рэспубліках Віталь Малчанаў.

Мерапрыемства прайшло пры супрацоўніцтве з МЗС Эстоніі і ESTDEV.
👍2
🇪🇪 Соймікі як адказ на новыя выклікі: дыскусія ў Талліне

У Талліне адбылася сустрэча Анатоля Лябедзькі, дырэктара Цэнтра «Еўрапейскі дыялог» і дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе, з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Эстоніі.

Адной з галоўных тэм стала ідэя выбараў у соймікі — мясцовыя прадстаўнічыя структуры беларусаў у краінах пражывання.

Гэтая прапанова можа стаць адказам адразу на некалькі выклікаў:
🔹 зніжэнне актыўнасці беларусаў у замежжы;
🔹 немагчымасць любога «цэнтра» эфектыўна даходзіць да кожнага беларуса ў выгнанні;
🔹 напружанасць і пэўная таксічнасць у адносінах паміж рознымі групамі і арганізацыямі;
🔹 неабходнасць стварыць больш дэмакратычны і прадстаўнічы механізм узаемадзеяння беларусаў за мяжой;
🔹 і, нарэшце, сітуацыя, калі выбары ў Беларусі фактычна сышлі з парадку дня.

«Цікавыя менавіта такія сустрэчы, пасля якіх з’яўляюцца новыя прапановы і пытанні, якія раней яшчэ не гучалі», — адзначыў Анатоль Лябедзька.

Ён падзякаваў беларусам Эстоніі за адкрытую дыскусію:

«З гэтай сустрэчы я выношу некалькі цікавых прапаноў і некалькі пытанняў, на якія пакуль яшчэ няма адказу».

Магчыма, менавіта з такіх дыскусій і пачынаецца пошук новых механізмаў беларускай дэмакратыі.

Сустрэча адбылася на офісе “Місіі дэмакратычных сіл у Эстоніі”

Далучайся да нас, тут вучаць ДУМАЦЬ🤝 https://t.me/European_Dialog
#ЕўрапейскіДыялог #Соймікі #БеларусыЗамежжа #НоваяБеларусь #Дэмакратыя
❤1
🔴 Вялікі стрым да новага вызвалення палітвязняў. Проста цяпер у эфіры палітык Анатоль Лябедзька і стваральнік NEXTA Сцяпан Пуціла.

Падчас стрыму ўжо паразмаўлялі з Вольгай Лойка, Антонам Пянькоўскім, Змітром Ягоравым, Вольгай Філатчанкавай, Андрэем Ягоравым і Валерам Кавалеўскім.

Далучайцеся: https://www.youtube.com/watch?v=9LES9KSiQRA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤1
Праз супрацу — да вымяральных вынікаў

Старэйшы дарадца Офіса Святланы Ціханоўскай Аляксандар Дабравольскі, спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан і дырэктар Цэнтра «Еўрапейскі дыялог» Анатоль Лябедзька правялі працоўныя кансультацыі.

У цэнтры ўвагі — пазітыўная альтэрнатыва і практычная падрыхтоўка рэформаў для Новай Беларусі.

Цэнтр «Еўрапейскі дыялог» каардынуе працу па праектах законаў і рэформаў, якія могуць стаць часткай будучых пераўтварэнняў. І тут важна, каб гэтыя напрацоўкі не заставаліся толькі дакументамі, а абмяркоўваліся на розных пляцоўках, у тым ліку і на паседжаннях Каардынацыйнай рады.
Асабліва актуальна гэта з улікам таго, што КР разглядае сябе як пратапарламент. Як арганізаваць такую працу, якія механізмы абмеркавання і ўзаемадзеяння выкарыстаць — менавіта пра гэта ішла размова.

Яшчэ адзін кірунак — Школа парламентарзму. Яна можа быць карыснай і для Каардынацыйнай рады, асабліва для людзей, якія толькі ўваходзяць у палітыку і атрымліваюць мандат прадстаўніцтва. Веды пра працу парламента, заканадаўчы працэс, парламенцкія працэдуры і кантроль — гэта інвестыцыя ў якасць будучых дэмакратычных інстытутаў.

Таксама абмеркавалі ідэю выбараў у соймікі як магчымага пілотнага праекта. Пакуль гэта толькі канцэпцыя, якая патрабуе далейшых кансультацый і прапрацоўкі.

Асобны пункт — магчымасць вынесці на пасяджэнне Каардынацыйнай рады пытанне пра практычную рэалізацыю Люксембургскіх рашэнняў. Гаворка пра сістэмны падыход да працы парламентаў і дэпутатаў з беларускімі кейсамі і праблемамі беларусаў за мяжой.
Добры дакумент важна не проста напісаць. Яго трэба імплементаваць. Таму цяпер галоўнае пытанне — якія канкрэтныя механізмы дазволяць ператварыць рэкамендацыі ў практыку.

Ад ідэй — да працэдур.
Ад дакументаў — да рэформаў.
Ад супрацоўніцтва — да вынікаў.

#ПарламенцкіКанал #НоваяБеларусь #Рэформы #КаардынацыйнаяРада #Парламентарзм

Далучайся і будзем разам 🖌 https://t.me/parlamentbel
🔥1
«Еўрапейскі дыялог» + «Свабода» = СУПРАЦА

🤝 Дырэктар Цэнтра «Еўрапейскі дыялог» Анатоль Лябедзька і старшыня Міжнароднага інстытута «Свабода» Яраслаў Раманчук правялі працоўныя кансультацыі ў Кіеве.

📍 Іх адметнасць — не толькі ў змесце, але і ў месцы. Сёння Кіеў адкрывае новыя магчымасці для беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва і можа стаць адным з важных беларускіх хабаў — нароўні з Літвой і Польшчай.
Гэтая новая дынаміка асабліва выразна бачная сёлета: візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў, яе сустрэча з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і наступныя кантакты ствараюць новыя магчымасці для беларуска-ўкраінскага дыялогу.

💬 Таму важна развіваць сістэмную супрацу паміж беларускімі і ўкраінскімі экспертнымі цэнтрамі, якія не толькі фармуюць грамадскую думку, але і прапануюць палітычныя і практычныя рашэнні.
У Анатоля Лябедзькі і Яраслава Раманчука ўжо ёсць гісторыя супольнай працы. “Антыкарупцыйная платформа”, праграма «Мільён новых працоўных месцаў”, праекты законаў - гэта толькі частка такой супрацы.

Сёння адкрываецца магчымасць для новага этапу.
🎯 Адзін з галоўных кірункаў — пазітыўная альтэрнатыва для Новай Беларусі: канкрэтныя ідэі, рэформы, заканадаўчыя рашэнні і бачанне краіны пасля дэмакратычных пераменаў.
Асобная каштоўнасць гэтага партнёрства — вялікі досвед украінскай трансфармацыі, які назапасілі Яраслаў Раманчук і яго Інстытут. Ужо сёлета можна чакаць новых сумесных ініцыятыў.

Ад кантактаў — да супрацоўніцтва. Ад супрацоўніцтва — да канкрэтных вынікаў.

Далучайся да нас, тут вучаць ДУМАЦЬ🤝 https://t.me/European_Dialog
#ЕўрапейскіДыялог #Свабода #Беларусь #Украіна #Кіеў #НоваяБеларусь #БеларускаУкраінскіДыялог
❤1
🇺🇦 У Кіеве распачаў працу V Форум Астравы. І ён відавочна адрозніваецца ад папярэдніх.

На гэта звярнуў увагу вядучы першай панэлі, Анатоль Лябедзька, дырэктар Цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкай супрацы і канстытуцыйнай рэформе.

“Калі раней асноўным мэйнстрымам была пастаноўка дыягназу праблемаў, то сёння галоўнае пытанне гучыць інакш: «А што рабіць?»

Больш аптымізму, больш чаканняў рэальных зменаў — і ўжо на першай панэлі прагучала моцная ініцыятыва дарадцы Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіла Падаляка: стварыць міжсектаральную, міжведамасную групу, якая стане інструментам практычнай рэалізацыі добрых намераў, якія далей за агучку і паперы, не заходзяць. Размова пра вырашэнні праблемаў беларусаў ва Украіне і рэалізацыю стратэгіі Кіева па Беларусі.
Цяпер галоўнае — перайсці ад ініцыятывы да яе практычнай рэалізацыі.

Яшчэ адзін важны сігнал: Украіна рэальна становіцца беларускім хабам. І ўжо сёння можа разглядацца як патэнцыйны канкурэнт Польшчы і Літвы. Калі дынаміка захаваецца, Украіна можа стаць і лідарам гэтага працэсу.
Так, яшчэ трэба пераадолець бюракратычнае супраціўленне. Але гэта задача, якую можна вырашыць.

Ад дыягназу праблемаў — да канкрэтных рашэнняў. Менавіта гэта сёння вызначае новую атмасферу Форуму Астравы”.

#ФорумАстравы #Украіна #Беларусь #ПарламенцкіКанал
🔥1
Forwarded from Белсат
📷 Так выглядаюць першыя дыскусіі на Форуму Астрожскіх у Кіеве

З беларускага боку ў іх бяруць удзел, сярод іншых, Франак Вячорка ды Анатоль Лябедзька. Праз відэасувязь прысутнічае таксама Павел Латушка.

З боку Украіны можна пабачыць прадстаўніка МЗС у справе кантактаў з беларускімі дэмсіламі Яраслава Чарнагора, а таксама былога дарадцу Офіса прэзідэнта Мыхайла Падаляка.
👍1
Forwarded from Белсат
☝️Удзельнікі Форуму Астрожскіх прынялі супольную заяву датычна гвалтоўнага вывазу з радзімы ўкраінскіх дзяцей

Заява ўтрымлівае 8 пунктаў, якія, сярод іншага, прадугледжваюць вызначэнне службовых асобаў рэжыму Лукашэнкі, што спрыяюць вывазу непаўналетніх украінцаў, садзейнічанне бяспечнаму вяртанню ідэнтыфікаваных дзяцей ва Украіну ды працяг каардынацыі ў гэтай справе паміж украінскім бокам ды беларускімі дэмсіламі.

✅ Заяву цалкам шукайце вось тут
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
👍1
Пяты Форум Астрожскіх: экзамен здадзены, але галоўнае — наперадзе

Два дні ў Кіеве. Больш за 150 удзельнікаў. Восем панэльных дыскусій. Дзесяткі сустрэч у кулуарах. І некалькі рашэнняў, якія могуць мець працяг далёка за межамі самой канферэнцыі.

Пяты форум Астрожскіх быў адметны яшчэ да свайго адкрыцця. Упершыню арганізатары сутыкнуліся з хакерскай атакай на рэгістрацыю ўдзельнікаў. Паралельна рабіліся спробы запалохвання асобных спікераў — ім кропкава рассылаліся адмысловыя паведамленні.
Але форум не толькі адбыўся — ён атрымаўся больш маштабным і палітычна больш заўважным. Упершыню форум Астрожскіх атрымаў палітычную падтрымку Міністэрства замежных спраў Украіны.

Але колькасць удзельнікаў і статус — гэта яшчэ не вынік. Важнейшае — тое, што засталося пасля форума.
Па выніках прынята рэзалюцыя па праблеме прымусовай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей. Ёсць верагоднасць, што гэты дакумент атрымае працяг на міжнародным узроўні і будзе выкарыстаны падчас форуму ў Таронта, які будзе прымаць прэзідэнта Украіны Уладзімір Зяленскі. Пытанне ўкраінскіх дзяцей там будзе адной з абмяркоўваемых тэм.

Але, найбольш практычны вынік форуму Астрожзскіх — ініцыятыва, агучаная дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны Міхаілам Падаляком - стварыць міжсектаральную, міжведамасную групу па праблемах беларусаў ва Украіне.
Гэта праблемы, пра якія ўсе ведаюць - банкаўскія рахункі, пасведчанні, пратэрмінованыя пашпарты ды іншыя.
Яны абмяркоўваюцца гадамі. Але абмеркаванне само па сабе нічога не змяняе. Патрэбны механізм, які дазволіць перайсці ад фіксацыі праблем да іх вырашэння.
Калі гэтая ініцыятыва атрымае неабходны палітычны штуршок на ўзроўні прэзідэнта Украіны, такая пляцоўка можа з’явіцца ўжо ў бліжэйшай перспектыве. І вось гэта будзе сапраўдным тэстам.
Праз паўтары месяцы мы зможам паглядзець, ці ператварылася ідэя ў інстытуцыю, а размовы — у канкрэтныя рашэнні.

Яшчэ адзін вялікі вынік — тое, што адбывалася па-за сцэнай.
Форум Астрожскіх— гэта не толькі восем працоўных панэляў. Гэта дзясяткі сустрэч паміж удзельнікамі, новыя кантакты, дамоўленасці і праекты.
Многія з’ехалі з Кіева ўжо з канкрэтнымі планамі, якія ўзніклі менавіта падчас сустрэч на палях форуму. І гэта, магчыма, адна з галоўных каштоўнасцяў такой пляцоўкі: не проста пагаварыць адзін з адным, а знайсці партнёра і дамовіцца, што рабіць заўтра.
Але і гэта яшчэ не фінал.
19–20 лістапада ў Львове адбудзецца другая частка пятага форума Астрожскіх. Яна будзе больш экспертнай і аналітычнай.
Таму канчатковыя вынікі форуму мы яшчэ толькі будзем падводзіць. Але адзін экзамен ён ужо здаў. Астрожскі форум замацаваўся як адна з найбольш заўважных пляцовак беларуска-ўкраінскага дыялогу.
Цяпер пачынаецца самае цікавае — праверка форуму на здольнасць ператвараць дыскусіі ў дзеянні, а дамоўленасці — у вынікі.
Менавіта па гэтым і варта будзе ацэньваць яго наступны этап.

Далучайся да нас, тут вучаць ДУМАЦЬ🤝 https://t.me/European_Dialog
#форумастрожскіх #беларусь #украіна #разам