DzikMedia
260 subscribers
510 photos
58 videos
85 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
Куды паехаць пасля чэмпіянату свету?

Вядома, у Віцебск!

Чарговым навабранцам чэмпіёна Беларусі па футболе – «МЛ Віцебск» – стаў абаронца зборнай Ірана Мілад Махамадзі. Пра падпісанне кантракту з 32-гадовым футбалістам паведаміла прэс-служба клуба.

За сваю кар'еру ўраджэнец Тэгерану выступаў за расейскі «Ахмат», бельгійскі «Гент», грэчаскі АЕК і турэцкі «Адана Дэмірспор». Апошнія два гады ён правёў у складзе іранскага «Персепаліса».

За зборную Ірана Махамадзі правёў 79 матчаў. На чэмпіянаце свету – 2026 ён згуляў ва ўсіх трох сустрэчах сваёй каманды, якая не змагла выйсці з групы.

Нагадаем, пакуль ішоў чэмпіянат свету, «МЛ Віцебск» ужо паспеў вылецець з Лігі чэмпіёнаў. Цяпер віцябляне працягнуць выступленне ў Лізе канферэнцый.
Падчас Кубка памяці Алеся Пушкіна прайшла акція салідарнасці ў падрымку Віталія Чопіка

Берасцеец Віталь Чопік атрымаў 7 гадоў – толькі за тое, што хадзіў на "палітычныя" суды.

Бандыты, якія захапілі ўладу ў Беларусі, не толькі пазбавілі чалавека свабоды, але выпісалі яму штраф у 40 тысячаў (крыху болей 14 тысячаў долараў) і канфіскавалі яго кватэру.

Нагадаем, што футбольны турнір памяці забітага ў лукашэнашскай турме беларускага мастака прайшоў 18 сакавіка ў Гарадку ў рамках фэсту "Тутака" і быў арганізаваны фундацыяй "Беластоцкія Дзікі".
💔62🥰1
У Беластоку пабудуюць новую арэну на 6,4 тысячы гледачоў

Улады Беластоку зрабілі яшчэ адзін крок да будаўніцтва сучаснай шматфункцыянальнай спартыўна-відовішчнай арэны. Як паведаміў намеснік прэзідэнта гораду Томаш Клім, на тэндар па выбары падрадчыка паступілі тры прапановы. Цяпер спецыялісты праводзяць праверку дакументацыі і ацэнку заявак. Пасля завяршэння гэтай працэдуры будзе вызначаны пераможца.

Новая арэна будзе разлічаная прыкладна на 6,4 тысячы гледачоў і стане месцам правядзення спартыўных спаборніцтваў, канцэртаў і іншых маштабных мерапрыемстваў. Пасля падпісання кантракта падрадчык атрымае 30 месяцаў на рэалізацыю праекту.
👍21
Аб'ява па-беларуску ў аптэцы Беластока

У гэтым горадзе заўсёды жылі беларусы. Сёння ў Беластоку, паводле розных ацэнак, жыве не менш за дзесяць тысяч беларусаў.

Прыемна бачыць аб'явы на роднай мове?

📷Katsiaryna Rohava
👍144
"Беластоцкія Дзікі" даведаліся супернікаў на Кубку памяці Мікіты Мелказёрава

Адбылося лёсаванне турніру. І хоць ужо вядомыя 26 камандаў, якія згуляюць у Варшаве 1 жніўня, у турніры яшчэ можна ўзяць удзел. Арганізатары шукаюць яшчэ дзве каманды.

Супернікамі "Беластоцкіх Дзікоў" стануць KS Volya, LYNX, FC Bulls, FC Koleso, "Банда Мікіты Крыўцова"  і 1312. Па выніках групавога этапу ў плэй-оф выйдуць чатыры найлепшыя каманды.

Нагадаем, што год таму на сваім дэбютным турніры «Беластоцкія Дзікі» з першай спробы выйшлі ў плэй-оф. Цяпер каманда ахвотна прыме ў свае шэрагі тых, хто дапаможа прайсці як мага далей.

Адзін з арганізатараў турніру Аляксандр Івулін расказаў @DzikMedia, чаму важна прыехаць 1 жніўня ў Варшаву.

– Прыехаць ці не – кожны і кожная вырашаюць для сябе самастойна. Але для мяне асабіста гэта вельмі важная падзея. Па-першае, гэта ўсё яшчэ турнір беларускай салідарнасці, якая не сканчаецца. Па-другое, гэты турнір заўсёды быў важны для Мікіты, бо ён пра сапраўдныя каштоўнасці і годнасць. Па-трэцяе, гэтая гісторыя важная не толькі асабіста для мяне, але і для многіх беларусаў. Ушанаваць памяць пра Мікіту, сабрацца разам і пагуляць у футбол з блізкімі людзьмі – гэта тое, што ён вельмі любіў. Гэта пра эмоцыі. Гэта пра стыль. Гэта пра годнасць. Час ад часу нам вельмі не хапае ўмець шанаваць сваё і сваіх. Гэты турнір – добрая магчымасць паказаць, што гэта не так.


Аляксандр Івулін заклікае далучацца да турніру ў якасці гульцоў, заўзятараў і валанцёраў. Зробім сапраўднае свята разам і па-беларуску.
👍85🔥1
🤺 Сын беларускіх оперных спевакоў стаў чэмпіёнам свету па фехтаванні

🥇32-гадовы чэх Аляксандр Шупеніч упершыню ў кар'еры выйграў чэмпіянат свету. У фінале турніру ў Ганконгу ён не пакінуў шанцаў італьянцу Філіпа Макі (15:2).

Шупеніч – сын беларускіх оперных спевакоў Івана і Ірыны Шупенічаў, якія ў свой час пераехалі ў Чэхію. Раней фехтавальнік заваёўваў бронзу Алімпіяды-2020 і двойчы станавіўся бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы. - паведамляе @trybuna
2🔥1🏆1
У Беларусі завочна асудзілі кіраўніка польскага фонду, які ўжо каля 20 гадоў не жыве ў краіне

«Гарадзенскі абласны суд» завочна прысудзіў кіраўніку фундацыі «Okno na Wschód» Паўлу Міцкевічу 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі і штрафу ў памеры 22,5 тысячы рублёў (29.500 злотых)

Паводле інфармацыі лукашысцкіх карных органаў, Міцкевіча прызналі вінаватым паводле артыкулаў аб «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

Павел Міцкевіч ужо каля двух дзесяцігоддзяў жыве ў Беластоку. Ён узначальвае фонд «Okno na Wschód», які займаецца падтрымкай грамадзянскай супольнасці і дапамагае вымушаным мігрантам, у тым ліку беларусам, з адаптацыяй і інтэграцыяй пасля пераезду.

Завочныя судовыя працэсы сталі распаўсюджанай практыкай у рэжымнай Беларусі пасля таго, як стала не да законаў. Яны дазваляюць судзіць людзей, якія знаходзяцца за межамі краіны і не прысутнічаюць на судовых пасяджэннях. У апошнія гады лукашысцкія суды ўжо вынеслі дзясяткі такіх прысудаў.
🤬1🙈1
DzikMedia
"Беластоцкія Дзікі" даведаліся супернікаў на Кубку памяці Мікіты Мелказёрава Адбылося лёсаванне турніру. І хоць ужо вядомыя 26 камандаў, якія згуляюць у Варшаве 1 жніўня, у турніры яшчэ можна ўзяць удзел. Арганізатары шукаюць яшчэ дзве каманды. Супернікамі…
Стаў вядомы расклад "Беластоцкіх Дзікоў" на турніры памяці Мікіты Мелказёрава

⚽️
10:30–10:42 — Bialostockie Dziki – LYNX
⚽️ 11:45–11:57 — Bialostockie Dziki – FC KOLESO
⚽️ 12:30–12:42 — KS VOLYA – Bialostockie Dziki
⚽️ 13:15–13:27 — Банда Мікіты Крыўцова – Bialostockie Dziki
⚽️ 14:00–14:12 — Bialostockie Dziki – 1312
⚽️ 14:45–14:57 — FC BULLS – Bialostockie Dziki

Нагадаем, што турнір пройдзе 1 жніўня ў Варшаве.
🔥7👍1
Шукаеце працу ў Нямеччыне? 🇩🇪

У нас ёсць для вас добрая прапанова ад нашых партнёраў!

Польская будаўнічая фірма запрашае на працу аддзелачнікаў у Мюнхене.
Уладальнік фірмы — беларус, які дапамагае сваім землякам знайсці стабільную працу за мяжой. У камандзе ўжо працуюць беларусы, таму вам будзе лягчэй адаптавацца і ўліцца ў калектыў.

💶 Заробак — ад 14 € у гадзіну
Прапануюць:
стабільную працу
своечасовую выплату заробку
доўгатэрміновае супрацоўніцтва
працу ў Мюнхене (Германія)
магчымасць прыступіць да працы ў бліжэйшы час
📍 Месца працы: Мюнхен, Нямеччына🇩🇪

📩 Зацікавіла вакансія?
Пішыце ў асабістыя паведамленні або тэлефануйце — +48 513 897 571 адкажам на ўсе пытанні і раскажам падрабязнасці.
3👌1
Анджэй Пачобут будзе жыць у Беластоку

Беларуска-польскі палітычны актывіст і журналіст Анджэй Пачобут падпісаў заяву на арэнду кватэры з жыллёвага фонду Камунальнага таварыства сацыяльнага будаўніцтва (KTBS) у Беластоку. Цяпер заява будзе разгледжана Жыллёвай камісіяй, пасля чаго пройдзе стандартную працэдуру.

«Дзякую прэзідэнту Беластоку Тадэвушу Трускаляскаму за запрашэнне мяне ў Беласток. Адсюль мне будзе значна лягчэй працягваць працу дзеля дэмакратыі ў Беларусі, а таксама на карысць Беластоку і беларускай меншасці, якая жыве тут»


– сказаў Анджэй Пачобут.

Шлях Анджэя Пачобута да атрымання жылля ў Беластоку будзе карацейшы за стандартны дзякуючы яго выключным заслугам перад горадам. Такую магчымасць прадугледжвае ўстаноўчы акт кампаніі KTBS.

«Спадзяюся, што ўжо ў другой палове жніўня Анджэй Пачобут будзе жыць у Беластоку, які стане другім домам для гэтага выбітнага чалавека. Рады і таму, што нашае горад атрымае такога выдатнага грамадзяніна», – заявіў прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі.

Анджэй Пачобут – паляк, які нарадзіўся ў Беларусі, член Саюза палякаў у Беларусі, журналіст беларускіх і польскіх СМІ, які падкрэслівае сваю польскую і беларускую ідэнтычнасць. За сваю дзейнасць і крытыку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ён правёў больш за пяць гадоў у беларускіх турмах як вязень сумлення. У 2026 годзе атрымаў Карту паляка. На працягу многіх гадоў супрацоўнічае з уладамі Беластоку і арганізацыяй «Wspólnota Polska», займаючыся падтрымкай польскай дыяспары ў Беларусі і беларускай меншасці ў Падляшшы.

Крыніца: Управа Беластоку
5👍2
Паглядзіце, як лукашысты знішчаюць усё жывое

Вось так выглядае «азеляненне» ад «Мінскзялёнбуду». Гэта праспект Незалежнасці — самы цэнтр беларускай сталіцы.

Замест дрэў — плітка. І так адбываецца не толькі ў Менску. Лукашысты патлумачылі, што каранёвыя сістэмы дрэў знаходзіліся ў замкнёнай прасторы, з-за чаго падвяргаліся ўздзеянню неспрыяльных фактараў. У выніку гэта нібыта прывяло да масавай гібелі дрэў. Таму «спецыялісты» вырашылі высаджваць новыя дрэвы ў спецыяльныя вазоны.

Жыхары сталіцы ў сацыяльных сетках абураюцца: колькі яшчэ можна знішчаць жывую прастору вакол сябе?

Для параўнання — у Варшаве ўлады ідуць супрацьлеглым шляхам. У рамках праекта Nowe Centrum Warszawy цэнтральныя вуліцы не закатваюць у плітку, а, наадварот, вяртаюць ім зеляніну. На вуліцы Маршалкоўскай высадзілі больш за 115 дрэў, стварылі зялёныя палосы ўздоўж трамвайных шляхоў, пашырылі тратуары і веладарожкі. Былая аўтамабільная плошча Пяці Рогаў ператварылася ў пешаходную прастору з дрэвамі, кустамі і зонамі адпачынку.
👍6
Латвія закрыла мяжу з Беларуссю: жыхароў заклікалі не ехаць у Беларусь

Латвійска-беларуская мяжа часова закрытая па тэхнічных прычынах. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Домбрава.

Чыноўнік заклікаў тых, хто яшчэ не вярнуўся ў Латвію, выкарыстоўваць альтэрнатыўныя маршруты.

Раней Домбрава папярэдзіў жыхароў Латвіі аб рызыках паездак у Беларусь і заклікаў адмовіцца ад такіх планаў. Паводле яго слоў, на фоне «гібрыднай міграцыйнай вайны» з боку Беларусі перамяшчэнне паміж краінамі можа ўскладніцца.
2🤡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ілля Шкурын другі матч запар прыносіць перамогу сваёй камандзе💪

🖕Беларускі форвард, які падтрымаў народ і адмовіўся выступаць за лукашэнкаўскую зборную, стаў героем матчу чэмпіянату Польшчы. У хатняй сустрэчы супраць «Радамяка» нападнік ГКС «Катавіцэ» вызначыўся прыгожым акрабатычным ударам, а таксама аддаў галявую перадачу.

ГКС «Катавіцэ» перамог «Радамяк» з лікам 3:1 і здабыў першую перамогу ў новым сезоне чэмпіянату Польшчы🇵🇱

Гэта быў 100ая гульня Іллі ў Экстракласе!

🍾Нагадаем, што ў чацвер Шкурын таксама стаў галоўным героем матчу кваліфікацыі Лігі канферэнцый. Яго эфектны ўдар прынёс ГКС «Катавіцэ» перамогу над славацкай «Жылінай» з лікам 3:1. Першая сустрэча завяршылася паразай польскага клуба — 1:2, аднак па суме двух матчаў каманда прайшла ў наступны раўнд.

Цяпер ГКС «Катавіцэ» згуляе супраць ізраільскага «Хапаэля» з Тэль-Авіва ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый.
🔥4👍2