DzikMedia
259 subscribers
511 photos
58 videos
85 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
З Горадні ў Варшаву пачне курсіраваць прамы аўтобус у аэрапорт імя Фрэдэрыка Шапэна

Гэта адбудезцца 13 ліпеня.

Аўтобус будзе адпраўляцца з Горадні адзін раз на тыдзень – па панядзелках у 18:00. Зваротны рэйс з варшаўскага аэрапорту запланаваны на аўторак: адпраўленне ў 22:15. Канешне, гэта глабальна не вырашыць праблему даезду беларусаў да еўрапейскіх аэрапортаў. Але гэта добры знак.

Кошт квітка пры пакупцы праз сэрвіс складае 130 беларускіх рублёў. У дарозе аўтобус таксама будзе рабіць прыпынак у Беластоку, што дазволіць скарыстацца маршрутам і пасажырам, якім трэба дабрацца да польскага гораду.

Маршрут праходзіць праз пункт пропуску «Бераставіца – Баброўнікі» на беларуска-польскай мяжы.

Нагадаем, што ЕЗ уключыў «Белавію» у санкцыйныя спісы ў 2021 годзе, і лятакі з Беларусі не могуць лётаць у еўрапейскія краіны, ЗША і Аўстралію.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Яны ўсе ў гаўне і п'юць ваду з лужыны».

У сацыяльных сетках зʼявілася відэа, на якім паказаныя ўмовы ўтрымання кароў на ферме ў вёсцы Углы Капыльскага раёну Менскай вобласці.

На кадрах відаць, што на ферме ўсё ў гаўне, за каровамі ніхто не даглядае. Нягледзячы на лета, кароў не выпускаюць на пашу – яны ўвесь час знаходзяцца ў брудным хляве.

«Утрыманне кароў у калгасах – гэта жах. Як можна так абыходзіцца з жывёлінамі? Ні ежы, ні вады, няма дзе легчы. У гэтым брудзе нараджаюцца цяляты. Я разумею, што ў калгасах не стае работнікаў, але гэта не значыць, што можна давесці ўсё да такога стану?»,


– напісала аўтарка відэа.

Цікава, што ў гэтай жа вёсцы ўжо два гады спрабуюць прадаць будынак былой крамы, але за ўвесь гэты час на аўкцыёне не было ніводнай стаўкі.

У каментарах пішуць, што падобная сітуацыя на многіх фермах па ўсёй Беларусі.

Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што яго стратэгічная мэта – захаваць і развіць беларускую вёску. Аднак вынік 32 гадоў яго кіравання можна бачыць на прыкладзе гэтай фермы
🤣3😨3🙈2😱1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларускія сілавікі праслаўляюць расейскі крымінальных свет 90-тых

Паглядзіце, які трэшак на свяце ў гонар 90-годдзя ДАІ ў самым цэнтру Менску.

Масавае выканне песні «Чорны бумер». У шмат каго яна асацыюецца з расейскім крымінальным светам 1990-х і пачатку 2000-х. Чорныя BMW гэтай мадэлі сталі адным з сімвалаў той эпохі – на такіх аўтамабілях ездзілі прадстаўнікі крымінальнага свету звязаныя з гвалтам і забойствамі.

Як лічыце, ці шмат агульнага паміж расейскімі бандытамі з 90-х і сённяшнімі лукашэнкаўскімі сілавікамі?
🙈6🤡1💊1
Беларусь не ўдзельнічае ў вайне?

Тады чаму беларускія кампаніі рыхтуюць расейскіх аператараў дронаў?


Пакуль рэжым Лукашэнкі працягвае паўтараць, што «Беларусь не ўдзельнічае ў вайне», факты сведчаць пра іншае. Прадстаўнікі прадзяржаўнага бізнесу працягваюць зарабляць на вайне.

Беларуская кампанія «Асопс» далучылася да праграмы падрыхтоўкі расейскіх аператараў беспілотных лятальных апаратаў на базе Сахалінскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Паводле афіцыйнай інфармацыі, беларуская кампанія забяспечыць матэрыяльна-тэхнічную базу і маркетынгавае суправаджэнне праекту, а ўніверсітэт будзе адказваць за навучальны працэс.

Расейскія дроны штодня выкарыстоўваюцца для ўдараў па ўкраінскіх гарадах, забіваюць мірных жыхароў і разбураюць грамадзянскую інфраструктуру. Таму падрыхтоўка новых аператараў – гэта не нейтральная адукацыйная дзейнасць, а ўклад у расейскую ваенную машыну.

Хто кіруе кампаніяй?

Сяргею Шуткевічу 37 гадоў. Ён мае IT-кампанію ў Маскве, а да пачатку мінулага года быў асноўным уладальнікам вытворцы БПЛА «Іннаматік» у сахалінскім горадзе Корсакаў.

«Сахалінская вобласць ужо сфармавала сур’ёзную базу для падрыхтоўкі аператараў беспілотных сістэм. Наша задача – маштабаваць гэты досвед і адаптаваць яго для вырашэння практычных задач на тэрыторыі Беларусі і іншых краін»

– казаў Шуткевіч у інтэрв’ю расейскім СМІ.

З 2000 года «Асопс» актыўна займаецца мантажом і абслугоўваннем сістэм бяспекі на тэрыторыі Беларусі. Сярод яе кліентаў – пераважна арганізацыі дзяржаўнага сектару: Мазырскі НПЗ, Гомельскі хімічны завод, «Гомсельмаш», Міністэрства лясной гаспадаркі, «Белаграпрамбанк».

«Асопс» актыўна падтрымлівае вайсковыя праекты Расеі, але пры гэтым ні сам Шуткевіч, ні яго кампанія, не знаходзяцца ў санкцыйных спісах ЗША і Еўрапейскага звязу.
🤡4🤬3
Журналісты нагадалі пра калегаў, які сталі закладнікамі Лукашэнкі

У палоне ў рэжыму, які захапіў уладу ў Беларусі, знаходзіцца мінімум 21 прадстаўнік медыясупольнасці.

Беларускія журналісты за мяжой нагадалі пра іх, правёўшы акцыю салідарнасці. Некаторыя з іх самі прайшлі праз лукашысцкія турмы і катаванні.

Цяпер яны расказваюць, што ў жаночай калоніі ў Гомлі стаіць клетка, куды адміністрацыя карнай установы саджае жывых людзей, як звяроў, на агляд усім.

Падобная клетка (як на здымку), толькі жалезная і ў тры разы большая, як механізм ганьбы, стаяла ў нас у калоніі

– кажа былая палітзняволеная гомельскай калоніі, журналістка Ларыса Шчыракова.

Давялося ў ёй сядзець (дакладней, стаяць). Такое забыць цяжка

– напісала Вольга Класкоўская, якая таксама прайшла праз лукашысцкі палон.

Ларыса расказала, што карнікі ў калоніі стараюцца зрабіць усё, каб ты думала, што пра цябе забыліся, што ты нікому не патрэбная.

Гэта вельмі цяжка: цябе ламаюць маральна, і раптам прыходзіць навіна, што людзі з тваімі партрэтамі стаяць па ўсім свеце. А я даведалася, што мой сябар, праваабаронца Леанід Судаленка, з маім партрэтам быў то ў Ватыкане, то ў Вільні, і гэта дало сілы і веру, што я вытрымаю

– расказвае журналістка.
🤬31👍1🤡1
Беларускія футбалісты не атрымалі візы ў Паўночную Ірландыю і прапусцяць матч Лігі Еўропы

Беларускія футбалісты Фёдар Лапухоў і Макс Эбонг не атрымалі неабходныя візы для ўезду ў Паўночную Ірландыю. З-за гэтага балгарскі ЦСКА не зможа разлічваць на двух гульцоў зборнай Беларусі ў адказным матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы супраць «Дэры Сіці», які адбудзецца 16 ліпеня.

У клубе заявілі, што ўсе неабходныя дакументы былі пададзеныя своечасова, аднак брытанскія ўлады дагэтуль не выдалі візы. ЦСКА ўжо звярнуўся да кампетэнтных балгарскіх органаў і УЕФА з просьбай дапамагчы вырашыць сітуацыю.
👍3😱1
Святлана і Сяргей Ціханоўскія – разам на Aspen Security Forum

Першая сустрэча – з Кандалізай Райс. Памятаеце яе? – Першая афраамерыканка на пасадзе дзяржаўнай сакратаркі ЗША і першая жанчына, якая займала пасаду дарадцы па нацыянальнай бяспецы.

Менавіта яна першай назвала Лукашэнку «апошнім дыктатарам Еўропы» – і гэтае вызначэнне замацавалася за ім на доўгія гады.

Напісала ў ФБ прэс-сакратарка Ціханоўскай Ганна Красуліна.
3
Крывадушнікі з Міжнароднай федэрацыі гандбола вярнулі Расею і Беларусь, адначасова выказаўшы салідарнасць з Украінай

Вайна, з-за якой гэтыя краіны былі адхілены ад міжнародных спаборніцтваў, не скончылася.

Савет Міжнароднай федэрацыі гандбола (IHF) прыняў рашэнне неадкладна зняць забарону на ўдзел беларускіх і расійскіх каманд, суддзяў, афіцыйных асобаў і іншых прадстаўнікоў у сваіх турнірах і мерапрыемствах.

У той жа заяве IHF адзначыла, што працягвае падтрымліваць Украіну, асуджае вайну і спадзяецца на яе хуткае завяршэнне. Таксама ў федэрацыі заявілі, што рашэнне прынята ў адпаведнасці з апошнімі рэкамендацыямі Міжнароднага алімпійскага камітэту(МАК).

Пры вяртанні расейскіх сспартоўцаў будуць дзейнічаць толькі агульныя антыдопінгавыя патрабаванні. Дадатковых умоў або абмежаванняў для ўдзелу не прадугледжваецца.
🤬7🤡5
Турнір памяці Алеся Пушкіна ўжо заўтра. Далучайся!

Мы хацелі восем камандаў, але сабралі толькі чатыры, але ў нас будзе сапраўдная хатняя атмасфера.

І так:
10:00–13:00
Турнір у рамках фэсту Tutaka.

Каманды:
Шпурляры БАЦ
Зубровы Татэм
Крафтавік ЦІМ
Беластоцкія Дзікі

Каляндар турніру:
10:00–10:15 — Шпурляры БАЦ — Зубровы Татэм
10:20–10:35 — Крафтавік ЦІМ — Беластоцкія Дзікі
10:40–10:55 — Шпурляры БАЦ — Крафтавік ЦІМ
11:00–11:15 — Зубровы Татэм — Беластоцкія Дзікі
11:20–11:35 — Шпурляры БАЦ — Беластоцкія Дзікі
11:40–11:55 — Зубровы Татэм — Крафтавік ЦІМ
11:55–12:00 — Перапынак
12:00–12:15 — Матч за 3-е месца
12:20–12:40 — Фінал

Інфармацыя:
Пачатак: 10:00
Працягласць матча: 15 хвілін, фінал 20.
Перапынак паміж матчамі: 5 хвілін
Фармат: 4 каманды, кожная гуляе з кожнай. Пасля — матч за 3-е месца і фінал.
13.00 фініш

Лакацыя турніра

https://maps.app.goo.gl/c6f2GQJzorLzpd1o9
🔥5👍2
Кубак памяці Алеся Пушкіна праходзіць у Гродэку. Турнір адбываецца ў рамках фэсту Тутака.
12👍3
Беластоцкія Дзікі - Крафтавік ЦІМ у фінале Кубка Памяці Алеся Пушкіна.
9👍3🎉1
DzikMedia
Кубак памяці Алеся Пушкіна праходзіць у Гродэку. Турнір адбываецца ў рамках фэсту Тутака.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Гэта перадусім турнір салідарнасці»

Сваімі ўражаннямі ад Кубку памяці Алеся Пушкіна. Паслухайце, чаму варта было ўдзельнічаць у турніры.
8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кубак памяці Алеся Пушкіна забірае Крафтавік ЦІМ.

У фінале каманда якая па форме і гульцам нагадала варшаўскую "Пагоню", была мацней "Беластоцкіх Дзікоў".
А мы атрымалі хатні і сапраўды сяброўскі турнір.

Да сустрэчы праз год!
🔥13🤣3🥰1
Куды паехаць пасля чэмпіянату свету?

Вядома, у Віцебск!

Чарговым навабранцам чэмпіёна Беларусі па футболе – «МЛ Віцебск» – стаў абаронца зборнай Ірана Мілад Махамадзі. Пра падпісанне кантракту з 32-гадовым футбалістам паведаміла прэс-служба клуба.

За сваю кар'еру ўраджэнец Тэгерану выступаў за расейскі «Ахмат», бельгійскі «Гент», грэчаскі АЕК і турэцкі «Адана Дэмірспор». Апошнія два гады ён правёў у складзе іранскага «Персепаліса».

За зборную Ірана Махамадзі правёў 79 матчаў. На чэмпіянаце свету – 2026 ён згуляў ва ўсіх трох сустрэчах сваёй каманды, якая не змагла выйсці з групы.

Нагадаем, пакуль ішоў чэмпіянат свету, «МЛ Віцебск» ужо паспеў вылецець з Лігі чэмпіёнаў. Цяпер віцябляне працягнуць выступленне ў Лізе канферэнцый.