DzikMedia
259 subscribers
511 photos
58 videos
85 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
Гандураскі футбаліст працягне кар’еру ў Беларусі ⚽️

Гандураскі футбаліст Эрык Пуэрта пакідае «Платэнсэ» і працягне кар’еру ў Беларусі. Клуб паведаміў, што гулец пераходзіць у БАТЭ на правах арэнды.

У заяве «Платэнсэ» падзякаваў футбалісту за яго адданасць, прафесіяналізм і ўклад у поспехі каманды як на полі, так і па-за ім.

У клубе выказалі ўпэўненасць, што Пуэрта будзе годна прадстаўляць не толькі новы клуб, але і ўвесь гандураскі футбол.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Адкрыццё новага гандлёвага цэнтру ў Бабруйску ператварылася ў ажыятаж з-за бясплатных пачастункаў

Відэа з мерапрыемства, апублікаванае bobr.by, паказала вялікую колькасць людзей каля ўваходу ў будынак.

На кадрах бачна, што наведвальнікі сабраліся ў шчыльны натоўп, а спроба зайсці ўнутр суправаджалася штурханінай і крыкамі. Асаблівую ўвагу карыстальнікаў сеткі прыцягнула тое, што сярод прысутных было шмат дзяцей.

Паводле ўдзельнікаў мерапрыемства, вялікая колькасць людзей прыйшла не толькі паглядзець новы гандлёвы аб’ект, але і атрымаць бясплатныя пачастункі, якія прапаноўвалі арганізатары – марожанае, напоі і паветраныя шарыкі.

Пасля публікацыі відэа ў сацыяльных сетках разгарнулася дыскусія. Адны карыстальнікі крытыкавалі паводзіны людзей у натоўпе, іншыя адзначалі, што падобныя сітуацыі часта ўзнікаюць на бясплатных акцыях і масавых мерапрыемствах.

А што на гэты конт думаеце вы?
👏1
Зяленскі паведаміў пра вызваленне 160 украінскіх вайскоўцаў з расейскага палону🇺🇦

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што сёння з расейскай няволі вызвалілі 160 украінскіх вайскоўцаў. Паводле яго слоў, усе яны знаходзіліся ў палоне яшчэ з 2022 года.

Сярод вызваленых – вайскоўцы Узброеных сіл Украіны, Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту, Нацыянальнай гвардыі і памежнікі. Яны абаранялі Украіну, у тым ліку ў Марыупалі і на «Азоўсталі», а таксама на Данецкім, Луганскім, Харкаўскім, Запарожскім, Кіеўскім, Чарнігаўскім і Сумскім кірунках.

«Памятаем пра ўсіх, хто ў няволі. Правяраем кожнае прозвішча. Усіх маем вярнуць – і вайсковых, і цывільных»,

– заявіў Зяленскі.

Ён таксама падзякаваў украінскай камандзе, якая займаецца абменамі, і вайскоўцам на перадавой, якія, паводле яго слоў, забяспечваюць магчымасць вяртання ўкраінскіх палонных.

Таксама 160 расейскіх вайскоўцаў з украінскага палону перадалі на тэрыторыю Беларусі.
4🥱1
У нядзелю ў Польшчы — гандлёвая нядзеля

У найбліжэйшую нядзелю, 28 чэрвеня, у Польшчы - гандлёвая нядзеля. У гэты дзень будуць адкрытыя большасць супермаркетаў, гіпермаркетаў, гандлёвых цэнтраў і іншых крамаў.

28 чэрвеня стала гандлёвай нядзеляй у адпаведнасці з польскім заканадаўствам. Апошняя нядзеля чэрвеня ўваходзіць у пералік дзён, калі дазваляецца праца большасці гандлёвых аб'ектаў. Гэта звязана з пачаткам летняга сезона і школьных канікулаў, калі многія жыхары краіны рыхтуюцца да адпачынкаў і робяць неабходныя пакупкі.

Усяго ў 2026 годзе ў Польшчы прадугледжана восем гандлёвых нядзель. Пасля 28 чэрвеня застанецца яшчэ чатыры: 30 жніўня, 13, 20 і 27 снежня.
3👍21👎1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎗Беларуская каманда Swim Sisters першая сярод беларусак пераплыла Ла-Манш

Яны сталі першымі беларускамі, якія паспяхова пераплылі Ла-Манш. Спартоўкі пераадолелі маршрут працягласцю каля 52 км за 13 гадзін 50 хвілін, справіўшыся з моцнымі плынямі, халоднай вадой і складанымі ўмовамі адкрытага мора.

Пераплыў Ла-Манша лічыцца адным з самых прэстыжных выпрабаванняў у марафонскім плаванні. Хоць мінімальная шырыня праліва складае каля 34 км, фактычная дыстанцыя амаль заўсёды большая з-за плыняў, прыліваў і неабходнасці прытрымлівацца бяспечнага маршруту.
👏92🥴1
Паглядзіце, што расейскія папы зрабілі з беларускай царквою

Гэта драўляная царква ў вёсцы Вялікая Мядзвядка Карэліцкага раёну.

У ёй першае прычасце прыняў Ігнат Дамейка, нарадзінец гэтых мясцінаў і будучы сусветна вядомы геолаг.

У сучаснай Беларусі царква не ўзятая пад ахову, але ў савецкай Беларусі яна была ўнесена ў афіцыйны Збор помнікаў гісторыі і культуры, паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына».

Скарыстаўшыся гэтым РПЦшнікі зрабілі прыгожа па-свойму.
🤬5😢1
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» 50 стыкер-пакаў у Telegram. Пад пагрозай могуць апынуцца тысячы карыстальнікаў

Лукашысты прызналі «экстрэмісцкімі» стыкеры незалежных медыяпраектаў. Пад забарону трапілі сотні асобных стыкераў, якія выкарыстоўваюць карыстальнікі ў паўсядзённых перапісках.

Рашэнне азначае, што распаўсюд такіх стыкераў можа разглядацца як парушэнне беларускага заканадаўства. Пры гэтым многія карыстальнікі могуць нават не ведаць, што пэўны стыкер або набор ужо ўнесены ў спіс забароненых матэрыялаў.
Стыкер-пакі ў Telegram часта перасылаюцца паміж карыстальнікамі без указання крыніцы. Таму пад рызыкай могуць апынуцца тысячы людзей, якія калісьці дадалі такія наборы ў свае акаўнты або выкарыстоўваюць іх у перапісцы.

У апошнія гады ў Беларусі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаюць не толькі сайты і Telegram-каналы, але і лагатыпы, выявы, мемы, відэа ды іншыя формы лічбавага кантэнту.
🤬4
Беларускі хаб «Новая Зямля» працягне працу

Арэнда за ліпень аплочана. Аб гэтым @DzikMedia расказала старшыня праўлення фундацыі Хаб «Новая Зямля» Надзея Салаўёва.

Застаемся на гэтым адрасе. І шукаем магчымасці ў падачы праектаў. Іншыя кірункі (памяшканне ад горада і камерцыйная дзейнасць) таксама ў распрацоўцы, але буксуюць з-за недахопу людзей.

Нагадаем, што ў хаба «Новая Зямля» у Беластоку ўзніклі праблемы з выплатай арэнды, але сітуацыю ўдалося часова вырашыць дзякуючы данатам людзей і арганізацый.
6👍3
Ровары вяртаюцца

У Беластоку пасля перапынку з 1 ліпеня аднаўляецца сістэма гарадскіх ровараў BiKeR

Горад падпісаў чатырохгадовы кантракт з кампаніяй Nextbike Polska, якая будзе абслугоўваць сэрвіс да 2029 года.

У новым сезоне будуць даступныя 500 ровараў, з якіх 210 – электрычныя. Для карыстальнікаў падрыхтавалі 55 веластанцый па ўсім Беластоку.
Абноўленая мабільная праграма будзе паказваць месцазнаходжанне свабодных ровараў у рэжыме рэальнага часу, узровень зараду электравеласіпедаў, і дазволіць бясплатна забраніраваць ровар на 10 хвілін.

Карыстанне звычайным роварам у першыя 25 хвілін застанецца бясплатным. Для электравеласіпедаў будзе дзейнічаць асобны тарыф, а таксама спецыяльны месячны абанемент для пастаянных карыстальнікаў. У гэтым годзе сезон працягнецца да канца кастрычніка, а з 2027 года будзе працаваць штогод з 1 красавіка па 31 кастрычніка.

Запуск сістэмы быў перанесены з-за працяглага тэндару і разгляду скаргаў, пасля завяршэння ўсіх працэдур гарадскія ўлады пацвердзілі старт праекту.
🎉41👍1
Беларус згубіў 11,5 млн злотых

Таму што папаўся на перавозцы кантрабанды.

Яго 30 чэрвеня спыніла паліцыя на трасе Беласток – Вроцлаў. Грузавая машына была на польскіх рэгістрацыйных нумарах, па дакументах ён вёз корм для жывёлінаў. А па факце – кардонныя скрыні, а ў іх – 560 тыс. пачкаў цыгарэт без польскіх акцызных марак.

Усё канфіскавана, а ў беларуса будуць вялікія праблемы.
Але не ён галоўны герой сённяшняга дня. У Люблінскім ваяводстве ўлоў буйнейшы. Там у цягніку, які прыбыў з Кітаю, знайшлі 1,2 млн пачкаў цыгарэт. Рынкавы кошт нелегальнай прадукцыі – больш за 25 млн злотых. Сігарэты – беларускія.

А вы верыце, што рэжым Лукашэнкі не займаецца кантрабандай?
👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Каля беларускага кансулята ў Беластоку прадстаўнікі нашай дыяспары абнавілі мемарыял і умацавалі новыя сцягі.
3👍2❤‍🔥1
У Варшаве пройдзе турнір памяці Мікіты Мелказёрава

Для ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюць 24 каманды. Рэгістрацыя на турнір адкрытая. Ён адбудзецца 1 жніўня.

Журналіст і блогер Мікіта Мёлказёраў памёр 21 снежня 2025 года, яму было 37 гадоў.

Раней у Варшаве праводзіўся «Кубак Івуліна», але пасля смерці Мікіты Мелказёрава яго сябар Аляксандр Івулін абвесціў – турнір будзе насіць імя Мікіты. Гэта будзе пяты турнір.

Таксама нагадаем, што 18 ліпеня пройдзе турнір памяці Алеся Пушкіна. Не прапусціце!
👍2
У Беларусі памілаваныя 28 палітвязняў

З палона вызваляць яшчэ 28 палітвязняў. Тэрарысты вырашылі адпусціць захопленых імі людзей перад іх днем назалежнасці.
5👍3
Яшчэ адзін беларускі аўтобус у Расеі трапіў пад атаку дрона

Беларускі пасажырскі аўтобус, які накіроўваўся з Менску ў Анапу, трапіў пад атаку беспілотніка ў Бранскай вобласці Расеі.

Інцыдэнт адбыўся ў раёне памежнага пераходу «Красны Камень». У аўтобусе знаходзіліся 12 пасажыраў і два кіроўцы, якія ехалі на адпачынак да мора. Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку атакі былі параненыя два чалавекі.

📷Фота ілюстрацыйнае
DzikMedia
Яшчэ адзін беларускі аўтобус у Расеі трапіў пад атаку дрона Беларускі пасажырскі аўтобус, які накіроўваўся з Менску ў Анапу, трапіў пад атаку беспілотніка ў Бранскай вобласці Расеі. Інцыдэнт адбыўся ў раёне памежнага пераходу «Красны Камень». У аўтобусе…
Хтосьці хлусіць. Давайце разбірацца, хто?

Сёння 19 грамадзянаў Беларусі спрабавалі дабрацца на мора ў Анапу. Даехаць не атрымалася. Прама на памежным пераходзе «Красны Камень» у беларускі рэйсавы аўтобус Менск – Анапа ўляцеў дрон. Расейцы тут жа заявілі, што гэта ўкраінцы. Украінцы ўсе зняпраўдзілі ды заявілі, што гэта правакацыя:
«Распаўсюд прапагандыстамі ўкідаў пра нібыта ўкраінскія напады на грамадзянскія аўтобусы з Беларусі – гэта свядомая правакацыя расейцаў, якія вельмі хочуць уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны. Беларускае грамадства не падтрымлівае дапамогу Расеі ў агрэсіі супраць Украіны»,

– заявіў украінскі бок.

Але расейцы не спыніліся:

«Сённяшняя атака на турыстычны аўтобус не пакідае ніякіх сумневаў у тым, што Кіеў мэтанакіравана б’е па грамадзянах Беларусі»,

– заявіў амбасадар РФ у Беларусі Барыс Грызлоў.

Дзяржсакратар Савету бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч назваў удар па аўтобусе выпадковасцю.
«Аўтобус беларускі не абраны спецыяльна для, скажам так, цэлі паражэння. Гэта аўтобус, які выпадкова перасоўваецца па тэрыторыі Бранскай вобласці і выпадкова ўпаў дрон па дарозе паміж двума трасамі».


Вальфовіча было не спыніць, ён заявіў, што кіроўцы аўтобуса, які пацярпеў у выніку атакі БПЛА, знаходзяцца «ў бальніцы ў цяжкім стане».
Але гэта зняпраўдзіла Мінздароўя:
Усе трое пацярпелых (двое кіроўцаў і пасажыр) адмовіліся ад шпіталізацыі»,

– гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Хто хлусіць і чаму не дамовіліся, што казаць? Нам будзе цікава пачуць вашыя версіі і меркаванні.
😁8
🌪Бура пашкодзіла гістарычныя могілкі ў Мастаўлянах: абвешчаны збор сродкаў на аднаўленне

На гістарычных могілках у Мастаўлянах на Падляшшы, дзе знаходзяцца старыя ўніяцкія і праваслаўныя пахаванні, моцная бура пакінула значныя разбурэнні. Паводле інфармацыі мясцовай парафіі, паваленыя ветрам дрэвы пашкодзілі надмагіллі, агароджы і іншыя элементы некропаля.

Настаяцель парафіі Святога апостала і евангеліста Яна айцец Славамір Якімюк звярнуўся да грамадскасці з просьбай аб дапамозе. Паводле яго словаў, невялікая парафія не ў стане самастойна справіцца з наступствамі стыхіі. Таму патрэбныя як валанцёры для расчысткі тэрыторыі, так і фінансавая падтрымка на аднаўленне пашкоджаных пахаванняў.

У сувязі з гэтым адкрыты збор сродкаў на платформе Zrzutka.pl. Яе ініцыятарам стаў грамадскі актывіст у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, в. а. старшыні Партыі БНФ на замежжы, Юрый Меляшкевіч.

«Мастаўляны – гэта месца, дзе нарадзіўся Вінцэнт Канстанцін Каліноўскі. Старыя могілкі існавалі ўжо ў часы яго жыцця, а побач стаіць храм, які памятае эпоху сям'і Каліноўскіх. Клопат пра гэтую спадчыну – гэта даніна павагі да нашых продкаў і да месца, звязанага з адной з ключавых постацей гісторыі Беларусі, Польшчы і Літвы»,

– адзначае Меляшкевіч.
👍31
Кубак памяці Алеся Пушкіна на Падляшшы

Да Кубка Алеся Пушкіна засталося менш за два тыдні. Мы працягваем прыём заявак і запрашаем вас далучыцца да турніру памяці і салідарнасці.

📍Турнір адбудзецца 18 ліпеня (у суботу) у Гарадку ў рамках фестывалю «Тутака». На сённяшні дзень пра ўдзел ужо заявілі пяць каманд, і мы чакаем яшчэ тры. Калі хочаце згуляць – проста напішыце нам.

⚽️ Гэта турнір, які беларусы арганізуюць для беларусаў. Фармат просты: дзве групы па чатыры каманды. Матчы групавога этапу працягваюцца па 12 хвілін. Дзве лепшыя каманды з кожнай групы выходзяць у паўфінал. Паўфіналы і фінал доўжацца па 20 хвілін. На полі – пяць палявых гульцоў і брамнік. Падкаты забароненыя.

Мы хочам стварыць атмасферу сяброўства, салідарнасці і ўзаемнай павагі, каб кожны атрымаў асалоду ад футбола, сустрэўся са старымі сябрамі і пазнаёміўся з новымі.

Гэты турнір прысвечаны памяці Алеся Пушкіна – беларускага мастака, грамадскага дзеяча і палітвязня, які быў незаконна зняволены рэжымам Лукашэнкі і загінуў у турме. Мы збіраемся разам не толькі дзеля футбола, але і каб ушанаваць яго памяць і нагадаць: мы не маем права забываць тых, хто аддаў жыццё за свабоду Беларусі.

Чакаем вас на Кубку памяці Алеся Пушкіна!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7👍2
З Горадні ў Варшаву пачне курсіраваць прамы аўтобус у аэрапорт імя Фрэдэрыка Шапэна

Гэта адбудезцца 13 ліпеня.

Аўтобус будзе адпраўляцца з Горадні адзін раз на тыдзень – па панядзелках у 18:00. Зваротны рэйс з варшаўскага аэрапорту запланаваны на аўторак: адпраўленне ў 22:15. Канешне, гэта глабальна не вырашыць праблему даезду беларусаў да еўрапейскіх аэрапортаў. Але гэта добры знак.

Кошт квітка пры пакупцы праз сэрвіс складае 130 беларускіх рублёў. У дарозе аўтобус таксама будзе рабіць прыпынак у Беластоку, што дазволіць скарыстацца маршрутам і пасажырам, якім трэба дабрацца да польскага гораду.

Маршрут праходзіць праз пункт пропуску «Бераставіца – Баброўнікі» на беларуска-польскай мяжы.

Нагадаем, што ЕЗ уключыў «Белавію» у санкцыйныя спісы ў 2021 годзе, і лятакі з Беларусі не могуць лётаць у еўрапейскія краіны, ЗША і Аўстралію.