DzikMedia
258 subscribers
512 photos
58 videos
86 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
Алесь Бяляцкі наведае Беласточчыну з серыяй сустрэчаў

З 19 па 24 чэрвеня Беласточчыну наведае лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, заснавальнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі разам з жонкай Наталляй.

У межах візіту запланаваныя сустрэчы ў Гайнаўскім беларускім ліцэі, Хабе «Новая зямля», рэдакцыі тыднёвіка «Ніва», Цэнтры беларускай культуры і Беларускім Радыё Рацыя.

23 чэрвеня ў Беластоку адбудзецца прэс-канферэнцыя з журналістамі, а таксама прэм’ера дакументальнага фільму пра Алеся Бяляцкага «Bialiatski/Unbroken» з удзелам героя і стваральнікаў карціны.

Алесь Бяляцкі атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру ў 2022 годзе за праваабарончую дзейнасць. У 2023 годзе беларускі суд прысудзіў яго да 10 гадоў пазбаўлення волі па справе «Вясны». У снежні 2025 года ён быў вызвалены і вывезены з Беларусі ў Літву.
👍3
DzikMedia
Забойца знойдзены? Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў пра затрыманне падазраванага ў справе забойства расейскага мастака Пра гэта кіраўнік польскага ўрада напісаў у сацыяльных сетках. «Падазраваны ва ўдзеле ў забойстве расяяніна ў Бялай-Падлясцы…
Паліцыя раскрыла падрабязнасці затрымання магчымага забойцы Роберта Кузаўкова

Раніцай 18 чэрвеня недалёка ад Варшавы супрацоўнікі спецыяльнай следчай групы Люблінскай ваяводскай паліцыі затрымалі мужчыну, якога падазраюць у забойстве 44-гадовага грамадзяніна Расеі ў Бялай Падлясцы.

Паводле інфармацыі паліцыі, затрыманы карыстаўся пашпартам, выдадзеным на імя 36-гадовага грамадзяніна Грузіі. Аперацыя па затрыманні прайшла пры ўдзеле супрацоўнікаў контртэрарыстычных падраздзяленняў CPKP «BOA» і SPKP у Любліне. Дапамогу ў аперацыі аказвалі таксама супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы.

Забойства адбылося ў панядзелак на вуліцы Каралевы Ядвігі ў Бялай Падлясцы. Невядомы нападнік зрабіў пяць стрэлаў з агнястрэльнай зброі ў бок 44-гадовага мужчыны, які загінуў на месцы.

Пасля злачынства камендант Люблінскай ваяводскай паліцыі стварыў спецыяльную следчую групу, якая займалася ўстанаўленнем асобы падазраванага, яго пошукам і затрыманнем, а таксама высвятленнем усіх абставін здарэння.
6👍3😁1
Памяці Уладзіміра Каткоўскага: сёння яму споўнілася б 50 гадоў

Ён быў журналістам, блогерам, вэб-дызайнерам і адным з піянераў беларускамоўнага інтэрнэту.

Каткоўскі стаяў ля вытокаў шэрагу беларускіх інтэрнэт-праектаў, актыўна падтрымліваў развіццё беларускай мовы ў сеціве і быў адным з першых аўтараў беларускай Вікіпедыі. Шырокую вядомасць ён атрымаў таксама як блогер пад псеўданімам rydel23.

З 2002 года Уладзімір Каткоўскі супрацоўнічаў з беларускай службай Радыё Свабода. У чэрвені 2006 года ён трапіў у цяжкую аўтамабільную аварыю ў Празе. Амаль год медыкі змагаліся за яго жыццё, аднак 25 мая 2007 года ён памёр ва ўзросце 30 гадоў.

Уклад Уладзіміра Каткоўскага ў развіццё беларускага інтэрнэту і папулярызацыю беларускай мовы ў лічбавай прасторы застаецца значным і сёння. Яго памятаюць як чалавека, які апярэдзіў свой час і шмат зрабіў для фармавання сучаснай беларускай інтэрнэт-супольнасці.
💔9
«Пагоня» правядзе летні кэмп для гульцоў, заўзятараў і партнёраў⚽️

20–21 чэрвеня беларускі спартыўны клуб «Пагоня» арганізуе летні кэмп, які аб’яднае футбалістаў, заўзятараў, партнёраў, спонсараў і ўсіх, хто цікавіцца жыццём каманды. Мерапрыемства пройдзе ў Бялай-Падлясцы.

Яно стане своеасаблівым падвядзеннем вынікаў першага сезону клуба, які быў насычаны, матчамі і трэнаваннямі, развіццём спартыўнай супольнасці. Арганізатары адзначаюць, што кэмп мае на мэце не толькі адпачынак пасля доўгага футбольнага года, але і ўмацаванне сувязяў паміж гульцамі, заўзятарамі і сябрамі клуба.

У праграме запланаваныя спартыўныя і камандныя актыўнасці, турнір па настольным тэнісе, сумесны прагляд гульняў, а таксама нефармальныя сустрэчы і адпачынак на прыродзе. Для ўдзельнікаў будзе арганізавана магчымасць начлегу ў намётах.

Асобная ўвага надаецца развіццю партнёрскіх сувязяў. Клуб запрашае прадстаўнікоў бізнесу, патэнцыйных спонсараў і мецэнатаў, якія жадаюць пазнаёміцца з камандай, яе гульцамі і супольнасцю, што
🔥41
Нягледзячы на смерць цяжарнай беларускі, беларускія фірмы не спынілі туры ў Геленджык.

Такі адпачынак на моры ў Расеі прапануе турфірма «Жара Трэвел».

Акрамя таго, гэтая фірма прапануе туры ў акупаваныя Расеяй Крым і Абхазію, што парушае законы Украіны і Грузіі.

А мы нагадваем, што любыя падарожжы ў Расею могуць несці смяротную небяспеку.
🤯7🤬1🙈1
У Польшчы другі дзень запар папярэджваюць пра небяспечнае надвор’е

Жыхары Польшчы атрымліваюць SMS-паведамленні ад дзяржаўных службаў з папярэджаннем аб магчымым рэзкім пагаршэнні надвор’я.

Паводле прагнозаў, 21 і 22 чэрвеня ў многіх рэгіёнах краіны чакаюцца навальніцы, вельмі моцны вецер і інтэнсіўныя ападкі дажджу. У сувязі з гэтым магчымыя лакальныя падтапленні, пашкоджанні інфраструктуры, а таксама перабоі ў электразабеспячэнні.

Улады заклікаюць грамадзян захоўваць асцярожнасць, па магчымасці пазбягаць знаходжання на адкрытых прасторах падчас непагадзі, не пакідаць аўтамабілі пад дрэвамі і сачыць за афіцыйнымі паведамленнямі метэаралагічных і аварыйных службаў.
3🫡2
Еўрапарламент асудзіў выкарыстанне артыкула 411 КК Беларусі супраць палітычных зняволеных

Ён прыняў рэзалюцыю у якой асудзіў выкарыстанне гэтага артыкула, як інструмента палітычнага пераследу.

У дакуменце адзначаецца, што артыкул 411 («злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы») сістэматычна выкарыстоўваецца для адвольнага падаўжэння тэрмінаў пазбаўлення волі палітычных зняволеных на падставе дысцыплінарных спагнанняў.

Еўрапарламент указвае, што з 2020 года паводле артыкула 411 былі асуджаныя больш за 80 палітычных зняволеных, прычым некаторыя — неаднаразова. На думку еўрадэпутатаў, гэтая норма выкарыстоўваецца для ціску на зняволеных, прымусу іх прасіць памілавання, супрацоўнічаць з уладамі або ўдзельнічаць у прапагандысцкай дзейнасці.

У рэзалюцыі таксама згадваюцца справы Дзяніса Івашына, Паўла Белавуса, Ігара Аліневіча, Эдуарда Бабарыкі, Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Гундара, Сцяпана Латыпава, Вячаслава Арэшкі і іншых палітвязняў.
👍3👌1🤡1
Вядомага ў Беластоку беларуса будуць судзіць у Беларусі

Ён жыве за мяжой ужо больш за 20 гадоў.

Завочную крымінальную справу супраць Паўла Міцкевіча Гарадзенскі абласны "суд" пачне разглядаць 6 ліпеня, піша праваабарончы цэнтр «Вясна». Справа шытая белымі ніткамі: яму інкрымінуюць ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Беларусі).

Як Павел дыскрэдытуе Беларусь? Ён і яго каманда кожны дзень дапамагаюць людзям, у тым ліку тым, хто быў вымушаны хавацца ў Беластоку ад пераследу бандыцкага рэжыму Лукашэнкі, і тым, хто ад гэтага рэжыму пацярпеў.

Павел – заснавальнік, старшыня праўлення і кіраўнік праектаў фонду «Okno na Wschód». Да 2020 года фонд займаўся трансгранічнымі польска-беларускімі і польска-ўкраінскімі праектамі, звязанымі з адукацыяй і культурай. Апошнія гады адзін з асноўных кірункаў яго дзейнасці – дапамога перасяленцам з Беларусі, Украіны і Расеі ў Беластоку і іх інтэграцыя.

Таксама Павел вядомы як адзін з арганізатараў спаборніцтваў па бал
4👍1🙈1
Не менш за 100 тысяч чалавек сталі ахвярамі рэпрэсій у Беларусі

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Беласток заявіў праваабаронца і лаўрэат Нобэлеўскай прэміі Алесь Бяляцкі.

Паводле яго слоў, колькасць ахвяр палітычных рэпрэсій у краіне ўжо перавысіла 100 тысяч чалавек. Бяляцкі адзначыў, што ў Беларусі распачата больш за 10 тысяч крымінальных справаў па палітычных матывах, а яшчэ тысячы людзей падвяргаліся і працягваюць падвяргацца пераследу з боку ўладаў.

Праваабаронца падкрэсліў, што рэпрэсіі сталі адным з асноўных інструментаў утрымання ўлады. На яго думку, дзейны рэжым выкарыстоўвае ціск, арышты і крымінальны пераслед для захавання кантролю над грамадствам, паколькі не мае шырокай падтрымкі сярод беларусаў.

Падчас прэс-канферэнцыі Бяляцкі заклікаў міжнародную супольнасць працягваць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і дамагацца вызвалення палітычных зняволеных.
😢4🫡1
Футбаліст зборнай Беларусі не змог зайграць у Еўропе ⚽️

Цяпер ён едзе ў расейскую глыбінку, яго новы клуб адкрыта падтрымлівае вайну і называе нашу краіну «Белоруссия».

23-гадовы Мікіта Дземчанка напрыканцы мінулага года забіў зборнай Даніі за зборную Беларусі ў выязным матчы адбору на чэмпіянат свету. Той гол прынёс Беларусі сенсацыйную нічыю 2:2, і шмат у чым праз страту гэтых пунктаў скандынавы не змаглі трапіць на турнір, які цяпер праходзіць у ЗША, Канадзе і Мексіцы.

Да гэтай падзеі футбаліст двойчы стаў чэмпіёнам Беларусі і ўладальнікам Суперкубка ў складзе менскага «Дынама», пасля чаго вырашыў паспрабаваць сябе за мяжой. Дземчанка падпісаў кантракт да канца 2029 года з партугальскай «Візелай» з другога дывізіёна. Але не змог адаптавацца на новым месцы і выбраў шлях найменшага супраціву – Дземчанка пераехаў у Кастраму, падпісаўшы кантракт з мясцовым «Спартаком», які выступае ў другім дывізіёне. У складзе клуба ёсць яшчэ адзін уладальнік беларускага пашпарта – Мікіта Супрановіч з Вілейкі.

Нагадаем, што расейскія клубы знаходзяцца ў стане міжнароднай ізаляцыі праз напад на Украіну. Вайна паступова перакідваецца на тэрыторыю Расеі, а ўкраінскія дроны ўсё часцей з’яўляюцца ў расейскіх гарадах. Але нават у такой сітуацыі адзін з найлепшых беларускіх футбалістаў едзе гуляць у краіну, ахопленую вайной.
🔸Націсні кнопку, інакш аўтобус з'едзе без цябе

У Беластоку з 1 ліпеня пачнуць дзейнічаць новыя правілы карыстання гарадскімі аўтобусамі. Каб зайсці ў салон або выйсці на прыпынку, пасажырам давядзецца самастойна націскаць кнопку адчынення дзвярэй.

Таксама частка прыпынкаў стане «па патрабаванні». Гэта азначае, што аўтобус будзе спыняцца толькі тады, калі нехта ў салоне загадзя паведаміць пра жаданне выйсці або калі пасажыр на прыпынку дасць зразумець кіроўцу, што хоча сесці ў аўтобус.

Новыя правілы закрануць усю сетку Беластоцкай гарадской камунікацыі, якая абслугоўвае Беласток і навакольныя гміны Хорашч, Дабжынева-Дужэ, Грабувка, Юхнавец, Супрасль, Васількаў і Заблудаў.

Гарадскія ўлады тлумачаць, што такая сістэма ўжо даўно працуе ў многіх польскіх і еўрапейскіх гарадах. Узімку яна дапаможа паменшыць страты цяпла ў салонах, а летам дазволіць больш эфектыўна выкарыстоўваць кандыцыянеры. Акрамя таго, гэта павінна знізіць выдаткі на эксплуатацыю грамадскага транспарту.

Так што з 1 ліпеня пасажырам у Беластоку варта быць уважлівымі: хочаш зайсці або выйсці – не забудзься націснуць кнопку.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5👌2
Футбольны турнір памяці Алеся Пушкіна пройдзе 18 ліпеня ⚽️

Зноў сустрэнемся на футбольным полі, каб успомніць выдатнага мастака і героя ды вызначыць наймацнейшую каманду турніру. Збірай сваю і далучайся!

Турнір пройдзе ў рамках фэсту «Тутака».

Арганізатары Fundacja Tutaka і Fundacja Białoruski Klub Sportowy Białostockie Dziki Białystok.

Заявачную кампанію аб'яўляем адкрытай, за падрабязнасцямі проста пішыце нам.
6👍1💔1
Уладзімір Хільмановіч: прапала кароўка – прападзі і вяроўка

Арыштаванае лецішча журналіста Уладзіміра Хільмановіча ўлады ўсё-такі прадалі. Але на кампенсацыю штрафу не хопіць

Лецішча ўдалося прадаць толькі 23 чэрвеня – з пятага разу. Да таго часу будынак сельскага клуба ў вёсцы Навасёлкі Мастоўскага раёну – так гэтая пабудова афіцыйна называецца ў дакументах – некалькі разоў пераацэньвалі, змяншаючы кошт, – піша БАЖ.

Гэта безумоўна палітычны пераслед за ўсю маю журналісцка – праваабарончую дзейнасць. Пры тым, што нічога з заканадаўства я не парушаў, а карыстаўся толькі выключна сваімі канстытуцыйнымі і грамадзянскімі правамі. Абскарждванне незаконнага прысуду не дало вынікаў, таму што прававое поле абсалютна разбурана і ў Беларусі пануе не закон, а ўзурпатары ўлады, якія пераследуюць нават толькі за іншадумства

– сказаў Уладзімір Хільмановіч @DzikMedia.

Дарэчы, спадар Уладзімір быў удзельнікам праекту «Беластоцкія Дзікі» і браў удзел у Першым Кубку памяці Алеся Пушкіна.
😡6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Не паверыце! Але ў Менску зноў згарэў аўтобус МАЗ.

Апошні мазаўскі аўтобус згарэў 11 чэрвеня ў расейскім Уладзіміры.

Нагадаем, што аўтобусы МАЗ гараць рэгулярна, асабліва ў Расеі.
😁4🙈1
Калегі прайшлі 35 кіламетраў у гарах у знак салідарнасці з праваабаронцам

Берасцеец Віталь Чопік атрымаў 7 гадоў – толькі за тое, што хадзіў на «палітычныя» суды.

Бандыты якія захапілі ўладу ў Беларусі, не толькі пазбавілі чалавека свабоды, але выпісалі яму штраф у 40 тысячаў (крыху болей 14 тысячаў долараў) і канфіскавалі яго кватэру.

У знак салідарнасці з палітвязнем і праваабаронцам яго калегі прайшлі 35 кіламетраў у польскіх гарах. Адзін з удзельнікаў шпацыру быў у адмысловай саколцы са здымкамі Чопіка.
5👍3🔥1
Молодзевая зборная Беларусі 15 гадоў таму заваявала медалі Еўра і пуцёўку на Алімпіяду

Больш падобных поспехаў на ўзроўні зборных у вялікім футболе Беларусь не дасягала.

Той турнір праходзіў у Даніі. У стартавым матчы моладзевая зборная Беларусі перамагла Ісландыю – 2:0. Затым былі дзве паразы запар – ад гаспадароў турніру (1:2) і Швейцарыі (0:3). Тым не менш беларуская каманда выйшла з групы ў паўфінал, дзе з лікам 1:3 саступіла будучым чэмпіёнам – іспанцам

У матчы за трэцяе месца дзякуючы голу Ягора Філіпенкі на 88-й хвіліне беларусы абыгралі чэхаў. Так зборная заваявала бронзавыя медалі і пуцёўку на Алімпійскія гульні ў Лондане.

Удзельнік тых падзей Дзмітрый Бага (аўтар гола ў вароты Даніі) напісаў у сваіх сацыяльных сетках:

«Роўна 15 гадоў таму наша банда – інакш яе не назавеш – стала трэцяй на моладзевым Еўра ў Даніі. Вельмі рады, што праз столькі гадоў дагэтуль сябрую з хлопцамі з той каманды. Упэўнены, што менавіта наш дружны калектыў дазволіў нам дасягнуць таго выніку. 15 гадоў – як адзін дзень»
👍2
Гандураскі футбаліст працягне кар’еру ў Беларусі ⚽️

Гандураскі футбаліст Эрык Пуэрта пакідае «Платэнсэ» і працягне кар’еру ў Беларусі. Клуб паведаміў, што гулец пераходзіць у БАТЭ на правах арэнды.

У заяве «Платэнсэ» падзякаваў футбалісту за яго адданасць, прафесіяналізм і ўклад у поспехі каманды як на полі, так і па-за ім.

У клубе выказалі ўпэўненасць, што Пуэрта будзе годна прадстаўляць не толькі новы клуб, але і ўвесь гандураскі футбол.