DzikMedia
138 subscribers
281 photos
29 videos
59 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
Приглашаем в барбершоп Biała Ryś!

🔥 –20% на перманентный макияж и татуировки — только до конца года!
Успей записаться, пока действует предложение.

У нас вы получите:
- Профессиональные стрижки
- Качественный перманент и тату
- Опытных мастеров
- Комфортную атмосферу

📍 Biała Podlaska, ul. Janowska 13A
📲 Запись через Booksy Biały Ryś | Barbershop или по телефону: 530 810 130

Ждём вас! 💈

____________
Наши соцсети и запись

📸📸 Instagram
@bialyrys_barbershop

🎬 TikTok
@bialyrys_barbershop

📘 Facebook
Biały Ryś Barbershop

💈 Записаться через Booksy
Biały Ryś Barbershop
🔥1🤔1💅1
🔔 Удзельнік праекту «Беластоцкія Дзікі», журналіст і гісторык Уладзімір Хільмановіч адкрыў у ФБ групу – «Футбольны калейдаскоп»

Група аматараў футбольнай статыстыкі, рэкордаў бамбардзіраў, пенальцістаў, іншых цікавых фактаў і дасягненняў прадстаўнікоў сусветнага і беларускага футболу.

«Шаноўныя сябры! 10 снежня ў Сусветны дзень футболу прапаную вам новую тэматычна футбольную групу. Будзе шмат цікавай, рэдкай і нават эксклюзіўнай статыстыкі, будуць каляндарныя даты і дасягненні вялікіх і не толькі майстроў найбольш папулярнай гульні ў свеце! Далучайцеся і прапаноўвайце свае ідэі!»

– напісаў Уладзімір Хільмановіч.

👉🏻 Адкрытая група дасяжная тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍63👌1
У Беласток едзе клуб з топ–пяць, які выбіў з еўракубкаў гарадзенскі «Нёман»

🇪🇸 Іспанскі «Раё Валлекана» згуляе з «Ягелоніяй» 11 снежня ў рамках Лігі Канференцыяў.

За апошнія два гады ў Беластоку можна было паглядзець на «Аякс» і «Рэал Бэціс», а цяпер у горад прыедзе яшчэ адзін клуб з іспанскай «Ла-Лігі». У мінулым месяцы «Раё Валлекана» ужо гуляў з польскім клубам, 6 лістапада ён перамог у Мадрыдзе «Лех» з Познані – 3:2.

«Ягелонія» займае ў Лізе Канференцыяў 9-ае месца, яна мае 8 пунктаў, атрымаўшы дзве хатнія перамогі і двойчы згуляўшы ўнічыю ў гасцях. У «Раё Валлекана» на пункт меней і 12-ты радок у турнірнай табліцы.

Нагадаем, што цяпер беластоцкі клуб перажывае цяжкі перыяд: дзве паразы на нацыянальнай арэне і вылет з Кубку Польшчы. «Раё Валлекана» у гэтым сезоне змог забраць пункты ў гігантаў сусветнага футболу – згуляўшы 1:1 з «Барсэлонай» і ў дэрбі 0:0 з «Рэалам».

У жніўні «Раё Валлекана» гуляў з гарадзенскім «Нёманам». Хатні матч у Вугоршчыне (беларускія клубы не могуць гуляць афіцыйныя міжнародныя гульні на тэрыторыі краіны) скончыўся перамогай іспанцаў – 1:0, а ў Мадрыдзе «Раё Валлекана» разнёс беларускі клуб – 4:0. Пасля гэтага «Нёман» праваліўся ў нацыянальных турнірах і ў наступным годзе не згуляе ў еўракубках. А «Раё Валлекана» пабывае цяпер вельмі блізка ад мяжы з Беларуссю.

📆 Гульня «Ягелонія» – «Раё Валлекана» пачнецца 11 снежня ў 18.45 (альбо ў 20.45 па беларускім часе). Для гаспадароў гэта будзе апошняя хатняя гульня ў гэтым годзе.
👍7🤬1
🎊 Вельмі круты культурны фэст цяпер адбываецца ў Любліне

Ён аб'ядноўвае беларусаў, палякаў і ўкраінцаў. Называецца «Блізкі ўсход» і праводзіцца ў чацвёрты раз.

Фэст «Блізкі Усход» – гэта сем дзён паказаў спектакляў, насычаных размоваў і абмену досведам.

Сёлетні фестываль амаль цалкам будзе прысвечаны легендарнай групе Вольных Купалаўцаў, якія ўжо пяць гадоў працуюць як падпольны тэатр. А таксама і 105-му юбілею Купалаўскага нацыянальнага тэатру – замест стогадовага юбілею, які не мог адбыцца з-за лукашэнкаўскага рэжыму, і рашэння трупы пакінуць тэатр у знак пратэсту. Замест святкавання стагоддзя тэатр быў закрыты, а акторы сышлі ў падполле.

Фестываль у Любліне стаў магчымасцю адзначыць гэтае агульнае свята ў Цэнтры Культуры ў Любліне – месцы, дзе Купалаўцы знайшлі свой новы дом.

Адной з топавых падзеяў фэсту стаў спектакль паводле кнігі Евы Вежнавец (Святланы Курс) «Па што ідзеш, воўча?». Фэст прыйшоў да экватара, а вось, што яшчэ можна будзе ўбачыць на «Блізкім Усходзе».
🔥6👍21👌1
Заснавальнік і рэдактар DzikMedia Алесь Ляўчук быў запрошаны ў наўпроставы эфір беларускага радыё «Рацыя». Журналіст расказаў навошта ён стварыў гэты праект і чаму важна, каб ён атрымаў развіццё, і што трэба памятаць, што беларусы крутыя💪

У прыватнасці Алесь Ляўчук сказаў:

- Я думаю, чым больш нашага беларускага голасу гучыць, тым лепш. Самае важнае, што DzikMedia пра беларусаў і ён не транслюе лукашэнкаўскую павестку. Мы самі паказваем, якія выбітныя беларусы, мы расказваем, чаго яны дабіваюцца ў Польшчы. Вось напрыклад, з’ехалі беларусы, зараз у іх вырастаюць дзеці. І дзеці дамагаюцца шмат чаго ў спорце, у мастацтве, у іншых галінах жыцця.

Таксама заснавальнік DzikMedia заявіў:

 - Беларусь там, дзе беларусы. І я раблю гэта для беларусаў.


Цалкам размову можна паслухаць тут.
🔥11👍31👌1
DzikMedia
У Беласток едзе клуб з топ–пяць, які выбіў з еўракубкаў гарадзенскі «Нёман» 🇪🇸 Іспанскі «Раё Валлекана» згуляе з «Ягелоніяй» 11 снежня ў рамках Лігі Канференцыяў. За апошнія два гады ў Беластоку можна было паглядзець на «Аякс» і «Рэал Бэціс», а цяпер у горад…
Палякі збілі фанатаў «Раё Валлекана» пад Беластокам. Раней прыхільнікі гэтага клуба напалі на беларусаў у Мадрыдзе

Беласток трапіў у навіны: сотні СМІ паведамілі пра тое, што напярэдадні гульні Лігі Канферэнцый «Ягелонія» – «Раё Валлекана» польскія фанаты атакавалі групу іспанскіх заўзятараў.
Мы не падтрымліваем гвалт у любой форме, аднак фанатскія разборкі існавалі заўсёды. У гэтым сэнсе дзеянні фанатаў «Ягі» выглядалі як добра падрыхтаваная і спланаваная аперацыя. Адной з яе магчымых прычынаў магла стала ідэалогія часткі фан-групоўкі іспанскага клуба, якая адкрыта сімпатызуе рэжымам у Беларусі і Расеі.

Нагадаем і пра інцыдэнт у Мадрыдзе ў жніўні, калі там гуляў гарадзенскі «Нёман». Пасля гульні група фанатаў «Раё Валлекана» напала на беларускіх заўзятараў, якія пражываюць у Польшчы.

Што да самой гульні, «Ягелонія» прайграла 1:2 і пацярпела трэцюю паразу запар, апусціўшыся на 18-е месца ў турнірнай табліцы Лігі Канферэнцый.
👍3😨2
🍽 Нам трэба больш сала!

Беларусь масава скупляе сала і ўжо патраціла на гэта 10 мільёнаў долараў. Гэта дазволіла ёй выйсці ў лідары па закупах гэтага прадукту ў Расеі.

Кіруючы ў Беларусі рэжым у студзені–верасні 2025 года набыў 10 тысяч тон расейскага сала.
Усяго на беларускі рынак паступіла амаль 77% усяго аб’ёму экспартаванага расейскага сала. Такім чынам, Беларусь стала асноўным пакупніком сала ў Расеі і абышла Манголію, Арменію, Казахстан і В’етнам, якія таксама ўвайшлі ў топ-5 імпарцёраў гэтага прадукту.
🤔4🌚1
Самаабвешчаныя ўлады Беларусі дамовіліся  з ЗША аб вызваленні 123 закладнікаў у абмен на змякчэнне санкцый

Сярод вызваленых – Алесь Бяляцкі і Марыя Калеснікава.

У выніку перамоваў паміж прадстаўнікамі Злучаных Штатаў Амерыкі і беларускімі ўладамі было дасягнутае пагадненне аб вызваленні 123 чалавек. Вызваленыя будуць накіраваныя за межы краіны – у Літву і Польшчу.

Сярод іх – нобэлеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, Марыя Калеснікава, пяць грамадзян Украіны, а таксама грамадзяне Вялікабрытаніі, ЗША, Літвы, Латвіі, Аўстраліі і Японіі.

Паводле дасягнутых дамоўленасцяў, у абмен на вызваленне зняволеных ЗША здымуць частку санкцый, у тым ліку абмежаванні, што тычыліся беларускага калійнага сектару.
1👌1
DzikMedia
Самаабвешчаныя ўлады Беларусі дамовіліся  з ЗША аб вызваленні 123 закладнікаў у абмен на змякчэнне санкцый Сярод вызваленых – Алесь Бяляцкі і Марыя Калеснікава. У выніку перамоваў паміж прадстаўнікамі Злучаных Штатаў Амерыкі і беларускімі ўладамі было дасягнутае…
Хто яшчэ з закладнікаў вызвалены?


Гэта Віктар Бабарыка, праваабаронца Уладзь Лабковіч, юрыст Максім Знак, блогер Вячаслаў Папшо, рэдактарка Марыя Золатава, паэт і палітык Аляксандр Фядута, грамадзянка ЗША беларускага паходжання Наталі Бельская, грамадзянін Польшчы Раман Галуза, Аляксандр Сырыца.
Вядома, што гэтыя людзі ўжо вывезены за межы Беларусі.
🙏2
DzikMedia
Хто яшчэ з закладнікаў вызвалены? Гэта Віктар Бабарыка, праваабаронца Уладзь Лабковіч, юрыст Максім Знак, блогер Вячаслаў Папшо, рэдактарка Марыя Золатава, паэт і палітык Аляксандр Фядута, грамадзянка ЗША беларускага паходжання Наталі Бельская, грамадзянін…
Прэс-сакратар МЗС Польшчы: сярод вызваленых палітвязняў няма Анджэя Пачобута


Па нашай інфармацыі журналіст, дзеяч польскай меншасці ў Беларусі, адмовіўся гуляць па правілах рэжыму і прымусова пакідаць Беларусь.
😢21
Беларускі трэнер дапамог польскаму біятлону паказаць найлепшы вынік з 1996 года

18-гадовы Гжэгож Галіца стаў першым юніёрам з 1996 года, які набраў пункты Кубка свету. У Хохфільцэне спартовец з Пароніна заняў 24-е месца ў спрынце і практычна забяспечыў сабе ўдзел у зімовых Алімпійскіх гульнях у Мілане і Корціна-д’Ампецца. Узімку 2025 года біятланіст заваяваў тры залатых медалі на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы, а пазней стаў срэбным прызёрам юніёрскага чэмпіянату свету.

Адным з настаўнікаў, якія працавалі з Гжэгожам, быў беларус Сяргей Далідовіч, які цяпер жыве і працуе ў Закапанэ. Далідовіч – вядомы беларускі лыжнік, пераможца этапу Кубка свету, адзіны лыжнік у гісторыі, які прыняў удзел у сямі Алімпійскіх гульнях (1994–2018), а таксама ў дванаццаці чэмпіянатах свету запар (1995–2017).

У 2020 годзе ён стаў на бок беларускага народу і быў вымушаны пакінуць Беларусь з-за рэпрэсій. У 2025 годзе знакаміты спартовец і трэнер апынуўся ў расейскім вышуку.
🔥5👍3👏1
🍿Два беларускія фільмы пакажуць у Беластоку ў рамках фэсту Bulbamovie

Фільмы маладога пакалення кінатворцаў з Беларусі можна будзе паглядзець у кінатэатры «Форум» (Legionowa 5) 17 снежня. Уваход вольны.

У 17.30 пачнецца паказ фільму «Лебядзіная песня Фёдара Озерoва», а ў 20.00 можна будзе пабачыць карціну «Хто я?». Пасля фільмаў усіх жадаючых чакае размова з удзелам творцаў, кінакрытыкаў і куратараў: Юры Сямашка (рэжысёр фільма «Лебядзіная песня Фёдара Озерoва» ), Максім Жбанкоў (культуролаг), Мікалай Лаўранюк (музыкант, раней каардынатар беларускага конкурсу на фестывалі «Лістапад») і Януш Гаўрылюк (стваральнік і арганізатар фестывалю беларускіх фільмаў Bulbamovie).
👍211👌1
❤️«Я вас люблю» – звярнулася да беларусаў былая палітзняволеная Алена Гнаўк

Пенсіянерка з Берасцейскай вобласці стала адной з зорак пратэсту ў 2020 годзе. Пасля чаго аказалася ў гомельская жаночай калоніі, і была вызваленая толькі ў мінулую суботу 13 снежня.

Праз сваіх сваякоў Алена Пятроўна звярнулася да беларусаў:
– Мае дарагія беларусы хай крыху пачакаюць майго выхаду ў шырокую сетку. Трэба прывесці думкі ў парадак, (і жах..)... узгадаць як карыстацца тэлефонам і ўзнавіць усе наладкі. Я вас усіх люблю!

68-гадовая пенсіянерка была ўзятая ў палон у пачатку 2022 года і правяла ў лукашысцкіх вязніцах амаль тры гады.
👍6
З'явіўся першы здымак пасля калоніі Паўла Севярынца.
12😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце на самы прыгожы гол 2025 года па версіі ФІФА⚽️

Яго ў траўні ў гульні чэмпіянату Аргенціны забіў гулец «Індэпенд'ентэ» Санцьяга Мантыель і атрымаў прэмію Пушкаша за найлепшы гол года.
👍5👌1💊1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Дай Дарогу» прэзентуе новы кліп і альбом у Варшаве
Падзея адбудзецца 20 снежня з Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11) і пачнецца ў 15.00.
Уваход вольны!

Вас чакае прэзентацыя кліпа «Кот», а таксама эксклюзіўнае папярэдняе праслухоўванне новага альбома гурта «Дай Дарогу!» 2025 года – «Не да законаў».
👍5
Беларусь чакаюць новыя еўрапейскія санкцыі

Еўрапейскі парламент 18 снежня асудзіў Беларусь за вядзенне эскалуючай кампаніі скаардынаваных гібрыдных атак супраць Літвы і ЕЗ.

Рэзалюцыя, прынятая 438 галасамі «за», указвае на шматразовыя парушэнні літоўскай паветранай прасторы беларускімі беспілотнымі лятальнымі апаратамі (БПЛА) і аэрастатамі, а таксама на кібератакі, дзяржаўна спансаваную дэзынфармацыю, эканамічны ціск і выкарыстанне міграцыі як інструмента палітычнага шантажу.

Еўрадэпутаты выказваюць поўную салідарнасць з Літвой і падтрымліваюць яе права на прапарцыйныя абарончыя меры. Яны патрабуюць ад Беларусі неадкладна спыніць усе гібрыдныя дзеянні супраць Літвы, вызваліць затрыманых еўрапейскіх перавозчыкаў і іх маёмасць, кампенсаваць нанесеныя фінансавыя страты і гарантаваць бяспеку авіяцыі і памежных пераходаў. Дэпутаты таксама крытыкуюць нескаардынаванае рашэнне ЗША часткова зняць санкцыі з Беларусі і зноў пацвярджаюць пазіцыю ЕС аб непрызнанні легітымнасці дыктатара Аляксандра Лукашэнкі.