Польшчы дазволілі не прымаць мігрантаў
Паведамляе Міністэрства Унутраных спраў Польшчы і адміністрацыі.
Рада Еўрапейскага Звязу пацвердзіла вызваленне Польшчы ад механізму пераразмеркавання мігрантаў, прадугледжанага ў міграцыйным пакце. Гэта азначае, што Польшча не будзе абавязана прымаць мігрантаў і несці якія-небудзь звязаныя з гэтым выдаткі.
Міністр Марцін Кервіньскі прыняў удзел у пасяджэнні Рады па пытаннях юстыцыі і ўнутраных спраў ЕЗ (JHA) у Бруселі. Галоўнай тэмай абмеркавання быў канчатковы варыянт міграцыйнага пакта. Польшча была вызвалена ад прадугледжанага ў пакце механізму пераразмеркавання мігрантаў з-за выдаткаў, звязаных з аховай межаў ЕЗ з Беларуссю, а таксама з дапамогай уцекачам з Украіны.
«Мы толькі што прайшлі самы важны пункт Рады JHA, які датычыцца Польшчы. Пацвердзілася тое, пра што мы казалі на працягу многіх тыдняў: Польшча вызвалена ад механізму пераразмеркавання і ад любых звязаных з ім выдаткаў. Мы дасягнулі ўсяго, што планавалі і абвяшчалі», – сказаў Марцін Кервіньскі.

😱2👍1🤔1
DzikMedia
Польшчы дазволілі не прымаць мігрантаў Паведамляе Міністэрства Унутраных спраў Польшчы і адміністрацыі. Рада Еўрапейскага Звязу пацвердзіла вызваленне Польшчы ад механізму пераразмеркавання мігрантаў, прадугледжанага ў міграцыйным пакце. Гэта азначае, што…
«Дазвол Польшчы не прымаць мігрантаў не паўплывае на сітуацыю з беларусамі», – лічыць палітолаг Павел Усаў
DzikMedia папрасіла пракаментаваць сітуацыю палітолага Паўла Усава
– сказаў палітолаг.

– Гаворка перад усім вядзецца пра агульна еўрапейскую міграцыйную палітыку, згодна з якой, мігранты якія нелегальна (перад усім) уязджаюць у ЕЗ павінны быць роўна пераразмеркаваны паміж усімі краінамі ЕЗ. Польшча доўгі час супраціўлялася гэтай палітыцы, зараз спасылаючыся на тое, што яна прыняла больш за два мільёны ўкраінцаў, патрабуе выключыць яе з палітыкі пераразмеркавання. Сыходзячы з такой палітыкі гэта не паўплывае на сітуацыю беларусаў, нават унутрыпольскае заканадаўства, якое абмяжоўвае легалізацыю нелегальных мігрантаў не датычыць беларусаў.
– сказаў палітолаг.
Приглашаем в барбершоп Biała Ryś!
🔥 –20% на перманентный макияж и татуировки — только до конца года!
Успей записаться, пока действует предложение.
У нас вы получите:
- Профессиональные стрижки
- Качественный перманент и тату
- Опытных мастеров
- Комфортную атмосферу
📍 Biała Podlaska, ul. Janowska 13A
📲 Запись через Booksy Biały Ryś | Barbershop или по телефону: 530 810 130
Ждём вас! 💈
____________
Наши соцсети и запись
📸📸 Instagram
@bialyrys_barbershop
🎬 TikTok
@bialyrys_barbershop
📘 Facebook
Biały Ryś Barbershop
💈 Записаться через Booksy

🔥1🤔1💅1
Група аматараў футбольнай статыстыкі, рэкордаў бамбардзіраў, пенальцістаў, іншых цікавых фактаў і дасягненняў прадстаўнікоў сусветнага і беларускага футболу.
«Шаноўныя сябры! 10 снежня ў Сусветны дзень футболу прапаную вам новую тэматычна футбольную групу. Будзе шмат цікавай, рэдкай і нават эксклюзіўнай статыстыкі, будуць каляндарныя даты і дасягненні вялікіх і не толькі майстроў найбольш папулярнай гульні ў свеце! Далучайцеся і прапаноўвайце свае ідэі!»
– напісаў Уладзімір Хільмановіч.
👉🏻 Адкрытая група дасяжная тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍6❤3👌1
У Беласток едзе клуб з топ–пяць, які выбіў з еўракубкаў гарадзенскі «Нёман»
🇪🇸 Іспанскі «Раё Валлекана» згуляе з «Ягелоніяй» 11 снежня ў рамках Лігі Канференцыяў.
За апошнія два гады ў Беластоку можна было паглядзець на «Аякс» і «Рэал Бэціс», а цяпер у горад прыедзе яшчэ адзін клуб з іспанскай «Ла-Лігі». У мінулым месяцы «Раё Валлекана» ужо гуляў з польскім клубам, 6 лістапада ён перамог у Мадрыдзе «Лех» з Познані – 3:2.
«Ягелонія» займае ў Лізе Канференцыяў 9-ае месца, яна мае 8 пунктаў, атрымаўшы дзве хатнія перамогі і двойчы згуляўшы ўнічыю ў гасцях. У «Раё Валлекана» на пункт меней і 12-ты радок у турнірнай табліцы.
Нагадаем, што цяпер беластоцкі клуб перажывае цяжкі перыяд: дзве паразы на нацыянальнай арэне і вылет з Кубку Польшчы. «Раё Валлекана» у гэтым сезоне змог забраць пункты ў гігантаў сусветнага футболу – згуляўшы 1:1 з «Барсэлонай» і ў дэрбі 0:0 з «Рэалам».
У жніўні «Раё Валлекана» гуляў з гарадзенскім «Нёманам». Хатні матч у Вугоршчыне (беларускія клубы не могуць гуляць афіцыйныя міжнародныя гульні на тэрыторыі краіны) скончыўся перамогай іспанцаў – 1:0, а ў Мадрыдзе «Раё Валлекана» разнёс беларускі клуб – 4:0. Пасля гэтага «Нёман» праваліўся ў нацыянальных турнірах і ў наступным годзе не згуляе ў еўракубках. А «Раё Валлекана» пабывае цяпер вельмі блізка ад мяжы з Беларуссю.
📆 Гульня «Ягелонія» – «Раё Валлекана» пачнецца 11 снежня ў 18.45 (альбо ў 20.45 па беларускім часе). Для гаспадароў гэта будзе апошняя хатняя гульня ў гэтым годзе.

👍7🤬1
🎊 Вельмі круты культурны фэст цяпер адбываецца ў Любліне
Ён аб'ядноўвае беларусаў, палякаў і ўкраінцаў. Называецца «Блізкі ўсход» і праводзіцца ў чацвёрты раз.
Фэст «Блізкі Усход» – гэта сем дзён паказаў спектакляў, насычаных размоваў і абмену досведам.
Сёлетні фестываль амаль цалкам будзе прысвечаны легендарнай групе Вольных Купалаўцаў, якія ўжо пяць гадоў працуюць як падпольны тэатр. А таксама і 105-му юбілею Купалаўскага нацыянальнага тэатру – замест стогадовага юбілею, які не мог адбыцца з-за лукашэнкаўскага рэжыму, і рашэння трупы пакінуць тэатр у знак пратэсту. Замест святкавання стагоддзя тэатр быў закрыты, а акторы сышлі ў падполле.
Фестываль у Любліне стаў магчымасцю адзначыць гэтае агульнае свята ў Цэнтры Культуры ў Любліне – месцы, дзе Купалаўцы знайшлі свой новы дом.
Адной з топавых падзеяў фэсту стаў спектакль паводле кнігі Евы Вежнавец (Святланы Курс) «Па што ідзеш, воўча?». Фэст прыйшоў да экватара, а вось, што яшчэ можна будзе ўбачыць на «Блізкім Усходзе».

🔥6👍2❤1👌1
Заснавальнік і рэдактар DzikMedia Алесь Ляўчук быў запрошаны ў наўпроставы эфір беларускага радыё «Рацыя». Журналіст расказаў навошта ён стварыў гэты праект і чаму важна, каб ён атрымаў развіццё, і што трэба памятаць, што беларусы крутыя💪
У прыватнасці Алесь Ляўчук сказаў:
Таксама заснавальнік DzikMedia заявіў:
Цалкам размову можна паслухаць тут.
У прыватнасці Алесь Ляўчук сказаў:
- Я думаю, чым больш нашага беларускага голасу гучыць, тым лепш. Самае важнае, што DzikMedia пра беларусаў і ён не транслюе лукашэнкаўскую павестку. Мы самі паказваем, якія выбітныя беларусы, мы расказваем, чаго яны дабіваюцца ў Польшчы. Вось напрыклад, з’ехалі беларусы, зараз у іх вырастаюць дзеці. І дзеці дамагаюцца шмат чаго ў спорце, у мастацтве, у іншых галінах жыцця.
Таксама заснавальнік DzikMedia заявіў:
- Беларусь там, дзе беларусы. І я раблю гэта для беларусаў.
Цалкам размову можна паслухаць тут.
Рацыя
“Чым больш нашага беларускага голасу гучыць, тым лепш”
Госць Рацыі – журналіст Алесь Ляўчук. З ім абмеркавалі яго новы аўтарскі праект DzikMedia.
🔥11👍3❤1👌1
DzikMedia
У Беласток едзе клуб з топ–пяць, які выбіў з еўракубкаў гарадзенскі «Нёман» 🇪🇸 Іспанскі «Раё Валлекана» згуляе з «Ягелоніяй» 11 снежня ў рамках Лігі Канференцыяў. За апошнія два гады ў Беластоку можна было паглядзець на «Аякс» і «Рэал Бэціс», а цяпер у горад…
Палякі збілі фанатаў «Раё Валлекана» пад Беластокам. Раней прыхільнікі гэтага клуба напалі на беларусаў у Мадрыдзе
Беласток трапіў у навіны: сотні СМІ паведамілі пра тое, што напярэдадні гульні Лігі Канферэнцый «Ягелонія» – «Раё Валлекана» польскія фанаты атакавалі групу іспанскіх заўзятараў.
Мы не падтрымліваем гвалт у любой форме, аднак фанатскія разборкі існавалі заўсёды. У гэтым сэнсе дзеянні фанатаў «Ягі» выглядалі як добра падрыхтаваная і спланаваная аперацыя. Адной з яе магчымых прычынаў магла стала ідэалогія часткі фан-групоўкі іспанскага клуба, якая адкрыта сімпатызуе рэжымам у Беларусі і Расеі.
Нагадаем і пра інцыдэнт у Мадрыдзе ў жніўні, калі там гуляў гарадзенскі «Нёман». Пасля гульні група фанатаў «Раё Валлекана» напала на беларускіх заўзятараў, якія пражываюць у Польшчы.
Што да самой гульні, «Ягелонія» прайграла 1:2 і пацярпела трэцюю паразу запар, апусціўшыся на 18-е месца ў турнірнай табліцы Лігі Канферэнцый.

👍3😨2
DzikMedia
Палякі збілі фанатаў «Раё Валлекана» пад Беластокам. Раней прыхільнікі гэтага клуба напалі на беларусаў у Мадрыдзе Беласток трапіў у навіны: сотні СМІ паведамілі пра тое, што напярэдадні гульні Лігі Канферэнцый «Ягелонія» – «Раё Валлекана» польскія фанаты…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вось так заўзятары «Раё Валлекана» гулялі па Беластоку перад гульнёй з «Ягай»
Мясцовая паліцыя стварыла для іх «маленькую Беларусь»! ☝🏻

😨5😁1🙈1