DzikMedia
138 subscribers
281 photos
29 videos
59 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларус Ілля Шкурын выбівае з Кубку Польшчы «Ягелонію»

Беларускі форвард, які ў 2020 годзе падтрымаў беларускі народ і адмовіўся выступаць за рэжымную зборную, забіў пераможны год у 1/8 фіналу Кубка Польшчы. «Катавіцы» Іллі Шкурына перамаглі 3:1 «Ягелонію» з Беластоку.

У гэтым турніры Ілля забівае ў пятым матчы запар, яшчэ з тых часоў, калі гуляў з варшаўскую «Легію». Нагадаем, што ў апошнім розыгрышы Кубка Польшчы беларус забіў у фінале і выгуляў трафей.

Гэтым разам «Яге» двойчы забіў Барташ Новак, ён з пяці галамі лепшы бамбардзір турніру, яшчэ 5 чалавек забілі ў Кубку Польшчы па тры галы, у тым ліку і Шкурын. А клубу з Беластоку Ілля забіў на 51-ай хвіліне. Гэты гол аказаўся пераможным.
5👍1👏1
Заснавальнік DzikMedia: «Гэта праект пра людзей і для людзей»

Алесь Ляўчук расказаў БАЖ навошта ён стварыў новы праект і чаго хоча дасягнуць:

«Гэта не будзе праект выключна спартовага ўхілу. Не будзе і перадруку афіцыёзу: мне падаецца важным быць з людзьмі, з дыяспарай, пісаць пра поспехі беларусаў. Беларусы рэальна шмат чаго дасягаюць у розных сферах, колькі таленавітых людзей прыехала пасля 2020 года ў суседнія краіны. І цяпер іх дзеці перамагаюць у розных спаборніцтвах, паказваць выдатныя дасягненні ў Польшчы, Літве, Ізраілі — і гэта не толькі пра спорт. Лічу важным паказваць, якая выбітная нацыя — беларусы».

Па словах журналіста, шмат якія беларускія медыя сёння пайшлі па даволі сумнеўным шляху — яны працягваюць трансляваць павестку Лукашэнкі, DzikMedia так рабіць не будзе.

Усё інтэрв'ю чытайце тут
👍7👏62💯1
У 2021 годзе ён падпісаў праўладны ліст, а цяпер не хоча гуляць у Беларусі, бо там немагчыма зарабіць на будучыню 🤷‍♂️

27-гадовы экс-паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» Павел Сядзько заявіў, што больш не хоча выступаць у чэмпіянаце Беларусі:

– Буду чакаць варыянтаў па-за межамі нашай краіны. У мяне ўжо не так шмат матывацыі, каб гуляць у беларускім чэмпіянаце, таму думаю яго змяніць. Футбольны век кароткі, трэба і падзарабіць крыху. Па ліміце для гульца нацыянальнай зборнай выступаць больш не хочацца. Тым больш, што гэтыя фінансавыя рамкі будуць яшчэ больш узмацняцца.


У 2021 годзе Павел падпісаў ліст ў падтрымку дзейснага рэжыму. Нагадаем, што ў беларускім чэмпіянаце дзейнічаюць жорсткія ліміты па заробках – гэта значыць, што гульцы нацыянальнай зборнай Беларусі, такія як Сядзько, не могуць атрымліваць больш за 15 тысяч рублёў, або каля 4,5 тысяч еўраў.
У наступным сезоне ў чэмпіянаце Беларусі ліміты стануць яшчэ больш строгімі, а заробкі – яшчэ меншымі.

Цікава, што заробак Іллі Шкурына, які ў 2020 годзе падтрымаў беларускі народ, у варшаўскай «Легіі» складала 27 тысяч еўраў.
2🤷‍♂1🤡1
🤩 Вось такую прыгажосць можна сустрэць у лесе пад Беластокам! Нават 6 снежня

Аказалася, што гэта з'ява масавая, і ў зімовым лесе сустракаюцца не толькі лісічкі, але і іншыя грыбы.

А вы збіралі грыбы ўзімку?
51👍1👀1😨1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Памятаеце маладога беларуса, які забіў шатландцам за зборную?

☝🏻Дык вось, ён вызначыўся шыкоўным голам у другім дывізіёне чэмпіянату Польшчы. Завуць яго Глеб Кучко, 20-гадовы футбаліст выступае за «Медзь» з Легніцы, дзе знаходзіцца ў арэндзе.

На 92-другой хвіліне гульні з «Ополе» Кучко стрэліў з-за межаў штрафной і прынёс «Медзі» перамогу – 2:1. Гэты мяч стаў першым для беларуса на новым месцы, а клуб Глеба Кучко займае восьмае месца.
👍61👏1
Беларуская «Пагоня» з Варшавы зрабіла неверагодны камбэк💪

⚽️У рамках польскага чэмпіянату 6 снежня беларускі клуб прымаў «Рэал Варсовію». «Пагоня» прапусціла два галы запар, але потым так разагналася, што проста вынесла суперніка з лікам – 7:2.
🔥6👍1👏1
Польшчы дазволілі не прымаць мігрантаў

Паведамляе Міністэрства Унутраных спраў Польшчы і адміністрацыі.

Рада Еўрапейскага Звязу пацвердзіла вызваленне Польшчы ад механізму пераразмеркавання мігрантаў, прадугледжанага ў міграцыйным пакце. Гэта азначае, што Польшча не будзе абавязана прымаць мігрантаў і несці якія-небудзь звязаныя з гэтым выдаткі.

Міністр Марцін Кервіньскі прыняў удзел у пасяджэнні Рады па пытаннях юстыцыі і ўнутраных спраў ЕЗ (JHA) у Бруселі. Галоўнай тэмай абмеркавання быў канчатковы варыянт міграцыйнага пакта. Польшча была вызвалена ад прадугледжанага ў пакце механізму пераразмеркавання мігрантаў з-за выдаткаў, звязаных з аховай межаў ЕЗ з Беларуссю, а таксама з дапамогай уцекачам з Украіны.

«Мы толькі што прайшлі самы важны пункт Рады JHA, які датычыцца Польшчы. Пацвердзілася тое, пра што мы казалі на працягу многіх тыдняў: Польшча вызвалена ад механізму пераразмеркавання і ад любых звязаных з ім выдаткаў. Мы дасягнулі ўсяго, што планавалі і абвяшчалі», – сказаў Марцін Кервіньскі.
😱2👍1🤔1
DzikMedia
Польшчы дазволілі не прымаць мігрантаў Паведамляе Міністэрства Унутраных спраў Польшчы і адміністрацыі. Рада Еўрапейскага Звязу пацвердзіла вызваленне Польшчы ад механізму пераразмеркавання мігрантаў, прадугледжанага ў міграцыйным пакце. Гэта азначае, што…
«Дазвол Польшчы не прымаць мігрантаў не паўплывае на сітуацыю з беларусамі», – лічыць палітолаг Павел Усаў

DzikMedia папрасіла пракаментаваць сітуацыю палітолага Паўла Усава

– Гаворка перад усім вядзецца пра агульна еўрапейскую міграцыйную палітыку, згодна з якой, мігранты якія нелегальна (перад усім) уязджаюць у ЕЗ павінны быць роўна пераразмеркаваны паміж усімі краінамі ЕЗ. Польшча доўгі час супраціўлялася гэтай палітыцы, зараз спасылаючыся на тое, што яна прыняла больш за два мільёны ўкраінцаў, патрабуе выключыць яе з палітыкі пераразмеркавання. Сыходзячы з такой палітыкі гэта не паўплывае на сітуацыю беларусаў, нават унутрыпольскае заканадаўства, якое абмяжоўвае легалізацыю нелегальных мігрантаў не датычыць беларусаў.

– сказаў палітолаг.
Приглашаем в барбершоп Biała Ryś!

🔥 –20% на перманентный макияж и татуировки — только до конца года!
Успей записаться, пока действует предложение.

У нас вы получите:
- Профессиональные стрижки
- Качественный перманент и тату
- Опытных мастеров
- Комфортную атмосферу

📍 Biała Podlaska, ul. Janowska 13A
📲 Запись через Booksy Biały Ryś | Barbershop или по телефону: 530 810 130

Ждём вас! 💈

____________
Наши соцсети и запись

📸📸 Instagram
@bialyrys_barbershop

🎬 TikTok
@bialyrys_barbershop

📘 Facebook
Biały Ryś Barbershop

💈 Записаться через Booksy
Biały Ryś Barbershop
🔥1🤔1💅1
🔔 Удзельнік праекту «Беластоцкія Дзікі», журналіст і гісторык Уладзімір Хільмановіч адкрыў у ФБ групу – «Футбольны калейдаскоп»

Група аматараў футбольнай статыстыкі, рэкордаў бамбардзіраў, пенальцістаў, іншых цікавых фактаў і дасягненняў прадстаўнікоў сусветнага і беларускага футболу.

«Шаноўныя сябры! 10 снежня ў Сусветны дзень футболу прапаную вам новую тэматычна футбольную групу. Будзе шмат цікавай, рэдкай і нават эксклюзіўнай статыстыкі, будуць каляндарныя даты і дасягненні вялікіх і не толькі майстроў найбольш папулярнай гульні ў свеце! Далучайцеся і прапаноўвайце свае ідэі!»

– напісаў Уладзімір Хільмановіч.

👉🏻 Адкрытая група дасяжная тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍63👌1
У Беласток едзе клуб з топ–пяць, які выбіў з еўракубкаў гарадзенскі «Нёман»

🇪🇸 Іспанскі «Раё Валлекана» згуляе з «Ягелоніяй» 11 снежня ў рамках Лігі Канференцыяў.

За апошнія два гады ў Беластоку можна было паглядзець на «Аякс» і «Рэал Бэціс», а цяпер у горад прыедзе яшчэ адзін клуб з іспанскай «Ла-Лігі». У мінулым месяцы «Раё Валлекана» ужо гуляў з польскім клубам, 6 лістапада ён перамог у Мадрыдзе «Лех» з Познані – 3:2.

«Ягелонія» займае ў Лізе Канференцыяў 9-ае месца, яна мае 8 пунктаў, атрымаўшы дзве хатнія перамогі і двойчы згуляўшы ўнічыю ў гасцях. У «Раё Валлекана» на пункт меней і 12-ты радок у турнірнай табліцы.

Нагадаем, што цяпер беластоцкі клуб перажывае цяжкі перыяд: дзве паразы на нацыянальнай арэне і вылет з Кубку Польшчы. «Раё Валлекана» у гэтым сезоне змог забраць пункты ў гігантаў сусветнага футболу – згуляўшы 1:1 з «Барсэлонай» і ў дэрбі 0:0 з «Рэалам».

У жніўні «Раё Валлекана» гуляў з гарадзенскім «Нёманам». Хатні матч у Вугоршчыне (беларускія клубы не могуць гуляць афіцыйныя міжнародныя гульні на тэрыторыі краіны) скончыўся перамогай іспанцаў – 1:0, а ў Мадрыдзе «Раё Валлекана» разнёс беларускі клуб – 4:0. Пасля гэтага «Нёман» праваліўся ў нацыянальных турнірах і ў наступным годзе не згуляе ў еўракубках. А «Раё Валлекана» пабывае цяпер вельмі блізка ад мяжы з Беларуссю.

📆 Гульня «Ягелонія» – «Раё Валлекана» пачнецца 11 снежня ў 18.45 (альбо ў 20.45 па беларускім часе). Для гаспадароў гэта будзе апошняя хатняя гульня ў гэтым годзе.
👍7🤬1
🎊 Вельмі круты культурны фэст цяпер адбываецца ў Любліне

Ён аб'ядноўвае беларусаў, палякаў і ўкраінцаў. Называецца «Блізкі ўсход» і праводзіцца ў чацвёрты раз.

Фэст «Блізкі Усход» – гэта сем дзён паказаў спектакляў, насычаных размоваў і абмену досведам.

Сёлетні фестываль амаль цалкам будзе прысвечаны легендарнай групе Вольных Купалаўцаў, якія ўжо пяць гадоў працуюць як падпольны тэатр. А таксама і 105-му юбілею Купалаўскага нацыянальнага тэатру – замест стогадовага юбілею, які не мог адбыцца з-за лукашэнкаўскага рэжыму, і рашэння трупы пакінуць тэатр у знак пратэсту. Замест святкавання стагоддзя тэатр быў закрыты, а акторы сышлі ў падполле.

Фестываль у Любліне стаў магчымасцю адзначыць гэтае агульнае свята ў Цэнтры Культуры ў Любліне – месцы, дзе Купалаўцы знайшлі свой новы дом.

Адной з топавых падзеяў фэсту стаў спектакль паводле кнігі Евы Вежнавец (Святланы Курс) «Па што ідзеш, воўча?». Фэст прыйшоў да экватара, а вось, што яшчэ можна будзе ўбачыць на «Блізкім Усходзе».
🔥6👍21👌1