DzikMedia
137 subscribers
276 photos
29 videos
58 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
Школа журналістыкі аб'явіла пра вясновы набор

Гэта будзе ўжо 30 раз, заяўку можна падаць да 1 красавіка. З гэтага праекту выйшла шмат вядомых журналістаў.

Арганізатары школы заяўляюць:

- Мы рыхтуем маладых беларускіх журналістаў амаль 30 год! Пачынаючы з 1997 года нашымі выпускнікамі сталі больш за 700 чалавек! Сёння нашыя выпускнікі самі з’яўляюцца вядомымі трэнерамі і экспертамі, кіруюць сваімі рэдакцыямі, працуюць у найлепшых беларускіх медыя, вядуць уласныя крутыя медыяпраекты. Больш за 20 нашых выпускнікоў з’яўляюцца лаўрэатамі прэстыжных нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі.


Падрабязнасці можна даведацца тут
2
У Беластоку зноў пройдзе гульня!

У суботу, 14 сакавіка, гуляем у гарадскі квэст «Вясна. Рамантыка. Сянкевіч». Маршрут — уздоўж вуліцы, названай у гонар Генрыка Сянкевіча.

📍 Зона гульні: ад Музея памяці Сібіру да Рынку Касцюшкі.
Старт — 11:00, працягласць каля 2 гадзін.
🧩 Трэба знайсці 15 кодаў.

👥 Каманды: 2–4 дарослых (дзеці могуць далучацца).
💰 Кошт: 20 PLN з дарослага.

📌 Сустрэча каля помніка Matki Sybiraczki.

Што ўзяць: 📱 тэлефон з Google Maps, ✏️ ручку, 📄 паперу і 👟 зручны абутак.

🔗 Рэгістрацыя: https://forms.gle/YTKi58YFGxetgyJs9
1🔥1
У нядзеля «Пагоня» згуляе першую гульню ў чэмпіянаце Польшчы

Яе супернік - AP Deyna Warszawa
🔥62
Ці магло быць інакш?

Не! Сяргей Рутэнка стаў новым кіраўніком беларускага баскетболу🏀

Былы гандбаліст, які актыўна падтрымлівае рэжым, 13 сакавіка на справаздачна-выбарнай канферэнцыі аднагалосна быў абраны кіраўніком Беларускай федэрацыі баскетболу. Нават цяжка ўспомніць, калі было так, каб дэлегат ад улады «не абіраўся» на пасаду, на якую яго загадзя прызначылі.

На гэтай пасадзе Сяргей Рутэнка змяніў Максіма Рыжанкова, які кіраваў беларускім баскетболам з 2014 года. Цяпер Рыжанкоў працягне працу ў так званым МЗС рэжыму Лукашэнкі.
🙈3
А ведаеце, што будзе ў Беластоку на Дзень Волі?

Расказваем!

🗓️ 22 сакавіка (нядзеля)
10:00 – Бажэственная літургія і малебен за беларускі народ, канцэрт беларускіх песень.
Царква Святога апостала Іаана Багаслова, ul. Zbigniewa Herberta 1, 15-779 Białystok
16:00 – Мітынг-канцэрт у гонар Дня Волі.
Выступіць вядомы беларускі паэт, бард і перакладчык Андрэй Хадановіч.
Мерапрыемства арганізавана сумесна з гарадскімі ўладамі Беластока.
plac przy restauracji Żubrowisko, ul. Rynek Kościuszki 10, 15-426 Białystok

🗓️ 25 сакавіка (серада)
16:00 – Украінскі Хор «Кalyna» з праграмай беларускіх песень да Дня Волі.
Беларускі Хаб «Новая зямля», ul. Świętego Rocha 5, lok. 32
18:00 – Урачысты канцэрт класічнай музыкі «Жыве Беларусь! Учора. Сёння. Заўтра.» з нагоды святкавання Дня Aбвяшчэння незалежнасці Беларусі 25 сакавіка 1918 г.
Канцэртная зала Комплексу музычных школ, ul. Podleśna 2, 15-227 Białystok

🗓️ 28 сакавіка (субота)
11:00 – Квэст «Ад Грынявіцкага да Балаховіча».
Старт: ul. Warszawska 40, 15-067 Białystok

🗓️ 31 сакавіка (аўторак)
18:00 – Спектакль «Мая мама ў турме»
(паводле кнігі беларускай псіхалагіні і грамадскай актывісткі Вольгі Вялічка)
Książnica Podlaska, ul. Marii Curie-Skłodowskiej 14A
👍411
Беласток толькі адзінаццаты, а найлепшыя гарады для жыцця ў Польшчы — Познань і Жэшаў

Выданне Business Insider Polska падрыхтавала абноўлены рэйтынг якасці жыцця ў польскіх гарадах.

«Мы сабралі ключавыя дадзеныя з 16 гарадоў (па адным з кожнага ваяводства), якія апісваюць сітуацыю на канец 2025 года і пачатак 2026 года. Мы прааналізавалі ўзровень беспрацоўя, заробкі і цэны на другаснае жыллё. Таксама параўналі аспекты, важныя для агульнай задаволенасці жыццём, такія як доступ да ўрачоў, узровень злачыннасці і якасць паветра»,

— пішуць журналісты.

Вось як выглядае спіс найлепшых гарадоў для жыцця паводле выдання:

1–2. Poznań і Rzeszów
3–4. Lublin і Katowice
5. Warszawa
6–7. Łódź і Olsztyn
8–9. Gdańsk і Szczecin
10. Bydgoszcz
11–12. Białystok і Opole
13–14. Gorzów Wielkopolski і Wrocław
15. Kraków
16. Kielce
2🤷2👍1🤔1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ілья Шкурын упершыню ў гэтым годзе забіў за «Катавіцы».

Беларус Ілля Шкурын паразіў браму «Лехіі» (Гданьск), забіўшы на 60-й хвіліне хатняй гульні. «Катавіцы» перамаглі з лікам 2:0 і цяпер займаюць пятае месца ў турнірнай табліцы.

Апошні раз Шкурын забіваў у афіцыйным матчы 4 снежня мінулага года, калі адправіў мяч у вароты «Ягелоніі» (Беласток).
У наступным туры ў аўторак, 17 сакавіка, «Катавіцы» згуляюць у Беластоку.

У 30 матчах за «Катавіцы» Шкурын забіў сем галоў.

Нагадаем, што ў 2020 годзе футбаліст падтрымаў беларускі народ, адмовіўся выступаць за рэжымную зборную і працягвае заставацца верным свайму выбару.
🔥4👍1
Афіша не змяшчаецца на экране камп'ютара
- Павел Севярынец, пра Дзень Волі ў Беластоку.

Палітык і былы палітвязень Павел Севярынец, які быў абраны старшынём аргкамітэту ў справе святкавання Дня Волі, напісаў у сваіх сацыяльных сетках.
У беларусаў Беластоку на Дзень Волі – дзясятак шматлюдных акцыяў, ад шэсця да набажэнства. А ў беларусаў Беластоку на Дзень Волі – дзясятак шматлюдных акцыяў, ад шэсця да набажэнства. Афіша не змяшчаецца на экране кампʼютара.

А вось гэтая самая афіша.
👍21🔥1
У рэжыму Лукашэнкі ў ворагах амаль увесь цывілізаваны свет

У менскай краме з'явіўся спіс краінаў піва з якіх забаронена забаронена прадаваць у Беларусі.
Гэта 39 з 50 краінаў Еўропы, у тым ліку суседзі: Польшча, Літва і Латвія. А таксама Аўстралія і Новая Зеландыя, Канада і ЗША.

Размова аб пастанове «Савету Міністраў» ад 31.12.2025 года №808 «Аб прымяненні спецыяльнай абмежавальнай меры» з 1 красавіка 2026 года будзе прыпынены продаж піва з недружалюбных краінаў.

Здымак у менскай краме «Грошык» зрабіў карыстальнік сацыяльных сетках. Абʼява хоць і зроблена па-беларуску, але ў слове «Калі ласка» можна пабачыць расейскае «и».
😁5🤯4🙈1
У Маскоўскі РАУС Берасця выклікалі былога гульца мясцовага "Дынама"⚽️

Цяпер ён галоўны трэнер у Горадні і 16 сакавіка прапусціць трэнаванне каманды.

Па інфармацыі прэс-службы «Нёману» Ігар Кавалевіч выкліканы ў міліцыю ў Берасці для тлумачэнняў наконт інцыдэнту з суддзямі, які адбыўся 11 лютага падчас турніру Winter Cup. Тады паводле афіцыйнай версіі, 11 лютага ў берасцейскім манежы трэнаваліся арбітры. Да іх падышоў галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч, у якога праз гадзіну на тым жа полі пачынаўся таварыскі матч. Трэнер нібыта без якіх-небудзь відавочных прычын пачаў абражаць суддзяў, у тым ліку выкарыстоўваючы нецэнзурныя словы. У выніку на яго ў судзейскі дэпартамент было пададзена каля 10 рапартаў. Цяпер сітуацыя выйшла за футбольную бурбалку.

Нагадаем, што ў 2020 годзе Ігар Кавалевіч выходзіў на гульні ў саколцы з «Пагоняй», але пазней падпісаў ліст спартоўцаў аб падтрымцы рэжыму. Адначасова з вясны 2025 года Кавалевіч – пастаянны ўдзельнік ідэалагічных футбольных гульняў прадстаўнікоў улады. У пачатку сакавіка мінулага году ў складзе каманды Гарадзенскай вобласці гуляў у Лідзе, дзе выходзіў на пляцоўку палаца спорту «Алімпія» разам з Юрыем Караевым, тады выконваючым абавязкі старшыні аблвыканкаму. Супернікамі была каманда Лідскага раёну, якой кіраваў Аляксандр Вярсоцкі, шматгадовы гарадзенскі ідэолаг, які прызнаўся ў любові да Расеі.

Кажуць, што ў Кавалевіча былі цесныя адносіны з Караевым, у 2020 годзе апошні ўзначальваў сілавікоў рэжыму і асабіста кіраваў задушэннем пратэстаў. Але восенню мінулага года паміж імі адбываўся канфлікт, быццам бы гэта сітуацыя ўзнікла на фоне грошаў, якія «Нёман» зарабіў у еўракубках. А гэта больш мільёна еўра. Тады клуб з Горадні праваліў канец сезону і патрапіў у еўракубкі, але Кавалевіч захаваў сваю пасаду. Нядаўна «Нёман» з Кавалевічам перамог у Суперкубку Беларусі.
🙈1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Берасцейскае «Дынама» падпісала кантракт з бразільцам.

26-гадовы абаронца Гільерме Гедэш плануе затрымацца ў Берасці як мінімум на год. Цікава, што спачатку пра падпісанне кантракта з бразільцам абвясціў «Токтогул» з Кыргызстану, але там нешта не склалася, і ўжо на фінішы трансфернага вакна Гедэш перабраўся ў Берасце.

Мінулы сезон бразілец правёў ва ўзбекскім клубе «Навбахор», за які згуляў 30 матчаў ва ўсіх турнірах і забіў 4 галы. Адзін з іх быў вельмі прыгожы. Гедэш – выхаванец «Грэміа», за асноўную каманду ён правёў 16 матчаў.

Гедэш – трэці бразілец у гісторыі берасцейскага «Дынама» пасля Лазары і Нівалду. Цікава, што ў першага бразільца ў гісторыі каманды – Лазары – не было аднаго пальца на назе.
«Беластоцкія Дзікі» пераможцы футбольнага квізу

У Беластоку вечарам 16 сакавіка адбылася другая гульня гэтага сезону «Татальны футбол». Яе пераможцам стала каманда «Беластоцкія Дзікі».

Першы футбольны квіз «Татальны футбол» прайшоў 23 лютага. Мерапрыемства адзначылася бліскучай арганізацыяй і цёплай, сяброўскай атмасферай. Тады «дзікі» доўгі час лідзіравалі, а ў выніку занялі толькі трэцяя месца. Цяпер жа «Беластоцкія Дзікі» не пакінулі супернікам шанцаў.
🔥5