Вас паставяць перад фактам
З 1 ліпеня 2026 года ў плацежных квітанцыях жыхароў Менску з’явіцца новы пункт: падатак на сабаку. Плаціць яго абавяжуць не толькі ўладальнікаў зарэгістраваных жывёлінаў, але і тых, хто проста трымае гадаванца ў кватэры.
А калі не заплаціць — вас чакае штраф.
Але мы знайшлі для вас рашэнне.

🥰1🤔1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дырэктар «Дому берасцейскага бусла»: Дзякуй усім за падтрымку
«Дом бусла» будзе працаваць.
Улады хацелі закрыць прыродаахоўную ўстанову, але пад ціскам грамадскасці былі вымушаныя перагледзець сваё рашэнне. Цяпер яны не толькі не закрываюць «Дом берасцейскага бусла», але і прапанавалі арганізацыі новае, выдатнае месца.
Пра гэта паведаміў дырэктар цэнтру дапамогі птушкам і жывёлінам Дзмітрый Аўдзееў.

❤4👍2
У Беластоку зноў пройдзе футбольны квіз
Другая гульня гэтага сезону «Татальны футбол» пройдзе ў наступны панядзелак 16 сакавіка. «Беластоцкія Дзікі» і гэтым разам пазмагаюцца за перамогу.
Першы футбольны квіз «Татальны футбол» прайшоў 23 лютага. Мерапрыемства адзначылася бліскучай арганізацыяй і цёплай, сяброўскай атмасферай.
Сем каманд на працягу амаль двух гадзін вызначалі наймацнейшага. Удзельнікі дэманстравалі свае футбольныя веды, логіку і памяць, адказваючы на пытанні віктарыны: пра галы Раналду, братоў Хэдзіраў, не забыліся пра Касільяса і нават пра сціплы клуб «Кальяры».
У выніку перамогу атрымала каманда «Чалоба и Дисаси», другое месца занялі «Выпадковыя людзі», а трэцяе – «Беластоцкія Дзікі».

❤6👍1
Анджэй Пачобут – лаўрэат Прэміі імя Анджэя Вайды
Цырымонія прайшла ў Музей мастацтва і тэхнікі Японіі Manggha у Кракаве – установе, заснаванай самім рэжысёрам і ягонай жонкай Крыстынай Захватовіч. У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі культурнага і палітычнага асяроддзя, у тым ліку маршалак Сената Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска і сенатары.
Падчас урачыстасці нагадалі пра ролю Анджэя Вайды не толькі ў развіцці сусветнага кінематографу, але і ў фарміраванні маральных каштоўнасцяў і грамадзянскай адказнасці.
«Сучасны свет, усё больш складаны і незразумелы, патрабуе тлумачэнняў, якіх Анджэй Вайда для нас шукаў. Няхай гэты год, калі мы распавядаем пра гісторыю яго творчасці, наблізіць нам гэтага візіянера і заахвоціць да шчырага і смелага мыслення», – адзначыла Малгажата Кідава-Блоньска.
Прэмію лаўрэатам уручылі за дзейнасць у духу грамадскай салідарнасці. У прамовах падкрэслівалі іх значны ўклад у справу адзінства і абароны свабоды слова.
Узнагароду ад імя журналіста атрымала ягоная дачка – Яна Пачобут.
Анджэй Пачобут шмат гадоў пісаў пра становішча польскай меншасці ў Беларусі і пра рэаліі жыцця ў аўтарытарнай дзяржаве. За сваю дзейнасць ён больш за дзесяць гадоў падвяргаецца пераследу з боку беларускіх уладаў. Журналіста неаднаразова затрымлівалі, а ў 2023 годзе суд прысудзіў яму восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Ужо амаль пяць гадоў журналіст знаходзіцца ў палоне рэжыму Лукашэнкі. Пачобут адмовіўся выходзіць з калоніі на ўмовах дыктатара і дэманструе неверагодную сілу духа.
Сёння ён лічыцца адным з самых вядомых палітычных зняволеных у Беларусі. У Беластоку кожы месяц, ужо на працягу пяці гадоў, праходзяць акцыі салідарнасці з журналістам.

💔6👍2
У Беларусь прыехаў гуляць футбаліст зборнай Ямайкі🇯🇲
Раней ён выступаў у Расеі, і ў адрозненні ад шматлікіх легіянераў, не пакінуў яе пасля таго, як яна напала на Украіну.
Чэмпіён Беларусі – МЛ Віцебск абвясціў, што ўзяў у арэнду да канца года 28-гадовага форварда Шамара Нікалсана. Раней форвард зборнай Ямайкі (62 гульні і 21 гол) выступаў у Славеніі, Бельгіі, Расеі, Францыі, а апошні сезон правёў у Мексіцы.
У 2021 годзе Шамар Нікалсан падпісаў кантракт з маскоўскім Спартаком і не пакінуў Расею пасля пачатку вайны.
Нікалсан стане самым дарагім гульцом чэмпіянату Беларусі – па даных Transfermarkt яго кошт складае 3,2 млн еўра. Яшчэ адзін навічок МЛ – Валерый Грамыка – каштуе 1,5 млн еўра.

Чарговы фэйк расейскай прапаганды
«Зборная Расеі заменіць Іран на чэмпіянаце свету па футболе». Расказваем чаму гэта не так.
Пасля таго, як ЗША атакавалі Іран – футбольная зборная Ірану адмовілася ехаць на чэмпіянат свету па футболе ў ЗША, Канаду і Мексіку, хаця прайшла адбор і заваявала гэта права.
Зразумела ўзнікла пытанне, хто заменіць Іран? І раптам у СМІ пачаліся ўкіды – Расея.
Тлумачым, чаму законнымі метадамі гэта не магчыма.
1. Расея пасля нападу на Украіну адхіленая ад міжнародных турніраў рашэннем ФІФА і УЕФА. Без рашэння апошняй вяртанне Расеі не магчымае.
2. Расея не гуляла ў адборачным турніры. У сучаснай гісторыі футболу няма кейсу, калі краіну, якія не ўдзельнічала ў адборы дапускалі да фінальнага турніру.
3. Зборная Ірану прадстаўляла Азіяцкую федэрацыю футболу, і менавіта зборная з гэтага рэгіёну і заменіць Іран. Расея ў такіх раскладах нават не фігуруе. А замяніць Іран могуць ААЭ, Катар, Ірак і Аман.
А мы пакуль нагадаем цікавую гісторыю замены. У 1992 годзе Югаславія перамагла ў сваёй адборачнай групе, але паехаць на турнір у Швецыю не змагла, бо ў Югаславіі пачалася вайна. Тады яе замяніла зборная Даніі, якая заняла другое месца ў адборачным турніры і ў выніку Данія сенсацыйна перамагла на тым Еўра.

👍1👌1
Беларускім тэнісам будзе кіраваць Аляксандр Захарчанка.
52-гадовы Захарчанка змяніў на пасадзе кіраўніка федэрацыі тэніса Сяргея Рутэнку. Былы гандбаліст узначальваў беларускі тэніс з 2021 года, а цяпер плануе заняцца баскетболам.
Аляксандр Захарчанка вядомы па працы ў ФК БАТЭ Барысаў, дзе доўгі час быў намеснікам старшыні праўлення Анатоля Капскага.
Новы кіраўнік заявіў, што хоча вярнуць беларускі тэніс на міжнародную арэну, а калі гэта не атрымаецца – паглыбляць супрацу з Расеяй. Пасля абрання Захарчанка адзначыў:

«Прапрацоўваецца пытанне наступных зваротаў у Міжнародная федэрацыя тэніса (ITF) па аднаўленні нашага статусу і членства. Але таксама адзначу, што будзем весці дыялог з Федэрацыя тэніса Расеі па пашырэнні спаборніцкага календара»
😁2
Кіроўцы, знайшлі для вас, дзе ў Польшчы можна таней купіць паліва
У апошнія тыдні паліва ў Польшчы падаражэла, але мы знайшлі прамоцую, якую важна не прапусціць.
Кожны кіроўца на запраўках Orlen зможа заправіць да 400 літраў танней.
З чацвярга, 12 сакавіка, стартуе спецыяльная акцыя. Кожны кіроўца, які карыстаецца дадаткам ORLEN Vitay, на працягу наступных васьмі ўік-эндаў зможа купіць да 50 літраў бензіну або дызельнага паліва па цане, зніжанай на 35 грошаў за літр.
Умова – актываваць купон і зрабіць пакупкі з непаліўнай прапановы мінімум на 5 злотых. Калі ж толькі заправіцца, то пасля актывацыі купона цана кожнага літра зменшыцца на 20 грошаў.
Акцыя на ўсіх станцыях ORLEN у Польшча пачнецца ў чацвер 12 сакавіка 2026 года ў 00:01 і будзе дзейнічаць да 3 траўня.

🥔 Амаль у пяць разоў даражэй
Беларусы ў сацыяльных сетках пішуць, што на Камароўцы з'явілася першая маладая бульба.
Яе кошт – 15 рублёў за кілаграм (альбо 19 злотых). Мы схадзілі ў польскую краму Społem у Беластоку. Тут маладая бульба з Егіпту прадаецца з пачатку лютага, цяпер яна каштуе – 4.99 злотых.

🙈1
Шок. Янот Сеня аказаўся дзяўчынкай
Прапагандысты апынуліся ў няёмкай сітуацыі: яноту ўжо далі беларускі пашпарт і імя Сеня. Цяпер давядзецца ўсё мяняць.
Яноціха прыехала ў Беларусь з Амерыкі — яе выпадкова знайшлі ў машыне, якую ўвезлі з ЗША ў Беларусь. Янота размясцілі ў Баранавіцкім парку жывёлінаў і нават выдалі ёй пашпарт.
Але праз два месяцы выявіліся нечаканыя абставіны — Сеня аказалася дзяўчынкай. Цяпер ёй тэрмінова прыдумваюць новае імя.

😁7
Беларускага футбольнага трэнера звольнілі ў Славеніі 🇸🇮
Іван Маўескі згубіў працу ў чацвер, калі яго клуб «Цэле» разгромна 0:4 саступіў дома грэцкаму «АЕКу» у 1/8 фіналу Лігі Канферэнцый.
Беларускі спецыяліст узначаліў славенскі клуб у пачатку лютага, і атрымалася ў яго не вельмі добра – тры паразы ў пяці гульнях.

😢2❤1
Паліна Шарэнда-Панасюк пракаментавала DzikMedia сваю акцыю ў ААН
Актывістка і былая палітзняволеная падышла да прадстаўніцы дзяржаўнай дэлегацыі РБ Ларысы Бельскай з партрэтамі Вольгі Маёравай і Алены Лазарчык, захопленых у палон у Беларусі. Раззлаваная Бельская вырвала фотаздымак Маёравай з рук Паліны.
Паліна кажа:
Паліна прадстаўляла на сесіі ААН палітзняволеных і распавяла, якое яшчэ пытанне ўздымалася.

Мяне вельмі абурае той факт, што прадстаўнікі рэжыму выкарыстоўваюць трыбуну ААН для прапаганды хлусні. А вось гэтыя партрэты – сімвал жанчын, якіх катуюць у лукашысткай Беларусі. У Бельская спрацаваў хапальны рэфлекс, калі яны вырвала з маіх рук партрэт Вольгі. І гэта больш красамоўна, чым яе хлуслівая прамова.
Паліна прадстаўляла на сесіі ААН палітзняволеных і распавяла, якое яшчэ пытанне ўздымалася.
Я казала пра беларускі артыкул 411, які сёння ў Беларусі стаў эквівалентам пажыццёвага зняволення. Сёння па ім людзей у турмах можна трымаць фактычна бясконца. Я патрабую поўнай рэабілітацыі палітвязняў і максімальна магчымага ціску на рэжым.
👍3😡1
Школа журналістыкі аб'явіла пра вясновы набор
Гэта будзе ўжо 30 раз, заяўку можна падаць да 1 красавіка. З гэтага праекту выйшла шмат вядомых журналістаў.
Арганізатары школы заяўляюць:
Падрабязнасці можна даведацца тут

- Мы рыхтуем маладых беларускіх журналістаў амаль 30 год! Пачынаючы з 1997 года нашымі выпускнікамі сталі больш за 700 чалавек! Сёння нашыя выпускнікі самі з’яўляюцца вядомымі трэнерамі і экспертамі, кіруюць сваімі рэдакцыямі, працуюць у найлепшых беларускіх медыя, вядуць уласныя крутыя медыяпраекты. Больш за 20 нашых выпускнікоў з’яўляюцца лаўрэатамі прэстыжных нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі.
Падрабязнасці можна даведацца тут
❤2
У Беластоку зноў пройдзе гульня!
У суботу, 14 сакавіка, гуляем у гарадскі квэст «Вясна. Рамантыка. Сянкевіч». Маршрут — уздоўж вуліцы, названай у гонар Генрыка Сянкевіча.
📍 Зона гульні: ад Музея памяці Сібіру да Рынку Касцюшкі.
⏰ Старт — 11:00, працягласць каля 2 гадзін.
🧩 Трэба знайсці 15 кодаў.
👥 Каманды: 2–4 дарослых (дзеці могуць далучацца).
💰 Кошт: 20 PLN з дарослага.
📌 Сустрэча каля помніка Matki Sybiraczki.
Што ўзяць: 📱 тэлефон з Google Maps, ✏️ ручку, 📄 паперу і 👟 зручны абутак.
🔗 Рэгістрацыя: https://forms.gle/YTKi58YFGxetgyJs9

❤1🔥1
Ці магло быць інакш?
Не! Сяргей Рутэнка стаў новым кіраўніком беларускага баскетболу🏀
Былы гандбаліст, які актыўна падтрымлівае рэжым, 13 сакавіка на справаздачна-выбарнай канферэнцыі аднагалосна быў абраны кіраўніком Беларускай федэрацыі баскетболу. Нават цяжка ўспомніць, калі было так, каб дэлегат ад улады «не абіраўся» на пасаду, на якую яго загадзя прызначылі.
На гэтай пасадзе Сяргей Рутэнка змяніў Максіма Рыжанкова, які кіраваў беларускім баскетболам з 2014 года. Цяпер Рыжанкоў працягне працу ў так званым МЗС рэжыму Лукашэнкі.

🙈3
А ведаеце, што будзе ў Беластоку на Дзень Волі?
Расказваем!
🗓️ 22 сакавіка (нядзеля)
10:00 – Бажэственная літургія і малебен за беларускі народ, канцэрт беларускіх песень.
Царква Святога апостала Іаана Багаслова, ul. Zbigniewa Herberta 1, 15-779 Białystok
16:00 – Мітынг-канцэрт у гонар Дня Волі.
Выступіць вядомы беларускі паэт, бард і перакладчык Андрэй Хадановіч.
Мерапрыемства арганізавана сумесна з гарадскімі ўладамі Беластока.
plac przy restauracji Żubrowisko, ul. Rynek Kościuszki 10, 15-426 Białystok
🗓️ 25 сакавіка (серада)
16:00 – Украінскі Хор «Кalyna» з праграмай беларускіх песень да Дня Волі.
Беларускі Хаб «Новая зямля», ul. Świętego Rocha 5, lok. 32
18:00 – Урачысты канцэрт класічнай музыкі «Жыве Беларусь! Учора. Сёння. Заўтра.» з нагоды святкавання Дня Aбвяшчэння незалежнасці Беларусі 25 сакавіка 1918 г.
Канцэртная зала Комплексу музычных школ, ul. Podleśna 2, 15-227 Białystok
🗓️ 28 сакавіка (субота)
11:00 – Квэст «Ад Грынявіцкага да Балаховіча».
Старт: ul. Warszawska 40, 15-067 Białystok
🗓️ 31 сакавіка (аўторак)
18:00 – Спектакль «Мая мама ў турме»
(паводле кнігі беларускай псіхалагіні і грамадскай актывісткі Вольгі Вялічка)
Książnica Podlaska, ul. Marii Curie-Skłodowskiej 14A

👍4✍1❤1
Беласток толькі адзінаццаты, а найлепшыя гарады для жыцця ў Польшчы — Познань і Жэшаў
Выданне Business Insider Polska падрыхтавала абноўлены рэйтынг якасці жыцця ў польскіх гарадах.
— пішуць журналісты.
Вось як выглядае спіс найлепшых гарадоў для жыцця паводле выдання:
1–2. Poznań і Rzeszów
3–4. Lublin і Katowice
5. Warszawa
6–7. Łódź і Olsztyn
8–9. Gdańsk і Szczecin
10. Bydgoszcz
11–12. Białystok і Opole
13–14. Gorzów Wielkopolski і Wrocław
15. Kraków
16. Kielce

«Мы сабралі ключавыя дадзеныя з 16 гарадоў (па адным з кожнага ваяводства), якія апісваюць сітуацыю на канец 2025 года і пачатак 2026 года. Мы прааналізавалі ўзровень беспрацоўя, заробкі і цэны на другаснае жыллё. Таксама параўналі аспекты, важныя для агульнай задаволенасці жыццём, такія як доступ да ўрачоў, узровень злачыннасці і якасць паветра»,
— пішуць журналісты.
Вось як выглядае спіс найлепшых гарадоў для жыцця паводле выдання:
1–2. Poznań і Rzeszów
3–4. Lublin і Katowice
5. Warszawa
6–7. Łódź і Olsztyn
8–9. Gdańsk і Szczecin
10. Bydgoszcz
11–12. Białystok і Opole
13–14. Gorzów Wielkopolski і Wrocław
15. Kraków
16. Kielce
❤2🤷2👍1🤔1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ілья Шкурын упершыню ў гэтым годзе забіў за «Катавіцы».
Беларус Ілля Шкурын паразіў браму «Лехіі» (Гданьск), забіўшы на 60-й хвіліне хатняй гульні. «Катавіцы» перамаглі з лікам 2:0 і цяпер займаюць пятае месца ў турнірнай табліцы.
Апошні раз Шкурын забіваў у афіцыйным матчы 4 снежня мінулага года, калі адправіў мяч у вароты «Ягелоніі» (Беласток).
У наступным туры ў аўторак, 17 сакавіка, «Катавіцы» згуляюць у Беластоку.
У 30 матчах за «Катавіцы» Шкурын забіў сем галоў.
Нагадаем, што ў 2020 годзе футбаліст падтрымаў беларускі народ, адмовіўся выступаць за рэжымную зборную і працягвае заставацца верным свайму выбару.

🔥4👍1
Афіша не змяшчаецца на экране камп'ютара
- Павел Севярынец, пра Дзень Волі ў Беластоку.
Палітык і былы палітвязень Павел Севярынец, які быў абраны старшынём аргкамітэту ў справе святкавання Дня Волі, напісаў у сваіх сацыяльных сетках.
А вось гэтая самая афіша.

У беларусаў Беластоку на Дзень Волі – дзясятак шматлюдных акцыяў, ад шэсця да набажэнства. А ў беларусаў Беластоку на Дзень Волі – дзясятак шматлюдных акцыяў, ад шэсця да набажэнства. Афіша не змяшчаецца на экране кампʼютара.
А вось гэтая самая афіша.
👍2❤1🔥1
У рэжыму Лукашэнкі ў ворагах амаль увесь цывілізаваны свет
У менскай краме з'явіўся спіс краінаў піва з якіх забаронена забаронена прадаваць у Беларусі.
Гэта 39 з 50 краінаў Еўропы, у тым ліку суседзі: Польшча, Літва і Латвія. А таксама Аўстралія і Новая Зеландыя, Канада і ЗША.
Размова аб пастанове «Савету Міністраў» ад 31.12.2025 года №808 «Аб прымяненні спецыяльнай абмежавальнай меры» з 1 красавіка 2026 года будзе прыпынены продаж піва з недружалюбных краінаў.
Здымак у менскай краме «Грошык» зрабіў карыстальнік сацыяльных сетках. Абʼява хоць і зроблена па-беларуску, але ў слове «Калі ласка» можна пабачыць расейскае «и».

😁5🤯4🙈1