DzikMedia
138 subscribers
276 photos
29 videos
58 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
Мінспорту рэжыму забараніла прыватнаму клубу выехаць на зборы за мяжу

Такой дзікасці няма ні ў адной еўрапейскай краіне.

Уладальнік чэмпіёна Беларусі па футболе Арцём Леонаў распавёў, што клуб так і не змог выехаць на запланаваныя зборы.

«Хацелі выехаць на замежны трэніровачны збор. Планавалі ў студзені на 20 дзён адправіцца на Кіпр, у Лімасол, згуляць з моцнымі камандамі, каб лепш падрыхтавацца да еўракубкаў, аднак Міністэрства спорту забараніла».


Раней беларускія клубы рэгулярна рыхтаваліся да сезона за мяжой, але ў апошнія гады ім гэта забаранілі. Нагадаем, што Міністэрствам спорту Беларусі кіруе былы ахоўнік Лукашэнкі Сяргей Кавальчук.
🤷‍♂1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі гумар – гэта моц!

Блогер зняў відэа ў якім адказаў жанчыне, якая не змагла прачытаць верш Уладзіміра Карызны з падручніка для другога класа.
😁6👍2
Вы яшчэ шукаеце працу?

Маем прапанову для будаўнікоў. Нашы партнёры атрымалі вялікую замову на будоўлю ў Польшчы, і гаспадар фірмы беларус – шукае добрых працаўнікоў маналітных работ.

Праца на 3-4 месяцы, заробак ад 8 тысячаў злотых, бясплатнае жытло, машына. Праца ў Белай – Падляскай. Шукаюць беларусаў, якія ўжо маюць візу альбо міжнародную абарону.

Звяртайцеся альбо напішыце нам.
🔥4👍1
Тэрарысты ў Беларусі адпусцяць 18 чалавек

15 з іх асуджаныя за палітыку.
Захапіўшы ўладу ў Беларусі Лукашэнка вырашыў згуляць у добрага цара.
Да свята 8 сакавіка з палону вызваляць 18 асобаў, захопленыя яго сілавікамі, сярод вызваленых - 11 жанчын. Адна з жанчын – цяжарная.
🙏3👍1
У Беластоку з'явіцца першы ужэндамат

Пра гэта паведаміў намеснік прэзідэнта Беластоку Рафал Рудніцкі.

Каля гарадской управы на вуліцы Слонімскай ідзе мантаж першага ўжэндамата Беластоку. У ім можна будзе атрымаць, сярод іншага, пасведчанне аб рэгістрацыі, рэгістрацыйную табліцу для велабагажніка, а магчыма нават і пасведчанне кіроўцы.
👍6
Даша праваліла стральбу

Пасля Алімпіяды ў біятланістак аднавіліся спаборніцтвы.

Сёмы этап Кубка свету праходзіць у фінскім горадзе Контыёлахці. 5 сакавіка адбылася індывідуальная гонка на 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі.

Беларуска Дар’я Далідовіч дэбютавала на гульнях у Італіі не выступала і толькі нядаўна стала выступаць на этапах Кубка свету па біятлоне. Гэтым разам у Дар'і выйшаў найгоршы старт, ажно 7 промахаў і апошняя 96-ае месца.

Нагадаем, што 21-гадовая спартоўка адмовілася прадстаўляць лукашэнкаўскую Беларусь і дамаглася права выступаць у статусе бежанкі. Дар’я разам з бацькам, знакамітым лыжнікам Сяргеем Далідовічам, была вымушана з’ехаць з роднай краіны з-за палітычнага пераследу. Цяпер яна жыве і трэнуецца ў Польшчы.

А вось біятланістаў, якія прадстаўляюць рэжым Лукашэнкі да афіцыйных стартаў не дапускаюць.
2
Беларусы выратавалі жыццё кату — цяпер яму шукаюць дом.

Праз два тыдні ўжо і не скажаш, што гэты мілы пухнаты жыў на вуліцы і ледзь не памёр.

Гэта гісторыя чалавечнасці і салідарнасці. Ката ў жудасным стане знайшлі каля крамы ў Старобіне 20 лютага. Сёння ў Фёдара ўсё добра, і неўзабаве ён можа пераехаць у новы дом.

Беларусы ўбачылі ката на марозе — ён выглядаў вельмі дрэнна, але людзі перадалі яго зоаактывістам. Спачатку ката адмылі, і аказалася, што ён сапраўдны прыгажун. Пазней ён атрымаў імя Фёдар, а таксама высветлілася, што кот яшчэ даволі малады — яму каля пяці гадоў, хаця ў яго ёсць шэраг хвароб. Людзі сабралі грошы на лячэнне, і цяпер Фёдар прывыкае да звычайнага жыцця гарадскога ката і пакуль на ператрымцы.

« Усім прывітанне ад Фёдара! Апетыт як у слана. З кожным днём яго стан становіцца лепшым. Ён ужо кастраваны, апрацаваны ад паразітаў. Ласкавы і ручны. Ходзіць у латок. Праз тры тыдні будзе гатовы пераехаць у новы дом»,

— напісала ў сацыяльных сетках дзяўчына, якая цяпер апякуецца Фёдарам.
6🥰1👏1
У Белай Падляскай праходзіць выстава «Дзень Сацыяльных Натхненняў – NGO 2026». У ёй удзельнічаюць і беларусы

Гэта сустрэча, якая аб’ядноўвае страсць, сацыяльную актыўнасць і мясцовую энергію. Гасцям мерапрыемства пакажуць якую важную ролю адыгрываюць бельскія арганізацыі грамадзянскай супольнасці ды як яны ўплываюць на мясцовую супольнасць.

Павел Анушка, які прадстаўляе на гэтым форуме беларускія арганізацыі, расказаў @DzikMedia, якія беларускія ініцыятывы ёсць на мерапрыемстве.
«У нас тут дзве ініцыятывы. Па-першае – гэта футбольны клуб «Пагоня». Безумоўна, шмат хто ведае пра гэтую каманду, якая ў Польшчы прадстаўляе Беларусь і дабілася права гуляць у польскім чэмпіянаце.
Па-другое – гэта дапамога жывёлінам‑бяздомнікам, якія нікому не патрэбныя ў Беларусі. Мы прывозім іх у Польшчу і знаходзім ім тут новы дом.
Для нас важна рабіць добрыя справы. І безумоўна, важна браць удзел у такіх імпрэзах, каб паказаць, што беларусы ў Польшчы робяць значныя і важныя справы».
2👍1
З беларускай сталіцы запусцяць новыя аўтобусы ў Еўропу

Цяпер з Менску грамадскі транспарт будзе ездіць у Кельце, Люблін, Радам і нават Мюнхен.
26 сакавіка запланаваны рэйс Менск – Кельце, і ў Радам праз Люблін. А што пятніцы з 27 сакавіка аўтобус аправіцца ў Мюнхен.
Самы час прыехаць у Польшчу і Нямеччыну на працу.
2
У Польшчы зноў плануецца правядзенне турніру памяці Мікіты Крыўцова

Яго плануюць правесці летам.

Мікіта Крыўцоў – беларускі футбольны фанат, забіты cілавікамі падчас пратэстаў у жніўні 2020 года
Фанат «Маладзечна» Мікіта Крыўцоў перастаў выходзіць на сувязь з сям’ёй і сябрамі 12 жніўня 2020 года

Праз дзесяць дзён яго цела знайшлі ў менскім лесе. «Следчыя» сцвярджаюць, што слядоў гвалту няма, і называюць афіцыйнай прычынай суіцыд. Крымінальную справу па факце смерці так і не завялі. Яго сябры не вераць у гэтую версію.

Сябры Мікіты і фанатская супольнасць Беларусі стала праводзіць у Варшаве футбольны турнір памяці Мікіты Крыўцова. Апошні такі турнір прайшоў у 2024 годзе, яго пераможцам стала каманда TI:Exile.
🔥5👍2
Вас паставяць перад фактам

З 1 ліпеня 2026 года ў плацежных квітанцыях жыхароў Менску з’явіцца новы пункт: падатак на сабаку. Плаціць яго абавяжуць не толькі ўладальнікаў зарэгістраваных жывёлінаў, але і тых, хто проста трымае гадаванца ў кватэры.

А калі не заплаціць — вас чакае штраф.

Але мы знайшлі для вас рашэнне.
🥰1🤔1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дырэктар «Дому берасцейскага бусла»: Дзякуй усім за падтрымку

«Дом бусла» будзе працаваць.

Улады хацелі закрыць прыродаахоўную ўстанову, але пад ціскам грамадскасці былі вымушаныя перагледзець сваё рашэнне. Цяпер яны не толькі не закрываюць «Дом берасцейскага бусла», але і прапанавалі арганізацыі новае, выдатнае месца.

Пра гэта паведаміў дырэктар цэнтру дапамогі птушкам і жывёлінам Дзмітрый Аўдзееў.
4👍2
У Беластоку зноў пройдзе футбольны квіз

Другая гульня гэтага сезону «Татальны футбол» пройдзе ў наступны панядзелак 16 сакавіка. «Беластоцкія Дзікі» і гэтым разам пазмагаюцца за перамогу.

Першы футбольны квіз «Татальны футбол» прайшоў 23 лютага. Мерапрыемства адзначылася бліскучай арганізацыяй і цёплай, сяброўскай атмасферай.
Сем каманд на працягу амаль двух гадзін вызначалі наймацнейшага. Удзельнікі дэманстравалі свае футбольныя веды, логіку і памяць, адказваючы на пытанні віктарыны: пра галы Раналду, братоў Хэдзіраў, не забыліся пра Касільяса і нават пра сціплы клуб «Кальяры».
У выніку перамогу атрымала каманда «Чалоба и Дисаси», другое месца занялі «Выпадковыя людзі», а трэцяе – «Беластоцкія Дзікі».
6👍1
Анджэй Пачобут – лаўрэат Прэміі імя Анджэя Вайды

Цырымонія прайшла ў Музей мастацтва і тэхнікі Японіі Manggha у Кракаве – установе, заснаванай самім рэжысёрам і ягонай жонкай Крыстынай Захватовіч. У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі культурнага і палітычнага асяроддзя, у тым ліку маршалак Сената Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска і сенатары.

Падчас урачыстасці нагадалі пра ролю Анджэя Вайды не толькі ў развіцці сусветнага кінематографу, але і ў фарміраванні маральных каштоўнасцяў і грамадзянскай адказнасці.
«Сучасны свет, усё больш складаны і незразумелы, патрабуе тлумачэнняў, якіх Анджэй Вайда для нас шукаў. Няхай гэты год, калі мы распавядаем пра гісторыю яго творчасці, наблізіць нам гэтага візіянера і заахвоціць да шчырага і смелага мыслення», – адзначыла Малгажата Кідава-Блоньска.

Прэмію лаўрэатам уручылі за дзейнасць у духу грамадскай салідарнасці. У прамовах падкрэслівалі іх значны ўклад у справу адзінства і абароны свабоды слова.

Узнагароду ад імя журналіста атрымала ягоная дачка – Яна Пачобут.
Анджэй Пачобут шмат гадоў пісаў пра становішча польскай меншасці ў Беларусі і пра рэаліі жыцця ў аўтарытарнай дзяржаве. За сваю дзейнасць ён больш за дзесяць гадоў падвяргаецца пераследу з боку беларускіх уладаў. Журналіста неаднаразова затрымлівалі, а ў 2023 годзе суд прысудзіў яму восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Ужо амаль пяць гадоў журналіст знаходзіцца ў палоне рэжыму Лукашэнкі. Пачобут адмовіўся выходзіць з калоніі на ўмовах дыктатара і дэманструе неверагодную сілу духа.

Сёння ён лічыцца адным з самых вядомых палітычных зняволеных у Беларусі. У Беластоку кожы месяц, ужо на працягу пяці гадоў, праходзяць акцыі салідарнасці з журналістам.
💔6👍2
У Беларусь прыехаў гуляць футбаліст зборнай Ямайкі🇯🇲

Раней ён выступаў у Расеі, і ў адрозненні ад шматлікіх легіянераў, не пакінуў яе пасля таго, як яна напала на Украіну.

Чэмпіён Беларусі – МЛ Віцебск абвясціў, што ўзяў у арэнду да канца года 28-гадовага форварда Шамара Нікалсана. Раней форвард зборнай Ямайкі (62 гульні і 21 гол) выступаў у Славеніі, Бельгіі, Расеі, Францыі, а апошні сезон правёў у Мексіцы.

У 2021 годзе Шамар Нікалсан падпісаў кантракт з маскоўскім Спартаком і не пакінуў Расею пасля пачатку вайны.

Нікалсан стане самым дарагім гульцом чэмпіянату Беларусі – па даных Transfermarkt яго кошт складае 3,2 млн еўра. Яшчэ адзін навічок МЛ – Валерый Грамыка – каштуе 1,5 млн еўра.
Чарговы фэйк расейскай прапаганды

«Зборная Расеі заменіць Іран на чэмпіянаце свету па футболе». Расказваем чаму гэта не так.

Пасля таго, як ЗША атакавалі Іран – футбольная зборная Ірану адмовілася ехаць на чэмпіянат свету па футболе ў ЗША, Канаду і Мексіку, хаця прайшла адбор і заваявала гэта права.
Зразумела ўзнікла пытанне, хто заменіць Іран? І раптам у СМІ пачаліся ўкіды – Расея.

Тлумачым, чаму законнымі метадамі гэта не магчыма.
1. Расея пасля нападу на Украіну адхіленая ад міжнародных турніраў рашэннем ФІФА і УЕФА. Без рашэння апошняй вяртанне Расеі не магчымае.
2. Расея не гуляла ў адборачным турніры. У сучаснай гісторыі футболу няма кейсу, калі краіну, якія не ўдзельнічала ў адборы дапускалі да фінальнага турніру.
3. Зборная Ірану прадстаўляла Азіяцкую федэрацыю футболу, і менавіта зборная з гэтага рэгіёну і заменіць Іран. Расея ў такіх раскладах нават не фігуруе. А замяніць Іран могуць ААЭ, Катар, Ірак і Аман.

А мы пакуль нагадаем цікавую гісторыю замены. У 1992 годзе Югаславія перамагла ў сваёй адборачнай групе, але паехаць на турнір у Швецыю не змагла, бо ў Югаславіі пачалася вайна. Тады яе замяніла зборная Даніі, якая заняла другое месца ў адборачным турніры і ў выніку Данія сенсацыйна перамагла на тым Еўра.
👍1👌1