DzikMedia
138 subscribers
277 photos
29 videos
58 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
«Belavia» абвясціла пра касмічныя зніжкі на палёты ў Тбілісі — $285 за білеты туды і назад са скідкай 50%.

Мы пашукалі і знайшлі: з Варшавы у сталіцу Грузіі без зніжак — туды-назад — за $185.

Тым часам борт «Belavia» завіс ў Дубаі і не можа вылецець, а 1 сакавіка рэйсы ў Ізраіль адмененыя.

Закрытая паветраная прастора над большасцю краін Блізкага Усходу.
🙈1
🎬 Што паглядзець на выходных

Набірае папулярнасць новы польскі міні-серыял «Ołowiane dzieci». Фільм Netflix трапляе ў топы праглядаў.

🎞 Стужка «Свінцовыя дзеці» натхнёная рэальнымі падзеямі. Яна расказвае гісторыю маладой лекаркі, Ёланты Вадаўскай-Круль, якая заўважае, што дзеці, якія жывуць у прамысловым металургічным раёне, маюць хваробу, выкліканую атручваннем цяжкімі металамі. Пасля гэтага адкрыцця гераіня спрабуе ратаваць хворых дзяцей і сутыкаецца з агрэсіўным камуністычным дзяржаўным апаратам.
Фільм пераносіць гледача ў індустрыяльную атмасферу Верхняй Сілезіі 1970-х гадоў. Менавіта тут, у рэаліях рабочага рэгіёну, пераплятаюцца небяспечны палітычны ўплыў і сацыяльная місія доктаркі Вадаўскай-Круль.

🙌🏻 А мы перадаем прывітанне берасцейцам, якія з 2018 па 2020 год змагаліся супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў сябе ў рэгіёне.
👍10
У Беластоку быў згуляны адзін з самых прынцыповых матчаў у футбольным чэмпіянаце Польшчы⚽️

«Ягелонія» забіла чатыры мячы, але не здолела выйграць у варшаўскай «Легіі», бо палову галоў клуб з Беластоку забіў у сваю браму. Гаспадары мелі вялікую гульнёвую перавагу, першымі забілі два мячы, але не ўтрымалі перамогу.
«Ягелонія» па-ранейшаму лідаруе ў чэмпіянаце, але яе адрыў ад групы праследавацеляў скараціўся да трох пунктаў.
😁3😢21
«Пагоня» атрымала перамогу ў спарынгу💪

Беларуская каманда планавала правесці 1 сакавіка першую гульню ў чэмпіянаце Польшчы, але замест яе адбыўся спарынг.

Ёсць перамога 2:1 над камандай «Sobienie Jeziory».

Вы можаце падтрымаць каманду, і нагадаем, што ў аднаго спонсараў першага беларускага клуба ў польскім футболе для вас ёсць праца.
4👍1🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэта акцыя беларусаў у Польшчы?

Не, гэта гуляе жаночы валейбольны клуб ЛКС Лодзь.
А выглядае як гульня зборная Новай Беларусі!
🔥7👍2
DzikMedia
🏊🏻‍♀️ Шэсць беларусак з трох краінаў рыхтуюцца пераплысці Ла-Манш у эстафеце ў чэрвені 2026 года Шэсць беларусак з Літвы, ЗША і Вялікабрытаніі плануюць здзейсніць эстафетны заплыў праз Ла-Манш – адзін з самых складаных і прэстыжных марафонаў на адкрытай вадзе…
Дзяўчаты, якія збіраюцца пераплыць Ла-Манш, запусцілі чэлендж

Гатовыя далучыцца?

З 1 па 31 сакавіка дзяўчаты арганізавалі плавальны чэлендж і запрашаюць прыняць удзел усіх ахвотных:

«У сакавіку мы возьмемся за нешта больш маштабнае, чым проста трэнаванне
Мы ўдзельнічаем у UltraSwim 33.3 #11VIRTUAL і за месяц праплывём тэарэтычна найкарацейшую адлегласць Ла-Манша – 33,3 км».


Вам не абавязкова плыць усе 33,3 км – можна выбраць свой фармат:

🏊 1 км – нават адна значнае трэнаванне ў гэтым месяцы
🏊‍♀️ Палова Ла-Манша – 16,65 км
🌊 Поўны Ла-Манш – 33,3 км
🔥 Два Ла-Маншы – 66,6 км

Падрабязнасці –
тут.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Марыя Жодзік перамагла ў чэмпіянаце Польшчы

Беларуска, з польскім пашпартам, не мела сабе роўных на чэмпіянаце Польшчы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. 29-гадовая спартоўка заваявала залаты медаль у скачку ў вышыню, узяўшы планку на вышыні 1,95 м. Жодзік спрабавала пабіць уласны асабісты рэкорд у зале, але безвынікова.

Лёгкаатлетка выступае за KS Podlasie Białystok. У мінулым годзе яна прадстаўляла Польшчу на камандным чэмпіянаце Еўропы, дзе заняла 2-е месца з вынікам 1,97 м. У фінале скачка ў вышыню на чэмпіянаце свету ў Токіа яна ў трэцяй спробе ўзяла вышыню 2,00 м, пабіўшы свой асабісты рэкорд і заваяваўшы тытул віцэ-чэмпіёнкі свету.
Спартоўка нарадзілася ў беларускіх Баранавічах, і раней выступала за Беларусь. Але ў 2020 годзе падтрымала беларускі народ – падпісаўшы ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту, а пазней выказалася супраць вайны в Украіне.

З 2022 года Жодзік жыве ў Польшчы. Улетку 2024 года яна атрымала права афіцыйна прадстаўляць гэтую краіну на міжнародных спаборніцтвах.
5👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вы толькі паглядзіце, як у Барысаве адкрываюць салон ксеракопіі

Усе, хто з’ехаў у Польшчу, Літву і Нямеччыну, імкліва збіраюць валізкі і ляцяць у Барысаў на гэтае свята жыцця.
😁5🙈2👏1
Мінспорту рэжыму забараніла прыватнаму клубу выехаць на зборы за мяжу

Такой дзікасці няма ні ў адной еўрапейскай краіне.

Уладальнік чэмпіёна Беларусі па футболе Арцём Леонаў распавёў, што клуб так і не змог выехаць на запланаваныя зборы.

«Хацелі выехаць на замежны трэніровачны збор. Планавалі ў студзені на 20 дзён адправіцца на Кіпр, у Лімасол, згуляць з моцнымі камандамі, каб лепш падрыхтавацца да еўракубкаў, аднак Міністэрства спорту забараніла».


Раней беларускія клубы рэгулярна рыхтаваліся да сезона за мяжой, але ў апошнія гады ім гэта забаранілі. Нагадаем, што Міністэрствам спорту Беларусі кіруе былы ахоўнік Лукашэнкі Сяргей Кавальчук.
🤷‍♂1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі гумар – гэта моц!

Блогер зняў відэа ў якім адказаў жанчыне, якая не змагла прачытаць верш Уладзіміра Карызны з падручніка для другога класа.
😁6👍2
Вы яшчэ шукаеце працу?

Маем прапанову для будаўнікоў. Нашы партнёры атрымалі вялікую замову на будоўлю ў Польшчы, і гаспадар фірмы беларус – шукае добрых працаўнікоў маналітных работ.

Праца на 3-4 месяцы, заробак ад 8 тысячаў злотых, бясплатнае жытло, машына. Праца ў Белай – Падляскай. Шукаюць беларусаў, якія ўжо маюць візу альбо міжнародную абарону.

Звяртайцеся альбо напішыце нам.
🔥4👍1
Тэрарысты ў Беларусі адпусцяць 18 чалавек

15 з іх асуджаныя за палітыку.
Захапіўшы ўладу ў Беларусі Лукашэнка вырашыў згуляць у добрага цара.
Да свята 8 сакавіка з палону вызваляць 18 асобаў, захопленыя яго сілавікамі, сярод вызваленых - 11 жанчын. Адна з жанчын – цяжарная.
🙏3👍1
У Беластоку з'явіцца першы ужэндамат

Пра гэта паведаміў намеснік прэзідэнта Беластоку Рафал Рудніцкі.

Каля гарадской управы на вуліцы Слонімскай ідзе мантаж першага ўжэндамата Беластоку. У ім можна будзе атрымаць, сярод іншага, пасведчанне аб рэгістрацыі, рэгістрацыйную табліцу для велабагажніка, а магчыма нават і пасведчанне кіроўцы.
👍6
Даша праваліла стральбу

Пасля Алімпіяды ў біятланістак аднавіліся спаборніцтвы.

Сёмы этап Кубка свету праходзіць у фінскім горадзе Контыёлахці. 5 сакавіка адбылася індывідуальная гонка на 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі.

Беларуска Дар’я Далідовіч дэбютавала на гульнях у Італіі не выступала і толькі нядаўна стала выступаць на этапах Кубка свету па біятлоне. Гэтым разам у Дар'і выйшаў найгоршы старт, ажно 7 промахаў і апошняя 96-ае месца.

Нагадаем, што 21-гадовая спартоўка адмовілася прадстаўляць лукашэнкаўскую Беларусь і дамаглася права выступаць у статусе бежанкі. Дар’я разам з бацькам, знакамітым лыжнікам Сяргеем Далідовічам, была вымушана з’ехаць з роднай краіны з-за палітычнага пераследу. Цяпер яна жыве і трэнуецца ў Польшчы.

А вось біятланістаў, якія прадстаўляюць рэжым Лукашэнкі да афіцыйных стартаў не дапускаюць.
2
Беларусы выратавалі жыццё кату — цяпер яму шукаюць дом.

Праз два тыдні ўжо і не скажаш, што гэты мілы пухнаты жыў на вуліцы і ледзь не памёр.

Гэта гісторыя чалавечнасці і салідарнасці. Ката ў жудасным стане знайшлі каля крамы ў Старобіне 20 лютага. Сёння ў Фёдара ўсё добра, і неўзабаве ён можа пераехаць у новы дом.

Беларусы ўбачылі ката на марозе — ён выглядаў вельмі дрэнна, але людзі перадалі яго зоаактывістам. Спачатку ката адмылі, і аказалася, што ён сапраўдны прыгажун. Пазней ён атрымаў імя Фёдар, а таксама высветлілася, што кот яшчэ даволі малады — яму каля пяці гадоў, хаця ў яго ёсць шэраг хвароб. Людзі сабралі грошы на лячэнне, і цяпер Фёдар прывыкае да звычайнага жыцця гарадскога ката і пакуль на ператрымцы.

« Усім прывітанне ад Фёдара! Апетыт як у слана. З кожным днём яго стан становіцца лепшым. Ён ужо кастраваны, апрацаваны ад паразітаў. Ласкавы і ручны. Ходзіць у латок. Праз тры тыдні будзе гатовы пераехаць у новы дом»,

— напісала ў сацыяльных сетках дзяўчына, якая цяпер апякуецца Фёдарам.
6🥰1👏1
У Белай Падляскай праходзіць выстава «Дзень Сацыяльных Натхненняў – NGO 2026». У ёй удзельнічаюць і беларусы

Гэта сустрэча, якая аб’ядноўвае страсць, сацыяльную актыўнасць і мясцовую энергію. Гасцям мерапрыемства пакажуць якую важную ролю адыгрываюць бельскія арганізацыі грамадзянскай супольнасці ды як яны ўплываюць на мясцовую супольнасць.

Павел Анушка, які прадстаўляе на гэтым форуме беларускія арганізацыі, расказаў @DzikMedia, якія беларускія ініцыятывы ёсць на мерапрыемстве.
«У нас тут дзве ініцыятывы. Па-першае – гэта футбольны клуб «Пагоня». Безумоўна, шмат хто ведае пра гэтую каманду, якая ў Польшчы прадстаўляе Беларусь і дабілася права гуляць у польскім чэмпіянаце.
Па-другое – гэта дапамога жывёлінам‑бяздомнікам, якія нікому не патрэбныя ў Беларусі. Мы прывозім іх у Польшчу і знаходзім ім тут новы дом.
Для нас важна рабіць добрыя справы. І безумоўна, важна браць удзел у такіх імпрэзах, каб паказаць, што беларусы ў Польшчы робяць значныя і важныя справы».
2👍1