DzikMedia
137 subscribers
279 photos
29 videos
58 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Украінай🇺🇦

Беларусы, украінцы і палякі сабраліся 22 лютага, каб выказаць словы падтрымання Украіне, якая ўжо чатыры гады змагаецца з расейскай агрэсіяй. Нагадаем, што расейцы вядуць паўнавартасную вайну ва Украіне, якая цягнецца ўжо даўжэй, чым так званая «Айчынная вайна».

Мерапрыемства прайшло ў самым цэнтры Беластоку на Рынку Касцюшкі. Удзельнікі дзякавалі вайскоўцам ЗСУ, валанцёрам і ўсім, хто штодня дапамагае супрацьстаяць расейскай агрэсіі. У прамовах таксама падкрэслівалі салідарнасць палякаў і беларусаў, якія падтрымліваюць Украіну – як на фронце, так і ў гуманітарнай дзейнасці. Таксама людзі трымалі патрэты беларускіх герояў, якія загінулі абараняючы Украіну.
Усе мы цудоўна бачылі, што адбывалася ў самым пачатку вайны і што адбываецца дагэтуль ва Украіне – працягваюць гінуць мірныя людзі, незалежна ад таго, дарослыя яны ці дзеці,

падкрэсліваў Павел Станкевіч, старшыня Fundacja TUTAKA.

Віцэ-прэзідэнтка Беластоку Эліза Цыбулька, звярнулася да ўкраінцаў, што прыйшлі на мітынг:

Я шчаслівая, што вы засталіся ў нашым горадзе, што тут знайшлі свой другі дом. Але я хацела б, каб гэты дом быў вашым выбарам, а не толькі неабходнасцю ўцякаць ад жахлівай вайны. Жадаю вам, каб вельмі хутка вы маглі радавацца вольнай Украіне і адчуваць сябе ў ёй у бяспецы.
6👍3🔥1
У Беластоку зноў пройдзе акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам

Журналіст, дзеяч польскай меншасці ў Беларусі ўжо амаль пяць гадоў знаходзіцца ў палоне рэжыму Лукашэнкі.
Пачобута затрымалі на Дзень Волі ў 2021 годзе, і з таго часу сябры і аднадумцы журналіста выходзяць на акцыі ў Беластоку.

Чарговая з іх пройдзе 25 лютага і пачнецца ў 18.00. Месцы традыцыйнае – сквер каля помніка Ежы Папялушку.
2
Беларускаму футбалісту не далі працоўную візу ў Польшчу, і ён з’ехаў у Казахстан

Беларускі футбольны агент Віталь Лядзянёў расказаў, што адным з ягоных кліентаў цікавілася варшаўская «Легія». Але здзелка так і не адбылася.

Быў варыянт з адным футбалістам – ім цікавілася «Легія», але не здолелі аформіць працоўную візу. Не вырашыліся: палітыка, не палітыка… Хто гэта быў? Даніла Нячаеў

, –паведаміў Лядзянёў.

26-гадовы абаронца Даніла Нячаеў выступаў за «Дняпро», «Ліду», «Белшыну», БАТЭ і «Тарпеда-БелАЗ», а таксама правёў дзевяць матчаў за зборную Беларусі. У гэтым годзе футбаліст папрасіў агента знайсці яму клуб у Еўропе, але, як бачым, атрымалася толькі з Казахстанам. Хоць гэты варыянт выглядае значна больш перспектыўным, чым дэградуючы чэмпіянат Беларусі.

У 2020 годзе Нечаеў падтрымаў беларускую рэвалюцыю і зняўся ў роліку супраць гвалту, але пазней пераабуўся і падпісаў прарэжымны ліст.
1👍1
У Беластоку прайшоў першы футольны квіз

«Беластоцкія Дзікі» занялі трэцяе месца, але былі ў кроку ад перамогі.

Першы футбольны квіз «Татальны футбол» прайшоў 23 лютага. Мерапрыемства адзначылася бліскучай арганізацыяй і цёплай, сяброўскай атмасферай.

Сем каманд на працягу амаль двух гадзін вызначалі наймацнейшага. Удзельнікі дэманстравалі свае футбольныя веды, логіку і памяць, адказваючы на пытанні віктарыны: пра галы Раналду, братоў Хэдзіраў, не забыліся пра Касільяса і нават пра сціплы клуб «Кальяры».

У выніку перамогу атрымала каманда «Чалоба и Дисаси», другое месца занялі «Выпадковыя людзі», а трэцяе – «Беластоцкія Дзікі». Цікава, што розніца паміж трыма прызавымі месцамі была мінімальнай. Пасля двух асноўных раўндаў менавіта «Дзікі» ішлі на першым месцы, але пад канец нешта пайшло не так.

Юрась Дзяшук з каманды «Крумкачы» падзяліўся ўражаннямі:

Першы раз у Беластоку ўдзельнічаў у такім квізе – вельмі крута і цікава. Але хацелася б, каб былі пытанні пра беларускі футбол і нешта з польскага чэмпіянату – усё ж мы жывём у Польшчы. І каб гісторыя футбола была закранутая шырэй. А так – супер, і наша каманда абавязкова прыме ўдзел у наступным квізе.


Застаўся задаволены гульнёй і віцэ капітан «Беластоцкіх Дзікоў» Яўген Антончык:

Мне вельмі спадабалася, перш за ўсё атмасфера – цёплая і сяброўская. Мы нашай камандай кожны тыдзень гуляем у футбол, круглы год. І цяпер паказалі, што і веды пра футбол таксама маем. Асабліва спадабаліся пытанні пра «Сэвілью» – мы далі правільныя адказы. Абавязкова згуляем яшчэ.

Наступны тур «Татальнага футболу» адбудзецца ў сакавіку
🔥83👍1
Свежыя, як булачкі з пячы

Яраслаў Іванюк расказаў DzikMedia пра тры апошнія кнігі выдадзеныя «Камунікатам»

Кніга 1

Беларуская Народная Рэспубліка 1918-1920 Дароты Міхалюк. Кніга якую мы перавыдалі ў мінулым годзе, і адразу кнігу ўнеслі ў спіс забароненых у Беларусі. Па іх версіі яе змест можа нанесці шкоду дзяржаўным інтарэсам Рэспублікі Беларусь. Кнігу будзем прэзентаваць у бліжэйшую нядзелю (1 сакавіка), у Беларускім хабе «Новая зямля». Пачатак сустрэчы ў 18.00.


Кніга 2
Зусім нядаўна мы выдалі кнігу «Вершалінскі рай». Гэта аповесць Аляксея Карпюка, пра секту прарока Іллі, якая была на Заходняй Беларусі, непадалёк Крынак. Аляксей Карпюк назіраў за гэтай сектай у сваім дзяцінстве.


Кніга 3
І новенькая, толькі што ўзятая з друкарні «Нясвіжкая крыза» альбо «Вернуты рай» – зборнік спадчыны Уладзіслава Ахроменкі, чалавека які быў звязаны і з Беластокам, і з Менскам, а таксама з Чарнігавам. Тут ёсць два тэксты яго кнігі, што публікаваліся і два незакончаныя раманы, сярод якіх між іншым «Нясвіжская Крыза».
👍7
Некаторыя беларусы пусцяць слязу

У Батумі знеслі знакаміты Дом шлюбу.

Дзясяткі беларусаў, якія не маглі вярнуцца дадому, бралі там шлюб. Цяпер будынак, што нагадваў дэльфінаў, застаўся толькі ў гісторыі.
Рашэнне знесці Дом шлюбу прыняў урад Аджарыі. Паводле іх версіі, будынак абмяжоўваў візуальную прастору і не адпавядаў дзеючым стандартам. Улады абяцаюць неўзабаве пабудаваць новы Дом шлюбу.
😢2🔥1
Сталі вядомы пераможцы дэкламатарскага конкурсу да дня роднай мовы

Гэта Ян Усціновіч, Леон Троц, Таісія Фіёнік, Віктар Цыркуновіч і Святлана Галіўская
Пяты юбілейны конкурс прайшоў у Беластоцкім тэатры лялек.
Апроч спаборніцтва дэкламатараў можна было пабачыць спектакль «Brydkie kačenia» у выкананні Тэатра Czrevo! Гэта кранальная падляская версія казкі Х.К.Андэрсэна, расказаная з пункту гледжання маці. Яна апавядае гісторыю пра сталенне, іншасць і патрэбу ў прыняцці.
Нагадаем, што гэты праект ладзіць фундацыі «Тутака».
4🔥3👍1
Знайшлі добрую працу для дзяўчыны ў ціхім польскім горадзе

У нашых партнёраў для вас з'явілася цікавая вакансія.
У сяброўскую і стыльную каманду запрашаюць барбера-дзяўчыну з досведам працы і любоўю да сваёй справы.

Прапанову сапраўды складана абысці: высокі і стабільны заробак, жытло і афіцыйнае працаўладкаванне (umowa o pracę / umowa zlecenie).

Што патрабуецца ўзамен?

Досвед працы барберам, уменне рабіць фэйды, афармленне барады, класічныя і сучасныя стрыжкі, камунікабельнасць і акуратнасць, жаданне працаваць і развівацца.
Калі вам цікава – напішыце або патэлефануйце +48 530 810 130
3
Патрапіць з Беларусі ў Польшчу стане прасцей

З 1-га сакавіка паміж краінамі будзе курсаваць тры новыя аўтобусныя рэйсы

Перавозчык «Флайбус» дадаў два новыя аўтобусы. Яны з Горадні праз пункт пропуску «Бераставіца» будуць ехаць у Беласток (у 3:00 і 5:15 па беларускім часе), а затым у Варшаву. Выезд з Варшавы ў зваротным напрамку – у 9:45 і 18:30. Кошт – 130 беларускіх рублёў або 162 злотых.
Яшчэ адзін рэйс з 1 сакавіка запускае польскі перавозчык Bialystok Ekspres.

Паміж Варшавай і Горадняй на дадзены момант курсуюць дзесяць аўтобусаў. Для беларусаў і беларусак гэта добрая падстава прыязджаць на працу і добра зарабляць.
👍4🆒1
«Ягелонія» была ў кроку ад цуду

Беластоцкі клуб змог адыграў тры мячы ў Фларэнцыі, перавёў гульню ў овертайм, але ў далей у Лізе Канферэнцый ідзе італьянскі клуб.

Пасля паразы 0:3 Беластоку мала хто верыў, што польскі клуб зможа ў Італіі глабальна нешта змяніць. Тым больш «Фіярэнціна» гэтым разам выпусціла сваіх галоўных зорак – Дэ Хэі, Мойзеса Кіна і Дадо. Аднак «Ягелонія» перавяла гульню ў овертайм, дзякуючы хет-трыку 19-гадовага Барташа Мазурэка.

Але ў ім клуб з Беластоку прапусціў двойчы, але не здаўся, калі забіў лепшы ў гісторыі каманды бамбардзір Імаз. «Ягелонія» перамагае 4:2, але па суме гульняў саступае 4:5 і завяршае еўракубкавы сезон.

У нядзелю «Ягелонію» чакае хатная гульня супраць «Легіі», будзе горача.

fot. PAP/Artur Reszko
👍4💔31
Адзін з лепшых гандбалістаў у гісторыі Беларусі – Сяргей Рутэнка – вырашыў змяніць тэніс на баскетбол🏀

44-гадовы Рутэнка ўжо ў сакавіку можа ўзначаліць Беларускую федэрацыю баскетболу. Яго кандыдатуру на гэтую пасаду вылучыла Федэрацыя баскетбола Менска. Выбары пройдуць 13 сакавіка.

З лістапада 2021 года Рутэнка-старэйшы ўзначальваў Беларускую федэрацыю тэнісу, а раней быў намеснікам кіраўніка ў Федэрацыі гандболу Беларусі. У Рутэнкі таксама быў бізнес, звязаны з утылізацыяй гною, але ў жніўні мінулага году былы гандбаліст FC Barcelona заявіў, што больш гэтым не займаецца.

Нягледзячы на тое, што амаль уся яго ігравыя кар’ера прайшла ў Еўропе (ён нават меў грамадзянства Славеніі і гуляў за яе зборную), Рутэнка застаецца ярым прыхільнікам рэжыму Лукашэнкі.
🙈2
Белшына зноў трапіла пад санкцыі Еўразвязу

Цяпер яе абвінавачваюць не толькі ў садзейнічанні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, але і ў падтрымцы вайны супраць Украіны.
Упершыню санкцыі супраць «Белшыны» увялі напрыканцы 2021 года, але пазней праз суды ЕЗ прадпрыемству ўдалося іх абскардзіць і зняць. Аднак цяпер кампанія зноў апынулася пад абмежаваннямі.

У абгрунтаванні паўторнага ўключэння ў санкцыйны спіс адзначаецца, што ААТ Белшына – буйны дзяржаўны вытворца шын у Беларусі, прыбытковы і на прамую выгадны для дзяржавы. Кампанія пастаўляе шыны расейскім вайскоўцам ва Украіне, а дыстрыб’ютарам у Расеі выступае Дзмітрый Лукашэнка.
DzikMedia
Беларускі ўзялі ўдзел у чэмпіянаце Літвы па зімовым плаванні Дар'я Сліж і Марыя Калесава-Гудзіліна праплылі 50 метраў у вадзе +1°C, пры тэмпературы паветра -10. Гэта прадстаўніцы той самай знакамітай групы беларускіх дзяўчат, якія плануюць у чэрвені пераплыць…
🏊🏻‍♀️ Шэсць беларусак з трох краінаў рыхтуюцца пераплысці Ла-Манш у эстафеце ў чэрвені 2026 года

Шэсць беларусак з Літвы, ЗША і Вялікабрытаніі плануюць здзейсніць эстафетны заплыў праз Ла-Манш – адзін з самых складаных і прэстыжных марафонаў на адкрытай вадзе ў свеце. Каманда BELSWIMSISTERS можа стаць першай беларускай эстафетнай камандай, якая пераадолее гэты маршрут.

Пра выклік:

Ла-Манш – праліў паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй. Даўжыня маршруту па прамой складае каля 34 км, аднак з улікам марскіх плыняў спартоўцы часта праплываюць 40–60 км. Тэмпература вады ў чэрвені звычайна складае 15–16°C.
Заплыў адбываецца паводле правілаў Channel Swimming & Piloting Federation (CS&PF) – без гідракасцюмаў і з пастаянным суправаджэннем лодкі.
Эстафетны фармат прадугледжвае, што ўдзельніцы па чарзе змяняюць адна адну ў вадзе. Агульная працягласць заплыву можа складаць ад 10 да 16 гадзін у залежнасці ад умоваў надвор’я і плыняў.

Каманда:

У склад BELSWIMSISTERS уваходзяць спартоўкі-аматаркі з досведам марафонаў і трыятлонаў:
▫️Дар’я Сліж (Літва),
▫️Марына Шынкарэнка (Вялікабрытанія),
▫️Ульяна Зарубіна (ЗША),
▫️Алена Грыгор’ева (ЗША),
▫️Марыя Калесава-Гудзіліна (Літва),
▫️Настасся Літвіненка (Літва).
▫️За бяспеку каманды адказвае Юры Юрчанка (Польшча).

Каманда рыхтуецца да заплыву праз сістэмныя трэнаванні ў басейне і на адкрытай вадзе, у тым ліку ў халоднай вадзе і ў начны час, а таксама праходзіць неабходныя кваліфікацыйныя заплывы.

BELSWIMSISTERS аб’ядноўвае беларусак, якія сёння жывуць у розных краінах. Праект стаўся не толькі спартовай мэтай, але і сімвалам узаемнага падтрымання і згуртаванасці беларускай дыяспары.
«Для нас гэта гісторыя пра каманду і пра давер. У вадзе ты адна, але вынік залежыць ад усіх», – кажа ўдзельніца каманды.

🤝Падтрымаць праект можна па спасылцы: https://buy.stripe.com/14AdRb9aSf7heAV4q1bjW00
📷Сачыць за падрыхтоўкай каманды ў сацсетках: https://www.instagram.com/belswimsisters
📱Афіцыйны сайт: https://belswimsistsers-donation.netlify.app/ а вось тут па-англійску
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍2👏2🔥1
У 2025 годзе карыстальнікі BLIK ажыццявілі 2,9 мільярда транзакцый на суму 441,5 мільярда злотых.

А вы карыстаецеся BLIK?
3
«Belavia» абвясціла пра касмічныя зніжкі на палёты ў Тбілісі — $285 за білеты туды і назад са скідкай 50%.

Мы пашукалі і знайшлі: з Варшавы у сталіцу Грузіі без зніжак — туды-назад — за $185.

Тым часам борт «Belavia» завіс ў Дубаі і не можа вылецець, а 1 сакавіка рэйсы ў Ізраіль адмененыя.

Закрытая паветраная прастора над большасцю краін Блізкага Усходу.
🙈1
🎬 Што паглядзець на выходных

Набірае папулярнасць новы польскі міні-серыял «Ołowiane dzieci». Фільм Netflix трапляе ў топы праглядаў.

🎞 Стужка «Свінцовыя дзеці» натхнёная рэальнымі падзеямі. Яна расказвае гісторыю маладой лекаркі, Ёланты Вадаўскай-Круль, якая заўважае, што дзеці, якія жывуць у прамысловым металургічным раёне, маюць хваробу, выкліканую атручваннем цяжкімі металамі. Пасля гэтага адкрыцця гераіня спрабуе ратаваць хворых дзяцей і сутыкаецца з агрэсіўным камуністычным дзяржаўным апаратам.
Фільм пераносіць гледача ў індустрыяльную атмасферу Верхняй Сілезіі 1970-х гадоў. Менавіта тут, у рэаліях рабочага рэгіёну, пераплятаюцца небяспечны палітычны ўплыў і сацыяльная місія доктаркі Вадаўскай-Круль.

🙌🏻 А мы перадаем прывітанне берасцейцам, якія з 2018 па 2020 год змагаліся супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў сябе ў рэгіёне.
👍10
У Беластоку быў згуляны адзін з самых прынцыповых матчаў у футбольным чэмпіянаце Польшчы⚽️

«Ягелонія» забіла чатыры мячы, але не здолела выйграць у варшаўскай «Легіі», бо палову галоў клуб з Беластоку забіў у сваю браму. Гаспадары мелі вялікую гульнёвую перавагу, першымі забілі два мячы, але не ўтрымалі перамогу.
«Ягелонія» па-ранейшаму лідаруе ў чэмпіянаце, але яе адрыў ад групы праследавацеляў скараціўся да трох пунктаў.
😁3😢21