DzikMedia
137 subscribers
279 photos
29 videos
58 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
Упершыню ў гісторыі прадстаўнікі беларускага спорту вяртаюцца з Алімпіяды дадому без медалёў.

Рэпрэсіі прыводзяць да дэградацыі. Беларускія футзалісты праваліліся на чэмпіянаце Еўропы, а на зімовай Алімпіядзе ў нейтральных спартовак з Беларусі – 0 медалёў, а найлепшы вынік – шостае месца.

Апошні шанец знік за дзень да закрыцця зімовых Гульняў – Маріна Зуева ў паўфінале мас-старту ў канькабежным спорце заняла адзінаццатае месца і не змагла пазмагацца за медалі.

Пра што можна казаць, калі трэнер найлепшай на гэтай Алімпіядзе беларускай спартоўкі – Сяргей Мінін – быў вымушаны сам купляць квіткі па 180 еўра на спаборніцтвы, бо беларуская бок не акрэдытаваў трэнера на Алімпіяду, паколькі ў яго не склаліся адносіны з так званым «рэжымным» міністрам спорту Кавальчуком. У выніку трэнер выехаў з краіны.

Як з'ехаў трэнаваць зборную Аўстраліі і Дзмітрый Дашчынскі, і цяпер у фрыстайле на алімпійскі подыум падымаецца не беларуская спартоўка, як гэта адбывалася бесперапынна з 1998 года, а аўстралійка Даніэла Скот.
😢41
У беластоцкім хабе «Новая зямля» прэзентавалі раман «Каласы пад сярпом тваім».

У дзень роднай мовы Яраслаў Іванюк разам з Уладзімірам Арловым мы прэзентавалі не падцэнзурнае выданне рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».

Упершыню раман можна было пабачыць на міжнародным паэтычным фестывалі «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова, які з 13 па 15 лютага праходзіць у Варшаве. Цяпер настаў час Беластоку.

Нагадаем, што знакаміты раман Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» перавыдалі без цэнзуры. Пасля таго, як у 2023 годзе «Каласы» выкінулі са школьнай праграмы ў Беларусі, стала зразумела: кнігу трэба выдаваць па-за межамі краіны. Тэкст без савецкіх купюр ужо выходзіў некалькі гадоў таму ў 25‑томніку ад выдавецтва «Мастацкая літаратура». Цяпер яго выпусціў фонд Kamunikat.
👍5
Нарвежцы – лепшыя ў зімовым спорце🥇
З 116 камплектаў узнагародаў на зімовых гульняў 2026 разыграна 109. Цяпер няма сумневу – галоўныя каралі зімовых відаў спорту – нарвежцы. На гэтых АГ – яны заваявалі ажно 40 медалёў –(а 18 з іх залатыя) – усё гэта рэкорды. А за апошнія тры Алімпіяды Нарвегія заваявала 116 медалёў і 48 з іх – залатыя.

Гэта на 43 болей, чым галоўныя канкурэнты – немцы. Якія на гэтай Алімпіядзе пакуль толькі шостыя. А другое месца займаюць амерыканцы, і ў іх дакладна будзе яшчэ адна медаль, у мужчынскім хакеі.

Нагадаем, пра суперфінал Канада – ЗША. На трэцюю пазіцыю пасля перамог у канькабежным спорце выходзяць галандцы, яны пасунулі на чацвёрты радок гаспадароў. А медалі ёсць Алімпіяды ў прадстаўнікоў 29 краінаў і ў аднаго нейтральнага спартоўцы. Упершыню ў гісторыі ніводнага медаля няма ў Беларусі.
👍21👏1
DzikMedia
У Беластоку пройдзе першы футбольны квіз «Татальны футбол» Арганізатары абяцаюць займальную і пазнавальную вечарыну, якая прызначана на 23 лютага. Гатовы праверыць, наколькі ты жывеш футболам? Ведаеш склады каманд, легендарныя галы, скандальныя трансферы…
«Беластоцкія Дзікі» запрашаюць разам з імі ўзяць удзел у футбольным квізе

У Беластоку вечарам 23 лютага пройдзе футбольны квіз «Татальны футбол». У ім возьмуць удзел «Беластоцкія Дзікі». Мы запрашаем аднаго з Вас далучыцца да нашай каманды. Проста напішыце.
👍42
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі ўзялі ўдзел у чэмпіянаце Літвы па зімовым плаванні

Дар'я Сліж і Марыя Калесава-Гудзіліна праплылі 50 метраў у вадзе +1°C, пры тэмпературы паветра -10.

Гэта прадстаўніцы той самай знакамітай групы беларускіх дзяўчат, якія плануюць у чэрвені пераплыць ЛаМанш.

Вось, што дзяўчаты самі распавядаюць пра сябе:

Дарʼя Сліж:
Я ніколі не любіла плаваць. У 2019 годзе мне забаранілі бегаць, ровара ў маім жыцці яшчэ не было. У бегавой школе быў напрамак па плаванні. І я вырашыла набыць слот у Марсэль – плыць праз 5 месяцаў. Сябра сказаў: паспееш навучыцца, калі не будзеш прапускаць. Я прапусціла два месяцы. На масавым старце ў мяне здарылася панічная атака. Пачаўся шторм. Я задыхалася, але даплыла брасам. І пакуль плыла, вырашыла: трэба ўсё ж навучыцца. У 2025 годзе я зразумела, што 10 км больш не гучыць нерэальна і праплыла іх.


Марыя Калесава-Гудзіліна:
Я проста хацела не баяяцца вады. Цяпер трэнуюся 6 разоў на тыдзень. Я ўвогуле не пра спорт. Я пра права. Права быць сабой, пачаць з нуля, выбіраць свой шлях.


Відэа: instagram.com/belswimsisters
👏32🔥2👍1
DzikMedia
🐶 Яе адправілі дажываць, але яна збегла ў Польшчу Неверагодная гісторыя сабакі, які прабег 80 кіламетраў і цяпер жыве за мяжой. У канцы мінулага тыдня ў Straż miejska Белай-Падляскай патэлефанавалі: маленькі сабака ляжыць на зямлі, а тут так халодна. Ахова…
Памятаеце неверагодную гісторыю беларускага сабакі, які прабег 80 кіламетраў і цяпер жыве за мяжой?

Нашыя сябры наведалі Сіму – у яе ўсё вельмі добра 🥰
Жыццё Сімы стала значна лепей, а наперадзе фантастычнае развязанне. Сачыце за навінамі.
1🥰1👌1
У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Украінай🇺🇦

Беларусы, украінцы і палякі сабраліся 22 лютага, каб выказаць словы падтрымання Украіне, якая ўжо чатыры гады змагаецца з расейскай агрэсіяй. Нагадаем, што расейцы вядуць паўнавартасную вайну ва Украіне, якая цягнецца ўжо даўжэй, чым так званая «Айчынная вайна».

Мерапрыемства прайшло ў самым цэнтры Беластоку на Рынку Касцюшкі. Удзельнікі дзякавалі вайскоўцам ЗСУ, валанцёрам і ўсім, хто штодня дапамагае супрацьстаяць расейскай агрэсіі. У прамовах таксама падкрэслівалі салідарнасць палякаў і беларусаў, якія падтрымліваюць Украіну – як на фронце, так і ў гуманітарнай дзейнасці. Таксама людзі трымалі патрэты беларускіх герояў, якія загінулі абараняючы Украіну.
Усе мы цудоўна бачылі, што адбывалася ў самым пачатку вайны і што адбываецца дагэтуль ва Украіне – працягваюць гінуць мірныя людзі, незалежна ад таго, дарослыя яны ці дзеці,

падкрэсліваў Павел Станкевіч, старшыня Fundacja TUTAKA.

Віцэ-прэзідэнтка Беластоку Эліза Цыбулька, звярнулася да ўкраінцаў, што прыйшлі на мітынг:

Я шчаслівая, што вы засталіся ў нашым горадзе, што тут знайшлі свой другі дом. Але я хацела б, каб гэты дом быў вашым выбарам, а не толькі неабходнасцю ўцякаць ад жахлівай вайны. Жадаю вам, каб вельмі хутка вы маглі радавацца вольнай Украіне і адчуваць сябе ў ёй у бяспецы.
6👍3🔥1
У Беластоку зноў пройдзе акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам

Журналіст, дзеяч польскай меншасці ў Беларусі ўжо амаль пяць гадоў знаходзіцца ў палоне рэжыму Лукашэнкі.
Пачобута затрымалі на Дзень Волі ў 2021 годзе, і з таго часу сябры і аднадумцы журналіста выходзяць на акцыі ў Беластоку.

Чарговая з іх пройдзе 25 лютага і пачнецца ў 18.00. Месцы традыцыйнае – сквер каля помніка Ежы Папялушку.
2
Беларускаму футбалісту не далі працоўную візу ў Польшчу, і ён з’ехаў у Казахстан

Беларускі футбольны агент Віталь Лядзянёў расказаў, што адным з ягоных кліентаў цікавілася варшаўская «Легія». Але здзелка так і не адбылася.

Быў варыянт з адным футбалістам – ім цікавілася «Легія», але не здолелі аформіць працоўную візу. Не вырашыліся: палітыка, не палітыка… Хто гэта быў? Даніла Нячаеў

, –паведаміў Лядзянёў.

26-гадовы абаронца Даніла Нячаеў выступаў за «Дняпро», «Ліду», «Белшыну», БАТЭ і «Тарпеда-БелАЗ», а таксама правёў дзевяць матчаў за зборную Беларусі. У гэтым годзе футбаліст папрасіў агента знайсці яму клуб у Еўропе, але, як бачым, атрымалася толькі з Казахстанам. Хоць гэты варыянт выглядае значна больш перспектыўным, чым дэградуючы чэмпіянат Беларусі.

У 2020 годзе Нечаеў падтрымаў беларускую рэвалюцыю і зняўся ў роліку супраць гвалту, але пазней пераабуўся і падпісаў прарэжымны ліст.
1👍1
У Беластоку прайшоў першы футольны квіз

«Беластоцкія Дзікі» занялі трэцяе месца, але былі ў кроку ад перамогі.

Першы футбольны квіз «Татальны футбол» прайшоў 23 лютага. Мерапрыемства адзначылася бліскучай арганізацыяй і цёплай, сяброўскай атмасферай.

Сем каманд на працягу амаль двух гадзін вызначалі наймацнейшага. Удзельнікі дэманстравалі свае футбольныя веды, логіку і памяць, адказваючы на пытанні віктарыны: пра галы Раналду, братоў Хэдзіраў, не забыліся пра Касільяса і нават пра сціплы клуб «Кальяры».

У выніку перамогу атрымала каманда «Чалоба и Дисаси», другое месца занялі «Выпадковыя людзі», а трэцяе – «Беластоцкія Дзікі». Цікава, што розніца паміж трыма прызавымі месцамі была мінімальнай. Пасля двух асноўных раўндаў менавіта «Дзікі» ішлі на першым месцы, але пад канец нешта пайшло не так.

Юрась Дзяшук з каманды «Крумкачы» падзяліўся ўражаннямі:

Першы раз у Беластоку ўдзельнічаў у такім квізе – вельмі крута і цікава. Але хацелася б, каб былі пытанні пра беларускі футбол і нешта з польскага чэмпіянату – усё ж мы жывём у Польшчы. І каб гісторыя футбола была закранутая шырэй. А так – супер, і наша каманда абавязкова прыме ўдзел у наступным квізе.


Застаўся задаволены гульнёй і віцэ капітан «Беластоцкіх Дзікоў» Яўген Антончык:

Мне вельмі спадабалася, перш за ўсё атмасфера – цёплая і сяброўская. Мы нашай камандай кожны тыдзень гуляем у футбол, круглы год. І цяпер паказалі, што і веды пра футбол таксама маем. Асабліва спадабаліся пытанні пра «Сэвілью» – мы далі правільныя адказы. Абавязкова згуляем яшчэ.

Наступны тур «Татальнага футболу» адбудзецца ў сакавіку
🔥83👍1
Свежыя, як булачкі з пячы

Яраслаў Іванюк расказаў DzikMedia пра тры апошнія кнігі выдадзеныя «Камунікатам»

Кніга 1

Беларуская Народная Рэспубліка 1918-1920 Дароты Міхалюк. Кніга якую мы перавыдалі ў мінулым годзе, і адразу кнігу ўнеслі ў спіс забароненых у Беларусі. Па іх версіі яе змест можа нанесці шкоду дзяржаўным інтарэсам Рэспублікі Беларусь. Кнігу будзем прэзентаваць у бліжэйшую нядзелю (1 сакавіка), у Беларускім хабе «Новая зямля». Пачатак сустрэчы ў 18.00.


Кніга 2
Зусім нядаўна мы выдалі кнігу «Вершалінскі рай». Гэта аповесць Аляксея Карпюка, пра секту прарока Іллі, якая была на Заходняй Беларусі, непадалёк Крынак. Аляксей Карпюк назіраў за гэтай сектай у сваім дзяцінстве.


Кніга 3
І новенькая, толькі што ўзятая з друкарні «Нясвіжкая крыза» альбо «Вернуты рай» – зборнік спадчыны Уладзіслава Ахроменкі, чалавека які быў звязаны і з Беластокам, і з Менскам, а таксама з Чарнігавам. Тут ёсць два тэксты яго кнігі, што публікаваліся і два незакончаныя раманы, сярод якіх між іншым «Нясвіжская Крыза».
👍7
Некаторыя беларусы пусцяць слязу

У Батумі знеслі знакаміты Дом шлюбу.

Дзясяткі беларусаў, якія не маглі вярнуцца дадому, бралі там шлюб. Цяпер будынак, што нагадваў дэльфінаў, застаўся толькі ў гісторыі.
Рашэнне знесці Дом шлюбу прыняў урад Аджарыі. Паводле іх версіі, будынак абмяжоўваў візуальную прастору і не адпавядаў дзеючым стандартам. Улады абяцаюць неўзабаве пабудаваць новы Дом шлюбу.
😢2🔥1
Сталі вядомы пераможцы дэкламатарскага конкурсу да дня роднай мовы

Гэта Ян Усціновіч, Леон Троц, Таісія Фіёнік, Віктар Цыркуновіч і Святлана Галіўская
Пяты юбілейны конкурс прайшоў у Беластоцкім тэатры лялек.
Апроч спаборніцтва дэкламатараў можна было пабачыць спектакль «Brydkie kačenia» у выкананні Тэатра Czrevo! Гэта кранальная падляская версія казкі Х.К.Андэрсэна, расказаная з пункту гледжання маці. Яна апавядае гісторыю пра сталенне, іншасць і патрэбу ў прыняцці.
Нагадаем, што гэты праект ладзіць фундацыі «Тутака».
4🔥3👍1