DzikMedia
138 subscribers
277 photos
29 videos
58 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
Калі вы шукалі працу ў сферы будаўніцтва, знайшлі для вас цікавую прапанову

Нашы партнёры з фірмы Tlbud шукаюць аддзелачнікаў, якіх падобна чакае вельмі крутая камандзіроўка.

🇩🇪 Гамбург – другі па велічыні порт у Еўропе, у якім адчуваецца атмасфера марскога гораду. Ён пранізаны каналамі ды рэкамі, а мастоў тут больш, чым у Венецыі і Амстэрдаме разам узятых.

Калі ў вас усё ў парадку з рукамі і вы ўмееце якасна рабіць унутраннае аздабленне, то зможаце не толькі атрымаць задавальненне ад атмасферы Гамбургу, але і добра зарабіць.

👉🏻Проста патэлефануйце +48530810130 або напішыце.
🔥3
Расейка з’ездзіла на пяць Алімпіядаў за грошы беларускіх падаткаплатнікаў

Найлепшы вынік – 20-е месца.

Расейка з беларускім пашпартам, гарналыжніца Марыя Шканава, на XXV зімовых Алімпійскіх гульнях у Італіі ў слаламе 18 лютага заняла 43-е месца з 95 спартовак. 36-гадовая Шканава зрабіла адну спробу, не змагла прайсці далей і цяпер вяртаецца дадому.
🙈1
Яшчэ адзін правал 🤷🏻‍♂️

Ганна Гуськова толькі восьмая ў фінале, а ў Беларусі фактычна не засталося шанцаў на медалі зімовай Алімпіяды.

Чэмпіёнка Пхёнчхану-2018 і срэбная прызёрка Пекіну-2022 у Італіі заняла восьмае месца, і не трапіла ў галоўны фінал. Цікава, што ў ім не было еўрапеек: тры прадстаўніцы Кітаю (перамагла Сюй Мэнтаа), дзве амерыканкі і Даніэла Скот з Аўстраліі – яна заваявала срэбра. Скот трэнуе беларус Зміцер Дашчынскі. Сам 48-гадовы Зміцер двойчы прыносіў Беларусі алімпійскія медалі. У 2020 Дашчынскі падтрымаў беларускую Рэвалюцыю, а цяпер ужо чатыры гады паспяхова трэнуе зборную Аўстраліі
3
Сталі вядома імёны ўдзельнікаў дэкламатарскага конкурсу да дня роднай мовы

Пяты юбілейны конкурс пройдзе 24 лютага ў Беластоцкім тэатры лялек і пачнецца ў 17.00.

З фіналістамі конкурсу можна азнаёміцца тут.

Апроч спаборніцтва дэкламатараў вас чакае спектакль «Brydkie kačenia» («Брыдкае качаня») у выкананні Тэатра Czrevo! Гэта кранальная падляская версія казкі Х.К.Андэрсэна, расказаная з пункту гледжання маці. Яна апавядае гісторыю пра сталенне, іншасць і патрэбу ў прыняцці.
4🔥2👍1
Мікалай Статкевіч на свабодзе

Цяпер ён дома ў Менску. Здымак з ФБ жонкі Статкевіча Марыны Адамовіч апублікавалі шэраг незалежных СМІ.
Марына напісала, што палітык перажыў у зняволенні інсульт.

Нагадаем, Статкевіча спрабавалі вывезці за мяжу 11 верасня 2025 года, але ён адмовіўся пакідаць Беларусь і выбіў дзверы аўтобуса на мяжы з Літвой, пасля чаго яго вярнулі ў глыбоцкую калонію. Цяпер, здаецца, палітык дабіўся вызвалення без дэпартацыі.
13🔥1
Вазьмі сабе Бекона

Бекон – адзін з катоў-мадэляў, якія прынялі ўдзел у фотасесіі для выставы пад дэвізам

«Падары сабе раскошу безумоўнай любові».

Выставу можна паглядзець у падземным пераходзе на скрыжаванні вуліцы Сянкевіча і алеі Пілсудскага ў Беластоку.

Бекон – кот-хлапчук, галодны ад самага нараджэння. Ён чакае свой любячы дом у прытулку для жывёлінаў у Беластоку.
🥰43👍1
«Фіярэнціна» у Беластоку разграміла «Ягелонію»⚽️

Матч Ліга канферэнцый УЕФА скончыўся паражэннем гаспадароў з лікам 0:3.

Падобна, што ў клуба з Беластока засталося вельмі мала шанцаў на выхад у наступны раўнд Лігі канферэнцый.
«Фіярэнціна» прыбыла ў Беласток без трох сваіх галоўных зорак — Дэ Хэі, Мойзеса Кіна і Дадо, аднак усё роўна ўпэўнена перамагла.

Матч ў адказ, які адбудзецца 26 лютага ў Фларэнцыі, ператвараецца ў фармальнасць, калі, вядома, не здарыцца цуд.
😢3
Беларусы па ўсёй Польшчы адзначаць дзень Роднай Мовы

У Гданьску 21 лютага ў Europejskie Centrum Solidarności, pI. Solidarności 1 – беларуская дыктоўка і выступ Максіма Знака. Пачатак 18.00.

У Варшаве краме «Вырай» 21-га лютага ў 16.00 дыктоўку прачытае Зянон Пазняк.

На наступны па адрасе 11:45 па адрасе Żuromińska 2 адбудзецца яшчэ адна дыктоўка. Арганізатары распавядаюць:

Напішам урывак з прамовы арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Сёлета, з нагоды 80-годдзя пастыра, мы выбралі менавіта гэты тэкст. Ён будзе блізкі кожнаму беларусу – незалежна ад рэлігійнасці, канфесіі ці поглядаў

Цікава, што  пераможцаў чакаюць вельмі крутыя прызы: квіткі ў аквапарк, на канцэрт NaviBand і Centrum Nauki Kopernik.

Як заўжды насычанае культурнае жыццё ў Беластоку. Хаб Новая Зямля, ul. Św. Rocha 5, lok. 32.

21 лютага ў 18.00 на сустрэчу запрашаюць Яраслаў Іванюк і Уладзімір Арлоў – тэма: «Каласы пад сярпом тваім» – кніга для кожнага беларуса.

На наступны дзень у 17.30 – вас чакае паэтычна–музычная вечарына паэткі з Нальшчанскага краю Алы Клемянок.

А 24 лютага – фінал дэкламатарскага конкурсу.

У спецыяльным эфіры «Белсату» 21 лютага Лявон Вольскі будзе чытаць дыктоўку. Пачатак у 10.05 паводле Варшавы.

А што будзе адбывацца ў вашым горадзе? – пішыце ў каментарах.
4👍2
DzikMedia
У самым серцы Беластоку адбудзецца акцыя салідарнасці з Украінай🇺🇦 Чатыры гады таму Расея развязала сапраўдную понаўнамаштабную вайну з Украінай. Пуцін хацеў узяць Кіеў за тры дні. Але гэта вайна ўжо цягнецца больш, чым так званая «Вялікая айчынная вайна»…
Улады Беластоку падтрымалі акцыю прымеркаваную да чацвёртай гадавіны пачатку пoўнамаштабнай вайны

22 лютага, у нядзелю, Беларуская дыяспара ладзіць у Беластоку мітынг салідарнасці з Украінай, прымеркаваны да чацвёртай гадавіны пачатку пoўнамаштабнай вайны.
Акцыя «Разам супраць расійскай агрэсіі» пройдзе а 16.00 на Рынку Касцюшкі, у ёй возьме ўдзел намесніца прэзідэнта горада Эліза Агнешка Цыбулька. А 24 лютага з 18:00 да 22:00 будынак Музея Памяці Сібіры будзе падсвечаны ў колерах сцяга Украіны.
3👍1🔥1🙏1
BKS Pahonia паказала новы лога і аб'явіла пра старт збору на каманду⚽️

У мінулым годзе клуб заснаваны беларускімі мігрантамі – BKS Pahonia, дабіўся здаецца не магчымага – атрымаў дазвол гуляць у польскім чэмпіянаце пасля двух гадоў змагання. Цяпер клуб ідзе далей – ён хоча павышэння ў класе.

Мы – амбіцыйная каманда, якая змагаецца за выхад на вышэйшы ўзровень спаборніцтваў. Кожны трэнінг, кожны матч – гэта крок бліжэй да нашай мэты.

Каманда збірае грошы на аплату працы трэнераў, арэнду пляцовак для трэнавання і гульняў,
арганізацыйныя і лігавыя ўзносы і іншае.
👍7
Нарвежцы - лепшая каманда на зімовых гульнях 🇳🇴

Яшчэ два дні і зімовая Алімпіяда стане гісторыяй. Толькі цуд можна не дазволіць Нарвегіі выйграць у медальным заліку. Дарэчы, скандынавы ўставалі новы рэкорд па колькасці медалёў на зімовых гульнях. А на другое месца ў медальным заліку выйшлі амерыканцы, які абышлі гаспадароў. Агулам медалі Алімпіяды 28 краінаў.
1
Усё больш краінаў і арганізацыяў заяўляюць пра байкот цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў

Нагадаем, што МОК дапусціў да ўдзелу ў Паралімпіядзе чатырох беларусаў і шасцярых грамадзян Расеі. Больш за тое, яны выступяць з сцягам, гімнам ды іншымі дзяржаўнымі атрыбутамі.

У сувязі з гэтым пра байкот цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў ужо заявілі: Польшча, Украіна, Чэхія і Эстонія, Літва, Латвія, а таксама Камісар Еўракамісіі па спорце Глэн Мікаллеф:
– Пакуль працягваецца захопніцкая вайна Расеі супраць Украіны, я не магу падтрымаць аднаўленне нацыянальных сімвалаў, сцягоў, гімнаў і форме, якія непарыўна звязаныя з гэтым канфліктам,


А ў заяве Чэшскага Паралімпійскага камітэту сказана:
«Мы не згодныя з удзелам расейцаў і беларусаў у Гульнях. Мы заўсёды выступалі супраць іх вяртання ў любой форме. Пакуль агрэсія ва Украіне працягваецца, іх атлеты не маюць месца на міжнародных спаборніцтвах».

Чакаецца, што на байкоту будуць далучацца ўсё новыя краіны.

📆 Гульні пройдуць з 6 па 15 сакавіка
🙈2
Упершыню ў гісторыі прадстаўнікі беларускага спорту вяртаюцца з Алімпіяды дадому без медалёў.

Рэпрэсіі прыводзяць да дэградацыі. Беларускія футзалісты праваліліся на чэмпіянаце Еўропы, а на зімовай Алімпіядзе ў нейтральных спартовак з Беларусі – 0 медалёў, а найлепшы вынік – шостае месца.

Апошні шанец знік за дзень да закрыцця зімовых Гульняў – Маріна Зуева ў паўфінале мас-старту ў канькабежным спорце заняла адзінаццатае месца і не змагла пазмагацца за медалі.

Пра што можна казаць, калі трэнер найлепшай на гэтай Алімпіядзе беларускай спартоўкі – Сяргей Мінін – быў вымушаны сам купляць квіткі па 180 еўра на спаборніцтвы, бо беларуская бок не акрэдытаваў трэнера на Алімпіяду, паколькі ў яго не склаліся адносіны з так званым «рэжымным» міністрам спорту Кавальчуком. У выніку трэнер выехаў з краіны.

Як з'ехаў трэнаваць зборную Аўстраліі і Дзмітрый Дашчынскі, і цяпер у фрыстайле на алімпійскі подыум падымаецца не беларуская спартоўка, як гэта адбывалася бесперапынна з 1998 года, а аўстралійка Даніэла Скот.
😢41
У беластоцкім хабе «Новая зямля» прэзентавалі раман «Каласы пад сярпом тваім».

У дзень роднай мовы Яраслаў Іванюк разам з Уладзімірам Арловым мы прэзентавалі не падцэнзурнае выданне рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».

Упершыню раман можна было пабачыць на міжнародным паэтычным фестывалі «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова, які з 13 па 15 лютага праходзіць у Варшаве. Цяпер настаў час Беластоку.

Нагадаем, што знакаміты раман Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» перавыдалі без цэнзуры. Пасля таго, як у 2023 годзе «Каласы» выкінулі са школьнай праграмы ў Беларусі, стала зразумела: кнігу трэба выдаваць па-за межамі краіны. Тэкст без савецкіх купюр ужо выходзіў некалькі гадоў таму ў 25‑томніку ад выдавецтва «Мастацкая літаратура». Цяпер яго выпусціў фонд Kamunikat.
👍5
Нарвежцы – лепшыя ў зімовым спорце🥇
З 116 камплектаў узнагародаў на зімовых гульняў 2026 разыграна 109. Цяпер няма сумневу – галоўныя каралі зімовых відаў спорту – нарвежцы. На гэтых АГ – яны заваявалі ажно 40 медалёў –(а 18 з іх залатыя) – усё гэта рэкорды. А за апошнія тры Алімпіяды Нарвегія заваявала 116 медалёў і 48 з іх – залатыя.

Гэта на 43 болей, чым галоўныя канкурэнты – немцы. Якія на гэтай Алімпіядзе пакуль толькі шостыя. А другое месца займаюць амерыканцы, і ў іх дакладна будзе яшчэ адна медаль, у мужчынскім хакеі.

Нагадаем, пра суперфінал Канада – ЗША. На трэцюю пазіцыю пасля перамог у канькабежным спорце выходзяць галандцы, яны пасунулі на чацвёрты радок гаспадароў. А медалі ёсць Алімпіяды ў прадстаўнікоў 29 краінаў і ў аднаго нейтральнага спартоўцы. Упершыню ў гісторыі ніводнага медаля няма ў Беларусі.
👍21👏1
DzikMedia
У Беластоку пройдзе першы футбольны квіз «Татальны футбол» Арганізатары абяцаюць займальную і пазнавальную вечарыну, якая прызначана на 23 лютага. Гатовы праверыць, наколькі ты жывеш футболам? Ведаеш склады каманд, легендарныя галы, скандальныя трансферы…
«Беластоцкія Дзікі» запрашаюць разам з імі ўзяць удзел у футбольным квізе

У Беластоку вечарам 23 лютага пройдзе футбольны квіз «Татальны футбол». У ім возьмуць удзел «Беластоцкія Дзікі». Мы запрашаем аднаго з Вас далучыцца да нашай каманды. Проста напішыце.
👍42
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі ўзялі ўдзел у чэмпіянаце Літвы па зімовым плаванні

Дар'я Сліж і Марыя Калесава-Гудзіліна праплылі 50 метраў у вадзе +1°C, пры тэмпературы паветра -10.

Гэта прадстаўніцы той самай знакамітай групы беларускіх дзяўчат, якія плануюць у чэрвені пераплыць ЛаМанш.

Вось, што дзяўчаты самі распавядаюць пра сябе:

Дарʼя Сліж:
Я ніколі не любіла плаваць. У 2019 годзе мне забаранілі бегаць, ровара ў маім жыцці яшчэ не было. У бегавой школе быў напрамак па плаванні. І я вырашыла набыць слот у Марсэль – плыць праз 5 месяцаў. Сябра сказаў: паспееш навучыцца, калі не будзеш прапускаць. Я прапусціла два месяцы. На масавым старце ў мяне здарылася панічная атака. Пачаўся шторм. Я задыхалася, але даплыла брасам. І пакуль плыла, вырашыла: трэба ўсё ж навучыцца. У 2025 годзе я зразумела, што 10 км больш не гучыць нерэальна і праплыла іх.


Марыя Калесава-Гудзіліна:
Я проста хацела не баяяцца вады. Цяпер трэнуюся 6 разоў на тыдзень. Я ўвогуле не пра спорт. Я пра права. Права быць сабой, пачаць з нуля, выбіраць свой шлях.


Відэа: instagram.com/belswimsisters
👏32🔥2👍1
DzikMedia
🐶 Яе адправілі дажываць, але яна збегла ў Польшчу Неверагодная гісторыя сабакі, які прабег 80 кіламетраў і цяпер жыве за мяжой. У канцы мінулага тыдня ў Straż miejska Белай-Падляскай патэлефанавалі: маленькі сабака ляжыць на зямлі, а тут так халодна. Ахова…
Памятаеце неверагодную гісторыю беларускага сабакі, які прабег 80 кіламетраў і цяпер жыве за мяжой?

Нашыя сябры наведалі Сіму – у яе ўсё вельмі добра 🥰
Жыццё Сімы стала значна лепей, а наперадзе фантастычнае развязанне. Сачыце за навінамі.
1🥰1👌1