DzikMedia
137 subscribers
279 photos
29 videos
58 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
Без выдаткаў для вас – вы можаце дапамагчы цікаваму беларускаму праекту

У мінулым годзе клуб заснаваны беларускімі мігрантамі – BKS Pahonia, дабіўся здаецца не магчымага – атрымаў дазвол гуляць у польскім чэмпіянаце.

Патрапіць у сістэму польскага футболу BKS Pahonia спрабавала два гады. Беларускім футбалістам патрабаваўся дазвол ад Беларускай федэрацыі футбола, каб гуляць у польскім чэмпіянаце.

І ў выніку летась – мэта была дасягнутая. Цяпер беларускі клуб удзельнік чэмпіянату Польшчы, і кожны можа прыходзіць падтрымаць каманду. У гэтым сезоне ў клуба новыя сур'ёзныя мэты. І кожны з нас можа дапамагчы, пры гэтым нічога не губляючы. Калі вы плаціце падаткі ў Польшчы, выраеце куды направіць 1,5% з іх.

Як гэта зрабіць?
У падатковай дэкларацыі (PIT-37, PIT-36 і інш.) пазнач:
• KRS: 0000883672
• Фонд: Fundacja Centrum Białoruskiej Solidarności
• Мэта: BKS Pahonia


Ваша падтрымка дазволіць надалей развіваць каманду, арганізоўваць гульні і трэнаванні, а таксама папулярызаваць беларускі спорт у Польшчы.
4
У Беластоку пройдзе першы футбольны квіз «Татальны футбол»

Арганізатары абяцаюць займальную і пазнавальную вечарыну, якая прызначана на 23 лютага.
Гатовы праверыць, наколькі ты жывеш футболам?
Ведаеш склады каманд, легендарныя галы, скандальныя трансферы і крычалкі на памяць?

– задаюць першыя пытанні арганізатары квіза і адразу прапануюць меню вечара.

«Татальны футбол» – гэта не проста квіз. Гэта месца, дзе спрачаюцца пра Мэсі і Раналду, узгадваюць фіналы Лігі чэмпіёнаў, адгадваюць клубы па эмблемах і крычаць адказы гучней за супернікаў.

Збірай каманду і рэгіструйся. А пакуль мы адкрыем вам невялікі сакрэт: адным з удзельнікаў квіза стане каманда «Беластоцкія Дзікі».
🔥4👌1
У аўторак, 17 лютага, на старт на Алімпіядзе ў Італіі выйдзе адразу чатыры спартоўкі з Беларусі

У 10.45 і 11.30 па еўрапейскім часе адбудзецца два адборачных этапы ў жаночым фрыстайле. У каронным беларускім відзе – акрабатыцы – за права трапіць у фінал будуць змагацца: Ганна Гуськова, Анастасія Адрыянава, Ганна Дзяруга. А вечарам у 18.45 у фігурным катанні выступіць Вікторыя Сафонава.
У Польшчы яшчэ адзін алімпійскі медаль🇵🇱

У спаборніцтвах дуэтаў у скоках з трампліна яго Польшчы прынеслі Кацпер Трмасяк і Павел Васек.
З-за снегападу трэцяя серыя скокаў была адмененая, таму пераможцаў вызначалі па выніках двух спробаў.

Для Польшчы гэта ўжо чацвёры медаль на гэтай Алімпіядзе, прычым тры з іх заваяваў 19-гадовы Томасяк.
5👍1
DzikMedia
У Беластоку з'явіцца яшчэ 8 мядзведзікаў у рамках праекту WidziMisie Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў намеснік прэзідэнта гораду Беласток Рафал Рудніцкі: Новыя WidziMisie прыбылі ў горад. Зараз ідзе мантаж Мішкі-Пляжавіка. Усяго ў нас будзе 8 новых…
У Беластоку ў рамках праекту WidziMisie з'явіліся мядзведзікі – заўзятары

Не цяжка дагадацца, што новыя фігуркі мядзведзікаў знаходзяцца побач з галоўнай арэнай гораду. Іх здымак у сваіх сацыяльных сетках выклаў намеснік прэзідэнта Беластоку Рафал Рудніцкі.
Зразумела мядзведзікі падтрымліваюць «Ягелонію», якой на гэтым стадыёне ў бліжэйшы час гуляць дзве топ-гульні: 19 лютага ў плэй-оф Лігі Канферэнцыяў супраць італьянскай «Фіярэнціны» і 1 сакавіка супраць «Легіі» у чэмпіянаце Польшчы.
7👍2🔥1
Праз неспрыяльнае надвор'е ў Італіі перанесены старт кваліфікацыі ў лыжных акрабатак на Алімпіядзе

☝🏻Там мусілі выступаць тры нейтральныя спартоўкі з Беларусі.

У 10.45 і 11.30 еўрапейскага часу мусілі адбыцца два адборачныя этапы ў жаночым фрыстайле. У каронным беларускім відзе – акрабатыцы – за права трапіць у фінал павінны былі змагацца: Ганна Гуськова, Анастасія Адрыянава, Ганна Дзяруга. Але спаборніцтвы пакуль адкладзеныя з-за моцнага снегападу, а напярэдадні акрабаткі праз дрэннае надворʼе не змаглі правесці трэнаванне.
😘 Наш голас мае права быць пачутым у лічбавым свеце

Беларус патрабуе Google дадаць беларускі галасавы ўвод у наступнае абнаўленне Gboard.

Мужчына стварыў петыцыю, якую пакуль падтрымала амаль 200 чалавек.

«Я запускаю гэтую петыцыю, бо лічу, што наш голас мае права быць пачутым у лічбавым свеце. Мае рукі, як і вашыя, часта занятыя справамі. У нас не заўсёды ёсць магчымасць адказаць на паведамленне тэкстам, а галасавы ўвод на нашай роднай мове Google проста не падтрымлівае. Гэта штучны бар'ер, які прымушае нас альбо маўчаць, альбо пераходзіць на чужыя мовы, калі мы карыстаемся клавіятурай Gboard.
Чаму ўкраінская, польская ці казахская мовы маюць гэтую функцыю, а беларуская – не? Мы – мільёны актыўных карыстальнікаў па ўсім свеце, і мы не хочам быць «нямымі» у сваіх уласных тэлефонах».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2👌1
DzikMedia
Праз неспрыяльнае надвор'е ў Італіі перанесены старт кваліфікацыі ў лыжных акрабатак на Алімпіядзе ☝🏻Там мусілі выступаць тры нейтральныя спартоўкі з Беларусі. У 10.45 і 11.30 еўрапейскага часу мусілі адбыцца два адборачныя этапы ў жаночым фрыстайле. У каронным…
Кваліфікацыю па фрыстайле на Алімпійскіх гульнях 2026 года ў выніку перанеслі праз надвор'е.

Спаборніцтвы праходзяць у межах Зімовыя Алімпійскія гульні 2026, якія прымаюць Мілан і Кортіна-д’Ампецо. Моцны снегапад і складаныя ўмовы на трасе зрабілі правядзенне стартаў небяспечным, таму жаночую і мужчынскую кваліфікацыі перанеслі на час, калі надвор’е дазволіць выйсці на старт.
Тры беларускія акрабаткі так і не змаглі пачаць выступленні з-за моцнага снегападу. Напярэдадні непагода ўжо паўплывала на спаборніцтвы ў скачках з трампліна: у фінале была адменена трэцяя спроба, што адбілася на размеркаванні месцаў.
🤷‍♂1
МОК дапусціў да ўдзелу ў Паралімпіядзе чатырох беларусаў і шасцярых грамадзян Расеі

Больш за тое, яны выступяць з сцягам, гімнам ды іншымі дзяржаўнымі атрыбутамі.
І гэта нягледзячы на тое, што Расея штодня працягвае забіваць украінцаў, а рэжым у Беларусі больш за пяць гадоў не спыняе жудасныя рэпрэсіі ды працягвае парушаць правы чалавека.

Ад Беларусі ў Мілан і Кортыну-д’Ампецца паедуць Валянціна Бірылы, Лідзія Лобан, Дар’я Федзьковіч і Раман Свірыдэнка.
Пра гэта прапагандыстам паведаміў генеральны сакратар Паралімпійскага камітэту Беларусі Мікалай Шудзейка. Сам Шудзейка актыўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі.

📆 Гульні пройдуць з 6 па 15 сакавіка.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы, паглядзіце, як за вашыя грошы катаецца турыстка з Масквы

Расейка з беларускім пашпартам правалілася ў фігурным катанні.

Вікторыя Сафонава заняла толькі 26-ае месца ў кароткай праграме ў фігурным катанні. Расейка за кошт беларусаў з'ездзіла ўжо на другую Алімпіяду.
😡21
Толькі адна з трох

На гульнях у Італіі нарэшце адбылася кваліфікацыя ў лыжных акрабатак
У фінал ад нейтральных спартовак з Беларусі патрапіла толькі алімпійская чэмпіёнка 2018 Ганна Гуськова, якая заняла восьмае месца.
Іншыя беларускі кваліфікацыю не прайшлі: Анастасія Адрыянава – 16 месца, Ганна Дзяруга – 17-ае.
Фінал пачнецца ў 13.00 (час еўрапейскі).
👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Алімпійскія гульні ў Мілане і Кортыне працягваюць радаваць нас яскравасцю і разнастайнасцю падзеяў. Паглядзіце, хто заняў 23-е месца ў жаночай лыжнай гонцы.
6👏1😁1
Калі вы шукалі працу ў сферы будаўніцтва, знайшлі для вас цікавую прапанову

Нашы партнёры з фірмы Tlbud шукаюць аддзелачнікаў, якіх падобна чакае вельмі крутая камандзіроўка.

🇩🇪 Гамбург – другі па велічыні порт у Еўропе, у якім адчуваецца атмасфера марскога гораду. Ён пранізаны каналамі ды рэкамі, а мастоў тут больш, чым у Венецыі і Амстэрдаме разам узятых.

Калі ў вас усё ў парадку з рукамі і вы ўмееце якасна рабіць унутраннае аздабленне, то зможаце не толькі атрымаць задавальненне ад атмасферы Гамбургу, але і добра зарабіць.

👉🏻Проста патэлефануйце +48530810130 або напішыце.
🔥3
Расейка з’ездзіла на пяць Алімпіядаў за грошы беларускіх падаткаплатнікаў

Найлепшы вынік – 20-е месца.

Расейка з беларускім пашпартам, гарналыжніца Марыя Шканава, на XXV зімовых Алімпійскіх гульнях у Італіі ў слаламе 18 лютага заняла 43-е месца з 95 спартовак. 36-гадовая Шканава зрабіла адну спробу, не змагла прайсці далей і цяпер вяртаецца дадому.
🙈1
Яшчэ адзін правал 🤷🏻‍♂️

Ганна Гуськова толькі восьмая ў фінале, а ў Беларусі фактычна не засталося шанцаў на медалі зімовай Алімпіяды.

Чэмпіёнка Пхёнчхану-2018 і срэбная прызёрка Пекіну-2022 у Італіі заняла восьмае месца, і не трапіла ў галоўны фінал. Цікава, што ў ім не было еўрапеек: тры прадстаўніцы Кітаю (перамагла Сюй Мэнтаа), дзве амерыканкі і Даніэла Скот з Аўстраліі – яна заваявала срэбра. Скот трэнуе беларус Зміцер Дашчынскі. Сам 48-гадовы Зміцер двойчы прыносіў Беларусі алімпійскія медалі. У 2020 Дашчынскі падтрымаў беларускую Рэвалюцыю, а цяпер ужо чатыры гады паспяхова трэнуе зборную Аўстраліі
3
Сталі вядома імёны ўдзельнікаў дэкламатарскага конкурсу да дня роднай мовы

Пяты юбілейны конкурс пройдзе 24 лютага ў Беластоцкім тэатры лялек і пачнецца ў 17.00.

З фіналістамі конкурсу можна азнаёміцца тут.

Апроч спаборніцтва дэкламатараў вас чакае спектакль «Brydkie kačenia» («Брыдкае качаня») у выкананні Тэатра Czrevo! Гэта кранальная падляская версія казкі Х.К.Андэрсэна, расказаная з пункту гледжання маці. Яна апавядае гісторыю пра сталенне, іншасць і патрэбу ў прыняцці.
4🔥2👍1
Мікалай Статкевіч на свабодзе

Цяпер ён дома ў Менску. Здымак з ФБ жонкі Статкевіча Марыны Адамовіч апублікавалі шэраг незалежных СМІ.
Марына напісала, што палітык перажыў у зняволенні інсульт.

Нагадаем, Статкевіча спрабавалі вывезці за мяжу 11 верасня 2025 года, але ён адмовіўся пакідаць Беларусь і выбіў дзверы аўтобуса на мяжы з Літвой, пасля чаго яго вярнулі ў глыбоцкую калонію. Цяпер, здаецца, палітык дабіўся вызвалення без дэпартацыі.
13🔥1
Вазьмі сабе Бекона

Бекон – адзін з катоў-мадэляў, якія прынялі ўдзел у фотасесіі для выставы пад дэвізам

«Падары сабе раскошу безумоўнай любові».

Выставу можна паглядзець у падземным пераходзе на скрыжаванні вуліцы Сянкевіча і алеі Пілсудскага ў Беластоку.

Бекон – кот-хлапчук, галодны ад самага нараджэння. Ён чакае свой любячы дом у прытулку для жывёлінаў у Беластоку.
🥰43👍1