DzikMedia
137 subscribers
279 photos
29 videos
58 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
Яшчэ адна беларуска стартавала на Алімпіядзе

Марына Зуева на дыстанцыі 3000 метраў паказала пятнаццаты вынік з 20 удзельніц у канькабежным спорце. 4.07.09 - гэта вельмі далёкі ад медалёў. Уся першая пяцёрка праехала хутчэй за 4 хвіліны, а Алімпійскай чэмпіёнкай стала гаспадыняй гульняў - Лолабрыджыта Франчэска🥇
2
Пазняк прыехаў у Беласток са сваёй новай кнігай

Яна называецца «Стаць у праломе мура». Гэта вялікае інтэрв’ю – хроніка з палітыкам пра падзеі другой паловы ХХ стагоддзя, сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам Пазняк.

Кніга складаецца з гутарак, якія з палітыкам правялі журналісты Павал Мажэйка і Зміцер Гурневіч у першай палове 2010-х. Дагэтуль яны нідзе не публікаваліся.
Прэзентацыя ў Беластоку адбылася ў хабе «Новая Зямля» 8 лютага і сабрала некалькі дзясяткаў чалавек.

Здымкі Яраслаў Іванюк
Улады Вільні падтрымалі беларускамоўную адукацыю ў горадзе

Гэта стала вынікам калектыўнага звароту беларусаў. Актывіст Уладзімір Шыпіла расказаў
DzikMedia, чаму падтрымаў гэтую акцыю.
"-Нядаўна я і мая знаёмая даведаліся аб тым, што навучанне па-беларуску ў сталіцы Літвы ў Беларускай гімназіі можа быць скасаванае. На фоне складаных і заблытаных падзей, якія адбіліся непрыязным рэхам наконт прысутнасці Беларусаў у Літве і дайшлі да нас, Беларусаў, якія ў Польшчы, мы неадкладна падпісалі петыцыю ў падтрымку навучання ў тым ліку па-беларуску ў гімназіі імя Францішка Скарыны. Я чуў, што Беларуская гімназія ў стане ліквідацыі ў Латвіі. І бачу слабую рэакцыю з боку Беларускай грамадскасці. І гэта засмучае".

За захаванне беларускай адукацыі падпісалася 260 беларусаў, што жывуць у літоўскай сталіцы, у выніку пытанне было вынесена на разгляд Віленскай гарадской рады, якая публічна пацвердзіла падтрымку беларускай адукацыі ў Вільні, і асобна ў гімназіі імя Францішка Скарыны.
👍51
Ён гуляў супраць «Сэлціка» у Глазга, у Лондане супраць «Арсенала» і з «Інтэрам» у Мілане. Цяпер яго чакаюць паездкі ў Баранавічы і Наваполацк⚽️

Лепшы на сёння беларускі футбаліст Валерый Грамыка змяніў чэмпіёна Казахстана на чэмпіёна Беларусі. 9 лютага аформлены пераход паўбаронцы з «Кайрата» у МЛ Віцебск. Кантракт падпісаны на тры гады, сума трансфера звыш 1,5 млн долараў. Нядаўна працоўную дамову з букмекерамі падпісаў яшчэ адзін гулец зборнай Беларусі – Валерый Бачароў.

Як думаеце ці доўга працягнецца футбольная гегемонія гэтага праекта ў беларускім футболе?
😢2
Першы медаль Польшчы на Алімпіядзе ў Італіі

Яго прынёс 19-гадовы Кацпер Томасяк, у скачках з трамліна. Дэбютант на Алімпійскіх гульнях, які дагэтуль ні разу не ўздымаўся на подыўм Кубка свету, у панядзелак, 9 лютага, заваяваў алімпійскае срэбра. На пытанне, як яму гэта ўдалося, ён адказаў: не ведаю.

У другой серыі паляк атакаваў подыум з чацвёртага месца. Ён абыйшоў двух супернікаў.

— Не ведаю, — казаў ён, з усмешкай, усё яшчэ відавочна ашаломлены поспехам. — Напэўна, я добра скакаў. Можа, не ідэальна, але дакладна вельмі добра. Трошкі стомлены ўсім гэтым, але, безумоўна, вельмі рады
— адзначыў ён.
5👍1
DzikMedia
Першая нейтральная спартоўка з Беларусі стартавала на Алімпіядзе ў Італіі Лыжніца Ганна Каралёва заняла 34-ае месца  Гэта вельмі блізка да яе лепшага выніку. Усяго стартавала 70 удзельніц. Агульная працягласць дыстанцыі складала 20 кіламетраў: першую палову…
Ганна Каралёва паказала толькі 48-мы вынік,
з такой хуткасцю пра нешта сур'ёзнае можна забыць.


На Алімпіядзе ў Італіі 10 лютага лыжніца змагаюцца за медалі па сістэме на выбіванне. Так на першым этапе нейтральныя спартоўка з Беларусі Ганна Каралёва заняла толькі 48-ае месца, а далей прахадзілі толькі 30 спартовак з 89. Зразумела, што гонка для дзяўчыны з Наваполацку скончылася пасля аднаго этапу. Яна паказала вынік 3.57.25. і для выхаду ў 1/4 фіналу Каралёвай не хапіла больш за восем секундаў.
🤷‍♀2
У Беластоку запрашаюць на прэзентацыю кнігі Андрэя Эзерына

Аўтар выдаў кнігу як частку псіхатэрапеўтычнага праекту – у пазнавальнай форме для вымушаных перасяленцаў, якія «ужо ва ўзросце».

«Выйшаў я неяк на ганак свайго хутара раніцай, запаліў, і падумаў, што хутка мне будзе пяцьдзясят гадоў, і я буду тут у цішы хутара праводзіць усё больш і больш часу, пакуль не састарэю», – сказаў мне адзін мой знаёмы, калі мы сядзелі ў Тбілісі неўзабаве пасля 2020 году, абодва вымушаныя эмігранты. – «Дапаліў, пайшоў, лёг дасыпаць, але неўзабаве мяне разбудзіла смс-ка са следчага камітэту, маўляў, прыходзьце на размову. Я ўзяў заплечнік, дакументы, грошы, і ўжо ўвечары ляцеў у бок Грузіі».

І вось такіх беларусаў, якія рыхтаваліся сустракаць старасць, а сталі вымушаныя пераадольваць паласу геаграфічных, бюракратычных і проста жыццёвых перашкодаў, такіх людзей вельмі шмат. Для іх найперш кніга Андрэя Эзерына «Ген Мігранта. Пачатак».

Андрэй Эзерын – працуе ў сферы камунікацыі. Таму ў дачыненні з людзьмі ён інжынер, тэхнолаг і канструктар. Толькі не чалавечых душ, а чалавечых матывацыяў і ўчынкаў. Аўтар надзелены моцным вобразным мысленнем і эмацыйным успрыняццем жыцця.

📍Мерапрыемства пройдзе 15 лютага ў беластоцкім Хабе «Новая зямля» і пачнецца ў 16.00.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2🤔1
МЗС РБ заявіў, што цяпер беларусы могуць ездзіць у Калумбію без візы

👛 Мы падлічылі, колькі трэба грошай, каб дабрацца да гэтай краіны ў Паўднёвай Амерыцы, калі вы жывяце ў Беларусі ды не маеце візы.

Дарэчы, ва ўладальнікаў польскіх пашпартоў магчымасць лётаць у Калумбію была і раней. Праўда, польскі МЗС рэкамендуе сваім грамадзянам па магчымасці не ездзіць у Калумбію, асабліва ў памежныя рэгіёны, дзе можа быць вельмі небяспечна.

Заўважым, што паміж Беларуссю і Калумбіяй няма прамога авіяспалучэння. З Еўропы ў сталіцу Калумбіі, Багату, лётаюць рэйсы са Стамбулу, Амстэрдаму і Парыжу. Дарэчы, прамы рэйс з Амстэрдаму ў Багату каштуе 330 еўраў.

Калі ж вы жывяце ў Беларусі, вам будзе неабходна аформіць шэнгенскую візу, што цяпер зрабіць няпроста і дорага. Яна вам спатрэбіцца, каб вылецець з аднаго з еўрапейскіх аэрапортаў. Больш за тое, большасць рэйсаў з Турцыі ў Калумбію патрабуюць наяўнасці візы пры перасадцы ў аэрапортах Барсэлоны або Мадрыду.

☝🏻Але мы знайшлі для вас варыянт – адзіны і самы танны на сакавік: можна вылецець з Менску ў Маскву (70 еўраў), затым з Масквы ў Стамбул (775 еўраў) і са Стамбулу ў Багату (1200 еўраў). Такім чынам, квіткі толькі ў адзін бок абыдуцца вам у 2015 еўраў.

Удзячныя МЗС за такую магчымасць?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁3
Жыхар Горадні абураны заробкам у Беларусі

Прапаганда піша пра высокія заробкі ў краіне, але ці сапраўды гэта так?

Вось прыклад: беларус убачыў вакансію прадаўца ў краме ў Горадні — 880 рублёў (260 еўра) і вырашыў падлічыць, колькі ён атрымае на рукі з усімі расходамі.

Лічым: пры графіку 2/2, 15 дзён працы ў месяц, праезд — бярэм мінімум, ні таксі, ні маршрутка, аўтобус або тралейбус, 2 рублі ў дзень, 30 у месяц; харчаванне падчас 11–12-гадзіннай змены два разы ў дзень — гэта мінімум 15–20 рублёў. У выніку атрымліваем мінімум 330 рублёў расходаў. Пры заробку ў 880 рублёў чысты даход складае 550 рублёў (165 еўра).
1
У самым серцы Беластоку адбудзецца акцыя салідарнасці з Украінай🇺🇦

Чатыры гады таму Расея развязала сапраўдную понаўнамаштабную вайну з Украінай. Пуцін хацеў узяць Кіеў за тры дні. Але гэта вайна ўжо цягнецца больш, чым так званая «Вялікая айчынная вайна» паміж СССР і Нямеччынай. Украіна змагаецца і не здаецца, але на гэтай вайне гінуць у тым ліку і беларусы.

Арганізатары акцыі пішуць:
Украіна стаіць – нягледзячы на ракеты, дроны і тэрор. Украіна трымаецца – дзякуючы сваім людзям і падтрымцы свету. Мы выходзім, каб сказаць: Украіна не адна. Каб падзякаваць Ваярам, якія бароняць Еўропу. Каб падтрымаць беларусаў у шэрагах ЗСУ і валанцёраў. Каб нагадаць: агрэсія не стане нормай.


📆 22 лютага. 16.00. Беласток. Рынак Касцюшкі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍41🔥1
Алімпійская турыстка з Наваполацку едзе дадому

Ганна Каралёва прыехала на Алімпіяду ў Італію па чужой ліцэнзіі, а цяпер бясслаўна вяртаецца ў Беларусь. Нейтральная лыжніца 12 лютага завяршыла свой выступ на дыстанцыі дзесяць кіламетраў, заняўшы 45-ае месца са 111.

Да гэтага яна была 34-й і 48-й.

Як вам выступ беларускай спартоўкі?

Пры гэтым не забудзем нагадаць, што супраць найлепшага ў гісторыі Беларусі лыжніка Сяргея Далідовіча за актыўную грамадзянскую пазіцыю ў Беларусі ўзбудзілі крымінальную справу і абвясцілі ў вышук у Расеі. Цяпер ён трэнуе ў Польшчы мясцовых біятланістаў – і ўжо дае вынікі.
👍3🤷‍♀1
У Беларусі няма грошай на пенсіі, дарогі, адукацыю, але ёсць на хакей

Гэты вясёлы хлопец у хакейнай форме – амерыканец Сэм Энас. Ён ужо чацвёрты год грае ў Беларусі ў хакей за касмічныя для большасці беларусаў грошы. 12 лютага гэты 32-гадовы форвард падпісаў з менскім «Дынама» новы кантракт. Паводле яго ён будзе атрымліваць адзін мільён долараў у год, гэта значыць у найбліжэйшыя два сезоны беларусы заплацяць яму са сваіх падаткаў 2 мільёны долараў. Цікава, што прыкладна на такім жа ўзроўні ў менскай камандзе зарабляе канадскі брамнік Зак Фукале.

Пры гэтым краіна жыве з дэфіцытам бюджэту, закрываюцца школы і больніцы, пенсіянерам не хапае пенсіі.
Марына Зуева заняла 6-е месца на дыстанцыі 5000 метраў

У спаборніцтвах па канькабежным спорце беларуска доўга заставалася лідаркай, пакуль на дарожку не выйшлі фаварыткі. Пакуль што гэта найлепшы вынік нейтральных спартовак з Беларусі на гэтай зімовай Алімпіядзе.
3
Вызначыліся супернікі ў футбольнай Лізе нацый

Беларусь згуляе з Албаніяй, Фінляндыяй і Сан-Марына. Матчы пройдуць восенню гэтага года.
Галоўны трэнер зборнай Беларусі Віктар Ганчарэнка пракаментаваў вынікі лёсавання:

– З каманд, якія былі ў першым кошыку, Албанія, напэўна, самы моцны супернік для нас. Тое самае тычыцца і Фінляндыі, што знаходзілася ў другім кошыку. Пра Сан-Марына можна сказаць, што цяпер слабых супернікаў няма.
Нас чакаюць цікавыя сустрэчы, і нам трэба вельмі добра падрыхтавацца. Важна, у якой форме нашы хлопцы падыдуць да матчаў. Упэўнены, што ўсе яны добра ўмеюць гуляць у футбол. Галоўнае – праявіць свае найлепшыя якасці, каб браць пункты ў кожнай гульні або ж перамагаць у кожным матчы

– заявіў Ганчарэнка прэс-службе АБФФ.

🇵🇱Польшча згуляе з Босніяй і Герцагавінай, Румыніяй і Швецыяй.

🇺🇦Украіну чакаюць матчы з Венгрыяй, Грузіяй і Паўночнай Ірландыяй.
👍2
Мы не пытаемся ці падыходзіш ты нам, мы пытаемся ці ёсць у цябе хараткар ?

У Беластоку шукаюць гульцоў у рэгбійную каманду

У рэгбі разнастайнасць — гэта сіла 💪 У нас ёсць месца для кожнага 🏉 Мы не пытаемся, ці падыходіш ты. Мы пытаемся, ці ёсць у цябе характар і жаданне быць часткай каманды.
👉 Ідзе набор у секцыю сеньёраў Rugby Białystok для гульцоў 2009 года нараджэння і старэйшых.
Мы — амбіцыйны аматарскі клуб, які выступае ў найвышэйшай лізе Польшчы. Мы будуем каманду, заснаваную на працы, павазе і барацьбе да канца. Табе не трэба адпавядаць чыімсьці ўяўленням пра спартсмена. Дастаткова жадання прыняць выклік. 🗓 Адборачныя трэнаванні і праходзяць кожны аўторак у лютым і сакавіку. 📌 Бакавое поле Chorten Arena⏱️ 20:00 Ёсць пытанні?☎️ Патэлефануй: 539 221 275
📧 Напішы: oskar@rugbybialystok.pl
🔥3
DzikMedia
Вызначыліся супернікі ў футбольнай Лізе нацый Беларусь згуляе з Албаніяй, Фінляндыяй і Сан-Марына. Матчы пройдуць восенню гэтага года. Галоўны трэнер зборнай Беларусі Віктар Ганчарэнка пракаментаваў вынікі лёсавання: – З каманд, якія былі ў першым кошыку…
Датскі трэнер зборнай Фінляндыі: не магу закрыць вочы на палітычную сітуацыію

Якаб Фрыіса прызнаўся, што разачарваны, што прыйдзецца гуляць з Беларуссю.

"Я ўсяго толькі футбольны трэнер, але я не магу закрываць вочы на палітычную сітуацыю. Я расчараваны тым, што Беларусь апынулася ўцягнутай у гэта, таму што мы ведаем, што адбываецца ва Украіне. Гэтая жараб’ёўка — ганьба. Што да астатніх супернікаў — заўсёды можна сказаць, што адзін супернік лягчэйшы за другога. Мы ўпэўненыя, што здольныя выйграць гэтую групу, і я сказаў бы тое самае незалежна ад таго, у якой групе мы апынуліся б. Мы падыдзем да восені з такім настроем, але, вядома, нам таксама трэба паказаць сябе на полі."


А зборная Беларусі пачне ў Албаніі🇦🇱

І дакладна не зможа згуляць у Менску
Ёй зноў прыйдзецца праводзіць хатнія гульні на нейтральным полі, і верагодна зноў у Вугоршчыне.
Гэтак гульні на выедзе: 26 верасня Албанія, 29 верасня Фінляндыя, 13 лістапада – Сан-Марына.
Фармальна хатнія: 3 і 6 кастрычніка Сан-Марына і Фінляндыя, 16 лістапада – Албанія.
Пераможца групы мае шанец згуляць на Еўра-2028.
У Беластоку на дзень усіх закаханых запрашаюць на дзіцячы спектакль

"- 14 лютага запрашаем на спектакль «Птушыны суд» паводле казкі-прытчы Сяргея Кавалёва. На сцэне граюць маладыя акцёры – падлеткі, што адточваюць свой талент у тэатральнай студыі Аляксандра Енджэеўскага. Спектакль раскажа гісторыю пра тых, хто адважыўся выйсці за межы адведзенай яму ролі; пра бессэнсоўнасць калектыўнага суда і пра ўразлівасць чалавека, які адрозніваецца ад іншых. Мова спектакля - беларуская"


Дзе і калі:
Młodzieżowy Dom Kultury w Białymstoku
ul. Warszawska, 79A
14 лютага
13:00
Уваход вольны.
2👍1